Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Крэпасны форт

у Бабруйску

ства ў Гродна (1795) і акруговага суда ў Магілёве (1778), а такса­ ма пераабсталяваную ў 1806— 1811 гг. пад губернатарскі палац былую сядзібу К удзіновічаў у Віцебску (другая палова XVIII ст.). Акрамя адміністрацыйных пабудоў, класіцызм у гарадской архітэктуры актыўна выкарыстоўваўся, па-першае, пры афармленні фасадаў навучальных устаноў — земляробчы інстытут у Горках (1837— 1840), духоўныя вучылійічы ў Гомелі (1799— 1818) і Мінску (канец XVIII ст.), мужчынскія гімназіі ў Магілёве (1809) і Слуцку (1829— 1838).

Па-другое, ён шырока ўжываўся ў “камерцыйнай” архітэктуры — гасцінны двор у Мінску (канец XVIII ст.), ратушы з ком­ плексам гандлёвых радоў у Шклове (канец XVIII ст.), Гродна (1807) і Мінску (канец XVIII ст.),гандлёвыя рады ў Навагрудке (1812).

t w m W

- 1 I I

■■ *« ■« р **

:: :: Sir

Гарадская сядзіба

В.Ваньковіча

ўМінску

Па-трэцяе, паступова пачаў пранікаць гэты стыль і ў прыватнае ж ы ллёвае будаўніцтва (Брэст, Пінск, Гродна, НаваГрудак, Магілёў). Асобна тут можна адзначыць сядзібны дом А. Суворава ў Кобрыне (1794),штабны будынак П. Баграціёна ў Ваўкавыску (1805), а таксама гарадСкую сядзібу В. Ваньковіча і “дом масонаў” у Мінску |абодва—канец XVIII ст.). Часам у аздабленні гарадоў

117

выкарыстоўвалі мемарыяльныя аркі (Магілёў, 1780; Мінск, 1830).

У цэлым пад уплывам класіцызму гарады Беларусі ў адзначаны перыяд атрымалі болып сучасны і еўрапейскі выгляд. Ра­ зам з тым знішчэнне старой забудовы пазбавіла болынасць з іх рамантычнага духу сярэдневякоўя і прывяло да страты значнай часткі старажытных архітэктурных шэдэўраў.

10.3. Кдасічнае палацава-сядзібнае дойлідства Беларусі

Суіснаванне барочна-ракайльных і класічных традыцый на беларускіх землях у другой палове XVIII ст. садзейнічала перапляценню асобных элементаў гэтых стыляў пры аздабленні айчынных палацаў. Класіцызм праяўляўся ў шматкалонных порціках ці рызалітах на парадным фасадзе, пілястрах, рустоўцы першага паверха, вялікіх прамавугольных вокнах, ужыванні антычных скульптур, ваз і ляпніны (Гродна, Свяцк, Ружаны).

Разам з тым такое творчае ўзаемаспалучэнне двух стыляў было, зразумела, неабавязковым. Некаторыя з магнатаў ужо жадалі мець у сабе цалкам класічныя рэзідэнцыі. I. Храптовіч, якому належыў барочна-класічны комплекс у Шчорсах каля Навагрудка, загадаў узвесці ў сярэдзіне 1770-х гг. палац у стылі класіцызму ў Бешанковічах. Ён меў прамавугольны двухпавярховы цэнтральны корпус і аднапавярховыя бакавыя крщлы, а цэнтральны ўваход вылучаўея рызалітам з вытанчаным каваным балконам у стылі ампіру. Галоўнай адметнасцю будынка быў падкрэслены лаканізм і рацыяналізм з амаль поўнай адсутнасцю знешняга дэкору.

