- •Тэма 2: Этнагенез беларусаў
- •Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання.
- •Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур.
- •Тэма 3: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (ад100 - 40 тыс.Г.Да н.Э.-6ст.Н.Э.)
- •Характэрныя рысы першабытнай эпохі
- •Станаўленне феадалізму і раннефеадальнай дзяржаўнасці на Беларусі. Тэма 4: Крыніцы гісторыі Беларусі vιι-хιιι ст.
- •Пыт.№ 3. Агеаграфічныя
- •Пыт. № 7. Еўрапейскія хронікі
- •Тэма 5: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
- •1. Летапісны этап гістарыяграфіі гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.
- •2. Гістарыяграфія польскага перыяду Рэчы Паспалітай.
- •3. Царска – расійскі перыяд.
- •4. Этап буржуазна – расійскай гістарыяграфіі.
- •5. Этап беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху і бнр.
- •6.Этап бальшавіцка-марксісцкай гістарыяграфіі савецкага часу.
- •Этап аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
- •Этап гістарыяграфіі перыяду станаўлення прэзідэнцкай формы кіравання.
- •Тэма 6: Сацыяльнае і эканамічнае развіццё, шматукладнасць і станаўленне феадалізму на Беларусі VII – XIII ст.
- •Тэма 7: Палітычнае развіцце Беларускіх зямель у VII – XIII ст. І узнікненне дзяржавы
- •Пыт.№ 3. Полацкая дзяржава ў хі ст.
- •Пыт.№ 4. Полацкая дзяржава у хіі ст
- •Пыт. № 6. Полацкая дзяржава у 1-й пал. Хііі ст.
- •Тэма 8: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •Пыт.№ 2. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага
- •Пыт.№ 3. Міжнароднае становішча ср. Хш ст.; узвышэнне Наваградка і прычыны утварэння вкл.
- •Пыт.№ 4. Першыя князі вкл (Міндоўг, Войшалк). Барацьба супраць праціўнікаў беларуска-літойскай дзяржавы. 1246 – 1247
- •Пыт.№ 5. Вкл у канцы хш – хіv ст. (Шварн, Трайдзень, Лютувер (?), Віцень). 1268 – 1316
- •Тэма 9: Рост тэрыторый, магутнасці і аўтарытэту беларуска-літоўскай дзяржавы ў XIV - 1 палове XV ст. (1316 - 1430 гг.)
- •Пыт.№ 2. Вкл у часы кіраваня Гедыміна 1316 – 1341.
- •Пыт.№ 3. Вкл у часы Альгерда 1341 – 1378.
- •Пыт.№ 5 вкл у часы Вітаўта Кейстутавіча 1392 – 1430.
- •Пыт.№ 6. Рост тэрыторый вкл у сярэдзіне XIII - сярэдзіне XV ст.
Этап гістарыяграфіі перыяду станаўлення прэзідэнцкай формы кіравання.
(1994г. – да сённяшніх дзён).
Асаблівасці : 1) панаванне славянскіх ідэй;
2) свядомае змяншэнне ролі ВКЛ;
3) узвялічэнне ролі ВАв
4) шырокі паказ братэрства з Расіяй.
Станоўчасць – тое, што гісторыкам не забараняецца выдаваць працы на тых падыходах, якія яны лічаць навуковымі. Сёння ідзе натуральны адбор у беларускай гістарыяграфіі.
Тэма 6: Сацыяльнае і эканамічнае развіццё, шматукладнасць і станаўленне феадалізму на Беларусі VII – XIII ст.
Перыядызацыя сярэднявечча.
Эканамічнае развіццё VII- XIIIст. Сацыяльныя адносіны. Шматукладнасць і развіццё феадалізму; развіццё гаспадаркі.
Сацыяльныя адносіны VII- 1-пал. XIII ст. Сельская абшчына, яе тыпы, сацыяльны склад насельніцтва, формы ўласнасці.
