Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

лургічнай вытворчасці. Шмат было выяўлена прывазных рэчаў — скіфскія прылады працы, кельцкія фібулы, грэчаскі посуд і шкляныя вырабы.

Цэнтральную і Паўночна-Заходнюю Беларусь у тыя часы займалі плямёны культ уры штрыхаванай керамікі. Для іх былі характэрны гарадзішчы мысавага і ўзгоркавага тыпу. Ж ыллё штрыхавікоў спачатку мела вялікія памеры і падзялялася на тры — шэсць пакояў, але пазней з распадам патрыярхальных сем’яў з ’явіліся і невялікія пабудовы. Характэрнае для іх гарадзішча размяшчаецца каля в. Малышкі Вілейскага раёна. Вышыня яго вала месцамі дасягала 5 м. Тут былі знойдзены рэшткі шасці зрубных чатырохпакаёвых жытлаў і значная колькасць металургічных прыстасаванняў (тыглі, кавальскі молат).

Паўночны ўсход Беларусі займалі плямёны днепра-дзвін- скай культ уры . Іх гарадзішчы выкарыстоўвалі як прыродныя, так і штучныя ўмацаванні, прычым плошча некаторых дасягала 7 тыс. м2. Напрыклад, мысавае гарадзішча каля в. Паддубнікі Міёрскага раёна было забудавана невялікімі жытламі. 3 трох бакоў яно было абкружана абрывістымі берагамі (да 12 м),а з поўдня ўмацавана дзевяццю валамі вышынёй да 2 м. Цікавы помнік гэтай культуры быў знойдзены пад Полацкам каля в. Бікульнічы. Гэта капішча размешчана на ўзгорку каля возера Янава. У плане яно ўяўляла сабой квадратную пляцоўку (памерамі 15x15 м), выкладзеную валунамі і арыентаваную на гару Гарадзец, адкуль у час летняга сонцастаяння ўзыходзіла Сонца.

У V—VI стст. н.э. да Беларусі дайшла хваля Вялікага перасялення народаў, у выніку чаго тут узніклі новыя ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні. Іх адметнасцю стала асіміляцыя больш высокаразвітымі прышлымі славянскімі плямёнамі тутэйшага балцкага насельніцтва. Гэта прывяло да з ’яўлення буйных племянных саюзаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якіх шэраг даследчыкаў лічыць непасрэднымі продкамі беларусаў, заснаваўшымі тут першыя дзяржаўныя ўтварэнні (Я. Карскі, У. Пічэта і інш.). Крывічы займалі паўночную і цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Дрыгавічы засялялі басейн Прыпяці. Радзімічы жылі на левабярэжжы Дняпра і ў басейне Сожа.

Новыя племянныя супольнасці пакінулі пасля сябе шмат пасяленняў і могільнікаў. Пры гэтым шэраг буйнейшых гарадзішчаў з цягам часу пераўтварыліся ў першыя айчынныя гарады (Полацк, Тураў, Гомель). Вялікую цікавасць таксама маюць помнікі іх першабытнага манументальнага мастацтва — скульптуры язычніцкіх багоў і ідалаў. На жаль, большасць з іх была знішчана пасля прыняцця хрысціян-

ства. Выключэннем стаў Ш клоўскі ідал X cm. Высечаны з

49

пясчаніка, ён мае вышыню 120 см і вагу 250 кг. Галоўная ўвага першабытнага скульптара была сканцэнтравана на твары ідала. Добра захаваўся таксама Слонімскі ідал з пясчаніка. Часам пры раскопках славянскіх паселішчаў сустракаюцца і каменныя ба­ бы, якіх зараз у Беларусі вядома толькі дзве, знойдзеныя каля в. Грабаўцы і Залуззе Ж абінкаўскага раёна. Гэта каменныя паўфігуры жанчын вышынёй да 80 см. У пазнейшыя часы па загаду святароў на іх былі высечаны крыжы, што і выратавала помнікі ад знішчэння.

