Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 3. Агеаграфічныя

Царкоўна – жыційная літаратура (агеаграфічныя крыніцы) утрымлівае апісаніе жыцця духоўных і свецкіх асоб, кананізаваных царквой.

Ёсць 3 тыпы:

-чэсцімінэі – месячныя або каляндарныя чытанні.

-пралогі – самыя кароткія.

-пацерыкі – размяшчаліся выбарачна.

На Беларусі жыціі пачаліся пісацца з пачаткам кананізацыі. Упершыню ўпамінаюцца святыя у “Аповесі мінулых гадоў” пры апісанні полацкіх падзей у 1007 г.: “перанесены святыя ў святую Багародзіцу”.

На Кіеўшчыне першымі святымі былі Барыс і Глеб. Яны былі забіты ў барацьбе Яраслава за ўладу. Іх потым царква прылічыла да ліку святых (1118 ці 1119, 1128 ці 1129г.).

С. Тарасаў лічыць, што першымі святымі на Беларусі маглі быць Рагнеда і Ізяслаў(1000, 1001г).

Творы агеаграфічнай літаратуры на Беларусі:

“Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай”

“Жыціе Кірылы Тураўскага”

“Сказанне пра манаха Марціна” (12ст)

“Жыціе Аўраама Смаленскага”(13ст)

“Аповесць пра Меркурыя Смаленскага” (13ст)

“Сказанне пра Барыса і Глеба”

“Жыціе віленскіх папутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія” (14 в.) – асвятляюцца падзеі ў ВКЛ. Твор напісаны ў Візантыі. Як сцвярджае Чаропка, гэты твор палітызаваны, створаны па загаду маскоўскага князя, які вёў барацьбу з Альгердам. Гэтым творам хацеў паказаць, як дрэнна жылося праваслаўным у ВКЛ.

Пыт. № 4 Юрыдычныя. Да юрыдычных крыніц Х – ХІІ ст. адносяцца

-дагаворы з Візантыяй

-“Праўда Роська”

-дагаворы Полацка, Віцебска, Смаленска з Рыгай, Готланд.

-“Устаўная грамата смаленскага князя Рамана, дадзеная епіскапу Мануілу на заснаванне смаленскай епіскапіі”

-“Слова аб палку Ігаравым”

Дагаворы з Візантыяй. Вядомы дагаворы войскаў, якія хадзілі на Візантыю ў 907, 911, 945 г. Не дайшлі ў арыгінале, а упамінаюцца ў “Аповесці мінулых гадоў”

  1. 907 г. Полацк атрымаў права на даніну з Візантыі.

  2. 911 г. Прысутнічалі ў паходзе полацкія войскі.

  3. 945 г.сярод паслоў, якія прыехалі ў Візантыю ёсць Каніцар Предславін (прадстаўнік Полацкай зямлі, Прадслава - правіцельніца Полацка ў Х ст., магчыма, маці Рагвалода і Тура).

“Праўда Роська” – збор законаў звычаёвага права, нормы адносін, якія вызначаліся ў абшчыне, правілы грамадскіх суадносін, што фарміраваліся з часоў першабытнасці

Назва, якая ўсталявалася ў савецкай гістарыяграфіі (“Руская Праўда”) зыходзіць з палітычных падыходаў, адмаўляе прыналежнасць закона да беларусаў, рускіх, украінцаў , прыпісвае толькі да рускіх.

“Праўда Роська”:

- кароткая, якая у сваю чаргу падзяляецца таксама на две часткі:

  • Праўда Яраслава

  • Праўда Яраславічаў

-падрабязная ХІІ – пач. ХІІІ, напісанная з улікам змен ў феадальным грамадстве, а дакладна падзел на классы.

-скарочаная XV ст.

