Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Белар.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
171.3 Кб
Скачать

6. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з'яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.

З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З'явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.

Разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Тураве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з'яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.

Кірыла Тураўскі - другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. - паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

7.Для заходніх зямель Русі хіі-хііі стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.

Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека - агрэсія нямецкіх феадалаў.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.

Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу - ад мангола-татараў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

Феадалам спатрэбілася аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

Аб'яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб'яднаць большасць літоўскіх княстваў.

Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння - ВКЛ.

Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе - з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых - шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх - на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

8. Знеш. палiт. ВКЛ не была сваб. ад уплыву на яе ўнутрыпалiт. працэсаў у дзярж.. Унiя з Польшчай (1385), нягледз. на склад. ўнутр. вынiкi, умацавала мiжнародн. пазiцыi княства. Гал. ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напруж. барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i ням. агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыт. Залатая Арда ужо распалася і утварылася Вялік. Арда (ад Волгі да Дняпра), узначальвау Саід-Ахмед. ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам (гал. войска – Навагар.) мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўс. князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практ. спынiлiся.

З др. пал. XV ст. у знеш. палiт. ВКЛ паўстае пыт. ўзаемаадн. з мацн. суседам на поўд. – Крымскiм ханствам. Першапач. аднос. былi добр., але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўл. з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўдн. межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за пер. з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Бел. 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена параж. крымскiм татарам пад Каневам на Ўкр.. З гэтага моманту яны ўжо не паграж. ВКЛ. Пазней татар. ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усх. палiтыкi.

З кан.XV ст. абвастр. аднос. памiж ВКЛ i Р.дзярж.. Прычыны – 1)завярш. палiт. аб`яднання Паўн.-Усх. Русi пад уладай Масквы (вылучылiся 2 цэнтры аб`ядн. зямель былой Старажытнарус. дзярж. – ВКЛ i М. дзярж.), 2) асаблiв-ці. выраш. канфесiйнага пыт. ў ВКЛ,Маск.князь прэтэндавау на ролю адзін. правасл. гасудара. Наступ каталiцызму падштурхн. бел. феад. да перах. пад уладу Масквы. Канфрант-я памiж М.дзярж. i ВКЛ неаднараз. прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). У т. зв. прыгранічнай вайне 1487-1494гг. фактычна знішчана граніца паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай. Пасля вайны1507-1508 гг. паміж ВКЛ і Мас.дзярж., маск. князь Васіль ІІІ вырашыу захапіць Смаленск. У снежні 1512г. рус. армія на чале з вял. князем рушыла на Смаленск, але захапіць горад не удалося. Новая кампанія пачалася летам 1513г. і такс. была безвыніковай. 3-я кампанія пачалася у маі 1514г. і пасля трохмесяч. штурму Смаленск капітуліравау. Рус. войскі рушылі на зах. да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбыл. вял. бітва войск ВКЛ з войскамі Мас.дзярж., войскі М.дзярж. пацярпелі параж. Гэты факт гіст. выкарыстоуваецца бел. апазіцыяй для распальвання варожасці паміж бел. і рус. народамі.

Т.ч., знеш. палiт. ВКЛ была склад. i супярэчл., прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супр. крыж. (Тэўт. ордэн) i татар. ханствамi (Зал. Ардой, Вял. Ардой, Крымс. хан-ам) i пашыр. сваей тэрыт., у кан. XV—XVI стст. – гал. напр. знешнепалiт. дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкур. барацьба з М.дзярж.. Страта 1/4 тэрыт. ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значн. аслабл. ВКЛ i вымушала яго да больш цесн. саюза з Польшчай.

9. Пасля смерці у 1382 годзе караля польскага Людовіка I Анжуйскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок.

18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі стараста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт — гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле «Прускай хронікі» С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: «будуць абернены на патрэбы».

З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.

У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс Карыятавіч і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.

Віленска-Радамская унія 1401 — дзяржаўны саюз ВКЛ і Польшчы. Заключэнню уніі папярэднічаў разгром войска Вітаўта ў бітве на Ворскле 1399 г. і рост уплыву князя Свідрыгайлы, які прэтэндаваў на ўладу ў ВКЛ. У гэтых умовах Вітаўт згадзіўся на заключэнне новага дагавора з польскім каралём Уладзіславам II Ягайлам.

Гарадзельскі прывілей - заканадаўчы акт, які юрыдычна замацоўваў Гарадзельскую унію, выдадзены ад імя караля Польшчы Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Меў на меце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў ВКЛ. У прывілеі канстатавалася, што з прыняцем каталіцтва ВКЛ «далучаецца, злучаецца, уключаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага Каралеўства. Паны, шляхта і баяры ВКЛ, якія прымуць каталіцкую веру і атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта, пацвярджаліся іх правы на свабоднае распаражэнне сваёй маёмасці і атрымання спадчыны. Гарантаваліся правы жанчын на валоданне ўласных маёнткаў. Паны і шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць вернасць і пастаянасць каралю Ягайлу і вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў увядзенне пасад ваяводы і кашталяна ў Вільні, Троках і інш. месцах. Асабліва важнае значэнне меў артыкул, у якім замацоўвалася правіла, што пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не павінны былі выбіраць сабе новага князя без згоды Ягайлы і польскіх феадалаў, а тыя пасля смерці Ягайлы не павінны былі выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў першы артыкул, у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ і Польшчы, бо калі выбіраўся асобны князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць са згоды Вітаўта і шляхты, сведчыць аб раўнапраўным становішчы абедзвюх дзяржаў. Прывілей прадугледжываў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства), не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць у панскай радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўцтва і значная частка паноў-рады належылі да праваслаўнай веры.