Значную ролю ў пашырэнні ў Беларусі класіцызму адыграў італьянскі архітэктар К. Спампані. У 1771 г. пад яго кіраўніцтвам для А. Хмары была ўзведзена ўтульная сядзіба ў в. Сёмкава пад Мінскам, а ў 1780— 1783 гг. пабудавана лет няя рэзідэнцыя Радзівілаў у Радзівілімонтах (Клецкі раён). Класічны ордэр і дэкор тут пераважаў, але захоўваліся і элементы барочнай традыцыі (“ламаны” дах, пышнае аздабленне інтэр’ераў).

Такім чынам, класіцызм у палацава-сядзібным дойлідстве Беларусі часоў Рэчы Паспалітай пашыраўся даволі павольна і не азначаў поўнай адмовы ад традыцый барока. Але становішча змянілася пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі. Па загаду Кацярыны II новыя гаспадары беларускіх гарадоў і мястэчак з ліку яе фаварытаў былі абавязаны ўзвесці ў атрыманых маёнтках класічныя рэзідэнцыі. Вы-

118

нікам гэтага стала стварэнне буйных палацава-паркавых комплексаў у Гомелі (1777— 1796, П. Румянцаў), в. Грудзінаўке Быхаўскага раёна (канец XVIII ст.,Д. Талстой) і Крычаве (1778— 1787, Р. Пацёмкін). Першыя два капіравалі знакамітую рэнесансавую вілу “Ратонда”, створаную ў канцы XVI ст. архітэктарам А. Паладыё каля Вічэнцы (Італія). Гэта былі квадратныя ў плане двухпавярховыя будынкі з усім спектрам класічнага дэкору і вялікай параднай залай у цэнтры,увянчанай купалам. У 1800— 1805 гг. Гомельскі палац быў пашыраны за кошт узвядзення двух бакавых павільёнаў, злучаных з галоўным корпусам крытымі іанічнымі каланадамі. Крычаўскі палац меў Е-падобную кампазіцыю, што падкрэслівала пачуцці яго гаспадара да імператрыцы.

На мяж ы XVIII і XIX стст. класіцызм у палацава-сядзіб- ным дойлідстве Беларусі заняў пануючае месца. Узводзімыя ў той час рэзідэнцыі адрозніваліся памерамі і кампазіцыйным рашэннем (П-падобныя, альбо з асобна стаячымі флігелямі), але мелі амаль аднолькавы знешні выгляд. Прамавугольныя ў плане палацы,“апрануты я” ў той ці іншы архітэктурны ордэр будаваліся ў той час па ўсяму рэгіёну: у Паставах — К. Тызенгаўзам, у Вялікай Сляпянцы пад Мінскам — В. Ваньковічам, у Высокім — Ф. Сапегай, у Хальчы Веткаўскага раёна — I. Халецкім, у Валожыне — I. Тышкевічам, у Раванічах Чэрвенскага раёна — JI. Слатвінскім, у Альбярціне пад Слонімам — В. Пуслоўскім і г.д.

Толькі некаторыя з прадстаўнікоў эліты імкнуліся ў той час унесці пэўную разнастайнасць у знешні выгляд сваіх сядзіб. У 1802— 1805 гг. для вядомага кампазітара М.К. Агінскага была пабудавана класічная рэзідэнцыя ў в. Залессе пад Смаргонню.

Арыгінальны від палацу прыдавала вежа з гадзіннікам над галоўным аб’ёмам, а таксама яго асіметрычнасць,выкліканая прыбудовай да заходняга крыла аранжарэі з паўкалонамі і арачнымі вокнамі. У в. Паланэчка (Баранавіцкі раён) у пачатку XIX ст. галоўны фасад палаца К. Радзівіла быў аздоблены шасцю гермамі з выявамі галоў антычных герояў і філосафаў. Асядзіба ге­ роя паўстання 1794 г. Т. Ваўжэцкага ў Відзах Лоўчынскіх (Браслаўскі раён), узведзеная ў пачатку XIX ст., з боку парка вылучалася унікальнай галерэяй-верандай з падвойнымі пілястрамі, арачнымі праёмамі і атыкам уверсе.