Пыт.№ 1. Перыядызацыя сярэднявечча Феадалізм – асноўны сацыяльна-эканамічны лад сярэднявечча. У канцы XVIII ст. у час Вяліай фанцузскай буржуазнай рэвалюцыі азначаў “стары парадак”, той лад, які існаваў да рэвалюцыі ў Еўропе.
У заходнееўрапейскай гісторыі сераднявечча як пенрыяд у гісторыі падраздзяляецца на:
VI – IX ст – ранняе сярэднявечча.
X – XIII ст. высокае сярэднявечча.
XIV – XV ст. – позняе сярэднявечча.
З XV ст – гісторыя новага часу.
На тэрыторыі Беларусі сярэднявечча таксама дзеліцца на тры перыяды:
VI – IX ст. – час дафеадальнага раннекласавага грамадства (шматукладнага: абшчынны і рабаўладальніцкі лад).
X – XIII ст – устанаўленне феадальных адносін у ВКЛ.
XIV – XV ст – росквіт феадальных адносін у ВКЛ
Больш дакладныя перыядызацыі:
VI – VII ст. – ваенная дэмакратыя.
VIII – IX ст. – шматукладнае грамадства.
X – XIII ст. – станаўленне феадалізму.
XIV – XV ст. -росквіт феадалізму на базе ВКЛ
З XV ст. Еўропа ўступае ў Новы час – буржуазныя адносіны. Беларусь і ВКЛ на той час знаходзіліся у складзе заходнееўрапейскай цывілізацыі і Беларусь уступае у таварна грашовые адносіны
З сяр. ХІІІ ст., 1385-1386 гг. Крэўская унія – Беларускія землі уваходзілі ў склад заходнееўрапейскай цывілізацыі, мяжа праходзіла па ўсходніх рубяжах Беларусі – Смаленшчына ( у ІХ – ХІІІ ст. Візантыйская цывілізацыя). На працягу XIV – XVII ст. (Прывілей 1447 г. lfpdfkzt свабодны выезд у Еўропу «для лепшага шчасця набыцця», у Расію – страшна.).
Еўропа з 15 ст. (Новы час) і тэрыторыя Беларусі ўступае ў таварна-грашовыя адносіны – 1557 г. Валочная памера падштурхнула да развіцця таварна-грашовыя адносін (з’явіліся гарады, цэхі – шлях капіталізму).
З XVIст паступова пачынае праяўляцца крызіс феадалізму, звязаны з войнамі з міжцывілізацыйным ухілам (з Масквой 15 войн, Швецыяй, РП з Расіяй, Паўночная вайна.). Гэта паласа войн і канфліктаў разбурае эканоміку, дзяржава трапляе пад польскі ўплыу. Перарэзаны шлях у бок буржуазных адносін. Такая сітуацыя да падзелаў РП. Затым далучэнне да Расіі, а там панавалі феадальныя адносіны да сяр. ХІХ ст. Эканамічны аспект перарваны.
Пыт № 2 Эканамічнае развіцце. Шматукладнасць і развіцце феадалізму, развіцце гаспадаркі.
. Французскі вучоны Гізо ўвёў тэрмін «феадалізм». Ён вызначаў ім эканамічны лад, дзе спалучалася вярхоўная і мясцовая ўлада з землеўладаннем. Адзначаў умоўны характар улады, васальную іерархію. Умоўны характар той, які не трымаецца на эканамічнай аснове, а на простым прысваенні феадаламі права на зямлю і сялян – ваеннымі і палітычнымі метадамі. У Еўропе феадалізм пачаўся з сяр. І тыс. н. э. і працягваўся да сяр. ХІХ ст. у Расіі.
Асноўныя рысы феадалізму па Гізо:
Аграрная вытворчасць – пануючая галіна гаспадаркі.
Права землеўладання спалучаецца з палітычнай уладай.
Іерархія ваенна-феадальнага саслоўя.
Сялянскае насельніцтва ў асабістай неэканамічнай залежнасці ад феадалаў.
Гаспадарчае развіццё на аснове натуральнай гаспадаркі.
