Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

русі ў кантэксце

сусветных цывілізацый”, “Эканамічная гісто-

ры я”, “Гісторыя

туры зм у”, “Культуралогія” і “Экскурса-

знаўства”.

 

Выкладанне ўсіх гэтых прадметаў у комплексе дазваляе падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія б не толькі добра ведалі гісторыю сваей Радзімы і свабодна арыентаваліся ў яе культурна-мастацкай спадчыне, але і валодалі б неабходнымі навыкамі па далейшаму развіццю турыстычнай дзейнасці ў Беларусі. Пры гэтым наяўнасць у дзяржаве добра развітай турыстычнай інфраструктуры дазволіла б значна павялічыць даходы бюджэту, стварыць новыя працоўныя месцы і да таго ж спыніла б працэс паступовага заняпаду ацалелых помнікаў гісторыі і культуры, распачаўшы такім чынам новы этап адра­ джэння самабытнай беларускай культуры.

1.2. Перыядызацыя і структура курса. Агульная характарыстыка літаратуры

Перыядызацыя курса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” ў цэлым паўтарае айчынную агульнагістарычную традыцыю. Тлумачыцца гэта тым, што змены грамадска-эканамічных укладаў не маглі не адбіцца на беларускай архітэктуры, народных абрадах, адзенні і г.д. Разам з тым прыняты ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША “цывілізацыйны падыход” таксама можа быць лёгка прасочаны ў Беларусі, дзе свой адбітак пакінулі розныя культурныя традыцыі.

Такім чынам,на наш погляд, цалкам правамерна будзе прытрымлівацца класічнага падзелу гісторыі на старажытны час — сярэдневякоўе — новы час — найноўпіы час. Разам з тым пры вывучэнні асобных этапаў станаўлення айчыннай нацыяналь- на-культурнай спадчыны неабходна рабіць акцэнт на тых архі- тэктурна-мастацкіх стылях, што дамінавалі ў тагачаснай Бела­ руси Пры гэтым, улічваючы багацце і разнастайнасць беларускіх помнікаў гісторыі і культуры, у структуру курса таксама былі ўключаны асобныя раздзелы па археалагічных, дакументальных, этнаграфічных і гістарычных помніках, што дазваляе дасканала вывучыць увесь спектр айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны.

Курс “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” грунтуецца на аснове шматлікіх і разнастайных гістарычных крыніц, сярод якіх можна вылучыць археалагічныя, этнаграфічныя, дакументальныя, фота-, фона- і кінаматэрыялы.

9

Навуковае вывучэнне беларускіх помнікаў гісторыі і культу* ры ўзяло свой пачатак у XIX ст.,калі з ’явіліся поршмя Гф&ЦЫ, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу нашай Радзімы, 3 СЯрвдаіны XIX ст. з друку выйшаў ш эраг прац, дзе побач :з нарЬіСЯМІ Щ гісторыі Беларусі і яе этнаграфічнай спадчыне даваліся ЯІвсткІ па асобных архітэктурных помніках (М.О. Без-КорнилоЮСЧ "Ис­ торические сведения о примечательнейших местах в Белорус­ сии”. СПб., 1855; А.С. Дембовецкий “Опыт описания МогилвККОЙ губернии”: В 3 т. Могилев, 1882— 1884; “Живописная Россия, Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, эко­ номическом и бытовом значении”: В 3 т. СПб., 1882. Т. 3. Литов­ ское и Белорусское Полесье; кнігі перавыдадзены ў 90-Я гг.).

Важнае значэнне ў тагачаснай гістарыяграфіі адводзілася папулярызацыі ў Беларусі праваслаўнай царквы, якая лічыла- ся апорай самаўладдзя супраць каталіцызму і паланіэму. Гэта прывяло да выдання асобных прац, дзе паказвалася шматвяковая гісторыя праваслаўнай канфесіі на беларускіх землях, распавядалася пра буйнейшыя мясцовыя манастыры і храмы (Е.Ф. Орловский “Ж ировицы, краткое историческое описа­ ние”. Вильно, 1893; М.М. Пашкевич “Чудотворная Икона Бо­ городицы в Борунах”. Вильно, 1907). Таксама была предпри­ нята і спроба комплекснага вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У 1870-я гг. у Пецярбургу было надрукавана некалькі выпускаў “Памятников русской старины в за ­ падных губерниях” (пад рэд. І.М. Бацюшкава), дзе давалася апісанне архітэктурных ш эдэўраў Полацка,Віцебска і іншых беларускіх гарадоў.

