Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Ратуша ў Нясвіжы

Iдзіннікам і высокш складаным купалам, шпіль якога ўпрыгожваў герб горада.

Неад’емным элементам гандлёвай плошчы былі таксама і гандлёвыя рады, з’яўленне якіх выклікала надзвычайная шчыльнасць забудовы гарадскіх цэнтраў. Найбольш старажытным з’яўляўся замкнёны тып,калі яны абкружалі плошчу па перыметры і мелі векалькі брам. Аднак у некаторых выпадках, як адзначалася вышэй, гандлёвы комплекс размяшчаўся ў цэнтры плошчы, Прычым кожная крама выходзіла на яе тарцом уваходам.

Акрамя гэтага, у тыя часы ў Беларусі актыўна будаваліся карчмы, аўстэрыі і гасцінныя дамы, якія знаходзіліся як у буй­ ных населеных пунктах, так і на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў ці ў асобных вёсках. Яны былі не толькі своеасаблівымі гасцініцамі, але і месцам правядзення ўрачыстасцяў, сходаў і сеймі- <Каў. Іх прататыпам з ’яўлялася традыцыйнае народнае жыллё з комплексам гаспадарчых пабудоў.

Такім чынам, пад уплывам рэнесансу беларускія гарады сталі Паступова змяняць свой знешні выгляд на заходнееўрапейскі машер, што паклала пачатак стварэння новых гарадскіх ансамбляў.

8.3.Пераўтварэнне бедарускіх замкаў

упадацава-паркавыя комплексы

УXVI ст. з прычыны развіцця артылерыі і фартыфікацыйАй справы магутныя мураваныя замкі ўжо былі не ў ста­

не гарантаваць сваім гаспадарам бяспеку і спакой. ІПэраг іх прыйшлі ў заняпад (Ліда, Крэва), некаторыя пачалі адэрнізавацца, а асобныя цытадэлі ўвогуле страцілі абанчы характар і былі перабудаваны ў палацы.

89

Пачатак гэтаму працэсу паклаў кароль Стэфан Баторый, які ў 1580-я гг. загадаў пераўтварыць аскетычны Гродзенскі замак Вітаўта ў буйны палацавьГкЩгалёкс у стылі рэнесансу. АбаронЧыя вежы былі разбураны. Змяніла свой выгляд і вежа-брама, якую накрылі буйным купалам, а на другім паверсе зрабілі вялікі пакой з трыма вокнамі, мармуровай падлогай і комінам. Адна з вежаў, размешчаная над Нёманам, была прыстасавана пад лазню з “алебастравай залай” на верхнім узроўні. Значна быў пашыраны і палац (60x21 м), які меў два асноўных паверхі. Яго фасады былі аздоблены роспісамі, дэкаратыўным атыкам, мармуровымі ліштвамі, эркерамі з фігурнымі завяршэннямі. Каралеўскія памяшканні знаходзіліся на другім паверсе і трапіць туды можна было з унутранага двара па лесвіцы з балюстрадай. Яны мелі высокія ляпныя столі, мармуровыя, паркетныя ці керамічныя падлогі, печы з паліхромнай кафлі і г.д. Крытая галерэя вяла адсюль у вежу-браму і лазню. Да Новага замка, які таксама быў перабудаваны, веў мост з 16 вежачкамі. Усе збудаванні Старога замка былі атынкаваны, а дахі накрыты чырвонай чарапіцай.

Што ж датычыцца прыватных рэзідэнцый, то яны таксама набывалі палацавыя рысы, але не страчвалі абарончага характару. Магчыма гэта сталася дзякуючы пашырэнню бастыённага тыпу замка, калі ў цэнтры комплексу знаходзіўся палац, а па перыметры яго абкружалі земляныя валы з пляцоўкамі для гармат.

