Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Белар.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
171.3 Кб
Скачать

6 Жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб скліканні «законадарадчай» Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распра-цаванага міністрам унутраных спраў а. Булыгіным, ад выбараў

у Думу адхіляліся працоўныя масы горада і вёскі. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі выступілі супраць бу-лыгінскай Думы і выставілі лозунг яе байкоту. У жніў-ні - верасні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай Думы ахапіў многія гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы рашучым дзеянням рэвалюцыйных мас выбары ў булыгінскую Думу былі сарваны.

Найвышэйшы ўздым рэвалюцыйнай барацьбы. Узнікненне буржуазных і манархічных палітычных партый. Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн чала-век. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, у іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.Мінскія чыгуначныя служачыя, асуджаныя за ўдзел у Кастрычніцкай агульнарасій-скай забастоўцы 1905 г., са сваімі адвакатамі.

Ва ўмовах Усерасійскай палітычнай стачкі ўрад пайшоў на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб палітычных свабодах і надзяленнЬ Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 18 кастрычніка ў дзень абвяшчэння Маніфеста ў Мінску на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзала адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлоў загадаў прымяніць зброю. У выніку чаго было забіта каля 100 чалавек і да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крыва-ныя сутычкі адбыліся ў Смаргоні і Полацку. Увогуле Кастрыч-піцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты Бела-русі, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 06 тыс. чалавек.

У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах. Забастоўка ахапіла большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскі рух. На Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе-154, а ў снежні - 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля.

Аднак збіць рэвалюцыйную хвалю ўладам усё ж такі ўдалося. У пэўнай ступені гэтаму спрыяў Маніфест 17 кастрыч-ніка. У партыях дэмакратычнага лагера, якія дагэтуль дзейніча-лі нелегальна, а зараз атрымалі магчымасць свабодна весці прапаганду сваіх ідэй, пачалі праяўляцца розныя погляды наконт далейшых дзеянняў і сродкаў барацьбы. Увядзенне палітычных свабод з задавальненнем сустрэла буржуазія. Яна лічыла, што рэвалюцыя дасягнула сваіх мэт і павінна скончыц-ца. Хутка пачынаюць узнікаць буржуазныя палітычныя партыі і арганізацыі.

Першымі з іх сталі Канстытуцыйна-гіэмакратычная партыя (кадэты) і Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты). Кадэты заявілі аб сваёй апазіцыі самадзяржаўю. Яны выступалі за канстыту-цыйную манархію, за знішчэнне саслоўных прывілеяў і іншых перажыткаў феадалізму, за палітычныя свабоды і поўнае раўна-праўе. Але яны не лічылі неабходным канчаткова ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалі толькі права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялі больш «правую» пазіцыю. Яны былі поўнасцю задаволены Ма-ніфестам 17 кастрычніка, выступалі за падтрымку манархічнай улады і захаванне адзінай непадзельнай Расіі.

У Беларусі больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы для дзейна-сці партыі акцябрыстаў. Тут яе падтрымлівалі рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасці ў Беларусі земстваў і вышэйшых навучальных уста-ноў не мелі тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейна-сці. Яны знайшлі падтрымку толькі з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Бе-ларусі падтрымалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўніўшы яе прынцыпамі каталіцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 г.Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы, якая стала саюзні-цай кадэтаў у Беларусі.Да буржуазных арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, трэба аднесці сіяністаў. Пасля стварэння ў 1897 г. су-светнай арганізацыі сіяністаў на Беларусі хутка пачалі ўзнікаць сіянісцкія гурткі. Аднак сіяністы адмаўлялі ўдзел яўрэяў у рэ-валюцыйным руху краін дыяспары і мелі на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб'ядна-ла б усіх яўрэяў свету. У час рэвалюцыі 1905-1907 гг. сіяністы падтрымлівалі кадэтаў.