Падводзячы выснову аналізу айчынных археалагічных помнікаў часоў першабытнага ладу, трэба адзначыць, што эвалюцыя чалавечага грамадства ў Беларусі адбывалася ў агульным рэчышчы, уласцівым для насельніцтва Усходняй Еўропы. Выяўленыя рэшткі паселішчаў і інвентар сведчаць аб даволі высокім узроўні развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама аб трывалых сувязях нашых продкаў з суседнімі і аддаленымі рэгіёнамі Еўропы і Азіі.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Вылучыце асноўныя тыпы айчынных археалагічных помнікаў.

2.Адзначце адметнасці каменнага веку ў Беларусі.

3.Прааналізуйце асаблівасці бронзавага веку на беларускіх землях.

4.Удакладніце сутнасць змен, якія адбыліся пасля вынаходніцтва жалеза.

Літаратура

Загорулъский Э.М. Древняя история Белоруссии. Мн., 1977. Копытин В.Р. Каменный век на территории Белоруссии. Мн.,

1990.

Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991.

Чарняўскі М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1981. Ш тыхаў Г.В. Крывічы. Мн., 1992.

Глава 5

ПОМНІКІ ДОИЛ1ДСТВА

I МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ IX — XIII стст.

5.1. Гарады Беларусі ў IX— XIII стст.

З ’яўленне гарадоў ва Усходняй Еўропе было выклікана працэсам станаўлення саслоўна-класавага грамадства ў пераходны ад першабытнаабшчыннага да феадальнага перыяд. Менавіта зараджэнне палітычнай улады прывяло да з’яўлення цэнтраў яе канцэнтрацыі — протагарадоў, чаму садзейнічала таксама аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццё тавар- на-грашовых адносін.

Зыходнай асновай для першых гарадоў Беларусі сталі славянскія паселішчы, што існавалі тут як племянныя ці абшчынныя цэнтры. Узнікалі гарады ў першую чаргу ў найлепш эканамічна развітых рэгіёнах, да якіх у Беларусі адносяцца Падзвінне, Падняпроўе і басейн ракі Прыпяць, дзе склаліся буйныя пле­ мянныя саюзы крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

Заснаванне і’арадоў адбывалася пад уплывам шэрагу фактараў. Па-першае, у VIII—IX стст. актывізаваліся гандлёвыя сувяз! паміж Еўропай і Усходам. Значны тавараабарот садзейнічаў уздыму розных форм абмену ўздоўж тагачасных гандлёвых шляхоў. У выніку гэтага племянны цэнтр крывічоў — Полацк (згодна летапісаў — Полотеск, Полотьск, Полтеск, 862), які знаходзіўся на знакамітым шляху “з вараг у грэкі”,пераўтварыўся ў сталіцу асобнага княства. Тое ж адбылося і з галоўным протагорадам дрыгавічоў Туравам (980),кантраляваўшым гандлёвы шлях па р. Прыпяць.

Па-другое, эканамічная магутнасць, здабытая дзякуючы транзітнаму гандлю, дазволіла Полацкаму і Тураўскаму княствам хутка пашырыць свае межы, засноўваючы новыя памежныя крэпасці — Браслаў (Браславль, Браславль Завельскй, 1065),Ваўкавыск (Волковыескъ,1252),Слуцк (Случеск, 1116), Клецк (Кльчьск, Клечьск, Клйческ, 1127), Барысаў (1102), Гродна (Городна, Городня, ГороденьДПб), Навагру-

51

дак (Новогород, Новгородок,1252). Акрамя таго, гарады ўзнікалі і на ўсім працягу гандлёвых шляхоў — Шнек (Пинеск, Пиньск, 1097), Брэст (Берестье, Берестий, Бересть, 1019), Віцебск (Видбеск, Видебск, Витьбеск, Витепеск,974). Пры гэтым іх далейшы лёс быў цесна звязаны з патрэбамі навакольнага насельніцтва, для якога яны служылі цэнтрамі па забеспячэнню якаснымі прыладамі працы і месцам збыту сельскагаспадарчай прадукцыі.