Што ж датычыцца савецкага перыяду, то ў БССР на працягу 1920— 1930-х гг. упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі з ’явіліся змястоўныя навуковыя працы, дзе ‘ даследавалася гісторы- ка-культурная спадчына. На першае месца тут можна паставіць абагульняючую работу М. ІПчакаціхіна “Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва” (Мн., 1928). Акрамя таго,шэраг прац быў прысвечаны старадаўняй беларускай архітэктуры. I. Хозеравым была падрыхтавана манаграфія “Беларускае і Смаленскае дойлідства XI—XIII стст.” (Мн., 1994). Шмат прац у міжваеннай БССР прысвячалася і вывучэнню айчыннай этнаграфіі. У 1922 г. Я. Карскі завяршыў сваё фундаментальнае трохтомнае даследаванне “Беларусы”, дзе упершыню даў падрабязны агляд усіх ад-

метнасцяў беларускага этнасу ад старажытнасці да пачатку XX ст.

У Заходняй Беларусі ў гэты ж час вельмі сур’ёзна ста­ вш ая да развіцця турызму, што прывяло да выдання шэрагу даведнікаў і фотаальбомаў. Сярод апошніх можна вы-

10

лучыць працу Я. Булгака “Польшча ў пейзажах і помніках старажытнасці”, дзе былі змешчаны фотаздымкі большасці беларускіх палацаў і храмаў. Помнікі гісторыі і культуры паўночнага ўсходу Беларусі плённа даследаваў Б. Брэжга, які выдаў манаграфіі “Замкі Віцебшчыны” (Вільна, 1933) і “Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне” (Рыга, 1932).

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і завяршэння аднаўленчага перыяду з канца 1950-х гг. адрадзілася драца па даследаванню ўсіх элементаў айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Так, што датычыцца дакументальных помнікаў,то асноўная ўвага даследчыкаў была сканцэнтравана на аналізе старажытных летапісаў. Сярод найболып значных прац можна вылучыць работы М.М. Улашчыка “Введение в изучение бело­ русско-литовского летописания” (М., 1985) і В.А. Чамярыцкага “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры” (Мн., 1969).

Даследаванне этнаграфічных помнікаў Беларусі вялося ў пасляваенны час асабліва актыўна і адзначылася выданнем шэрагу грунтоўных калектыўных прац: “Беларускае народнае жыллё” (Мн., 1973), “Беларускае народнае адзенне” (Мн., 1975),“Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя” (Мн., 1989), “Беларускія народныя абрады” (Мн., 1994). Дзякуючы гэтым працам, удалося даказаць непаўторнасць і унікальнасць беларускага этнасу, аднавіць некаторыя з страчаных этнаграфічных каштоўнасцяў.

Асаблівасцю навуковых прац, прысвечаных археалагічным помнікам Беларусі, з ’яўлялася тое, што яны былі напісаны археолагамі і аналізавалі знойдзеныя імі ў час раскопак рэчы. Вынікам гэтага стала з ’яўленне даследаванняў па асобных рэгіёнах Беларусі — Э.М. Зайкоўскі “Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі” (Мн., 1990), А.Г. Калечыц “Памятники каменного и бронзо­ вого веков Восточной Белоруссии” (Мн., 1987). Акрамя таго, у шэ­ рагу прац такім чынам была вывучана гісторыя буйных саюзаў плямён,якія з’яўляліся непасрэднымі продкамі беларусаў: ПФ. Лы­ сенко “Дреговичи” (Мн., 1991), Г.В. Штыхаў “Крывічы” (Мн., 1992). 3 абагульняючых прац па археалагічных помніках Беларусі неабходна вылучыць работу Э.М. Загорульского “Древняя история Белоруссии” (Мн., 1977). Акрамя таго, у 1993 г. была выдадзена энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”.

Зразумела, што найболыпая колькасць прац, прысвечаных помнікам гісторыі і культуры Беларусі, датычылася вывучэння эвалюцыі айчыннага дойлідства. Адметнасці беларускіх замкаў і крэпасцяў былі дэтальна прааналізаваны ў пра-

цах М.А. Ткачова “Замкі Беларусі X III—XVIII стст.” (Мн., 1977) і “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XII—XVIII стст.” (Мн., 1978). Нельга не адзначыць і

11

даследаванні А.А. Трусава, які засяродзіў сваю ўвагу На характэрных рысах айчыннай архітэктуры і паказаў яе цесную сувязь з еўрапейскімі архітэктурна-мастацкімі стылямі — “Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.” (Мн., 1988), “Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізма і капіталізма” (Мн., 1990).

