- •Тэма 2: Этнагенез беларусаў
- •Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання.
- •Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур.
- •Тэма 3: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (ад100 - 40 тыс.Г.Да н.Э.-6ст.Н.Э.)
- •Характэрныя рысы першабытнай эпохі
- •Станаўленне феадалізму і раннефеадальнай дзяржаўнасці на Беларусі. Тэма 4: Крыніцы гісторыі Беларусі vιι-хιιι ст.
- •Пыт.№ 3. Агеаграфічныя
- •Пыт. № 7. Еўрапейскія хронікі
- •Тэма 5: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
- •1. Летапісны этап гістарыяграфіі гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
- •2. Гістарыяграфія польскага перыяду Рэчы Паспалітай.
- •3. Царска – расійскі перыяд.
- •4. Этап буржуазна – расійскай гістарыяграфіі.
- •5. Этап беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху і бнр.
- •6.Этап бальшавіцка-марксісцкай гістарыяграфіі савецкага часу.
- •Этап аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
- •Этап гістарыяграфіі перыяду станаўлення прэзідэнцкай формы кіравання.
- •Тэма 6: Сацыяльнае і эканамічнае развіццё, шматукладнасць і станаўленне феадалізму на Беларусі VII – XIII ст.
- •Тэма 7: Палітычнае развіцце Беларускіх зямель у VII – XIII ст. І узнікненне дзяржавы
- •Пыт.№ 3. Полацкая дзяржава ў хі ст.
- •Пыт.№ 4. Полацкая дзяржава у хіі ст
- •Пыт. № 6. Полацкая дзяржава у 1-й пал. Хііі ст.
- •Тэма 8: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •Пыт.№ 2. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага
- •Пыт.№ 3. Міжнароднае становішча ср. Хш ст.; узвышэнне Наваградка і прычыны утварэння вкл.
- •Пыт.№ 4. Першыя князі вкл (Міндоўг, Войшалк). Барацьба супраць праціўнікаў беларуска-літойскай дзяржавы. 1246 – 1247
- •Пыт.№ 5. Вкл у канцы хш – хіv ст. (Шварн, Трайдзень, Лютувер (?), Віцень). 1268 – 1316
- •Тэма 9: Рост тэрыторый, магутнасці і аўтарытэту беларуска-літоўскай дзяржавы ў XIV - 1 палове XV ст. (1316 - 1430 гг.)
- •Пыт.№ 2. Вкл у часы кіраваня Гедыміна 1316 – 1341.
- •Пыт.№ 3. Вкл у часы Альгерда 1341 – 1378.
- •Пыт.№ 5 вкл у часы Вітаўта Кейстутавіча 1392 – 1430.
- •Пыт.№ 6. Рост тэрыторый вкл у сярэдзіне XIII - сярэдзіне XV ст.
Тэма 5: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
Гістарыяграфія – гэта гісторыя гістарычнай навукі, навуковай дысцыпліны, якая вывучае працэс накіравання гістарычных ведаў, працэс навуковых даследванняў, паказвае накапленне ведаў.
Гістарыяграфія – сукупнасць гістарычных даследванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі (беларуская гістарыяграфія пэўнай праблемы або польская гістарыяграфія); ідэялагічнымі: марксізская гістарыяграфія гісторыі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, тэматычнымі (гістарыяграфія гісторыі Беларусі эпохі ВКЛ), храналагічныя рамкі (гістарыяграфія 10 – 13 ст.), гістарыяграфія Беларусі феадальнага перыяду:
гістарыяграфія палітычных працэсаў у Полацка – Тураўскі перыяд
гістарыяграфія эпохі ВКЛ
гістарыяграфія эканамічнага развіцця эпохі ВКЛ
1. Летапісны этап гістарыяграфіі гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
Летапісы беларускага і небеларускага паходжання, якія асвятляюць падзеі на тэрыторыі Беларусі.
Полацка – Тураўскі перыяд (Полацкі, “Аповесць мінулых гадоў”, у Смаленску і іншых гарадах),
беларуска – літоўскія летапісы перыяда ВКЛ: “Галіцка-Валынскі летапіс” (у аснове Наваграцкі), аповядае пра Міндоўга, Войшалка і Трайдзейня; “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” (у яго складзе пахвала Вітаўту), “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўская хроніка”, “Магілёўская хроніка”, Віцебскі летапіс.
2. Гістарыяграфія польскага перыяду Рэчы Паспалітай.