Такім чынам у канцы XVI— пачатку XVII ст. быў перабуда­ ваны Мірскі замак. Па загаду М. Радзівіла Сіроткі да паўночнай і ўсходняй сцен быў прыбудаваны трохпавярховы Г-падобны кор­ пус пад высокім дахам,дзякуючы якому палац амаль не саступаў па вышыні вежам. Ён меў болыл за 40 пакояў,сярод якіх былі і буйныя парадныя залы (Збройная, Партрэтная, Більярдная). Пры ўзвядзенні палаца ў сценах былі замураваны байніцы, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў прабіты вялікія вокны. Ве­ жа-брама была пераўтворана ў капліцу, з гадзіннікам на фасадзе. Адчуваўся ўплыў рэнесансу і ў знешнім дэкоры комплексу (рацыянальнасць і лаканізм выразных сродкаў, паўцыркульныя ці арачныя завяршэнні ніш,пабеленыя сцены палаца). Увесь ця- ж ар абароны быў перакладзены па знецінія валы з бастыёнамі, якія ўтваралі прамавугольнік (памеры 170x150 м). Мелася тут і мураваная вежа-брама, размешчаная насупраць галоўнага ўвахода ў замак. На поўнач ад замка быў закладзены рэгулярны

“італьянскі парк”, у які з другога паверха палаца вёў арачны мост. За гады свайго існавання Мірскі замак неаднаразова станавіўся арэнай баявых дзеянняў. У 1655 г. і 1705 г. яго двойчы захоплівалі шведы. Летам 1812 г. каля замкавых сцен адбылася бітва французскіх і рускіх

90

I войскаў. Была ўзарвана паўночна-ўсходняя вежа, дзе знахо- * дзіўсяскладпораху,згарэупалШГПеШц'ыяаднаўленчыяработы

,былі прадпрыняты яшчэ ў міжваенны перыяд, але толькі з 1969 г. у Мірскім замку распачалася сапраўдная рэстаўрацыя, якая зараз ужо амаль завершана.

Уканцы XVI ст. пад уплывам рэнесансу было распачата стварэнне і яшчэ адной знакамітай рэзідэнцыі Радзівіл&ў — Нясвгжскага замка. Яго ўзвядзеннем займаўся вядомы італьянскі дойлід Я.М. Бернардоні. У плане замак меў прамавугольную ^эорму (пам?рьГі70х1Т0м)і быўабкружаны ровам з вадой. Умацаваныя камянямі бастыёны замка з ’яўляліся асноўным элемен­

там яго абароны. 3 боку горада была ўзведзена мураваная брама ; 3 вежай. На тэрыторыі замка знаходзіліся тры асобна стаячых Ь мураваных корпусы, якія ўтваралі ўнутраны парадны двор. |ГЦэнтральнае месца займаў трохпавярховы палац, пастаўлены

'насупраць брамы. Злева ад яго знаходзілася трохпавярховая казарма з высокай вежай, а справа —^вухпавярЗсбвы гаспадар-

•Hfbi будынак. У 1654 г. і 1659 г. Нясвіжскі замак быў узяты Лптурмам і пашкоджаны рускімі войскамі. У 1706 г. захапіўшыя яго шведы ўзарвалі бастыёны. У XVIII ст. пры аднаўленні за- «как набыў барочныя рысы.

У 1580-х гг. па ініцыятыве віленскага ваяводы Я. Кішкі рэНесансавы замак узводзіўся ў в. Любча пад Навагрудкам. Ён реў форму прамавугольніка (64x87 м) і знаходзіўся на ўзвыш - Шы каля Нёмана. 3 трох бакоў яго абкружаў роў шырынёй у §0 м і глыбінёй да 10 м. Абарончыя ўмацаванні замка ўключалі ^аўлян ы я сцены, а таксама чатыры ці пяць вежаў, якія па канст- ]|укцыі нагадвалі мірскія (чатырохгранная аснова і васьмігранНы верхні ярус). Да нашых дзён захаваліся дзве мураваныя веgcbi: чатырохпавярховая брама (10x10 м) з дваццаццю гарматНымі i дваццаццю чатырма мушкетнымі байніцамі; а таксама Вуглавая трохпавярховая вежа (9x9 м) з чатырма гарматнымі і щаснаццаццю мушкеткымі байніцамі. Іх знешні дэкор быў , вольш лаканічным, чым у Міры, і ўключаў пілястры, карнізы і фіштвы. Намгэрыторыі замка быў пабудаваны драўляны палац *Шд чатырохсхільным дахам з мансардай у цэнтры. У XVII ст. ІГюбчанскі замак быў перабудаваны пры Радзівілах пад палац, |Ц я ”чаго у вежах на верхніх ярусах замест байніц прабілі вялі-