Па-трэцяе, росту колькасці гарадоў садзейнічалі міжусобныя канфлікты паміж тагачаснымі княствамі. Кіёў з мэтай усталявання кантролю над Цэнтральнай Беларуссю заснаваў тут крэпасць Заслаўе (Йзяславль, Жеславль, Жаславль, 985), на што Полацк адказаў будаўніцтвам Мінска (Меньск, Менеск, 1067) і Лагойска (Логожск, Логожеск, 1078). Вострая канкурэнтная барацьба вялася і за Пасожжа, дзе радзімічы так і не здолелі ўтварыць уласнай дзяржавы. Па ініцыятыве Чарнігаўскага княства тут узніклі Гомель (Гомей, Гомйй, Гомйн, Гомь, Гомье, 1142), Рэчыца (1213), Чачэрск (Чйчерск, 1159) і Крычаў (Крэчут, 1136); Смаленскага — Мсціслаў (1156) і Копысь (1059); Полацкага — Друцк (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютск, 1092) і Орша (Рьша, 1067).

Вынікам гэтых урбаністычных працэсаў стала існаванне ў Беларусі ў XII ст. больш за 30 гарадоў. Пры гэтым у некаторых выпадках адбывалася ўдакладненне іх месцазнаходжання. Старое гарадзішча з цягам часу ўжо не адпавядала змяніўшымся абставінам і стрымлівала далейшае развіццё горада. У той жа час побач магло знаходзіцца больш зручнае і большае па плошчы месца, што прыводзіла да “пераносу” горада з захаваннем старой назвы. Найчасцей гэта адбывалася пасля знішчэння гора­ да ў час войнаў і пажараў. У канцы X ст. Полацк пасля разбурэння яго князем Уладзімірам быў перанесены на 800 м бліжэй да Дзвіны, дзе размясціўся на ўзгорку плошчай у 7 га (памеры старога гарадзішча — 1 га). У канцы XI ст. такі ж лёс напаткаў Заслаўе. Верагодна, што Мінск першапачаткова знаходзіўся на р. Менцы, а пазней быў перамешчаны на 12 км паўночней — у месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач.

Істотныя праблемы зараз існуюць з вызначэннем часу заснавання асобных гарадоў Беларусі. Агульнапрынятым лічыцца аб’яднанне дат заснавання і першага ўпамінання ў летапісах. Разам з тым зразумела, што ў болыпасці выпадкаў — гэта зусім розныя рэчы. Напрыклад, Полацк, па сведчанню археолагаў,

існаваў ужо ў VIII ст. Тое ж можна казаць пра Віцебск і Тураў, якія ўзніклі задоўга да ўспаміну пра іх у летапісах. Цалкам непрымальным з’яўляецца першае ўпамінанне Заслаўя пад 1127 г., бо гэта ніяк не адпавядае ссылцы сюды ў канцы X ст. знакамітай княжны Рагнеды. Што ж

52

датычыцца Мінска, то, як вядома, ў 1067 г. увогуле адбылося яго знішчэнне ў час знакамітай “бітвы на Н ямізе”. Дакладную дакументальную даціроўку з першых айчынных гарадоў мае толькі Барысаў, які, згодна Лаўрэнцьеўскаму летапісу, быў заснаваны полацкім князем Барысам Усяславічам.

Назва “горад” паходзіць ад слова “гарадзіць” ці “агароджваць” і тлумачыцца наяўнасцю ў тагачасных населеных пунктах моцных абарончых збудаванняў, што спалучалі прыродныя перашкоды (рэкі, абрывістыя берагі, узгоркі, балоты) з штучнымі ўмацаваннямі (земляны вал з драўлянымі сценамі і роў). Валы ў гарадах Беларусі часам дасягалі вышыні 8 м і мелі шырыню ў аснаванні да 30 м. Зімой знешні скат вала абліваўся вадой і пакрываўся тоўстай коркай лёду. Шырыня рова перад валам звычайна абмяжоўвалася 20—30 м пры глыбіні 3— 10 м. Ён запаўняўся вадой, а берагі дадаткова ўмацоўваліся востраколам. Далейшым развіццём айчыннага абарончага дойлідства стала з’яўленне вежаў-брам, абараняўшых уваход у горад. У ХП—ХШ стст. у Полацку і Гродна драўляныя крэпасныя сцены былі паступова заменены мураванымі.

Разам з абарончымі збудаваннямі ўскладнілася і агульная структура гарадоў, якая складалася з чатырох асноўных частак.