Ю.В. Штыхаў: на тэрыторыі Беларусі родаплемянное грамадства да 7 ст. знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі. У ім былі зародкі сацыяльнай няроўнасці, патрыярхальнае рабства – развівалася класавае грамадства. Адбывалася фарміраванне ўладанняў – Полацкае княства – 10 - 13 ст. Отчына Рагнеды і Ізяслава – зямля продкаў . З 12 – 13 ст. уласнасць роду- вотчыны.
Полацкія князі лічылі сваю вотчыну па Рагнедзе, Рагвалоду, Ізяславу, не называлі сябе Уладзіміравічамі, а Рагвалодавічамі або Ізяслававічы .
VI -- VII ст. на Беларусі панаваў лад, які Маркс і Энгельс называлі ваеннай дэмакратыяй – час, калі грамадства адчула прагу да ўласнасці, яе накаплення, вынікам гэтага сталі рабаўнічыя міжплемянныя войны. Паступова складваецца феадальны лад, шляхам узбагачэння племянных кіраўнікоў і іх станаўленне ў якасці князёў – сведчанне феадальнага ладу. Працэс станаўленне феадальнага ладу ішоў на працягу доўгага часу,адзін грамадска-гаспадарчы ўклад не мог адночасова выцесніць другі, і таму пэўны час яны суіснавалі разам, такі перяд гісторыі атрымаў назву шматукладнай гаспадаркі. Перыяд ад родавага ладу і праз ваенную дэмакратыю да феадалізму – адначасовае існаванне некалькіх грамадска-гаспадарчых укладаў: патрыярхальнага;
рабаўладальніцкага;
феадальнага.
Эвалюцыя шматукладнасці: ад пераважнай большасці патрыярхальнага ўкладу да яго змяншэння і да пашырэння феадальнага ўкладу.
Патрыярхальны ўклад:
Абшчынная ўласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю, захоўвалася калектыўная праца і абшчынная ўласнасць нават на прадукты харчаванне. Разбурэнне ішло па шляху індывідуалізацыі маёмасці: першай неабходнасці – прылады працы, як ачноўных сродкаў вытворчасці. Рэшткі патрыярхальнага ўкладу захаваліся да 16 ст. у выглядзе абшчыннай маёмасці і пераразмеркавання зямель. На тэрыторыі Расіі захоўваўся да сяр. 19 ст. У Беларусі да Валочнай памеры 1557 г. , якая разбурала сельскую абшчыну.
Рабаўладальніцкі ўклад:
Крыніцы рабоў – войны, рабскі рынак, далгавая кабала. На Беларусі не дасягнуў класічнага ладу, былі толькі элементы., аднак яны безумоўна існаваў: асветнік Кірыла Тураўскі ў сваіх творах прызываў гаспод мягчэй адносіцца да сваіх рабоў.
Нарбут адзначаў: «Глеб захапіў значную колькасць рабоў» - рабства было на ўзроўні патрыярхальнага (маецца на ўвазе Глеб Менскі).
Феадальны ўклад:
Грунтаваўся на феадальнай уласнасці на зямлю. Паступова ўзбагачаліся родавыя старэйшыны, язычніцкія жрацы, вялікакняжацкія дружыннікі і станавіліся князямі. Станаўленне можна прасачыць па эвалюцыі феадальнай эксплуатацыі. Эвалюцыя феадальнай эксплуатацыі – ад палюддзя (па сутнасці шматгадовае рабаванне насельніцтва узброеннымі людзьмі) да збору даніны (ажыццяўляўся на спецыяльных месцах – пагостах і ў спецыяльны час, які называлі ўрокі – ўрочны час).
Калі казаць аб храналогіі, то 8 -9 ст. – панаванне палюддзя, у гісторыі Усходняй Еўропы – гэта форма эксплуатацыі пріснаваўшая да 945 г. Пры зборы палюддзя быў забіты князь Ігар. Вольга пасля гэтых падзей устанавіла месца, час, колькасць збору даніны.
З 10 ст. развіваецца даніна – эксплуатацыя з выкананнем урокаў і пагостаў.