Правы ўрадавы палітычны лагер, каб абараняць інтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палітычнай барацьбы, так-сама пачаў фарміраваць свае палітычныя партыі. Самай уплы-вовай з іх быў «Саюз рускага народа». Яго членаў рэвалю-цыянеры называлі чарнасоценцамі. У канцы 1905 - пачатку 1906 г. арганізацыі «Саюза рускага народа» былі створаны ў Мінску, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах Беларусі. Да пар-тый правага кансерватыўнага накірунку адносіліся таксама «Партыя рускага сходу», «Партыя народнага цэнтра» і шэраг іншых. Усе яны займалі крайне манархічныя пазіцыі, абараня-лі інтарэсы памешчыкаў і праваслаўнай царквы, выступалі за непарушнасць самадзяржаўнай улады, захаванне памешчыцка-га землеўладання, за тэрытарыяльнае адзінства Расіі.

Адступленне рэвалюцыі і яе вынікі. Пасля снежаньскіх па-дзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова ідзе на спад. Усплёскі палітычных выступленняў у 1906 г. назіраліся ў студзені - у сувязі з гадавінай «Крывавай нядзелі» і ў красавіку, калі адзначалася свята 1 Мая. Адначасова ўзмацнялася і экана-мічная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. У ліпені - снежні 1906 г. даволі актыўна працяг-валася толькі эканамічная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцый-ны ўздым назіраўся, але ён быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыі.

3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II выдаў загад аб роспуску II Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, то гэты крок урада з'яўляўся, па сутнасці,дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня сведчы-лі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі.

Паражэнне рэвалюцыі 1905-1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўла-дання - не была дасягнута.

26. У 1905г. дварвне на Беларусi трымалi 41% усей зямлi. К пачатку ХХст., пасля неаднаразовых сямейных падзелау, надзелы значна здрабнелi, 12% сялян Беларусi былi навогул без зямлi. Таму Сталыпiн вырашыу правесцi рэформу, каб расчысцiь шлях да капiталiзму Расii, метадам разбурэння сялянскай абшчыны i перасялення "лiшняга" насельнiцтва у Сiбiр i на Далёкi Усход. А увогуле - пераход да фермерскай гаспадаркi. Указ ад 9 лiстапада 1906г. дазваляу кожнаму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю зямлю, дазвалялася ствараць атрубы i хутары. Пры гэтым дазвалялася i дапамагалася рускiм купляць зямлю на Беларусi (каланiяльны характар палiтыкi Расii). За 10г. рэфор- мы у пяцi заходнiх губернях было створана 12,8тыс. хутароу. Адначасова праводзiлася перасяленчаская палiтыка, за 1904-1914гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлася 368тыс. чалавек, каля 11% з iх вярнулася назад. Рэформа дапамагла росту сельскагаспадарчай вытворчасцi. Беларусь к 1913г. стала буйнейшым раёнам вырошчвання бульбы. Узраслi пасевы лёну, збожжавых культур. Памешчыцкiя i кулацкiя гаспадаркi уцягвалiся у гандлёва-рыначныя зносiны. У заходнiх гкбернiях Сталыпiн iмкнууся узняць палiтычную ролю заможнагасялянства у сiстэме мясцовых органау кiравання, для чаго былi зроблены земствы, яны дапамагалi адкрыць майстэрнi, селскагаспадарчыя гурткi. Дзейнасць земствау была накiравана у першую чаргу на задавальненне уласнiцкiх заможнага сялянства i памешчыкау.