**Ія_вокны. У 1655 г.

Любчу спалілі казакі, і замак паступова

дрыйшоў у заняпад.

|

У 1620-я гг. канцлерам Л. Сапегай у Быхаве быў пабу-

Д

Д&ваны' замкава-палацавы комплекс. Ён займаў узвышша

Дш

!-І|ад~Дняпром (памеры 77x100 м). Ад горада яго адцзяляў

т е г

роў шырынёй 27 м. 3 гэтага боку знаходзілася мураваная

 

91

Быхаўскі замак

уплывам галандскага маньериз­ му ў першай палове XVII ст. ў Ашмянскім раёне быў пабудаваны для П. Сапегі.Хшіь-

шанскі замак.

~У"плане ён меў выгляд прамавугольніка (88,6x95,6 м). Замкнёны ўнутраны двор утваралі Г-падобны трохпавярховы гіалац, а таксама адзін- і ДвухпашгртШыя^С'ЗГўжбовыя карйусы. Сцены былі прарэзаны вялікімі ваконнымі праёмамі. Па вуглах замка ўзвышаліся чатыры стромкія вежы, а яшчэ “адна, самая высокая з

шлемападобным купалам, упрыгожвала цэнтр галоўнага фасада пала­ ца. Тут таксама размяшчаліся жылыя пакоі,

брама і дзве вуглавыя вежы, злучаныя паміж сабой аднапавярховымі крыламі. Двухпавярховы палац быў Г-па­ добны ў плане і меў дзве дазорныя вежы. Ж ылыя пакоі і вялікая парадная зала размяшчаліся на верхнім паверСё і трапіць сюды можна бы­ ло з паўадкрытай рэнесансавай галерэі, прыбудаванай да дваровага фасада. У 1654 г. Бы хаўскі замак вытрымаў 11-месячную асаду казакаў,а ў 1657 г. рускія войскі ўзялі яго штурмам толькі пасля 18-месячнай аблогі. Пазней замак быў перабудаваны і захаваўся да нашых дзён.

На дойлідства Беларусі аказала значны ўплыў і Паўночнае Адраджэнне. Менавіта пад

а таму замест байніц былі зроблены вокны. Уваход у комплекс быў выкананы ў выглядзе вялікай аркі, прабітай у сцяне аднаго з карпусоў. Абарончыя функцыі цалкам перакладваліся на знешнія валы і роў, што абкружалі замак. Першы паверх пала­ ца адводзіўся пад гаспадарчыя памяшканні, на другім — размес­ тился парадныя залы, трэці — прыстасаваны пад жыллё магна­ та. Фасады замка мелі багатае дэкаратыўна-пластычнае аздабленне, якое ўключала складаны фігурны атык, разныя ліштвы, вітражы, рустоўку, плоскія нішы і інш. У пачатку XVIII ст. за­ мак быў пашкоджаны шведамі. У 1880 г. яго гаспадар Гарбанёў здабываў тут цэглу для будаўніцтва карчмы. Зараз захаваліся толькі рэшткі двух вежаў і ўсходняга крыла.