Далейшае развіццё класіцызму прывяло да пачатку будаўніцтва ў Беларусі новых велічных магнацкіх рэзідэнцый, уражваючых як сваімі памерамі, так і насычанасцю дэкорам. У 1820-я гг. у м. Сноў (Нясвіжскі раён) па загаду павятовага маршалка К. Рдултоўскага быў узведзены велізарны палац агульнай даўжынёй у 140 м.

119

Ён меў каля 100 пакояў, сярод якіх вылучалася парадная зала плошчай больш чым 100 м2. Згодна кампазіцыі двухпавярховыя аб’ёмы тут чаргаваліся з аднапавярховымі і былі ўпрыгожаны калонамі іанічнага ордэра ды разнастайным ляпным дэкорам. Амаль адначасова з ім пачалося будаўніцтва буйнога класічнага комплексу і ў в. Ж ылгчы (Кіраўскі раён). Гэты палац таксама прызначаўся для мясцовага павятовага маршалка I. Булгака, але яго ўзвядзенне зацягнулася на дзесяцігоддзі. У выніку ён уяўляў сабой вялікі прамавугольнік з прасторным унутраным дваром. Найбольш ранняя П-падобная частка вылучалася трыма порцікамі карынфскага ордэра і масіўнай чатырохпавярховай вежай у цэнтры. У бакавых крылах (узведзены ў I860—1870-я гг.) размяшчаліся аранжарэя і фамільная капліца, а тарцавы корпус пачатку XX ст. быў аздоблены адкрытай тэрасай з калонамі іанічнага ордэра. Гэты палац таксама налічваў каля 100 пакояў з бальнай залай у 150 м2.

Агульнай адметнасцю палацаў таго часу была іх адасобленасць ад наваколля. Дасягалася гэта дзякуючы “схаванню” рэзідэнцый у глыбіні паркаў, якія пераходзілі ў некранутыя лясныя масівы. Эвалюцыя паркавага мастацтва пад уплывам класіцызму прывяла да адмовы ад рэгулярнай схемы і пераходу да пейзажнай “англійскай” сістэмы, дзе светлыя паплавы чаргаваліся з ляснымі гаямі, а алеі мелі таямнічы і завілісты выгляд. Галоўным тут было падкрэсліванне натуральнай прыгажосці прыроды. Абавязковым

I

стала стварэнне вялікіх штучных вадаёмаў свабодных аб-

Ц

рысаў, у якіх адлюстроўваўся палац і абкружаючы яго

Я

парк. Шмат увагі надавалася насычэнню паркаў малымі

■Tffllr

архітэктурнымі формамі (антычныя скульптуры, “вечная”

 

чыгунная мэбля). Акрамя таго, часам у іх узводзіліся

120

“скарбчыкі” з прыватнымі калекцыямі, а таксама бібліятэкі. У Нароўлі ацалела вытанчаная альтанка ў стылі ампіру,а ў Шчорсах — двухпавярховы будынак бібліятэкі канца XVIII ст. з шырокай тэрасай на чатырох калонах дарычнага ордэра.

У цэлым у Беларусі да нашага часу захавалася каля 50 пала- цава-сядзібных комплексаў у стылі класіцызму. Значная частка з іх зараз знаходзіцца ў паўразбураным стане (Залессе, Паланэчка, Радзівілімонты, Сёмкава), а астатнія прыстасаваны пад адміністрацыйныя будынкі (Валожын), школы (Бешанковічы, Відзы Лоўчынскія), тэхнікумы (Жылічы), шпіталі (Сноў, Паставы), клубы і музеі (Альбярцін, Гомель).