27. Барацьба дзвюх iмперыялiстычных груповак дзяржау – Траiстага саюза на чале з Германiяй i Антанты на чале з Англiяй прывяла да сусветнай вайны.У першыя днi вайны беларускiя губернii былi аб'яулены на ваенным становiшчы. З пачатку 1915г. фронт iмклiва наблiжауся да Беларусi. У жнiунi 1915г. немцы пачалi наступленне,захапiлi Вiлейку,Вiльню,Гродна, Брэст. Стаука Галоунакамадндуючага пераведзена у Магiлеу. Укастрычнiку 1915г. Фронт стабiлiзавауся на лiнii Дзвiнск-Пiнск. Каля паловы тэрыторыi Беларусi з гарадамi Гродна, Смаргонь, Слонiм, Баранавiчы, Брэст, Кобрын, Пiнск апынулася пад нямецкай акупацыяй. Для Беларусi звычнымi сталi бежанцы, толькi у Мiнцкай гiбернii iх было 157 тыс. Немцы забiралi у беларускiх сялян прымусова продукты харчавання. У адказ у 1915 прайшлi эканамiчныя стачкi рабочых у 6 населенных пунктах. 3 кастрычнiка 1916 па люты 1917г. назiрауся спад барацьба рабочых. Сяляне грамiлi маенткi памешчыкау. Салдаты к лютаму 1917г. больш не хацелi ваяваць.

28.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.

У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі.

З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.

Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.

Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Лютаўская рэвалюцыя - з'ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905-1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача - звяржэнне самадзяржаўя - была выканана.

Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.

У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1-4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.

У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.

Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.

7-17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З'езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з'езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.

Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

29.24 - 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты.

25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета.

1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў.

2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску.

Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл.

Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве

На працягу кастрычніка - лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі.

Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.

Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.

У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.

Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

30.Становішча Савецкай Расіі ўскладнялася тым, што яна знаходзілася ў стане вайны з Германіяй. У сувязі з тым, што краіны Антанты адмовіліся ад мірных перагавораў, савецкі ўрад рашыў пачаць сепаратныя перагаворы з Германіяй і

Аўстра-Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпісана пагадненне аб перамір’і, а 9 – у Брэст-Літоўску пачаліся мірныя перагаворы. 3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны мірны Дагавор на вельмі цяжкіх умовах, навязаных Германіяй. Паводле гэтага дагавора, пад нямецкай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. Брэсцкі мірны дагавор быў несправядлівы і грабежніцкі. Асабліва цяжкімі былі яго вынікі для працоўных Беларусі. Германіі Беларусь уяўлялася толькі як частка тэрыторыі Расіі, як залог пад ваенную кантрыбуцыю, выплаціць якую павінна была Савецкая Расія.

Такім чынам, у выніку нямецкай акупацыі Беларусь была падзелена на дзве часткі. Разгледзім перш-наперш становішча, якое склалася ў 1918 г. на свабоднай ад нямецкіх акупантаў частцы тэрыторыі Беларусі. На неакупіраванай тэрыторыі Беларусі важнейшай задачай партыйных і савецкіх органаў стала дапамога Чырвонай Арміі, павышэнне баяздольнасці чырвонаармейскіх і іншых рэвалюцыйных атрадаў.

У адпаведнасці з дэкрэтам СНК ад 8 красавіка 1918 г. быў створаны новы ваенна-адміністрацыйны апарат: акруговыя, губернскія, павятовыя і валасныя камісарыяты па ваенных справах. У адпаведнасці з рашэннем ІІ з’езда Саветаў Заходняй вобласці ў красавіку 1918 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, а ў маі–снежні – губернскія і павятовыя саўнаргасы. Яны працягвалі распачатую ў канцы 1917 г. работу па ўстанаўленні рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем, за дзейнасцю чыгунак, фінансавых, харчовых і іншых устаноў, ажыццяўлялі нацыяналізацыю фабрык і заводаў. Толькі з сакавіка да верасня 1918 г. у 12 паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпрыемства. На іншых заводах і фабрыках устанаўліваўся рабочы кантроль. Саўнаргасы арганізоўвалі рамонт старых прадпрыемстваў, адкрывалі новыя. У Віцебску да лета 1918 г. была наладжана работа гарбарнай, сталярнай, швейнай, шапачнай, шавецкай, шорнай і іншых майстэрань, на якіх працавала больш за 1 тыс. чалавек. Дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для Чырвонай Арміі і прадметы шырокага ўжытку, былі адкрыты ў Мсціславе, Сянно і іншых гарадах. Аднак, нягледзячы на прынятыя меры па барацьбе з разрухай, становішча

гаспадаркі Беларусі было цяжкае. У канцы 1918 г. на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў дзейнічалі толькі 92 прадпрыемствы, або 23,6 % ад іх колькасці ў 1913 г. На іх было занята 18 тыс. рабочых – 52,6 % да

1913 г.

