Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Белар.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
171.3 Кб
Скачать

39.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.

У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.

З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.

Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва.

У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.

Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі - палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб'яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.

Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.

Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.

Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.

У Беларусі ў падтрыманні палітыкі "правага ўхілу" быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.

Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.

Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.

Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.

Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.

У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932-1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.

Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.

Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа - 70-80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

41. Па Рыжскамy мiрнамy дагаворy(18 сакавiка 1921г.) да Польшчы адышла значня частка заходнебеларyскiх зямель, якая атпымала назвy Заходняй Беларyсi. Па дагаворy Польшча павiнна была даць ёй yсе правы. Але гэта не выконвалася. Заходняя Беларyсь з`яyлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаy Польшчы. Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным беспраyем.Беларyсаy не жадалi лiчыць нацыяй. Ажаццяyлялася гвалтоyная паланiзацыя беларyскага

насельнiцтва. Закрывалiся праваслаyныя храмы. У 1926г. сваю дыктатyрy y Польшчы yстанавiy Пiлсyдскi. З канца 20-х г. Становiшча працоyных мас Заходняй Беларyсi пагоршылася, што было звязана з сyсветным эканамiчным крызiсам 1929-1933гг. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскi характар. На чале рyхy стаялi камyнiсты. У 1923г. была створана Камyнiстычная партыя Заходняй Беларyсi(КПЗБ). У 1925г. склалася сiтyацыя, Якая магла прывесцi да yзброеннага паyстання. Тады Польскi yрад yвеy на тэрыторыю Заходняй Беларyсi вялiкyю колькасць войск.У пачаткy

30-х г. прайшлi забастоyкi на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вiльнi, Брэста, Гродна. Больш як 4 месяцы зiмы 1932-33гг. баставала 7000 рабочых i сялян якiя працавалi y Белавежскай пyшчы. У 1934г. Пiлсyдскi yводзiць Канстытyцыю, якая яшчэ больш абмежавала дэмакратыю. У 1935г. прайшло выстyпленне нарачанскiх рыбакоy, якое працягвалася аж да верасня 1939г.

42. У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.

Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.

На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.

Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.

Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.

Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.

У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.

Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.

У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.

Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.

Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.

Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.

Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).

За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі.

Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.

У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

43. Дагавор аб ненападзе падпісаны 23 жніўня 1939 ў Маскве наркомам замежных спраўСССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Германіі І. Рыбентропам на 10 гадоў, да дагавора быў прыкладзены "Дадатковы сакрэтны пратакол", які размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

Другая сусветная вайна (1 верасня 1939 — 2 верасня 1945) — вайна, якая вялася краінамі Восі (Германія, Італія, Японія) і іх саюзнікамі супраць «саюзных краін» (англ. Allied countries, Allies;Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і саюзнікі). Найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва вайна, у якой удзельнічала 61 краіна з 73, існаваўшых на той момант (агульнае насельніцтва — 1,7 млрд чалавек, больш за 80% тагачаснага насельніцтва Зямлі), вялася на тэрыторыі 40 краін і ўсіх акіянаў. Чалавечыя страты склалі больш за 50 млн забітых. Адзіны ўзброены канфлікт, у час якога была прымененая ядзерная зброя.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, сав. гіст. вызваленчы паход Чырвонай Арміі,вераснёўскі паход Чырвонай Арміі (1939) — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939[1], якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР іГерманіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcв. вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.ч. забітымі, зв. 2 тыс.ч. параненымі[2] (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных

У савецкай і беларускай гістарыяграфіі да 1980-х адназначна ацэньвалася як акт вызвалення з-пад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Польшчы; акт гістарычнай справядлівасці, ліквідацыя гвалтоўнага падзелу Беларусі паводле ўмоўРыжскага мірнага дагавора 1921 года.

Пасля кан. 1980-х у беларускай гістарыяграфіі з'яўляецца плынь, якая расцэньвае падзею таксама з п.гл. падпадання гэтай часткі беларускіх земляў пад савецкую ўладу, часам выключна з гэтага пункту гледжання.