Буйны замкавы комплекс у стылі Паўночнага Адраджэння быў створаны ў 1620-х гг. у в. Смаляны Аршанскага раёка па ініцыя- 'Тьіве князя С. Сангушкі. Ён займаў пляцоўку памерамі 100x200 м і {меў выгляд замкнёнага прамавугольніка з чатырма вуглавымі трох’яруснымі вежамі і пяціяруснай вежай-брамай. Паміж сабой усе вежы былі злучаны трохпавярховым палацам. Замак быў цал­ кам атынкаваны і пабелены. Пры гэтым вежы мелі разнастайны ляпны дэкор, які аздабляў шматлікія плоскія нішы і вялікія вокны. На жаль, гэты комплекс быў узарваны ў 1708 г. па загаду Пятра I. У XIX ст. яго рэшткі гаЬпадары мястэчка Сямёнавы разабралі на цэглу. Да нашых дзён тут захаваўся толькі фрагмент вежьі-брамы.

Акрамя палацава-замкавых комплексаў, на Беларусі ўзводзіліся ўмацаваныя сядзібы. Так, у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна

ацалеў дом-крэпасць, пабудаваны ў 1613 г. эмігрантам з Галандыі П. Нохартам, які займаў пасаду ўпраўляючага каралеўскімі збўдаваннямі ў Вільні. Кампактны ў плане двухпавярховы будынак (15x34 м) меў тоўстыя сцены (да 1,5 м) з цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У цэнтры параднага фасада размяшчалася буйная трохпавярховая прамавугольная ў плане вежа. Першы паверх прызначаўся для гарнізону, а верхнія — былі адведзены для гаспадара. Па перыметру дом абкружаў вал з бастыёнамі і роў.

Такім чынам, відавочна, што пад уплывам рэнесансу рэзідэнцыі айчынных магнатаў пачалі паступова страчваць абарончы характар і пераўтварацца ў палацавыя комплексы. Разам з тым наяўнасць тут бастыённай сістэмы ўмацаванняў захоўвала за імі статус магутных прыватных крэпасцяў.

8.4.Храмавае дойлідства эпохі Рэнесанса

ўБеларусі

Будаўніцтва храмаў у Беларусі ў азначаны перыяд адбывалася пераважна ў змешаным гатычна-рэнесансавым

93

стылі. Напрыклад, ва ўжо згаданай царкве-крэпасці ў в. Мураванка ўплыў рэнесансу праявіўся ў наяўнасці адной вялікай апсіды, цыліндрычнай форме вежаў і дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў.

Галоўнай адметнасцю рэнесансу ў культавым дойлідстве Беларусі стала з ’яўленне ў другой палове XVI—пачатку XVII ст. кальвініскіх збораў. Звычайна іх храмы мелі планіроўку аднанефавага зальнага храма з шматграннай апсідай і прытворам з высокай вежай. Сувязь з готыкай прасочвалася ў захаванні абарончага характару будынкаў (тоўстыя сцены, байніцы), а часам і контрфорсаў. Шэраг такіх храмаў ацалела, але належаць зараз католікам ці праваслаўным. Тут можна адзначыць зборы ў Заслаўі, Дзераўной (Стаўбцоўскі раён), Жодзішках (Смаргонскі раён), якія былі ўзведзены ў канцы XVI—пачатку XVII ст. Кампазіцыя храмаў у адпаведнасці з “аскетычнымі” прынцыпамі кальвіністаў вырашалася ў простых і суровых формах, а знешні дэкор абмяжоўваўся плоскімі нішамі і карнізам. Пры гэтым шэраг збораў з ’яўляліся своеасаблівымі цэнтрамі абароны замкавых комплексаў. Заслаўскі храм знаходзіўся на тэрыторыі тутэйшага бастыённага замка. А зруйнаваны ў канцы 1940-х гг. збор у Дзярж ынску (Койданава, пачатак XVII ст.) па перыметру быў абкружаны мураванымі сценамі і дзевяццю абарончымі вежамі.