У Магілёўскай і Віцебскай губернях у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК ад 11 чэрвеня 1918 г. была створана густая сетка камітэтаў вясковай беднаты. На свабоднай ад ворага тэрыторыі органы савецкай улады правялі значную работу па культурнаму будаўніцтву. Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі народнай адукацыі. Такім чынам, гаспадарчая і культурна-асветная дзейнасць, якая праводзілася на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі ў 1918 г., была накіравана на аказанне дапамогі Чырвонай Арміі, умацаванне новай, савецкай улады, павышэнне агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню працоўных.

31.9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з'езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.

Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.

Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.

Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.

Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.

Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.

Крызіс прывёў да расколу БСГ.

Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.

Такім чынам, абвяшчэнне БНР з'явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў - нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.

Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб'яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

32.Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:

1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.

2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай

Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.

Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых.

І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР. Так сама прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву - Літоўска-Беларускую ССР (Літбел).

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб'яднанай дзяржавы - Літбела.

33. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. 1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен быу зацвердзiць утварэнне Лiтоуска-Беларускай ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа iм прысутнiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi, вышэйшым органам улады у БССР абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а у перыяд памiж з'ез-

дамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум, якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум - Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау да наступлення палякау у 1919 годзе.

34. У першай палове лютага 1919 г. Польшча з дапамогай Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. І першай ахвярай на шляху польскіх войск была Беларусь. Сутнасць палітыкі Польшчы ў адносінах да Беларусі была выкладзена ў памятнай запісцы кіраўніцтва “Стражы крэсавай” – арганізацыі, якая ў 1919–1920 гг. абараняла інтарэсы польскіх памешчыкаў, вяла барацьбу за далучэнне да Польшчы т. зв. “крэсаў”, г. зн. беларускіх, літоўскіх, украінскіх

зямель. Ужо да сярэдзіны сакавіка 1919 г. былі захоплены Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідаль, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Урад РСФСР заявіў пратэст ураду Польшчы і прапанаваў мірным шляхам урэгуляваць усе спрэчныя

пытанні. Адначасова быў арганізаваны адпор ворагу, створаны Заходні фронт, а Літоўска-Беларуская Савецкая рэспубліка аб’яўлена на ваенным становішчы. Быў сфарміраваны Савет абароны, праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы. Вялікае значэнне для арганізацыі адпору інтэрвентам мелі пастановы ЦВК Украіны, Літвы і Беларусі, прынятыя ў маі 1919 г. аб неабходнасці ваенна-палітычнага саюза. На аснове гэтых пастаноў ЦВК Расіі прыняў 1 чэрвеня 1919 г. пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік.

Аднак становішча на фронце не палепшылася. У канцы ліпеня польскім войскам удалося прарваць лінію абароны і захапіць Заслаўе, Сёмкаў Гарадок. 8 жніўня 1919 г. праціўнік уварваўся ў Мінск. Працягваючы наступленне,

інтэрвенты ў жніўні–верасні 1919 г. захапілі Ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў. Не прыняўшы неаднаразовых савецкіх прапаноў аб мірных перагаворах, кіруючыя колы Польшчы пайшлі на разгортванне ваенных дзеянняў. 5 сакавіка 1920 г. яны распачалі наступальную аперацыю ў раёне Рэчыцы, Мазыра і Калінкавіч. У выніку гэтыя гарады былі захоплены праціўнікам. 25 красавіка 1920 г. войскі Польшчы перайшлі ў наступленне на Украіне.