10.4. Кдасічны кірунак у айчыннай царкоўнай архітэктуры

Класіцызм у сакральным дойлідстве заняў дамінуючае мес­ ца ў канцы XVIII ст., калі барочна-ракайльная раскоша саступіла месца велічнай стрыманасці. Неад’емным атрыбутам касцёлаў і цэркваў стаў класічны архітэктурны ордэр. Пры гэтым шырокае ўжыванне шматкалонных порцікаў адводзіла на другі план вежы-званіцы, а пашыраная ў мінулыя стагоддзі базіліка паступова саступіла месца ратондам і зальным храмам.

Найболын яскрава класічны кірунак праявіўся ў праваслаўнай архітэктуры. Узорам для астатніх лічыўся Магілёўскі Іосіфаўскі сабор (арх. М. Львоў, 1780— 1798), які адносіўся да кры- жова-купальнага тыпу храмаў — цэнтрычны ў плане асноўны аб’ём з вялікім купалам дапаўнялі дарычныя порцікі і паўкруглая апсіда. На жаль, сабор быў узарваны ў 1937 г., але зараз існуе праект яго аднаўлення. У падобнай манеры ў Гомелі быў узведзены Петрапаўлаўскі сабор (арх. Дж. Кларк, 1809—1824), цэнтральны кубападобны аб’ём якога таксама вянчаў шырокі цыліндрычны светлавы барабан з высокім паўсферычным купа­ лам. Крыжовую кампазіцыю тут утваралі пярэдняе працяглае крыло трапезнай, прамавугольныя бакавыя прытворы і апсіда з невялікімі бакавымі рызніцамі. Усе чатыры фасады храма былі аздоблены шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра. Амаль аналагічныя храмы ў гэты час узводзіліся і католікамі. Так, Лідскі Іосіфаўскі касцёл (1797— 1825) і Ш чучынскі касцёл св. Тэрэзы

(1829) належылі манаскаму ордэну піяраў і цалкам адпавядалі ўсім канонам класічнаГа крыжова-купальнага храма.

Узводзіліся ў акрэслены перыяд і звычайныя хра- мы-ратонды. Меншыя па памерах, яны вылучаліся арыгінальнай кампазіцыяй і незвычайным знешнім выгля- : дам. У в. Стрэшын Жлобінскага раёна ў 1807 г. была

121

ўзведзена Пакроўская царква. Яе асноўны аб’ём уяўляў сабой квадрат са зрэзанымі вугламі, з далучанымі да яго з чатырох бакоў нізкімі паўкруглымі прыбудовамі. Сферычны купал храма завяршаўся пяццю цыліндрычнымі вежачкамі. Унікальныя абрысы мела і царква Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе (1791— 1793), якая ў плане нагадвала роўнаканцовы крыж з вялікім гранёным купалам уверсе.

Царква Раства

Багародзіцы

ў Слаўгарадзе

Для прыдання завершанасці кампазіцыі канцы “крыжа” былі злучаны паміж сабой невысокімі аб’ёмамі ў чвэрць круга кожны. Ажно чатыры храмы,ратонды, як адзначалася вышэй, былі пабудаваны ў Чачэрску. Да нашага часу з іх ацалела толькі Спа- са-Праабражэнская царква (1783). Малітоўны зал тут меў круг­ лую форму і быў накрыты паўсферычным купалам на ступенча­ тым светлавым барабане. 3 боку ўвахода да храма быў прыбудаваны невялікі прытвор з вежай-званіцай. Сцены храма аздаблялі пілястры, а таксама плоскія і паўкруглыя нішы.