Кальвініскія храмы мелі даволі арыгінальныя для Беларусі рысы. Так, у гэты час з ’явіліся цэнтрычныя храмы-ратонды. У 1610— 1611 гг. падобны збор быў узведзены ў Смаргоні. Яго асноўны аб’ём меў васьмігранную форму з вялікім купалам, які па перыметру абкружаў атык з пілястрамі і паўцыркульнымі аркамі. Пры ўваходзе размяшчалася двух’ярусная вежа. Вокны храма мелі паўцыркульныя завяршэнні і былі размешчаны высо­ ка над зямлёй. Падобную кампазіцыю атрымаў і збор у Кухцічах (1560— 1570,Уздзенскі раён).

Успрынялі традыцыі рэнесансу і некаторыя з узведзеных у тыя часы касцёлаў, для большасці якіх быў характэрны бязвежавы тып храма. Да іх ліку можна аднесці касцёлы ў Чарнаўчыцах (1583— 1595, Брэсцкі раён), Замосц’е (1620, Слуцкі раён) і Крамяніцы-Дольнай (1617—1620, Зэльвенскі раён). У плане гэта былі прамавугольныя храмы з адной буйной апсідай, двухсхільным дахам і даволі вялікімі ваконнымі праёмамі з паўкруглымі завяршэннямі. Фасад часам упрыгожваўся плоскімі прамаву-

гольнымі і круглымі нішамі. Касцёл з чатырохгракнай ве­ жай над уваходам быў узведзены ў Новым Свержані (1588, Стаўбцоўскі раён).

Менш папулярным рэнесанс быў у праваслаўнай канфесіі. Тут можна ўзгадаць толькі Успенскую царкву ў Новым Свержані

(1590, Стаўбцоўскі раён), якая па сваей кампазіцыі вельмі падобна на размешчаны побач касцёл — аднанефавая з масіўнай вежай і паўцыркульнымі плоскімі нішамі на фасадах. Не адметнасцю стаў невялікі фігурны барочны купал з галоўкай.

Спадчынай часоў Адраджэння з ’яўляюцца таксама і капліцы, якія выконвалі функцыю радавых пахавальняў. У 1654 г. быў узведзены кампактны прамавугольны храм у барочна-рэнесан- савым стылі з васьмігранным купалам, прамавугольнымі плоскімі нішамі і паўцыркульнымі завяршэннямі вокнаў ў в. Быцень Івацэвіцкага раёна. Пабудавалі капліцу ў 1633 г. у в.Гайцюніш - кі і Норхарты. Сцены гэтага храма былі ўмацаваны вялізнымі контрфорсамі,схілы якіх пакрывала чарапіца.

Акрамя хрысціянскіх храмаў, у стылі рэнесансу ўзводзіліся і сінагогі. Захавалася сінагога ў Быхаве (пачатак XVII ст.).

Быхаўская сінагога

ЭДВЖЛг-

Гэта цэнтрычная пабудова памерамі 20x21 м, таўшчыня сцен дасягае 2 м. Асаблівасць яе кампазіцыі — круглая вуглавая ве- #са, значна выступаўшая за межы сцен і меўшая абарончы ха- 'рактар. Акрамя таго, у паддашку храма была зроблена баявая 'Уалерэя з байніцамі. 3 іншых сінагог таго часу трэба назваць Храмы ў Шклове, Пінску, Навагрудку і Слоніме, якія, аднак, мелі і Цсобныя рысы барока. ,

Такім чынам, уплыў рэнесансу дастаткова шырока 'бдчуваўся ў айчыннай культавай архітэктуры. Дзякуючы го сінтэзу з іншымі стылямі, беларускія храмы XVI—

VII стст. набылі непаўторныя і арыгінальныя рысы.

95

8.5. Уплыў Адраджэння на выяўленчае мастацтва Беларусі

У параўнанні з архітэктурай Адраджэнне у беларускім мастацтве стала праяўляцца значна раней — з пачатку XVI ст., што тлумачылася пашырэннем сувязяў з Заходняй Еўропай. Уласцівае Адраджэнню імкненне пазнаць чалавека і яго ўнутраны свет сталі галоўнымі прычынамі развіцця свецкага жывапісу. Пры гэтым рэнесансавы партрэт, у адрозненне ад гатычнага, адмаўляў старыя рэлігійныя каноны і імкнуўся дакладна перадаць індывідуальнасць персанажаў, хаця асобныя рысы іканапісу тут усё ж захоўваліся (статычнасць постацей, нерухомасць позірку).

