Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Глава 11

ПОМНІКІ РАМАНТЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ

11.1. Сутнасць рамантызму

Лаканізм выразных сродкаў класіцызму быў не ў стане цал­ кам задаволіць еўрапейскую эліту. Так званыя “казармы з порцікамі”, у якія пераўтварыліся палацы і нават храмы, выклікалі значны пратэст у грамадстве. Спрадвечнае імкненне чалавечай цывілізацыі да разнастайнасці і арыгінальнасці не знаходзіла свайго выхаду ў строгім класічным ордэры. Да таго ж, у асяроддзі арыстакратыі ўсё болын яскрава стала праяўляцца негатыўнае стаўленне да новага буржуазнага ладу. Страта дваранствам былых прывілегій, а таксама паўсюднае пранікненне духу прадпрымальніцтва рабілі вельмі прывабным жыццё ў мінулыя “бесклапотныя” стагоддзі, калі ў свеце “панавала гармонія ў развіцці асобы і грамадства”.

У выніку з канца XVIII ст. шырокую папулярнасць набылі рыцарскія раманы, дзе ўсхваляліся быт і культура сярэдневякоўя. Пры гэтым тэрмін “раман” хутка выйшаў за межы абазначэння толькі асобнага віда літаратурнага твора і стаў характарызаваць пэўную ідэалізацыю падзей, паводзін людзей, іх густаў і абкружаючай абстаноўкі, што былі “не як у жыцці, а як у кнізе”. Далейшая распрацоўка гэтай культурнай тэндэнцыі прывяла да складвання новага ідэйна-мастацкага кірунку. Яго найменне паходзіла ад французскага слова “romanesque”, якое абазначала штосьці фантастычнае і дзівосна-маляўнічае, а пазней трансфармавалася ў абагульняючую назву “romantisme”.

Рамантызм быў пашыраны ў культуры большасці краін свету да сярэдзіны XIX ст. і знайшоў сваё адлюстраванне амаль ва ўсіх відах архітэктуры і мастацтва. Яго галоўная адметнасць заключалася ў прызнанні поўнай свабоды мастацкай творчасці, якая была накіравана не на адлюстраванне рэчаіснасці, а на яе пераасэнсаванне і прыбліжэнне да ідэалу. Стаўленне да сярэдневякоўя як “залатога мінулага” абумовіла зварот да ранейшых стыляў з творчай пераапра-

127

л

цоўкай іх здабыткаў. У першую чаргу тэта датычылася самага прыгожага сярэдневяковага стылю — готыкі. Яе новае “асваенне” прывяло да з ’яўлення неаготыкі, якая мела больш дасканалую канструкцыйную сістэму, а ад першаасновы запазычала эфектныя элементы дэкору: вытанчаныя вежы з востраканцовымі шпілямі, стрэльчатыя аркі, ваконныя і дзвярныя праёмы, вітражы і контрфорсы. Неад’емным элементам стала імітацыя абарончага характару пабудоў (наяўнасць вузкіх байніц, крапасных зубцоў). Захапленне архаікай прывяло нават да таго, што эліта ЗІІІАпачала скупаць і перавозіць да сябе еўрапейскія замкі.

У Беларусі хуткаму распаўсюджанню рамантызму садзейнічала атаясамленне класіцызму і царскага самаўладдзя, што рабіла барацьбу з “казарменным” стылем своеасаблівай формай пратэсту супраць існуючага ладу. Пры гэтым пашыралася настальгія па часах BKJI, дзе квітнела “залатая шляхецкая вольніца”.

Такім чынам, першапачаткова аднаўленне сярэдневяковых культурных традыцый у Беларусі супрацьпастаўлялася яе паўкаланіяльнаму стану ў складзе Расійскай імперыі.

Пры падобным падыходзе стаўленне правячых колаў імперыі да рамантызму было неадназначным. Цалкам ігнараваць но­ вую тэндэнцыю, якая ішла з вядучых культурных краін свету, было немагчыма. Разам з тым Расія не мела ўласнай сярэдневяковай гатычнай спадчыны, а капіраванне яе ў Еўропе і тым больш у Беларусі супярэчыла тэорыі “вялікай рускай культу­ ры”. У выніку рамантызм у афіцыйнай архітэктуры і мастацтве праявіўся толькі ў асобных помніках. Адначасова з гэтым актыўна пачаў прапагандавацца зварот да старажытнарускіх архітэктурных традыцый, запазычаных калісьці ў Візантыі. Вынікам гэтага стала фарміраванне руска-візантыйскага (псеўдарускага) кірунку, які быў павінен абараніць краіну ад узрастаючага еўрапейскага ўплыву. Пры гэтым перад казачна-быліннай эстэтыкай патрыярхальнай Русі была пастаўлена задача з цягам часу выцясніць з імперыі неагатычную моду. Зразумела, што поўнае ажыццяўленне гэтай задумы было нерэальна, аднак падобнае супрацьстаянне неаготыкі і псеўдарускага стыляў значна ўзбагацілі айчынную культурную спадчыну.