Што ж датычыцца зальнага тыпу храмаў,то ён больш быў уласцівы тагачасным касцёлам. Лепшым узорам яго з ’яўляецца Валожынскі касцёл се. Юзафа (1816). Гэты храм, размешчаны на высокім руставаным цокалі, уяўляў сабой буйнамаштабны прамавугольны будынак, увесь галоўны фасад якога займаў шасцікалонны дарычны порцік. Побач з касцёлам знаходзілася бра- ма-званіца ў выглядзе трохпралётнай аркады з фігурнымі контр­ форсам! па баках і чатырохкалонным порцікам. Яшчэ адзін храм падобнага тыпу быў узведзены в. Жалудок Шчучынскага раёна ў 1854 г. Прамавугольны ў плане асноўны корпус Марыінскага

касцёла на парадным фасадзе быў вылучаны чатырох­ калонным дарычным порцікам. Адметнасцю храма было выкарыстанне пры яго ўзвядзенні бутавага каменю, на фоне якога эфектна глядзеліся атынкаваныя элементы знешняга дэкору. Класічныя рысы ў сваім пачатковым

122

; выглядзе мела і царква Марыі Магдаліны ў Мінску (1847). s Трохнефавы асноўны прамавугольны аб’ём быў накрыты вялікім

 

купалам і дапоўнены прытворам, а таксама прамавугольнай апсі-

 

дай. Яе фасады аздаблялі пілястры і высокія арачныя ваконныя

І

праёмы. На жаль, у далейшым гэты храм неаднаразова перабу-

I

доўваўся і зараз амаль цалкам страціў свой класічны воблік.

f

Адметнасцю класіцызму ў сакральнай архітэктуры стала

ітэндэнцыя да насычэння класічным дэкорам ужо існуючых хра-

''маў. У Полацку ў 1830-я гг. істотным чынам была рэканструя-

Iвана праваслаўная Спаса-Ефрасіннеўская царква. Какошнікі і закамары замянілі трохсхільным дахам, а фасады былі атынкаваны і аздоблены пілястрамі, што прывяло да знішчэння дэкору XII ст. У 1828 г. атрымаў класічныя рысы і барочны уніяцкі Ус-

пенскі сабор у в. Ж ыровічы Слонімскага раёна. Тут былі раза-

'браны вуглавыя вежы, зменена форма светлавога барабана і ку­

пала,дарычным порцікам вылучаны цэнтральны ўваход. 3 1810

г.

\ вялася рэканструкцыя Станіславаўскага касцёла ў Магілёве.

 

Яго галоўны фасад упрыгожыў масіўны чатырохкалонны порцік іанічнага ордэра. Высокія барочныя вежы зніклі, а па ба­ ках ад порціка з ’явіліся трох’ярусныя бакавыя крылы, завершаныя васьміграннымі вежачкамі. Разам з тым трэба адзначыць, што падобная “мадэрнізацыя” старых храмаў датычылася тольдо знешняга вобліку, у той час як унутраныя інтэр’еры заставаліся нязменнымі.

Адчуваўся ўплыў класіцызму і ў драўляным культа-

.вым дойлідстве. У в. Блонь Пухавіцкага раёна была ўзве-

;дзена Троіцкая царква (1826) з арыгінальным рашэннем

'параднага фасада. Бабінец са званіцай быў дапоўнены

123

класічным порцікам з чатырма мураванымі калонамі. Прыгожы выгляд атрымаў і касцёл А дш укання св. Крыжа у в. Ж ы рмуны Воранаўскага раёна (1789). Яго галоўны фасад вылучаўся дзвюма мураванымі дарычнымі калонамі глыбокай лоджыі, а таксама трохвугольным франтонам з невялікай вежай наверсе. Падабенства з мураванымі храмамі тут дасягалася імітацыяй пілястраў і арачнымі завяршэннямі ваконных праёмаў.

У цэлым класіцызм у сакральнай архітэктуры Беларусі пакінуў значны адбітак. Да нашага часу захавалася болыы 50 храмаў. Болынасць з іх у савецкі час выкарыстоўвалася ў якасці архіваў, музеяў, клубаў, планетарыяў і нават сховішчаў. Толькі з канца 1980-х гг. пачаўся адваротны працэс, што дазволіла ім аднавіць сваю былую велічнасць і прыгажосць.