Па-першае, у азначаны перыяд сфармаваўся гарадскі цэнтр — дзядзінец. Гэта быў найбольш старажытны і ўмацаваны раён го­ рада, які займаў пануючы над наваколлем узгорак (Полацк, Віцебск, Навагрудак), абрывісты мыс (Тураў, Гродна, Мінск) ці нават востраў (Брэст). Тут размяшчаліся асноўныя адміністрацыйныя і культавыя пабудовы, жылі князь, баяры, дружына і частка заможных гараджан. Дзядзінец з ’яўляўся абавязковым струк­ турным кампанентам старажытнага горада. У Беларусі ён не выяўлены дагэтуль толькі ў Магілёве, які, на думку археолагаў, сфарміраваўся ў XI—ХВД стст. з некалькіх сельскіх паселішч на абодвух берагах Дняпра.

Па-другое, адносна невялікія памеры дзядзінцаў прымушалі частку гараджан сяліцца за яго межамі, засноўваючы такім чынам вакольны горад, які таксама ўмацоўваўся валамі і ровам. Тут сялілася пераважна сярэдняя частка гараджан. Разам з тым наяўнасць гэтай часткі горада не была абавязковай і яе мелі толькі некаторыя буйныя гарады (Навагрудак, Ваўкавыск, Друцк, Тураў, Гомель), у той час як у Полацку ці Мінску яна адсутнічала.

Па-трэцяё, буйнейшую частку старажытнага горада займалі гандлёва-рамесніцкія пасады, дзе сялілася збяднелая частка гараджан. Яны не мелі штучных умацаванняў і развіваліся ўздоўж берагоў рэк ці сухапутных трактаў. 3 цягам часу значная частка пасадаў таксама ўклю-

53

чалася ў сістэму абарончых збудаванняў, напрыклад, у Полацку ўласную лінію вала і равоў з XI ст. мелі Вялікі і Запалоцкі пасады.

Па-чацвёртае, у непасрэдным наваколлі горада размяшчаўся таксама некропаль (вялікая група пахаванняў у адным месцы). Падобныя могільнікі выяўлены ў Віцебску, Мінску, Навагрудку і Магілёве.

Акрамя гэтага, асобным элементам можна лічыць і так званыя “паселішчы-спадарожнікі”, што знаходзіліся на невялікай адлегласці ад горада (да 5 км), у рэдкіх выпадках маглі мець уласныя абарончыя збудаванні і служылі своеасаблівымі вартавымі фарпостамі. Вакол Полацка знойдзена пяць падобных населеных пунктаў. Тыя ж функцыі выконвалі і некаторыя з манастыроў — Полацк, з поўначы прыкрываўся Спаса-Ефрасін- неўскім, а з поўдня — Бельчыцкім манастырамі.

Асновай планіровачнай структуры гарадоў былі вуліцы і завулкі (у Полацку каля 80), якія размяркоўваліся на аснове рады- яльна-кальцавой ці радыяльна-веернай сістэмы. Важную ролю ў планіроўцы горада адыгрывала гандлёвая плошча, размешчаная звычайна каля ўвахода ў дзядзінец. У Мінску яна знаходзілася на беразе Свіслачы каля дзядзінца, што адлюстравана ў больш позніх назвах гэтага месца (Стары рынак, вул. Гандлёвая). Пры гэтым унутраная планіроўка гарадоў вызначалася надзвычайнай стабільнасцю. Некаторыя вуліцы захоўвалі сваё месцазнаходжанне на працягу стагоддзяў, аб чым сведчаць рэшткі драўляных вулічных насцілаў у шмат ярусаў (у Полацку — 14, Мінску — 13,Пінску — 7).

Сядзібы гараджан размяшчаліся ўздоўж вуліц, былі звернуты да іх глухімі сценамі і займалі часам да 200 м2. Яны ўключалі ў сябе жыллё і розныя гаспадарчыя пабудовы (майстэрня, хлеў, склады). Тагачаснае жыллё ўяўляла сабой драўлянае наземнае аднакамернае збудаванне зрубнай канструкцыі памерамі 10— 15 м2. У якасці асновы пры ўзвядзенні дома часта выкарыстоўваліся рэшткі папярэдніх пабудоў, засыпаных смеццем. У выніку гэтага новая пабудова дакладна паўтарала памеры і планіроўку папярэдняй. Пры будаўніцтве на першае месца ставілася задача эканоміі цяпла,чым тлумачацца даволі невялікія паме­ ры дзвярных праёмаў (вышыня — 1,6 м, шырыня — 1 м). ПІто ж датычыцца вокнаў, то яны ці ўвогуле адсутнічалі, ці мелі выгляд маленькіх адтулін пад самым дахам. Выклікана гэта было