З сяр. 11 ст. па сяр. 13 ст. – даніна эвалюцыяніруе ў бок устойлівай залежнасці сялян (трапляюць ва ўласную залежнасць), з’яўлюцца спецыяльные формы феадальной залежнасці сялянства, сфармуліраваныя ў Праўдзе Роське (закупы, радовічы, ізгоі, халопы і г.д.). Формы эксплуатацыі змяняюцца: палюддзе – даніна – ўласная залежнасць.
Фактары развіцця феадалізму на Беларусі:
збор даніны;
наяўнасць князёў і іх сапраўдныя прозвішчы;
наяўнасць гарадоў – паколькі адбывалася аддзяленне рамяства ад земляробства.
Найбольш ранняе упамінанне даніны:
у «Аповесці мінулых гадоў» - 859 г. : крывічы, ільменскія славены і інш. плямены плацілі даніну варагам; паляне, драўляне, радзімічы – хазарам – (форма эксплуатацыі міжнародная).
Твор візантыйскага імператара Канстанціна Багранароднага «Аб кіраванні імперыяй»: «у насельніцтва Усходняй Еўропы ёсць даніна»;
945 Забойства драўлянамі князя Ігара;
Дагаворы з Візантыяй 907, 945 гг. (у адным вызначаецца памер дані ўсходнеславянскім войскам і Полацку ў тым ліку).
Катэгорыі залежнага насельніцтва, формы феадальнага права (забойства простага чалавека штраф – 10-20 грывен, княжаскага саслоўя – 80 гр.) – сацыяльная няроўнасць.
Сяр. 8 ст. складваецца класавае грамадства, аб чым сведчыць:
Гарады ў летапісах упамінаюцца пачынаючы з 9 ст.(першы успамін пра Полацк у летапісах адносіцца да 862 года, а археолагі даказалі, што узнік горад прыкладна на 100 гадоў раней)
Наяўнасць гістарычных асоб- князёў. Рагвалод забіты ў 980 г. Версія: Прадслава – сучасніца Вольгі – правіцельніца полацкіх зямель, маці Рагвалода і Тура.
885 г. – у летапісе: апякун Ігара Алег, які прыйшоў з Ноўгарада і захапіў Кіеўскае княства, прыслаў ваяводу да радзімічаў: “каму плаціце дань? – хазарам не дайце, а мне дайце!”.
Этапы развіцця феадалізму:
7 – 9 ст. перыяд з’яўлення прызнакаў феадалізацыі (дыферэнцыяцыя насельніцтва, формы эксплуатацыі, шматукладнасць у эканоміцы; існуе вялікасямейная суседска-родавая абшчына (150-200 чалавек); існаваў спецыяльны тып пасяленняў – гарадзішчы (характэрны да ваеннай дэмакратыі) – з’явіўся у Беларусі з сяр. 1 тыс. да н.э. – канец 7 ст. н.э.
10 - 11ст. перыяд паўсюднай феадалізацыў гаспадаркі і грамадска-палітычнага жыцця (устанаўленне форм эксплуатацыі; узнікненне дзяржаў у форме княстваў; сацыяльная дыферэнцыяцыя: з’яўляюцца феадалы і сяляне; замест гарадзішчаў – селішчы і дружынныя гарадзішчы, дзе пражывала знаць).
12 – 1-я пал. 13 ст. – феадальная раздробленнасць, як вынік канчатковай феадалізацыі гаспадарчага жыцця – доказ поўнай феадалізацыі (эканамічнае умацаванне; распад на ўдзельныя княствы; селішчы сялян і гарадзішчы або харомы феадалаў).
Развіцце гаспадаркі
Аснову эканамічнага развіцця складала сельская гаспадарка. Дарослае насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Зроблены велізарны крок у параўнанні з першабытнаабшчыннымі адносінамі: з'яўленне ворыўных прылад працы: саха, рала, плуг – паказчык высокага развіцця гаспадаркі.
Даследаванне зерня паказала, што яно вырастала на даўно акультураных землях, якія апрацоўваліся на працягу некалькіх гадоў - была вядома навука севазварота.