10.5. Класіцызм у выяўленчым мастацтве. Віленская школа жывапісу

Мастацтва перыяду класіцызму ў большай ступені.чым архітэктура, успрыняло тэндэнцыю да'кананізацыі антычнасці як найвышэйшага ўзору. Вынікам гэтага стала ўжо ўзгаданая вышэй строгая іерархія жанраў. Тагачасныя творы вызначаліся ўраўнаважанасцю кампазіцыі, рацыяналістычнай яснасцю мастацкіх вобразаў, пластычнай завершанасцю і лагічнасцю каларыстычных вырашэнняў. Разам з тым трактоўка антычнага жыцця як абсалютнай нормы прывяла да страты сувязі з рэчаіснасцю, абстрактнасці сюжэтаў, а таксама пэўнай ідэалізацыі вобразаў.

У Беларусі класічнае мастацтва ўсталявалася шмат у чым дзякуючы дзейнасці пры Віленскай Галоўнай школе (у 1803—1832 гг. — універсітэт) спачатку кафедры, а пазней асобнага факультэта літаратуры і вольных мастацтваў, дзе склалася самабытная мастацкая школа. Яе заснавальнікам лічыўся вядомы мастак Ф. Смуглевіч (1745— 1807), які атрымаў шырокую папулярнасць дзякуючы сваім карцінам на гістарычныя і міфалагічныя тэмы: “Перамога Аляксандра Македонскага над Дарыям”,“Развітанне апосталаў Пятра і Паўла”,“Прысяга Т. Касцюшкі на Кракаўскім рынку” і г.д. У далейшым яго працу працягваў Я. Рустэм (1762— 1835) — таленавіты выкладчык і жывапісец, які стварыў цэлую галерэю партрэтаў сваіх сучаснікаў (Т. Касцюшкі, Я. Лялевеля, братоў А. і

Я. Снядэцкіх,Т. Зана). Трэба адзначыць,што пад кіраўніцтвам Ф. Смуглевіча і Я. Рустэма Віленская мастацкая школа дзейнічала больш 30 год і за гэты час яе скончылі звыш 250 выхаванцаў.

124

Вядомым айчынным мастаком-партрэтыстам быў I. Аляш ке- вгч(1777— 1830) з Радашковіч. У яго творах заўсёды адчувалася класічная вытанчанасць жывапісу, дакладнасць у перадачы дэталяў інтэр’еру і адзення, выключны псіхалагізм персанажаў. Сярод найболыи вядомых работ I. Аляшкевіча неабходна назваць партрэты А. Чартарыйскага і А. Міцкевіча, а таксама “Мадонну з дзіцём”. Шэраг карцін мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — “Групавы партрэт”,“Жаночы партрэт”,“Партрэт дзяўчынкі”.

Адным з кірункаў жывапісу пачатку XIX ст. было адлюстраванне айчынных шэдэўраў дойлідства. Уплыў класіцызму адчуваўся ў дакладнай перадачы нават дробных элементаў дэко­ ру. Напрыклад, Ю. Пегйка (1767— 1831) пакінуў замалёўкі Лідскага і Смалянскага замкаў, а таксама серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа і Навагрудка. Яго працу ў далейшым працягваў В. Дмахоўскі (1805— 1862) — “Руіны замка ў Галыпанах”,“3амак у Крэва”,“Дом Міцкевіча ў Навагрудку”.

Заснавальнікам айчыннага класічнага нацюрморта лічыцца выхаванец Полацкага піярскага вучылішча I. Хруцкі (1810—1885), які нарадзіўся ў м. Ула Бешанковіцкага раёна. Яго творы адрозніваліся ўраўнаважанасцю, дэкаратыўнасцю, майстэрскай перадачай форм, колеру і аб’ёму. У 1838 г. за карціну “Плады і кветкі” ён атрымаў у Пецярбургу тытул акадэміка жывапісу. Вядомы I. Хруцкі і як таленавіты партрэтыст. У Нацыянальным мастацкім музеі выстаўлена яго карціна “Партрэт сына”.