яшчэ і дарагавізнай шкляных дыскаў, якія маглі сабе дазволіць толькі заможныя гараджане. Пры археалагічных раскопках жылля знойдзены і рэшткі печаў. Вырабляліся яны з гліны, цэглы і камення. Печы былі адносна невялікіх памераў (1,2x1,2 м) і паліліся па-чорнаму. Гаспа-

54

дарчыя пабудовы па канструкцыі мала чым адрозніваліся ад жылых. Пры гэтым жывёлу трымалі звычайна на дварах пад наве­ сам! ці ў пабудовах лёгкай каркаснай канструкцыі.

У цэлым у IX—XIII стст. у Беларусі адбылося фарміраванне якасна новага віду населеных пунктаў — гарадоў, развіццё якіх стала праявай складвання саслоўнага грамадства. Дакладнае ўяўленне аб эвалюцыі і планіроўцы старажытных гарадоў можна атрымаць пры наведванні археалагічнага музея “Бярэсце”, які пачаў сваю дзейнасць у 1982 г. Аснову экспазіцыі тут займаюць рэшткі больш чым 30 жылых і гаспадарчых пабудоў, а таксама ацалелыя элементы маставых і частакола. Акрамя таго, у 14 экспазіцыйных залах і запасніках музея знаходзіцца каля 40 тыс. экспанатаў па гісторыі Брэста XI—XIV стст.

5.2. Першыя школы айчыннага мураванага дойлідства

Пачаткам зараджэння айчыннага мураванага дойлідства

можна лічыць 1044—1066 гг., калі ў Полацку па ініцыятыве князя Усяслава Чарадзея быў пабудаваны Сафійскг сабор. Падобныя буйныя храмы ў тыя часы адносіліся да асобнага тыпу і ўзводзіліся толькі ў значных грамадскіх цэнтрах, напрыклад, на тэрыторыі Кіеўскай Русі яны меліся ў Кіеве і Ноўгарадзе. Аналіз архітэктурных адметнасцяў Полацкай Сафіі паказвае, што будавалася яна мясцовымі майстрамі па тэхналогіі, непасрэдна запазычанай у Візантыі. Сабор размяшчаўся ў цэнтры дзядзінца і ў сваім першапачатковым выглядзе быў пяцінефавым, трохапсідным, кры- жова-купальным храмам і меў ад пяці да сямі вежаў. У плане гэ­ та была прамавугольная забудова памерамі 26,4x31,5 м з таўшчынёй сцен у 1,45 м. Сцены былі складзены з камянёў, якія чаргаваліся з радамі плінфы. На падмурку захаваліся імёны дойлідаў — Давід, Тома, Мікула, Пётр і інш. Буйныя ўваходныя парталы знаходзіліся ў цэнтрах заходняга, паўдневага і паўночнага фасадаў храма. Ва ўсходняй яго частцы размяшчаліся апсіды і алтар. Знешні дэкор Полацкай Сафіі быў абмежаваны двума ра­ дам! плоскіх нішаў, якія чаргаваліся з вялікімі ваконнымі праёмамі. Гэты храм выкарыстоўваўся полацкімі князямі ў час афіцыйных мерапрыемстваў. Акрамя таго, тут захоўваўся дзяржаўны архіў і дзейнічаў скрыпторый. У пазнейшы час Сафійскі сабор некалькі разоў перабудоўваўся. Да нашых дзён ад храма

XI ст. захаваліся рэшткі апсід вышынёй да 9 м, фрагменты сцен і сутарэнні.

Узвядзенне ў Полацку Сафійскага сабора заклала асновы для фарміравання тут уласнай школы дойлідства,

55

росквіт якой прыходзіцца на XII ст. Пры гэтым разам з культавымі пабудовамі ў тыя часы ўзводзіліся і свецкія мураваныя будынкі. На тэрыторыі Полацкага дзядзінца археолагі выявілі рэшткі невялікага, квадратнага ў плане двухпавярховага княжацкага палаца.