Войскі Паўднёва-Заходняга фронту гераічна абараняліся, але, несучы вялікія страты, былі вымушаны адступіць. Адчувалася перавага сіл праціўніка. У перыяд польскага наступлення ЦК РКП(б), савецкі ўрад шмат увагі ўдзялялі пытанням тактыкі барацьбы з польскімі інтэрвентамі. 28 красавіка 1920 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла распрацаваны галоўным камандаваннем план баявых дзеянняў. Асноўны ўдар павінны былі нанесці войскі Заходняга фронту на Беларусі. Дапаможны ўдар планаваўся на Паўднёва-Заходнім фронце ў напрамку на Брэст 29 красавіка 1920 г. галоўнакамандуючым Заходнім фронтам быў прызначаны М. Тухачэўскі. 14 мая 1920 г. войскі Заходняга фронту пачалі наступленне. У выніку жорсткіх баёў польскія войскі захапілі ініцыятыву. Майскае наступленне Заходняга фронту не змагло забяспечыць выкананне пастаўленых перад ім задач. Пачалася інтэнсіўная работа па далейшым умацаванні абароны краіны. 4 ліпеня 1920 г. пачалося агульнае наступленне войск Заходняга фронту, якое ў цэлым развівалася паспяхова. Войскі імкліва рухаліся наперад, праходзячы па 30–40 км за суткі.

Польскія войскі адступалі на захад. 11 ліпеня 1920 г. быў вызвалены Мінск. У выніку наступлення войск Заходняга фронту ў ліпені 1920 г. уся тэрыторыя Беларусі была ачышчана ад акупантаў. На вызваленай тэрыторыі Беларусі пачалося аднаўленне савецкай улады. Часова ўзяўшы ўсю ўладу, Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт на чале з А. Чарвяковым адмяніў пастановы і загады акупантаў і абвясціў пра ўступленне ў сілу законаў савецкай улады.

Тым часам Чырвоная Армія працягвала свой паход на захад. У канцы ліпеня 1920 г. яна ўступіла на тэрыторыю Польшчы. Пад яе ўздзеяннем значна ўзмацніўся рэвалюцыйны рух польскага пралетарыяту. У населеных пунктах, занятых Чырвонай Арміяй, ствараліся рэвалюцыйныя камітэты. 30 ліпеня 1920 г. у Беластоку польскімі рэвалюцыянерамі быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы (Польрэўком). У гэтых умовах ЦК РКП(б), савецкі ўрад далі ўказанне прадоўжыць наступленне Чырвонай Арміі. Аднак, плануючы далейшыя баявыя дзеянні, савецкае камандаванне ў сваіх разліках недаацаніла здольнасць польскай арміі абараняцца і перабольшыла наступальныя магчымасці Чырвонай Арміі. Сілы Заходняга фронту значна аслаблі. 13 жніўня 1920 г. Чырвоная Армія аднавіла наступленне, але няўдала. 16 жніўня польскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і авалодалі ініцыятывай. 17 жніўня Чырвоная Армія пачала адступаць. Пры адыходзе войскі фронту неслі значныя страты. 18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай. Згодна з дагаворам, заходнія землі Беларусі, тэрыторыі сучасных Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, частка Мінскай вобласці (без Мінска) і Віцебскай адышлі да Польшчы. Тэрыторыя склала больш за 100 тыс. км2, на ёй жыло звыш 4 млн чалавек. Акупацыя гэтых тэрыторый Польшчай працягвалася да 17 верасня 1939г

35. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прьгацыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначыў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК; старшыні М. Калінін, Р. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў). На 2-й сесіі ЦВК сфарміраваны ўрад СССР — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. У снежні 1922 у СССР увайшлі РСФСР (афіцыйна абвешчана ў студзені 1918), УССР (снежань 1917), БССР (студзень 1919) і ЗСФСР (снежань 1922) у складзе Азербайджанскай ССР (красавік 1920), Армянскай ССР (лістапад 1920) і Грузінскай ССР (люты 1921). Першая Канстытуцыя СССР (зацверджана 31 студзеня 1924 на II з'ездзе Саветаў СССР) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Пачынаючы ўжо ад майскага пераварота 1926 г. прыхільнікі санацыі планавалі змяніць канстытуцыю такім чынам, каб прэзідэнт атрымаў як мага больш уладных паўнамоцтваў. 26 студзеня1934 г., выкарыстоўваючы канстытуцыйны прэцэдэнт і дэманстратыўную непрысутнасць дэпутатаў ад апазіцыі ў сеймавай залі, Станіслаў Цар, нягледзячы на адсутнасць кворуму, давёў справу да таго, што канстытуцыйныя тэзісы, прадстаўленыя ім на абмеркаванне ў Сейме былі палічаныя новай канстытуцыяй, якая была ўхвалена. Пілсудскі, аднак, асудзіў запал рэфарматараў, звяртаючы іхную ўвагу на тое, што не задаволены прапіхваннем новага асноўнага закона з дапамогай фокусаў. Ён пастуляваў далейшую, спакойную працу над ёй у Сенаце.

23 сакавіка 1935 г. Сейм ухваліў новую канстытуцыю. Калі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі 23 красавіка 1935 г. падпісаў новы асноўны закон, Пілсудскаму заставалася жыць толькі каля месяца. Яе стваралі пад маршала, але найвышэйшая ўлада ў дзяржаве стала ўдзелам Масціцкага. У санацыйнай прапагандзе ўзнімалася пытанне аб тым, што красавіцкая канстытуцыя была апошнім дзяржаўным актам, падпісаным ў той час ужо хворым Пілсудскім, што яна была фактычна своеасаблівым завяшчаннем Маршала, выражала яго ідэалогію. Аднак гэта было няпраўдай. Пілсудскі не толькі не ведаў зместу ўяўна свайго палітычнага завяшчання, але нават не пазнаёміўся з першымі дзесяццю артыкуламі, у якіх змяшчалася ідэйная квінэссенцыя канстытуцыі. Тыя справы, якім у папярэдня часы надаваў шмат увагі, проста перасталі яго цікавіць

36. После гражданской войны Советское государство оказалось в кризисном состоянии. Результатом кризиса стало увеличение числа вооруженных выступлений против Советской власти и политики «военного коммунизма». Новая экономическая политика (НЭП) была принята на Х съезде РКП(б) в марте 1921 г. Продразверстка была заменена натуральным налогом. Крестьяне получили право распоряжаться своей продукцией, которая оставалась после уплаты налогов. Учитывая размеры продразверстки, на территории Беларуси продналог был установлен вдвое большим.

Введение НЭП в Беларуси совпало по времени с передачей земли крестьянам. В 1921 г. крестьянство увеличило свое землепользование на 11,4%. В сентябре 1922 г. Президиум ЦИК БССР принял закон о «Трудовом землепользо-вании», который провозгласил свободу выбора форм землепользования. Закон- 44ными признавались артели, частные владения в виде отрубов и хуторов. Шел процесс сокращения коммун, сельскохозяйственных артелей и товариществ по совместной обработке земли. До 1927 г. сельское хозяйство БССР было восстановлено.

В годы НЭП существовала частная, кооперативная и государственная торговля. В 1922 – 1923 гг. в Беларуси частникам принадлежало 90% торговых предприятий и 85% оборота. НЭП охватил и сферу промышленности. Была введена новая система управления крупной национализированной промышленностью. Государство в лице ВСНХ и его местных органов обеспечивало руководство предприятиями, которые переводились на хозрасчет. Главки были ликвидированы, вместо них

создавались тресты и синдикаты. Развитие мелкого производства было особенностью Беларуси. Основная масса мелких предприятий принадлежала частным лицам или находились в аренде.

Новая экономическая политика имела ряд противоречий. Проводилась без реформирования политической системы. Основывалась на социальном заказе, волюнтаризме. Двойственность НЭП обусловила узкие рамки для свободного рынка, тенденцию к свертыванию этой политики. В 1926 г. был взят курс на увеличение налогов, вытеснение с рынка мелкого производства и торговли. Повышение эффективности сельского хозяйства.

партия видела в обобществлении крестьянских хозяйств, создании колхозов.