Адметнасць тагачаснага айчыннага манументальнага жывапісу заключалася ў гарманічным спалучэнні рыс розных стыляў. Барока ў фрэсках пачатку XIX ст. праяўлялася ў пэўнай тэатральнасці позаў і жэстаў персанажаў, а класіцызм — у глыбіні прасторы кампазіцыі, паказе постацей у руху, у складаных ра­ курсах і паваротах. На жаль.свецкія размалёўкі палацаў таго часу не захаваліся, аднак ацалелі класічныя роспісы цэркваў Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе і св. Варвары ў Пінску, а так­ сама касцёла св. Тадэўша ў в. Лучай Пастаўскага раёна.

Што ж датычыцца іканапісу, то тут з канца XVIII ст. узрос уплыў свецкага жывапісу. Акрамя гэтага, на яго эвалюцыю аказвалі значнае ўздзеянне гравюрнае і народнае мастацтва. Папулярнасць сталі набываць абразы, выкананыя на палатне. Сярод захаваўшыхся помнікаў іканапісу вылучаюцца “Цалаванне Іакіма і Ганны” і “Пакланенне вешчуноў” з в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна.

У скульптуры класіцызм дамінаваў толькі з пачатку XIX ст. Сярод вядомых тагачасных скульптараў можна адзначыць братоў К. і Я. Ельскіх, Я. Астроўскага і Р. Сліз-

125

ня, якія звярталіся да партрэтнай скульптуры, рэльефу, дробнай пластыкі, стваралі гістарычныя і рэлігійныя кампазіцыі. Капіруючы антычнасць, яны надавалі сваім персанажам падабенства з рымскай арыстакратыяй альбо з грэчаскімі атлетамі. Творы таго часу адрозніваюць тонка распрацаваныя рытмы рухаў, плаўна закругленыя лініі сілуэта, жаданне падкрэсліць прыгажосць чалавечага цела. У аздабленні палацава-паркавых ансамбляў, гарадскіх і сельскіх сядзіб выкарыстоўваліся гермы, карыятыды, ат­ ланты, вазы, гірлянды, рэльефы (Бешанковічы, Гомель, Паланэчка, Сноў).

Значнага росквіту класіцызм у Беларусі дасягнуў у дэкара- тыўна-прыкладным мастацтве. Дакладнасцю і строгасцю формаў, гармоніяй прапорцый, лаканічнасцю і яснасцю дэкору вызначаліся вырабы шкляных Налібоцкай і Урэцкай мануфактур. Шырока ўжываліся для ўпрыгожвання фасадаў вырабы з чыгуну — бал­ коны, агароджы, фігурныя адліўкі на сценах (Віцебск, Гродна).

Такім чынам, класіцызм шырока прадстаўлены ў культур­ ным жыцці Беларусі канца XVIII—пачатку XIX ст. Разам з тым яго падкрэслены рацыяналізм і пэўны адрыў ад рэчаіснасці перашкодзілі гэтаму стылю трывала замацавацца ў тагачасным грамадстве, што садзейнічала яго хуткаму выцясненню больш арыгінальным рамантызмам.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Адзначце характэрныя рысы і асаблівасці класіцызму ў Беларусі.

2.Ахарактарызуйце яго ўздзеянне на айчыннае горадабудаўніцтва.

3.Прааналізуйце эвалюцыю палацава-сядзібнага і культавага дойлідства.

4.Пакажыце адметнасці айчыннага класічнага мастацтва.

Літаратура

Дробаў JI.M. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971. Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей

Белоруссии. Мн., 1981.

Морозов В.Ф. Гомель классический. Мн., 1997. Слюнькова И.Н. Архитектура городов Верхнего При­

днепровья. Мн., 1992.

Чантурия В.А. Архитектура Белоруссии конца XVIII— начала XIX в. Мн., 1962.

126

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]