Характэрнымі рысамі Полацкай школы дойлідства з ’яўляецца, па-першае, арыгінальны вежападобны цэнтрычны трохнефавы тып храма з тоўстымі сценамі, дзе бакавыя нефы болып вузкія за цэнтральны, а канструкцыя даху прадугледжвала наяўнасць кілепадобных какошнікаў. Па-другое, муроўка з плінфы са “схаваным радам”, што стварала прыгожыя двухколерныя фасады. Па-трэцяе, вялікая цэнтральная апсіда, моцна выступаючая за агульны перыметр сцен, і дзве невялікія бакавыя апсіды, схаваныя ў тоўшчы алтарнай сцяны. Па-чацвёртае, лаканічнасць знешняга дэкору. Па-пятае, маёлікавая падлога храмаў, набраная з рознакаляровых керамічных плітак. Па-шостае, уплыў заходнееўрапейскіх архітэктурных традыцый.

Сярод найбольш значных помнікаў Полацкай школы дойлідства XII ст. у першую чаргу трэба адзначыць Спаса-Ефрасін- неўскую царкву, што была пабудавана ў 1133—1161 гг. па заказу Ефрасінні Полацкай мясцовым дойлідам манахам Іаанам. Памеры гэтага трохнефавага храма складалі 18x10 м з таўшчынёй сцен да 1,8 м. Вежападобная па сваей кампазіцыі царква мела болын нізкія пярэднюю і алтарную часткі, у той час як высокі цэнтральны аб’ём служыў своеасаблівым п’едэсталам для вялікага купала. Храм меў усяго адну буйную цэнтральную апсіду, якая выступала за перыметр сцен на 3,8 м. Перад галоўнай малітоўнай залай былі зроблены дзве келлі, прызначаныя для Ефрасінні і яе сястры Еўпраксіі. На жаль, першапачатковы выгляд царквы быў знішчаны ў 1830-я гг., калі яе перабудавалі ў стылі класіцызму.

Буйным культавым комплексам Полацка XII ст. з ’яўляўся

Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, размешчаны ў загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў. Ён меў чатыры мураваных храма, адным з якіх быў вялікі сабор. Да XX ст. ацалелі толькі Барысаглебская і П ят ніцкая цэрквы, але іх узарвалі ў 1920— 1960 гг. Сярод іншых зруйнаваных пазней полацкіх храмаў трэба назваць Княж ацкую царкву, што знаходзілася каля Сафійскага сабора, і храм-пахавальню полацкіх епіскапаў у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

На жаль, у XIII ст. з прычыны паступовага заняпаду Полацка мясцовая школа дойлідства спыніла сваё існаванне. Нягледзячы на гэта, яна аказала вялікі ўплыў на далейшае развіццё архітэктуры як Беларусі, так і сусёдніх рэгіёнаў. Напрыклад, яе традыцыі адчуваліся ў Сма-

56

ленскай школе, дойліды якой, акрамя храмаў у Смаленску,Кіеве, Ноўгарадзе і Разані, узвялі верагодна і мураваную царкву на дзядзінцы Мсціслава.

Асобны кірунак мураванага культавага дойлідства існаваў у Віцебску. Згодна дакументальнай крыніцы — Віцебскаму летапісу XVIII ст. — першыя цэрквы тут былі закладзены яшчэ ў X ст. кіеўскай княгіняй Вольгай, якой прыпісваюць і заснаванне горада. Разам з тым сучасныя даследчыкі ўпэўнены,што мураваныя храмы ў Віцебску з’явіліся толькі ў канцы XI—XII ст. Вядома, што на дзядзінцы існавала Міхайлаўская царква, складзеная візантыйскімі майстрамі з радоў цэглы і камянёў. На жаль, гэты храм быў зруйнаваны яшчэ ў XIV ст., але рэшткі яго падмуркаў захаваліся. Больш інфармацыі маецца пра Віцебскую Благавешчанскую царкву,якая ў 1120— ИЗО гг. была ўзведзена на тэрыторыі вакольнага горада. Гэта быў выцягнуты ў плане будынак з вялікай цэнтральнай апсідай,які меў памеры 11x21 м і таўшчыню сцен да 1,5 м. У 1961 г. яго ўзарвалі, але ў 1998 г. храм быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе.

