Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Белар.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
171.3 Кб
Скачать

46. Развіццё партызанскага руху і падполля на Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх ат-

радау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу. Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак "рэйкавая вайна. Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва.

47. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступальная аперацыя "Багратыён".

Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.