3 сярэдзіны XVI ст. карцінныя галерэі з ’явіліся ў рэзідэнцыях айчынных магнатаў (Нясвіж, Слуцк, Смаляны). Запрошаныя ў Беларусь еўрапейскія мастакі працавалі пераважна ў рэчышчы маньерызму, што праявілася ў застыласці твараў і частковым прыхарошванні вобразаў. Ствараемыя імі творы насілі рэпрэзентатыўны характар. Карціны мелі ўраўнаважаную кампазіцыю. Мужчыны падаваліся як мужныя ваяўнічыя асобы, ча­ сам у рыцарскіх даспехах (партрэт Ю. Радзівіла, другая палова XVI ст.). Ствараліся ў тыя часы і выявы духоўных асоб (партрэт Е. Радзівіла,1590), якія паказваліся спакойнымі і ўпэўненымі ва ўласнай годнасці. Пры адлюстраванні жанчын на першае месца выходзіла жаданне паказаць, акрамя шляхетнай велічы,/іх прыгажосць, а таксама багацце адзення (партрэты К. Слуцкай,1580; С. Алелькі-Радзівіл, канец XVI ст.; К. Астрожскай, 1597). Падкрэсленая ўвага стала ўдзяляцца на партрэтах прадметам абстаноўкі, а таксама драпіроўкі задняга плана.

Развіццё рэнесансавага гравюрнага мастацтва ў Беларусі звязана з дзейнасцю Ф. Скарыны. Як ужо адзначалася, у яго кнігах цесна перапляталіся гатычныя і рэнесансавыя традыцыі, але апошнія дамінавалі. Лепшае сведчанне гэтага — аўтапартрэт першадрукара. Кампазіцыя гэтай гравюры цалкам адпавядае ідэям Адраджэння. Ф. Скарына, апрануты ў тагачаснае еўрапейскае адзенне і паказаны ў час працы над рукапісам у атачэнні розных паўсядзённых рэчаў (глобус, гадзіннік, фанар, кнігі і інш.). У цэлым яго гравюрам уласціва кампазіцыйная цэласнасць, рэалістычнасць, гераізацыя вобразаў, папулярызацыя

новых архітэктурных форм і прыёмаў (“Дачка фараона і Майсей”, “Пераход праз Іардан”, “Майсей перад наро­ дам”, “Данііл з ільвамі” і інш.). Сярод іншых тагачасных гравюр можна адзначыць рэалістычны партрэт В. Цяпінскага (1576), на якім ён паказаны ў еўрапейскай вопратцы.

96

!Асобнай галіной тагачасных гравюр былі гарадскія краявіды (Гродна, Нясвіж і Полацк), дзе дакладна паказваліся абрысы і асноўныя дамінанты — замкі, ратушы і храмы.

Убеларускім іканапгсе рэнесансавыя традыцыі адчуваліся з

сярэдзіны XVI ст. У тагачасных абразах з Пінска, Маларыты, Здзітава (Жабінкаўскі раён) назіралася імкненне да канкрэтызацыі выяў святых, калі абразы пачыналі адлюстроўваць густы і I традыцыі народнага мастацтва і часам нават пераўтвараліся ў *'своеасаблівыя партрэты. Паўплывалі традыцыі заходнееўра- |пейскіх іканапісных школ на арнаментацыю айчынных абразоў ; рэльефнай разьбой з расліннымі матывамі. Важным момантам ■станавілася адухоўленасць вобразаў і ўраўнаважанасць кампазі1цыі. Разам з тым візантыйскі ўплыў па-ранейшаму захоўваў у ■і Беларусі моцныя пазіцыі, што праявілася ў плоскаснай манеры цалюнка і застыласці постацей святых. Што ж датычыцца ал­

