Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 4. Полацкая дзяржава у хіі ст

Развіцце Полацкай дзяржавы ў ХІІ ст. характырызуецца некалькімі накірункамі:

- феадальная раздробленнасць;

- актыўная знешнепалітычная дзейнасць;

- развіццё культуры.

Сутнасць феадальнай раздробленнасці - дзяленне першадзяржаў на дробныя ўдзельныя княствы, як асобныя адмістрацыйныя і гаспадарчыя адзінкі.

Прычыны феадальнай раздробленнасці:

- эканамічныя заключаюцца ў тым, што эканоміка першадзяржаўных утварэнняў дасягнула значнага ўзроўню развіцця на базе феадальнай вытворчасці. Асобныя часткі набылі эканамічную магутнасць. Некаторыя прадстаўнікі феадальнай знаці атрымалі ва ўласнасць пэўныя тэрыторыі (у час раздробленнасці з'яўляецца прага да валодання землямі). Эканамічная магутнасць дазваляла мясцовым кіраўнікам трымаць войска, займацца судова-адміністрацыйнымі справамі, самастойна вырашаць палітычныя накірункі развіцця. Не патрэбна заручацца падтрымкай полацкага ці тураўскага князя, удзельныя князі маглі мець больш за іх рэсурсаў.

- геаграфічныя: лясістая мясцовасць, прыродная адасобленнасць не развівалі шляхоў зносін.

- этнічныя: балта-славянская прыналежнасць насельніства. Славянская каланізацыя ішла мірным шляхам, бо было шмат свабодных зямель. Насельніцтва было сімбіёзным, але захоўвала тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзнакі, што спрыяла адасобленнасці.

Трэба зазначыць, што феадальная раздробленнасць суправаджалася аслабленнем ваенна-палітычнай магутнасці. Але феадальная раздробленнасць - гэта заканамерны і прагрэсіуны этап ў развіцці грамадства: павышаўся ўзровень развіцця эканомікі.

Полацкая зямля мела своеасаблівасць: тут адчувалася агульнасць палітычных інтарэсаў полацкіх князёў, сумесныя акцыі ваенна-палітычных сіл. Нягледзячы на раздробленнасць, Полацкае княства - уяўляла адзіны механізм.

Усяслаў Брачыслававіц памёр у 1101 г. і кіраваць пачалі яго сыны. Аднак змен ў палітычным становішчы не адбылося. Полацк - самастойная адзінка. На гэтым этапе ажыццяўляліся кантакты з Кіевам: як саюзныя так і суперніцкія адносіны.

У Усяслава было 6 сыноў: Барыс-Рагвалод, Давыд, Глеб, Раман, Святаслаў- Георгій, Расціслаў.

Ідзе спрэчка: Загарульскі называе 7 сыноў, раздзяляе Барыса і Рагвалода. У Гусцінскім летапісе упамінаецца імя Барыс-Рагвалод, аднак гэта позні летапіс і у ім магчымы памылкі. Не вырашана пытанне старшынства і тое, хто першы заняў прыстол. Хутчэй Барыс (Барыс - Рагвалод, далучэнне імя родапачынальніка сведчыла, што ён быў старэйшы. Так лічыць М. І. Ермаловіч).

Першыя палітычныя падзеі звязаныя з Барысам: у 1102 г. -пераможны паход на яцвягаў, які Барыс здзейсніў разам з Братамі. Заснаваны горад Барысаў у імя пераможнага пахода. Акрамя сваей карэннай тэрыторыі, яцвягі магчыма рассяляліся і ў сярэдняй частцы Беларусі, непадалек ад Мінска, дзе і заснаваны Барысаў.

Другі сын - Давыд - імя ўпамінаецца ў радзе акцый кіеўскіх князёў, дарэчы гэта былі варожыя акцыі у адносінах да Полацка. 1103г – з князямі Русі абараняе тэрыторыі ад полаўцаў. 1104 г- яго імя ўпамінаецц ў кааліцыі кіеўскіх князёў, якая напала на Менскае княства.