Шмат увагі беларускія навукоўцы ўдзялялі таксама даследаванню беларускай культавай архітэктуры. Сярод найболын грунтоўных прац па гэтай тэматыцы можна назваць кнігі А.М. Кушнярэвіча “Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.” (Мн., 1993), В.Г. Слюнчанкі “Полоцкий Софийский собор” (Мн.,1987) і У.В. Трацэўскага “Цэрквы-крэпасці ў Сынкавічах і Малым Мажэйкаве” (Мн., 1989).

Новай тэндэнцыяй у айчыннай гістарыяграфіі ў 1990-х гг. стала з ’яўленне шэрагу прац, прысвечаных асобным архітэктурным стылям на беларускіх землях: “Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння” (Мн., 1994), “Барока ў беларускай культуры і мастацтве” (Мн., 2001), A.M. Кулагін “Ш эдэўры архітэктуры ракако” (Мн., 1991).

Савецкі перыяд у беларускай архітэктуры быў адзначаны карэннымі пераўтварэннямі ў горадабудаўніцтве, у выніку якіх нашы населеныя пункты атрымалі якасна новы выгляд. 3 прац, даследуючых гэты цікавы этап, неабходна вылучыць наступныя: А.А. Воінаў “История архитектуры Белоруссии. Советский пери­ од” (Мн.,1987),А.У. Лысенка “Главная улица Минска” (Мн., 1963).

Сярод абагульняючых прац,якія можна разглядаць як вынік усей пасляваеннай даследчай працы беларускіх гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў, асобнае месца займаюць: “Архітэктура Бела­ руси Энцыклапедыя” (Мн.,1993),“Збор помнікаў гісгорыі і куль­ туры Беларусі” (Мн.,1984— 1988,8 т.), У.А. Чантурыя “Архитек­ турные памятники Белоруссии” (Мн., 1982).

Шмат даследаванняў у айчыннай гістарыяграфіі было прысвечана выяўленчаму і прыкладному мастацтву. Найболыи адметнымі працамі з’явіліся — “Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.” (Мн., 1980), “Іканапіс Беларусі XV—XVEH стст.” (Мн., 1992), “Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.” (Мн., 1984).

У канцы агляду літаратуры па тэме гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі неабходна асобна адзначыць фундаменталь­ ную калектыўную шасцітомную працу “Гісторыя беларускага мастацтва” (Мн., 1987— 1994), дзе падрабязна даследавана развіццё айчыннай архітэктуры і мастацтва з першабытных часоў. Дадзеная работа дагэтуль з ’яўляецца найбольш дасканалай і грунтоўнай працай па тэматыцы кур­ са “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”. Разам з тым

12

трэба яшчэ раз падкрэслісць адсутнасць да гэтага часу абагульняючага вучэбнага дапаможніка, дзе б было праведзена комплекснае вывучэнне ўсіх груп айчынных помнікаў гісторыі і культуры ў кантэксце эвалюцыі сусветнай цывілізацыі.

У цэлым у апошні час, дзякуючы развіццю турыстычнай дзейнасці на Беларусі, істотна ўзрасла цікавасць да помнікаў гісторыі і культуры. Рэгулярна з ’яўляюцца новыя выданні, якія дапаўняюць айчынную гістарыяграфію па дадзенаму пытанню цікавымі і змястоўнымі працамі. Падобная папулярызацыя нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны неабходна, бо дазваляе не толькі актывізаваць працэс аднаўлення асобных помнікаў, але і садзейнічаць развіццю патрыятызму ў грамадстве.

1.3. Кдасіфікацыя помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

У Беларусі распрацавана навукова-метадычная тэрміналогія, якая дакладна вызначае сутнасць гісторыка-культурнай спад­ чыны і дае тлумачэнні асобных відаў, а таксама катэгорый помнікаў. Усё гэта дазваляе лягчэй арыентавацца ў шматлікай колькасці каштоўнасцяў і правесці іх дакладную класіфікацыю.