Знешнегандлёвыя дагаворы Полацка, Віцебска, Смаленска з Рыгай і Готландам сведчаць пра інтэнсіўны гандаль з 10 – 12 ст. , які з’яўляўся значнай крыніцай даходаў. Быў створаны Ганзейскі саюз, заключаны дагаворы:

1 дагавор заключаны да 1216 г., сам дагавор не захаваўся, а звесткі атрыманы з “Хронікі Лівоніі” Генрыха Латвійскага. Князь Вальдэмар = Уладзімір (М. І. Ермаловіч называе яго Валодша) падпісаў дагавор з крыжакамі аб сферах уплыву, аб збіранні даніны з ліваў, земгалаў, літаў (немцы збіралі даніну і адвозілі яе ў Полацк)

1229 г. – Смаленс, Полацк, Віцебск і Готланд. Дагавор вядомы пад навай “Смаленская праўда”

1264 г. – грамата аб гандлі паміж полацкім князем Гердзенем і Лівоніяй.

1265 г. – Ізяслаў – жыхарам Рыгі

каля 1300 –грамата полацкага епіскапа Якава да рыжскага пробашча.

1338 г. – магістр Лівонскага ордэна і кіраўнікі Полацка, Віцебска.

1150 г. – Устаўная грамата князя Рамана Смаленскага епіскапу Мануілу (заснаванне епіскапіі свабоднай ад Кіева – акт палітычнай самастойнасці). Князь у грамаце:

- дазваляе заснаваць епіскапію;

- агаворвае правы кліраса (орган пры епіскапе);

- агаворвае маёмасныя правы (права атрымліваць 1/ 10 частку ад даходаў прыхаджан, адпісвае сёлы з сяланамі);

- дае епіскапу права суда над насельніцтвам;

- пералічвае павіннасці сялян.

Мануіл дае грамату ў адказ, у якой праклён:

  1. епіскапам, якія захочуць далучыць епіскапію да Кіева, Чарнігава.

  2. тлумачыцца даніна, якую павінны плаціць епіскапіі беларускія гарады Мсціслаў, Копысь, Прапойск.

Гэта падкрэслівае,што царква ў феадальным грамадстве – рэлігійна- палітычная ўстанова.

Пыт.№ 5. Слова аб палку ІгаравымСлова аб палку Ігаравымадна зважнейшых гістарычных крыніц, які харэктарызуе гісторыю Беларусі.

Тэкст быў вывезены з Беларусі ў час падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. ахотнікамі да антыкварыяту,што апынуліся на Беларусі разам з войскамі, яны скупалі па ўсей краіне каштоўнасці, ў тым ліку, гістарычныя. Тэкст трапіў ў рукі расійскага мецэнта Мусіна-Пушкіна, які сцвярджаў, што набый твор у настаяцеля Яраслаўскага манастыря. Тэкст “Слова…” ў 1812 тэкст загінуў у пажары. У 1800 г. быў упершыню апублікаваны. Назва пры публікацыі – «Ироническая песнь о походе на половцев удзельного князя Новгород-Северского Игоря Святослаевича». Напісаны твор у 1187 г.

У савецкай гістарыяграфіі “Слова…” набыло гучанне сімвала яднання славянскіх народаў Кіеўскай Русі супраць знешніх захопнікаў. Спрыяла тое, што галоўнай фабулай быў эпізод паражэння Ноўгарад-Северскага войска ад полаўцаў (качавога народа). Падзея ўзведзена ў ранг агульнаславянскай, якая магла прывесці да страты незалежнасці усей краіны. Але ва Усходняй Еўропе у той час кожнае з княстваў вяло ўласную палітыку, барацьбу за ўласныя інтарэсы. 1097 г. – Любечскі з’езд – сабралі кіеўскія князі, каб ліквідаваць раздробленасць. Усяслаў Чарадзей не быў запрошаны, а значыць Полацк не лічыўся князямі часткай Кіеўскай Русі.

Вядзецца дыскусія аўтарства “Слова аб палку Ігаравым” .

Шамбінага (50-ыя гг. 20 ст.) выказаў меркаванне, што аўтарам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (1130 – 1182 гг.). Аргументаваў тым, што большасць твораў Кірылы Тураўскага называліся “Слова”. Але было даказана, што К. Тураўскі памёр у 1182, раней, чым адбыўся паход на полаўцаў.