(З Люблінскай уніі 1569 г. да 1772, 1793, 1795гг.)
Характэрная рыса – Беларусь у гістарычных працах прыпісвалася да польскай гісторыі. ВКЛ, аслабленае войнамі, страчваючы дзяржаўнасць, апынулася пад уплывам польскай ідэалогіі. У гэтым этапе выдзеляецца езуіцкі перыяд ( езуіты з’явіліся ў 1569 г. у ВКЛ і да канца 17 – п. 18 ст.). Характэрная рыса – імкненне выкарыстаць гістарычныя звесткі ў каталіцкай прапагандзе.
М.Стрыкоўскі “Хроніка Польшы, Літвы, Жамойціі і ўсея Русі” (1582)
Альберт Віюк-Каяловіч: з 1655 г. рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі. “Гісторыя Літвы” выдаў у Гданьску ў 1650 г.
Бартольд Караль: 1735 – 37 гг. рэктар Віленскай акадэміі. Па яго ініцыатыве ў езуіцкіх ўстановах уведзена выкладанне гісторыі як асобнага прадмета. “Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства”.
Галоўка Казімір (1718 – 1773 гг.) атрымаў адукацыю ў Наваградку, Віленскай акадэміі. Выдаў “Гістарычны календар”. Асноўная кніга “Сеймуючая Еўропа”.
Папроцкі: з 1759 г. выдаваў палітычныя календарыкі, прыцягваў увагу да палітычных падзей. “Домашния вести об ВКЛ” – 1763 г. – Энцыклапедычны даведнік. У 1764 г. змясціў храналогію польскіх каралёў і князёў ВКЛ
Догель: сабраў шмат дакументаў дыпламатычнага характару. “Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і ВКЛ”.
Віленскі універсітэт, прафесары: Лялевель, Даніловіч, Ярашевіч, Лабойка.
Анацэвіч “Накід першабытнай гісторыі Літвы”, “Накід гісторыі ВКЛ”.
Даніловіч – выявіў і апублікаваў “Судзебнік” Казіміра і спісы Статута 1529 г., Супраўскі летапіс, склаў зборнік “Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства”.(1823 –1824)
3. Царска – расійскі перыяд.
(з 1772, 1793, 1795 гг. – да рэформы 1861 г.)
Перыяд расійскай афіцыйнай клірыкальнай і дваранскай гістарыяграфіі.
Характэрная рыса: беларускі народ не ўспрымаўся як суб’ект гісторыі, а як частка расійскага. Панаваў дагматызм і царска – расійскі шавінізм.
Дзмітрый Караў: “прадстаўнікі афіцыйнага дваранскага і клірыканскага накірунку прапагандавалі ідэі вяліка дзяржаўнага манархічнага характару, справядлівасць дзяржаўнага “уз’яднання” беларускай губерні з Расіяй.”.
Непрымусовае ўз’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай у 1839 г, паўстанне 1863 – 1864 гг. разглядалася не як нацыянальна - вызваленчая барацьба, а як бунт польскіх памешчыкаў, якія спуджаліся, што рускі ўрад пераманіць сялян да сябе.
Гісторыкі-апалагеты (абаронцы):
Першы гісторык- апалагет ідэі далучэння Беларусі да Расіі, у 1793 г. у Магілеве кніжка “Аб Заходняй Расіі” – Богуш-Сестранцэвіч
Тацішчаў “Гісторыя Расійская” – першы гісторык у Расіі – галоўнае збор фактаў. (1773)
Салаўёў, Ключэўскі не стварылі спецыяльных прац па гісторыі Беларусі – ініцыятывы не было. Яны разглядалі гісторыю Расіі, трактавалі як ідэалогію.
Турчыновіч “Агляд гтсторыі Беларусі са старажытных часоў” 1857г. Пецярбург. 10 частак да падзелу РП. Беларусь у гістарычным мінулым – арэна міжусобіц.
Бяляеў «Очерки истории северо-западного округа России» 1867г. «История Полоцка или северо-западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии».
Данілевіч (украінец) «Очерки истории Полоцкой земли до к.ХΙVст»1896г. Киев.
Распрацоўшчык заходнерусізму Каяловіч “Лекции по истории Западной Руси» 1864г.
Бранцаў – рускі гісторык манархіст: «Очерки древней Литвы и Западной России» вылучаў беларускіх князёў, якія вялі барацьбу за праваслаўе.