Менавіта віцебскія муляры распачалі ўзвядзенне ў другой палове XII ст. Навагрудскай Барысаглебскай царквы, якая мела традыцыйную планіроўку (тры нефы і тры апсіды), але яе сцены былі складзены з вапняковых блокаў. Разам з тым дабудоўвалі храм, верагодна, полацкія майстры, пра што сведчыць вонкавая галерэя, якая з трох бакоў абкружала храм і была зроблена з плінфы ў тэхніцы муроўкі са “схаваным радам”. У XVI ст. царк­ ва стала асновай для новага храма, узведзенага ў гатычна-рэне- сансавым стылі, які захаваўся да нашых дзён.

Мураваная архіт экт урная школа ў XII ст. склалася і ў Гродна, які ў гэты час стаў сталіцай асобнага княства. Пры гэтым дойліды на чале з П. Мшанегам, верагодна, былі запрошаны сюды з Полацка ці Віцебска,што абумовіла наяўнасць шэрагу агульных рыс (вялікая цэнтральная апсіда, маёлікавая падлога). Разам з тым храмы ў Заходняй Беларусі мелі істотныя адметнасці, што іідазваляе вылучыць іх у асобную Гродзенскую школу дойлідства. Характэрнымі рысамі яе стала, па-першае, цагляная роўнаслаёвая муроўка з аздабленнем фасадаў шліфаванымі камянямі і фігурнымі керамічнымі пліткамі. Па-другое, арыгінальная кампазіцыя шэрагу храмаў са скошанымі вугламі і прамавугольнай цэнтральнай апсідай. Па-трэцяе,выкарыстанне вялікай колькасці галаснікоў, якія ўжываліся для паляпшэння акустыкі і змяншэння агульнай вагі купала, сцен, перакрыццяў, што дазваляла рабіць іх больш тонкімі і не такімі масіўнымі.

57

Традыцыі Гродзенскай школы дойлідства праявіліся як у свецкай, так і культавай архітэктуры рэгіёну. У паўднёвай частцы дзядзінца Гродна ў XII ст. быў узведзены двухпавярховы княжацкі палац, які адзначаўся манументальнасцю пабудовы і фрэскавымі роспісамі. Н а жаль, у XVI ст. пры рэканструкцыі Верхняга замка ён быў перабудаваны і зараз ад яго захаваліся толькі невялікія фрагменты.

Што ж датычыцца культавых пабудоў, то асобнае месца ся­ род іх займае Барысаглебская царква, узведзеная да 1183 г. на Каложскім пасадзе Гродна.

Барысаглебская

царква ў Гродна

Гэты храм меў вялікі купал, тры нефы і апсіды, а яго памеры складалі 13x25 м. У сцены царквы былі ўмураваны паліраваныя камяні, а таксама карычневыя, жоўтыя і зялёныя пліткі, якія ўтваралі арнамент у выглядзе крыжоў, разетак і ромбаў. Храм доўгі час праіснаваў без істотных змяненняў, але ў другой палове XIX ст. частка яго заходняй сцяны і скляпенняў абвалілася і была заменена драўлянымі канструкцыямі. Да таго ж царква атрымала двухсхільны дах з невялікім купалам. У бліжэйшы час мяркуецца аднавіць храм у першапачатковым выглядзе.

Акрамя Барысаглебскай царквы, у Гродна ў XII ст. былі ўзведзены яшчэ два мураваных храма. Першы з іх знаходзіўся на тэрыторыі дзядзінца і зараз вядомы пад назвай Ніжняй царк­ вы (пазней на яго рэштках быў пабудаваны новы храм, які ў навуковым ужытку называецца Верхняй царквой). Гэта царква мела тры нефы і апсіды, памеры 16,8x11,6 м і была накрыта свінцовым дахам. Яшчэ адна — Прачысценская царква — размяшчалася ў пасадзе на паўночны ўсход ад дзядзінца. Яна мела большыя памеры (20x12,5 м), а

58

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]