Паняцце “гісторыка-культурная спадчына” разглядаецца як сукупнасць адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага і духоўнага развіцця беларускага народа, увасобленых у гісторы- ка-культурных каштоўнасцях. Пад апошнімі, дарэчы, разумеюць найбольш адметныя матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія маюць выдатныя духоўныя, эстэтычныя, дакументальныя вартасці і ўзяты пад ахову дзяржавы.

Усе каштоўнасці могуць быць падзелены на матэрыяльныя і духоўныя,якія ў сваю чаргу таксама маюць уласнае дзяленне. Так, мат эрыяльны я каштоўнасці дзеляцца на рухомыя (пры перамяшчэнні не страчваюць сваей вартасці) і нерухомыя (пры перамяшчэнні вартасць аб’екта можа быць страчана). У якасці прыкладу рухомых матэрыяльных аб’ектаў можна назваць творы выяўленчага і ювелірнага мастацтва. А сярод нерухомых — замкі, палацы, храмы і мемарыялы. Д ухоўны я каштоўнасці дзеляцца на фіксаваныя (еутнасць якіх цалкам зафіксавана і не залежыць ад лёсу стваральнікаў ці сацыяльных зменаў у грамадстве) і ўвасобленыя (сутнасць якіх можа быць стра­ чана са знікненнем іх стваральнікаў ці пры змене сацы­ яльных умоў існавання). Да першых можна аднесці

13

фальклор, нацыянальную кухню, а сярод другой груиы выаначыць рамёствы, што перадаваліся з пакалення ў пакалснне.

Для аблягчэння працы ўліку помнікаў гісторыі і культуры, а таксама з мэтай стварэння ўмоў для іх дасканалага вывучэння і аховы, уся айчынная гісторыка-культурная спадчына падзяляецца на шэсць асноўных груп.

П а-першае,дакументальныя помнікі (летапісы,мемуары, архіўныя дакументы і фотаздымкі айчынных помнікаў гісторыі і культуры).

Па-другое, этнаграфічныя помнікі. У гэтай групе помнікаў, акрамя асобных матэрыяльных каштоўнасцяў (тыпы сялянскіх сядзіб і прылад працы),практычна цалкам сканцэнтраваны духоўныя каштоўнасці (фальклор, абрады і звычаі, нацыянальная кухня).

Па-трэцяе, помнікі археалогіі. Да гэтай групы помнікаў адносяцца аб’екты, выяўленыя ў час археалагічных раскопак. Такі падыход дазваляе аб’яднаць разам помнікі матэрыяльнай куль­ туры як першабытнага ладу, так і феадалізму, што аблягчае аналіз іх эвалюцыі на працягу стагоддзяў.

Па-чацвёртае, помнікі горадабудаўніцтва, дойлідства і архітэктуры. Сюды можна аднесці цэлыя гарады, асобныя гарадскія кварталы і нават некаторыя будынкі, якім наданы статус нацыя- нальна-культурнай каштоўнасці.

Па-пятае,помнікі выяўленчага і прыкладнога мастацтва. Да гэтай групы помнікаў адносяцца творы жывапісу (свецкага і рэлігійнага), графікі, скульптуры, дробнай пластыкі і інш.

Па-шостае, помнікі гісторыі,дзе згрупаваны аб’екты, звязаныя з дзейнасцю чалавека. Сюды можна аднесці месцы бітваў, родныя мясціны знакамітых суайчыннікаў, а таксама помнікі, звязаныя з дзяржаўным будаўніцтвам.

1.4. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні

помнікаў айчыннай гісторыі і культуры

Першыя спробы аховы беларускіх помнікаў гісторыі і культу­ ры прадпрымаліся яшчэ ў XIX ст. Разам з тым лёс асобных шэдэўраў айчыннай архітэктуры ў тыя часы поўнасцю залежаў ад жаданняў іх тагачасных гаспадароў, якія маглі зруйнаваць іх, ці наадварот, правесці кансервацыю ацалелых

рэшткаў некалі велічных пабудоў.

Што ж датычыцца мясцовых і цэнтральных органаў улады, то яны ўмешваліся ў падобныя справы зрэдку і

14

толькі ў надзвычайных умовах. Так,па асабістаму загаду Мікалая II у пачатку XX ст. была праведзена рэстаўрацыя знакамітай Камянецкай вежы. Менавіта гэтыя работы можна лічыць адзіным сапраўдным прыкладам клопатаў дзяржавы аб ахове і аднаўленню старажытных помнікаў архітэктуры дарэвалюцыйнай Беларусі.