Гаспадарка мела натуральны характар - усе неабходнае стваралася самастойна без наяўнасці таварна-грашовых аперацый (пры капіталізме ўсё купляецца і прадаецца).Гандлева-абменныя аперацыі ўсё ж былі: з'яўляліся грошы (куны, грыўны), гандлёвыя аперацыі не датычыліся гаспадарчага жыцця - у асноўным міжнародныя.
Сельскае насельніцтва аб'ядноўвалася па тэрытарыяльнаму прызнаку, сем'і сяліліся невялікімі вёскамі, сёламі. Адміністрацыйны і рэлігійны цэнтр - вялікае сяло - пагост. Вытворчая адзінка - гаспадарка 1-й сям'і (дым або рала) - гэта не проста сям'я - гэта патрыярхольная сям'я (яе перажытак). Адміністрацыйны орган - абшчына - верв (ад слова вяроўка, якой мералі зямлю) або мір - гэта тэрытарыяльна-грамадскія арганізцыі, не ўяўляюць сабой вытворчай адзінкі. Некалькі дымоў уяўлялі абшчыну. Абшчыннікі былі звязаныя паміж сабой кругавой парукай (неслі агульную адказнасць), удзельнічалі ў пошуку злодзеяў.
Пыт № 3 Сельская абшчына, яе тыпы, сацыяльны склад насельніцтва, формы ўласнасці.
Сацыяльныя адносіны - гэта адносіны паміж класамі насельніцтва. Чым адрозніваюцца? - наяўнасцю дэферэнцыяцыі грамадства. Пры першабытным ладзе грамадскія, эканамічныя і сацыяльныя адносіны - аднолькавыя. Сярэднявечча - выдзяляюцца групы па маёмаснаму і сацыяльнаму прызнаку. Правіла - ўсё насельніцтва падзелена на 3 групы:
(гэтага ж прынцыпу дзялення насельніцтва прытрымліваўся і К. Каліноускі ў "Мужыцкай праўдзе"):
1) тыя, хто за ўсіх моліцца Богу (духавенства);
2) тыя, хто за ўсіх працуе фізічна (сялянства);
3) тыя, хто ўсіх абараняе, вымушае выконваць законы (феадалы).
Сучасная гістарычная навука падзяляе насельніцтва на феадалаў: свецкіх і духоўных; працуючае насельніцтва: сялянства і пазней рамеснікі. Клас феадалаў валодаў уласнасцю на зямлю, як асноўнага сродку вытворчасці, меў неэканамічныя правы на сялян.
Свецкія феадалы (князі, баяры, княжацкія дружыннікі, княжацкая адміністрацыя: тысяцкі, пасаднік, цівун).
Духоўныя феадалы:
да канца Х ст. складаліся з прадстаунікоў духоўна-ідэалагічнай сферы грамадства - жрацы, вешчуны (на Беларусі - крывы-крывейты, іх памочнікамі былі вайдэлоты і вайдэлоткі, асноўнай задачай якіх было падтрымліваць свяшчэнны незгасальны агонь у капішчах – зніч; у Ноўгарадзе - валхвы).