тарных размалёвак, то тут пашыраліся бытавыя і этнаграфічныя рысы, а роспісы ўсё больш набывалі апавядальны характар. Дагэтуль ацалела алтарная карціна “Пакланенне трох каралёў” (1514) з в. Дрысвяты Браслаўскага раёна. Яна была створана пад

• уплывам Паўночнага Адраджэння і вылучалася дакладнай пера- ,$(ачай чалавечых фігур, аб’ёмнай мадэліроўкай форм і выкарысТаннем светлаценевых эфектаў. У выніку спалучэння візантыйСкай, сярэдневяковай і рэнесансавай традыцый у Беларусі пачада складвацца самабытная іканапісная школа, характэрнымі рыСамі якой былі спалучэнне сімвалізму і індывідуалізму, дакладцая перадача дробных дэталяў і інш.

У скульпт уры традыцыі рэнесансу адчуваліся толькі з канца XVI ст., што тлумачыцца дамінаваннем рэлігійнай тэматы- *КІ. Выявы святых у гэты час сталі болын рэалістычнымі — ат- |ЙЫмалі дакладныя прапорцыі і індывідуальныя рысы твараў. Жкасна новым у развіцці скульптуры можна лічыць з ’яўленне ў :|Веларусі надмаплляў, якія выконваліся па італьянскіх узорах Ш мармуру ці каменю і змяш чаліся ў храмах побач з алтаром. Ш Нясвіжскім касцёле езуітаў у сцяну ўмураваны бюст М.К. РаДрівіла (пачатак XVII ст.). У Мінскім музеі старажытнабеларус- Я р й культуры захоўваецца надмагілле П. Сапегі і трох яго жонак Яранец XVI ст.) з Гальшан. У Чарнаўчыцкім касцёле ацалела Д Ь рмуровае надмагілле аднаго з фундатараў храма М. Вольска- Я к і яго жонкі (1620-я гг.).

W 3 Пераўтварэнне замкаў у палацы прымушала іх улаВіЛьнікаў клапаціцца і аб аздабленні ўнутраных інтэр’е- Ж Іў сваіх рэзідэнцый. Шырока ўжывалася ляпніна, пар- ■Ьтная ці керамічная падлога, рэнесансавая мэбля з ЕўроНЬі. Асобны акцэнт стаў рабіцца на печы, якія з простага

т

97

сродку для абагравання памяшканняў, дзякуючы рэльефнай паліхромнай кафлі, пераўтвараліся ў сапраўдныя творы мастацтва з выявамі радавых гербаў, партрэтаў гаспадароў, расліннымі і міфалагічнымі кампазіцыямі (напрыклад, у Заслаўі).

Такім чынам, Адраджэнне сапраўды паклала пачатак у Бе­ ларуси новай культурнай традыцыі, заснаванай пераважна на свецкіх каштоўнасцях. На жаль, разбуральныя войны XVII— пачатку XVIII ст. прывялі да знішчэння значнай часткі шэдэўраў гэтай эпохі. Нягледзячы на гэта, ацалелыя помнікі матэрыяльнай культуры часоў Адраджэння яшчэ і зараз уражваюць сваёй велічнасцю, манументальнасцю і ўнутранай гармоніяй.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце прычыны зараджэння эпохі Адраджэння і яе адметнасці.

2.Дзе ў Беларусі была рэалізавана канцэпцыя “ідэальнага горада”?

3.Прааналізуйце працэс пераўтварэння айчынных замкаў

упалацы.

4.Прасачыце асаблівасці культавага дойлідства ў часы Адраджэння.

5.Дайце ацэнку развіццю беларускага мастацтва ў адзначаны перыяд.

Літаратура

Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння./ Мн., 1994.

Слюнъкова И.Н. Монастыри восточной и западной традиций. М., 2002.

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990.

Якимович Ю.А. Зодчество Беларуси. XVI—середина XVII в. Мн., 1991.

98

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]