Вялікую шкоду нанесла Беларусі першая сусветная вайна. 3 восені 1915 г. фронт праходзіў па лініі Двінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. На два гады наша Радзіма стала арэнай жорсткіх баёў, дзе стан асобных помнікаў нікога не цікавіў. Да таго ж пад відам эвакуацыі былі разрабаваны бясцэнныя калекцыі мясцовых палацаў і сядзіб.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў 1917 г. з прычыны нацыяналізацыі ўсёй памешчыцкай і царкоўнай уласнасці органы новай улады былі вымушаны падрыхтаваць шэраг законаў аб ахове культурнай спадчыны. Згодна ім, па-першае, быў арганізаваны ўлік ацалелых каштоўнасцяў. Па-другое, помнікі мас­ тацтва збіраліся ў музеі Мінска, Магілёва і Віцебска ці раздаваліся ў карыстанне розным установам.

3 1919 г. матэрыяльныя каштоўнасці ў БССР таксама сталі брацца на ўлік Камісарыятам адукацыі, пры якім дзейнічала Калегія па справах музеяў і ахове помнікаў мастацтва і даўніны. Менавіта яна арганізавала першую рэгістрацыю айчынных помнікаў, у час якой было ўлічана 520 сядзіб і 2350 розных прадметаў. На жаль, культавыя збудаванні ў той час не разглядаліся ў якасці помнікаў архітэктуры. У выніку гэтага храмы пераабсталёўваліся пад клубы, склады і дзяржаўныя ўстановы, а часам проста знішчаліся пры горадабудаўнічых работах.

Унесла свой уклад у ахову і захаванне асобных гісторы- ка-культурных каштоўнасцяў Камісія па ахове помнікаў мас­ тацтва, даўніны, быту і прыроды, якая дзейнічала з сярэдзіны 1920-х гг. пры Інбелкульце. Менавіта па яе ініцыятыве было спынена бязлітаснае разрабаванне калекцый ды абстаноўкі бы­ лых памешчыцкіх рэзідэнцый, а таксама ўпершыню пад ахову дзяржавы былі ўзяты археалагічныя помнікі і прысядзібныя паркі.

Вялікая праца па ахове помнікаў гісторыі і культуры праводзілася ў Заходняй Беларусі, якая ў той час знаходзілася ў складзе Польшчы. Пры адноўленым Віленскім універсітэце працавала Камісія па'ахове помнікаў старажытнасці. Кансервацыі падвергліся рэшткі старажытных замкаў, частка палацаў была выкуплена дзяржавай і адрэстаўрыравана.

У Брэсце, Гродна, Ваўкавыску і Пінску былі адкрыты краязнаўчыя музеі.

15

Разам з тым страшэнныя разбурэнні беларускіх гарадоў і вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны фактычна цалкам перакрэслілі ўсё зробленае па ахове помнікаў у даваенны час. Яшчэ больш пагоршылі стан архітэктурнай спадчыны пасляваенныя аднаўленчыя работы, калі была праведзена значная рэканструкцыя цэнтраў беларускіх гарадоў.

Толькі з 1950-х гг. дзяржава зноў распачала справу аховы помнікаў гісторыі і культуры. Аднак у першыя гады падобныя мерапрыемствы мелі больш стыхійны характар і заключаліся ў аднаўленні найбольш вядомых помнікаў. Толькі ў сакавіку 1967 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў статут Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, а з 1970 г. пачаў выходзіць часопіс “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, дзе ўпершыню ставілася пытанне аб неабходнасці дасканалага вывучэння і выратавання айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны.

Садзейнічалі ўдасканаленню сістэмы мер па ахове каштоўнасцяў і прынятыя Вярхоўным Саветам БССР у 1969 і 1978 гг. законы аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. Менавіта яны сталі зыходнай асновай пры распрацоўцы сучаснага Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторы- ка-культурнай спадчыны”, які быў прыняты Вярхоўным Саве­ там 13 лістапада 1992 г. і ўступіў у сілу 1 мая 1993 г. Яго мэта заключалася ў рэгуляванні адносін у справе зберажэння, належнага выкарыстання, аднаўлення і памнажэння гісторыка-куль- турнай спадчыны. Важнае месца ў законе надавалася папулярызацыі айчынных помнікаў гісторыі і культуры, што абвяшчалася неабходнай справай для далейшага развіцця турызму. Згодна гэтаму закону, арганізоўвалася асобная Дзяржаўная інспекцыя,якая займалася аховай помнікаў гісторыі і культуры. Акрамя гэтага, абмяжоўвалася выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ствараўся спецыяльны фонд, мэтай якога было фінансаванне рэстаўрацыйных работ па аднаўленню асобных архітэктурных помнікаў і мастацкіх каштоўнасцяў.