1106 г. - Усяслававічы разам робяць паход на земгалаў (продкі латышоў, засяляле левы бераг Зах. Дзвіны). Земгалы плацілі даніну Усяславу, а пасля яго смерці адмовіліся. Паход няўдалы: "дружыны ўбіўшы 9000 пабедзілшы земгалы Усяслававічаў".

Ермаловіч: правальны паход прывёў да таго, што веча змясціла Барыса і паставіла Давыда - да 1127 г. У 1127 г. падыйшлі войскі кіеўскага князя Мсціслава і запатрабавалі ад веча прызнаць Барыса князем замест Давыда.

(З паходам на земгалай звязана версія аб паходжанні Барысавых камянеў, на якіх выбіты словы:"Господзі помозі рабу своему Барысу").

З 1104 г. на першы план выходзіць Менскае княства пад кіраўніцтвам Глеба Усяслававіча Менскага (трэці па старшынству). Асноўныя падзеі звязаны з пачаткам княжання Уладзіміра Манамаха (1113 - 1125 гг.) продак Усевалада Яраслававіча. Манамах пры дапамозе баяр захапіў уладу. Патомкі Ізяслава Яраслававіча былі супраць. Глеб выступае з тых жа пазіцый: ен быў жанаты на ўнучцы Ізяслава

У 1116 г. Глеб ажыцявіў паход у Тураўскае княства, дзе захапіў Слуцк.

Нарбут сцвярджае, што Глеб дайшоў да р. Гарынь. Прайшоў з Менска праз усё Тураўскае княства . Так ен адрэагаваў на забойства тураўскага князя.

У 1116 г. Уладзімір Манамах устанавіў адносіны з Гарадзенскім княствам, дзе княжыў Усеваладка (дыпламатычная адносіны ўсталяваліся пра ажыцяўленне шлюбу паміж дачкой Манамаха і сынам Усеваладкі): ён сур'ёзна рыхтаваўся да барацьбы з Глебам. Глеб у 1117 г. ажыццявіў паход на Наваградак і Смаленск. У Наваградак паспяхова, а каля Смаленска трапіў у акружэнне. 1119 г. Глеб трапляе ў палон, у турму ў Кіеў, дзе і памёр. Гэта падзея не была фактам страты самастойнасці для Полацкага княства, бо ў Полацку сядзеў Давыд і зачыць на полацкім прыстоле дынастыя Рагвалодавічаў не абарвалася.

Адносіны Полацка і кіеўскай Русі абвыстрыліся пасля смерці Уладзіміра Манамаха. Праз 2 гады сын Мсціслаў (народжаны ад Гіты, дачкі англійскага караля), збіраючы сілы для барацьбы зполаўцамі, адправіў паслоў да полацкіх князёў. Полацк адмовіўся дапамагаць: "Ты с Боняком Шелудяком здравствуйте оба и управляйтесь сами, а мы имеем дома, что делать". Мсціслаў на гэтыя словы “вельмі аскарбіўся”. Пасля выйгранай бітвы з полаўцамі, створана кааліцыя супраць Полацка. У яе ўвайшлі ўсе княствы, што знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Тураўскае, Клецкае, Гарадзенскае і г.д.). У выніку сілы пераўзышлі палачан. Полацкае веча па патрабаванню Мсціслава выдала князёў. Яны былі адпраўлены ў Візантыю, дзе служылі ў войску, ваявалі з арабамі. Падзеі гэтыя адбываліся з 1129годзе.

Пасля смерці Мсціслава вярнуліся. У Полацку ўвесь гэты час сядзеў стаўленнік Кіева. Тым не менш, Полацк не змірыўся са стратай незалежнасці. Сведчанне пра тое, што Мсціслаў быў вымушаны зрабіць паходы на Літву - Зах. Беларусь (Маладзечна, Заслаўе) - 1130 - 1131 гг. - большасць гісторыкаў лічаць, што цэнтр барацьбы змясціўся на Захад.