Эпоха хрысціянства з Х ст. :
прыходскі святар (поп), ігумен, манахі, епіскапы, мітрапаліты. Патрыярх - узначальваў вышэйшыя пасады (на Беларусі патрыярха не было; толькі у Канстанцінопалі). З часоў Святаполка Тураўскага,які ажаніўся на польскай прынцэсе (Святаполк быў выбраны Тураўскім вечам з мэтай, што ён не будзе дзейнічаць на карысць Кіеву, бо там княжыць забойца яго бацькі; Тураўскае веча хацела сутукнуць Кіеў і Польшчу, каб дабіцца сваёй незалежнасці - лоўкі палітычны манеўр), на Беларусі пачало распаўсюджвацца каталіцтва: разам з польскай прынцэсай прыехаў яе духоўнік епіскап Калабрэжскі Рэйнберг. Такім чынам у Тураве з'явілася каталіцкая канфесія. Каталіцкая канфесія ўключае: пробашч (настаяцель парафіі - прыхода); біскупы (узначальвалі адміністрыцыйныя адзінкі); кардыналы (ёсць сёння ў Беларусі - Тадэвуг Кандрусевіч); папа ўзначальвае ўсю каталіцкую канфесію ў заходнееўрапейскай цывілізацыі
Сялянскае насельніцтва фарміравалася з простых абшчыннікаў (сяляне называліся людзі або смерды) былі спачатку свабодныя. Плацілі толькі дзяржаўны падатак - даніну. Паступова траплялі ў залежнасць, у пісьмовых крыніцах з'яуляюцца назвы: закупы - сяляне, якія ўзялі ў феадала ссуду і не вярнулі; радовічы - заключылі дагавор-рад; ізгоі - страцілі сувязь з абшчынай; удачы - часова працавалі на феадала, а на яго зямлі не мелі ўладання, атрымлівалі ад феадала міласць "хлеб і да хлеба". З'явіліся і зусім безпраўныя: халопы і чэлядзь нявольная.
З храналагічнага пункту гледжання структура насельніцтва змянялася наступным чынам:
VI - VII ст. - абшчына; дзейнічалі патрыярхальна-родавыя калектывы; фарміравалася патрыярхальная знаць.
VIII - XI ст. - сялянская абшчына паступова трапляла ў залежнасць; феадальная праслойка ў стадыі фарміравання; з'яўляюцца духоўныя феадалы (крывы-крывейты, а за Х ст. хрысціянскія свяшчэннікі); з Х ст. з'яўляецца новая праслойка - гараджане: рамеснікі і пазней гандляры). Земляробствам займалася ўсё насельніцтва.
XII - XIII ст. - існуе запісанае звычаёвае права "Праўда Роська" - ужо канкрэтна паказвае сацыяльную няроўнасць: сяляне (закупы, радовічы, халопы і г. д.) і свецкія феадалы (штраф за забойства феадала быў значна большы, чым за простага селяніна), а таксама духоўныя феадалы (епіскап, свяшчэннік). Да феадалаў адносіліся: князі, баяры, княжы-мужы, цівуны, отракі. Самы распаўсюджаны цівун (княжы, баярскі, ратайны, сельскі) - кіраўнік гаспадаркі. Гарадское насельніцтва ў асноўным рамеснікі і гандляры. Граматы 1264 г. полацкага князя Гердзеня: сярод купцоў была праслойка "госці" - вялі аптовы міжнародны гандаль.
Развіццё грамадска-прадукцыйных сіл паўплывала на сацыяльную структуру грамадства.
Асноўнай формай грамадскай арганізацыі грамадства ў першабытнасці – род, родавая арганізацыя, дзе былі свае структуры грамадскага парадку на нормах звычаёвага права (табу). Пры пераходзе да феадалізму род распаўся, на змену прыйшла суседская абшчына (верв) - адзін з галоўных атрыбутаў феадалізму (атрыбут - асноўная найважнейшая якасць з'явы, калі яе забраць змяняецца ўся з'ява). Калі абшчына распадаецца, то распадаецца і феадалізм. У Беларусі распад адбыўся ў XVI ст. , калі была праведзена рэформа валочная памера. На тэрыторыі Расіі толькі ў 1861г.
VI - VII ст. - суседска-родавая вялікасямейная абшчына: калектыўная ўласнасць на землі; прыватныя толькі прадметы гаспадаркі; панавала падсечна-агнявое земляробства.
VIII - IX ст. - земляробчая суседская абшчына (верв або мір). Сяляне жылі вялікімі пасяленнямі, вакол знаходзіліся больш дробныя. Гаспадарчай адзінкай з'яулялася патрыярхальная сям'я; узнікаюць малыя сем'і.
З Х ст. асноўны занятак - ворыўнае земляробства (комплекс Хатомель на р.Прыпяць); з'яуляецца ганчарны круг; развіваецца гандаль; узнікаюць гарады.