Украінец Я. А. Паўленка (г. Жытомір) у кнізе “Миф вокруг похода Игоря” (“Гомельская праўда” 1991 г. 21 мая – “Слова... – творение Белой Руси) даказаў, што “Слова...” знойдзена на тэрыторыі Беларусі, апісаў пры якіх абставінах і як публікавалася, хто публікаваў і падкрэсліў, што месца знаходкі замоўчвалася спецыяльна. Прывёў доказ, што аўтар - продак полацкіх князёў – Ізяслаў Васількавіч. “Слова...” – гэта пісьмо Ізяслава Васількавіча, вымушанага знаходзіцца ў эміграцыі ў Галічы, адтуль ён і напісаў пісьмо братам ў Гродна Брачыславу і Усеваладу ў горад Гродна. Прычым гэта было не першае пісьмо, а адно з некалькіх. Асноўны матыў у тым, што чарнігаўскія князі з палавецкім ханам Канчаком разбілі войска кіеўскіх князеў (нашчадкаў Уладзіміра). Па законах тых часоў, Уладзімір лічыўся парушыцелем традыцый Русі,таму што незаконна захапіў уладу. Таксама ен лічыўся забойцам Рагвалода, а каб паўнапраўна атрымаць прастол ажаніўся на Рагнедзе – прадстаўніцы княжацкага роду. Да таго ж, ажаніўся супраць яе волі Гэтыя падзеі раскалолі кіеўскае грамадства на дзве партыі: першая – супраць Уладзіміра і яго нашчадкаў, другая падтрымлівала іх.

“Слова...” не прызывае да адзінства, бо яго ў той час не было, яно толькі апісвае барацьбу палітычных партый.

“Слова...” адлюстроўвае барацьбу дзвюх палітычных сіл – гэта асноўны матыў. Многа гаворыцца пра беларускія землі (бітва на рацэ Нямізе, упамінаецца Гродна, значная роль надаецца Полацку, з любоўю малюецца вобраз Усяслава Чарадзея). Усяслаў Чарадзей “отвори врата Новугороду и разбиша славу Ярославову». У “Слове...” шмат беларусізмаў (дарэчы, гэта сцвярджаў Чамярыцкі , гісторык які займаў пазіцыю савецкай гісторыяграфіі).

Пыт.№ 6. Скандынаўскія сагі Сандынаўскія сагі -- крыніцы ІХ – ХІІІ ст.

Гісторык, які прыцягвае матэрыялы сагаў, павінен ведаць, што галоўнай рысай з’яўляецца літаратурызаванне падзей і прымяненне гіпербалічных прыёмаў, зыходзячы з захапляльнасці матэрыялаў. Але сагі вельмі каштоўная крыніца. Многія іх факты ўжо падцвержаны іншымі гістарычнымі крыніцамі.

Джаксан Т. Н. называе 8 помнікаў, дзе ўпамінаецца Полацк, як адзін з чатырох важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы (Ноўгарод, Полацк, Кіеў, Смаленск).

    1. Епіскапскія сагі: “Сага пра хрышчэнне” кн. ХІІІ ст. асноўная крыніца пра хрышчэння беларускай зямлі. Расказваецца пра Торвальда вандроўніка, ён праязжаў праз тэрыторыю Беларусі, заснаваў тут манастырь, тут жа і пахаваны.

    2. “Сага пра Эймунда” – кн. ХІІІ ст. – пра варагаў на службе ў Брачыслава і Яраслава Мудрага. (даследваў Ю. Заяц у 2004 г., знайшоў археалагічнае падцвержанне сагі).

    3. “Геаграфічны твор апісання зямлі 1” – кн. ХІІ ст. Полацк упамінаецца як адзін з чатырох гарадоў Русі.

    4. “Саксонграмацік”, дзеянні датчан кн. ХІІ ст. пач. ХІІІ ст., узяцце Полацка канунгам Фрадо – узяў хітрасцю, бо сілай гэта зрабіць было немагчыма.

    5. Пра Цідрыка Бернскага 1250 г. па германскім апавяданням умацаванні Полацка такія магутная, што нарманы білі тры месяцы, каб узяць горад.

    6. Сага пра Оду Стралу – к.ХІІІ ст. Упамінаецца Полацк.

    7. “Геаграфічны твор апісання зямлі 3” . к. ХІІІ – п. ХІV ст.