Некаторыя даследчыкі (Янін) выказалі меркаванне аб тым, што вялікую ролю ў гісторыі гэтага перыяду адыгралі жанчыны - "Полацкі матрыярхат" - часапіс "Знание - сила" № 2 1970 г. Археолагі знайшлі пячаткі Ефрасінні Полацкай (1104 - 1173 гг.); пячаткі яе маці Соф'і - гэта азначае, што жанчыны працавалі з дакументамі, такім чынам яны займаліся юрыдычнымі, эканамічнымі, палітычнымі справамі.

Барацьба Полацка працягвалася каля 3 гадоў. Пасля смерці Мсціслава веча выгнала стаўленніка і прызначыла князем Васільку Святаслава-Георгавіча (брат Ефрасінні Полацкай). Ён аказаўся мудрым палітыкам. Устанавіў мірныя адносіны з Ноўгарадам. У 1143 г. дачка Васількі выйшла замуж за Усевалада Ольгавіча, што спрыяла ўсталяванню лобрых адносін з Кіевам.

У 1155 г. полацкае веча выгнала Барыса-Рагвалода і прынялі Расціслава Глебавіча. Затым у 1162 г. выбраны Усяслаў Васількавіч, кіраваўшы да 1186 г.

З 1186 г. - пачынаецца жудасная паласа ў гісторыі Беларусі. На Берагах Лівоніі высадзіўся Мейнар - святар ордэна Святого Аўгусціна. Яму дазволілі праводзіць мірную пропаведзь - з гэтага пачалася прысутнасць крыжакоў у Прыбалтыцы.

Далейшая гісторыя звязана са стратай пазіцый Кіева. Вылучаюцца Уладзіміра-Суздальскае і Галіцка-Валынскае княствы.

1168 г. - палачане з суздальцамі ажыцяуляюць паход на Кіеў.

1169 г. - Андрэй Багалюбскі захапіў Кіеў.

1169 г. - паход на Ноўгарад з полацкімі князямі.

1174 г. – зноў на Кіеў.

1186 г. - Полацк абаряняецца ад Смаленска, Лагожска і Друцка.

1191 г. - сумесны паход супраць Літвы.

1194 г. - барацьба з Давідам Расціславічам

Наступіў новы перыяд у гісторыі - барацьба з крыжакамі.

У першай палове ХІІ ст. назіраецца ўздым культуры:

  • Ефрасіння Полацкая стварыла першую ва Усх. Еўропе школу для дзяўчат.

  • У 1-й пал. ХІІ ст. пабудавана рэзідэнцыя ў Бельчыцах.

  • Склалася Полацкая школа дойлідства - Іаан - Спаса-Ефрасіннеўская царква.

  • Крыж Ефрасінні Полацкай, створаны Лазарам Богшай у 1161г.

  • "Слова пра паход Ігара" - 1187 г.

У выніку феадальнай раздробленасці на тэрыторыі з’явіліся

Княствы ў Полацкай зямлі (10):

1) Полацкае; 2)Менскае; 3)Ізяслаўскае; 4) Віцебскае; 5)Лукомскае; 6)Друцкае; 7)Лагожскае; 8)Віленскае; 9)Герцакскае; 10)Кукейнойскае.

Княствы ў Тураўскай зямлі (5):

1)Тураўскае; 2)Пінскае; 3)Слуцкае; 4)Клецкае; 5)Нясвіжскае.

Княствы ў Пнямонні (5):

1)Гарадзенскае; 2)Наваградскае; 3)Ваўкавыскае; 4)Слонімскае; 5)Дайноўскае.

Іншыя княствы:

1)Мсціслаўскае, 2)Свіслачскае, 3)Берасцейскае, 4)Кобрынскае, 5)Гальшанскае (Ашмяншчына), 6)Крэўскае.

Пыт.№ 5. Палітычнае развіцце Паўдневай Беларусі у ІХ – ХШ ст. Тураўскае княства.

Паўднёвая Беларусь вядома як места рассялення дрыгавічоў. Яны як ікрывічы з'яўляліся не чыста славянскім саюзам, а былі вынікам балта-славянскага сімбіёзу - протабеларускае насельніцтва.

У недатаванай частцы "Аповесці мінулых часоў" дрыгавічы мелі сваё княжанне. У дрыгавічоў ішоў працэс станаўлення першадзяржаўнага ўтварэння. У летапісах не сказана, што землі паўднёвай Беларусі плацілі каму-небудзь даніну. Іншымі словамі Тураўскае княства на 1-м этапе свайго існавання было незалежным.