Разам з тым сучасны стан помнікаў гісторыі і культуры Беларусі не можа не выклікаць трывогу і заклапочанасць. Большасць айчынных палацаў і сядзіб зараз увогуле не выкарыстоўваецца і толькі зрэдку закансервавана ў чаканні лепшых часоў. Адсутнасць сродкаў і недастатковае развіццё ўязнога турызму пагражае нашай гісторыка-культурнай спадчыне амаль поўным зні-

шчэннем. Дзеянні ж улад на дадзены момант пакуль што абмяжоўваюцца толькі рэстаўрацыяй найбольш вядомых шэдэўраў айчыннага дойлідства.

Кантрольныя пытанні і ваданні

1.Назавіце найбольш важныя адметнасці айчынных помнікаў гісторыі і культуры.

2.Прасачыце развіццё гістарыяграфіі, прысвечанай айчын­ най гісторыка-культурнай спадчыне.

3.Прааналізуйце асобныя групы і віды помнікаў гісторыі і куль­ туры Беларусі.

4.Дайце ацэнку захадам улад па ахове айчыннай гісторы- ка-культурнай спадчыны.

Аітаратура

Алексеев JI.B. Археология и краеведение Беларуси XVI — 30-е годы XX в. Мн., 1996.

Мартыненка І.Э. Праблемы прававой аховы гісторыка-куль- турнай спадчыны Беларусі / / Беларус. гіст. час. 2002. № 4.

Сергеев А.П. Виды памятников истории и культуры по совет­ скому законодательству / / Советское государство и право. 1990. № 9.

Советское законодательство о памятниках истории и куль­ туры. Мн., 1972.

Страчаная спадчына. Мн., 2003.

17

Глава 2

ДАКУМЕНТАЛЬНЫЙ ПОМНІКІ БЕЛАРУСІ

2.1.Дакументальныя крыніцы да сярэдзіны XIII ст.

Першая дакументальная інфармацыя аб плямёнах, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, была змешчана старажытнагрэчаскім гісторыкам Герадотам у чацвёртай кнізе сваей дзевяцітомнай гісторыі свету. У гэтым томе, прысвечаным Скіфіі, ён падрабязна распавядаў аб паўночных скіфах-земляробах і андрафагах, якія жылі ў V ст. да н.э. у верхнім цячэнні Дняпра. Аднак тое, што гісторык усё ж не сустракаўся з імі непасрэдна, прывяло да выкарыстання ім розных чутак аб жорсткіх і бясчынных канібалах з поўначы, што адпавядала тагачасным уяўленням грэкаў аб дзікіх варварскіх плямёнах. На самой спра­ ве Герадот, хутчэй за ўсё, даў скажонае апісанне плямёнаў днепра-дзвінскай і мілаградскай археалагічных культур, якія жылі ў тыя часы ў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі.

Што ж датычыцца айчынных дакументальных помнікаў,то яны першапачаткова былі прадстаўлены рукапіснымі кнігамі двух тыпаў — скруткамі (аркушы скручваліся ў рулон) і кодэксамі (блок аркушаў, змешчаных у вокладку). Чарнілы ў тыя часы вырабляліся з арганічных і мінеральных кампанентаў. Пры гэтым застаўкі, асобныя радкі, а таксама ініцыялы (заглаўныя літары) вылучаліся чырвоным ці залатым колерам. Акрамя таго, рукапісы ўпрыгожваліся тэматычнымі мініяцюрамі і арнаментальнымі ўстаўкамі са “звярынымі” ці геаметрычнымі матывамі.

Пераплёты кніг маглі аздабляцца ціснёным арнаментам, металічнымі навугольнікамі і сярэднікамі з залатымі ці срэбнымі наклад­

кам! і каштоўнымі камянямі.

*

Перапісваннем кніг займаліся манахі ў манастырах у

спецыяльных майстэрнях

— скрыпторыях. Да XIV ст.

пераважна выкарыстоўваўся пергамент, які пазней замяніла болын танная папера. Пісаліся творы кірыліцай — старажытнаславянскай азбукай, назва якой паходзіць ад

18

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]