859 г. - насельніцтва плаціла даніну хазарам і варагам, але дрыгавічоў сярод іх не названа. Не выключна, што і палачане не плацілі даніну варагам, бо крывічы былі і смаленскія і пскоўскія. А ў летапісах у адносінах да палачан упамінаецца назва палачане, а не крывічы.

Калі так, то ўся тэрыторыя Беларусі была незалежнай.

Пра дрыгавічоў не сказана ў 882 г. калі Алег збіраў войскі на Смаленск у час утварэння Кіеўскай Русі, не ўвайшло і Полацкае княства. Амбіцыі не каснуліся і зямель дрыгавічоў.

Няма ўзгадак пра дрыгавічоў у адносінах з Візантыяй.

Першы вядомы князь - Тур. Летапісец упамінае яго разам з Рагвалодам.:"Рагвалод прыйшоў з-за мора і ўзяў власць у Полацку, а Тур - у Тураве". Лаўрэнцьеўскі летапіс называе іх разам. А Усцюжскі называе братамі. Тое, што ўпамінаюцца разам сведчыць, што паміж княствамі былі нейкія адносіны. Не выключна, што Тур і Рагвалод былі сынамі Прадславы, якая адпраўляла ў Візантыю пасла Каніцара. Гэта дае падставу думаць, што Полацкае і Тураўскае княствы былі ці адзінай дзяржавай ці саюзнікамі. Значыць з першага летапіснага часу беларускія землі ўяўлялі адзіны рэгіён. Але гэта не магчыма сцвярджаць на 100%, бо мала звестак.

Як адлюстраваліся полацкія падзеі 980 г. у Тураве на аснове летапісаў сказаць немагчыма.

Пад 987 - 988 гг. на Тураўскім прыстоле ўпамінаецца Святаполк (988 - 1015 гг). З'яўленне яго на прастоле асвятляецца як легенда: Уладзімір адраўляў сыноў княжыць у свае землі. Але ўжо даказана, што Святаполк сын Яраполка, народжаны ад Грэкіны. Яраполк забіты Уладзімірам, калі яго жонка была цяжарная. Факт з'яўлення Святаполка на Тураўскім прастоле сведчыць пра тое, што ён абраны вечам. Ёсць падставы сцвярджаць, што ў Тураве дзейнічала веча: "Жыціе Кірылы Тураўскага" - Кірыла стаў епіскапам па просьбе князя і гараджан.

З боку Турава гэта быў лоўкі палітычны манёўр. Ва ўмовах, калі Полацкае княства пазбаўлена незалежнасці, такая ж доля магла нападкаць і Тураў. Палітыкі адчувалі, што Удадзімір не будзе ваяваць са Святаполкам, а той у сваю чаргу не будзе падтрымліваць інатарэсы Кіеўскай зямлі (у Кіеве сядзеў забойца бацькі). Тураўскае веча не памылілася ў дзеяннях.

1113 г. Святаполк ажаніўся з палітычных меркаванняў на дачцэ Баляслава Харобрага. Жаніцьба дала магчымасць іграць сваю палітыку на супярэчнасцях Польшчы і Кіева. Супярэчнасці выкарыстаны, каб Тураўскае княства магло праводзіць самастойную палітыку.

Хроніка Дзітмара Мерзенбурскага сведчыць, што разам з нявестай у Тураў прыехаў біскуп Рэйнберг епіскап Калабрэжскі, у якасці яе духоўніка. З гэтага моманту ў Тураве пачынаецца распаўсюджванне каталіцтва.

1105 г. Кіева-Пячарскі пацерык ўпамінае каталіцкую епіскапію ў Тураве.

Святаполка абвінавацілі ў загавары. Уладзімір паслаў войскі і Святаполк, яго жонка і Рэйнберг былі арыштаваны і адвезены ў кіеўскую турму. Рэйнберг там і памёр.

Каталіцтва.

Царска-расійская гістарыяграфія настойліва сцвярджала “исконно православный” характар беларускай культуры. Каталіцтва разглядалася як экспансія. Але Беларусь міжцывілізацыйная і міжканфесійная краіна (або шматканфесійная). Хрысціянства прыйшло на беларускія землі яшчэ да падзелу - у 1054 г.

Расійскі археолаг і навуковец Рапапор "Латинская церковь в древнем Смаленске" сцвярджае, што ў ХІІ ст. у Смаленску была лацінская царква.

У ХІХ ст. у Кіеве часопіс "Чтение в историческом обществе Нестора Летаписца" артыкул Воронова "О латинской проповеди в ХІ - ХІІІ в.". Аўтар сцвярджае на аснове крыніц, што ў 1009 г. на тэрыторыі Беларусі быў забіты прапаведнік (Квендленгбурскі лацінскі летапіс). Прапаведнік Бруно Баніфацый быў забіты на шляху з Кіева ў Літву. Гэтыя звесткі сведчаць аб тым, што каталіцтва было на Беларусі з тых часоў.

1015 г. - Святаполк як старэйшы з сыноў Уладзіміра атрымаў кіеўскі прастол.

Барацьба Яраслава з Святаполкам ішла з пераменным поспехам. Першая бітва каля г. Любеч ў 1016 г. (былі забіты князі Барыс і Глеб).

1018 г. Святаполк з Баляславам Харобрым каля Бярэсця разбіў Яраслава, пасяля чаго 1 год княжыць.

1019 г. бітва на р. Альце. Яраслаў перамог. Святаполк, едучы у Польшчу за падтрымкай, памёр каля Бярэсця. Святаполк увайшоў у гісторыю як адмоўны герой, атрымаў мянушку Акаяны. Смерць Святаполка для Тураўскага княства азначала першую страту самастойнасці.

З 40-х гадоў ХІ ст. у Тураве вядома веча, магчымасць праводзіць сваю палітыку. Затым усталявалася дынастыя Ізяславічаў (патомкі Ізяслава Яраславіча – кіеўскага князя).

988 - 1019 гг. - Святаполк Яраполчыч Акаяны.

да 50-х гадоў - кіруе сам Яраслаў з Кіева.

з 1052 г. - Ізяслаў Яраслававіч.

1072 г. - Усевалад Яраслававіч. Затым Яраполк Ізяслававіч, Святаполк Ізяслававіч, Яраслаў Святаполчыч.

1113 г. у Кіеўсуім княстве пераварот, да ўлады прыйшоў Уладзімір Манамах - лінія Усевалада Яраславіча. Людзьмі Манамаха быў забіты Яраслаў Святаполчыч (унук Ізяслава). Магчыма Глеб Менскі зрабіў паход у Тураўскія землі, дайшоў да р. Гарынь, менавіта ў якасці рэакцыі Полацкага княства на забойсва Яраслава Святаполчыча. На прастол у Туравае сядзяць стаўленнікі Манамаха і яго нашчадкаў.

Незалежнасць тураўскага веча узноўлена ў 1158 г. , калі на прастол быў абраны Юрый Ізяслававіч - унук Святаполка Ізяслававіча, сын Яраполка Святаполчыча (які быў забіты).

Юрый Ізяслававіч - дальнабачны палітык. Упершыню ўпамінаецца ў якасці сябра Юрыя Далгарукага. А ў 1158 г. запрошаны вечам - для аднаўлення незалежнасці. У 1158 г. - вытрымалі 10-тыднёвую аблогу кіеўскага войска.

1160 г. напаў на Валыньскіх князёў. У адказ безпаспяховы паход на Тураў.

Такім чынам, Тураўскае княства ўтварылася ў канцы Х ст. існавала ў ХІ ст. а ў 20-ыя гг. ХІІ ст. пазбавілася самастойнасці, аднак у складзе Кіеўскай Русі заставалася самастойным княствам.

Калі гаварыць пра самастойнасць, то не пароўноўваем з Полацкам. Тураў праводзіў самастойную палітыку толькі да смерці Святаполка, затым меў кіеўскую дынастыю, арыентаваную на тураўскае веча.