Завяршэнне эпохі рамантызму ў Беларусі прыйшлося на 1860-я гг. Гэтаму садзейнічала, па-першае, падаўленне паўстання 1863 г. і пачатак татальнай русіфікацыі рэгіёну,а па-дру- гое — ажыццяўленне ў імперыі шэрагу буржуазных рэформаў, якія паскорылі грамадска-эканамічнае развіццё і ўмацавалі капіталістычныя адносіны. У выніку гэтага на змену рамантызму прыйшлі рэалізм і мадэрн, а неаготыка і

128

псеўдарускі стыль сталі толькі асобнымі напрамкамі ў стракатай разнастайнасці творчых пошукаў перыяду эклектыкі.

11.2.Упдыў рамантызму на айчыннае грамадскае

іпалацава-паркавае дойлідства

Рамантычны кірунак у айчынным горадабудаўніцтве прадстаўлены адносна невялікай колькасцю аб’ектаў. Выклікана гэта тым, што тагачасныя гарадскія ансамблі развіваліся ў агульнаімперскім архітэктурным рэчышчы, а значыць мелі пераважна класічнае..аздабленне. Разам з тым у некаторых выпадках адбываўся адыход ад агульнай схемы і шэраг грамадскіх будынкаў атрымлівалі ўсё ж больш арыгінальнае архітэктурнае рашэнне.

Найбольш ранняй праявай неаготыкі ў Беларусі можна лічыць будынак ратушы ў Чачэрску. Ужо адзначалася, што па жаданню 3. Чарнышова гэта мястэчка было перабудавана ў класічным стылі. Галоўнай яго дамінантай як раз і стала мураваная ратуша, пабудаваная архітэктарам Д. Кварнэгі ў 1770-я гг. У пла­ не яна мела форму квадрата з цокальным і двума асноўнымі паверхамі, першы з якіх асвятляўся прамавугольнымі, а другі — стрэльчатымі вокнамі. Над асноўным аб’ёмам была размешчана кубападобная надбудова з паўкруглымі ваконнымі праёмамі. Вянчалі ратушу чатыры вуглавыя і масіўная цэнтральная драўляныя вежы з крапаснымі зубцамі і шпілямі, надаваўшыя ей падабенства з казачным замкам.

Што ж датычыцца казённага будаўніцтва, то тут найбольш яскрава рамантызм праявіўся ў афармленні парадных уваходаў у Брэсцкую і Бабруйскую цытадэлі, пра ўзвядзенне якіх таксама ўжо ўзгадвалася. У Брэсце неагатычнае аздабленне атрымалі Цярэспальская і Холмская брамы (навісаючыя гранёныя вежачкі, зубчатыя парапеты, вузкія байніцы, аркатурныя фрызы). У Бабруйску пэўным неагатычным дэкорам былі ўпрыгожаны Слуцкая, Мінская і Усходняя брамы, а таксама форт “Фрыдрых Вільгельм”.

Рамантызм аказаў уплыў і на тыпавое будаўніцтва. Праект паштовых станцый, распрацаваны ў Пецярбургу ў 1846 г., прадугледжваў афармленне іх параднага фасаду ў неагатычным ду­ ху — стрэльчатыя нішы, ваконныя і дзвярны праёмы. У сярэдзіне XIX ст. узвядзенне такіх станцый, у тым ліку і ў Беларусі, прыняла масавы характар (Крычаў, Слаўгарад, в. Кузьми­ но Гарадоцкага раёна, в. Паграбёнка Сенненскага раёна).

Унікальным шэдэўрам рамантызму з ’яўляецца гарадскі астрог у Мінску — так званы “Пгшчалаўскі замак” (1825). Згодна кампазіцыі — гэта трохпавярховы прамавугольны бу-

129

дынак з чатырма цыліндрычнымі вуглавымі вежамі з крапаснымі зубцамі ўверсе і невялікім барбаканам перад уваходам. Па пе­ риметру замак быў абкружаны сцяной з контрфорсамі і брамай. Зараз мяркуецца яго выкарыстанне ў турыстычных мэтах.

Па адной з версій Пішчалаўскі замак першапачаткова праектаваўся як прыватная гарадская сядзіба. Зараз дакладна гэта не вядома, але ў тагачасным айчынным палацава-паркавым дойлідстве рамантызм уж ы ваўся даволі актыўна. Гістарычныя раманы В. Скота чыталі паўсюдна, і шмат хто жадаў мець штосьці падобнае на замак часоў Робін Гуда і Рычарда Львінае Сэрца. Пры гэтым, аднак, трэба ўлічваць, што класіцызм яшчэ захоўваў трывалыя пазіцыі, а таму часам неаготыка выкарыстоўвалася толькі ў яго дадатак. Палац А. Рудніцкага ў в. Дзедзіна Міёрскага -раёна (1810— 1820) быў выкананы, напрыклад, цалкам у класічным стылі, але меў неагатычнае афармленне шэрагу парад­ ных пакояў, аформленых у “рыцарскім духу”.

Пашыранай была мода і на рознага роду неагатычныя павіль- ,ёны. Так, мураваная брама на ўездзе ў класічную сядзібу Л. Ощтарпа ў в. Дукора Пухавічскага раёна была вырашана ў рамантычным духу. Яе дамінантай з ’яўлялася вежа, якая мела тры ярусы , — першы з іх праразаў буйны брамны праём, на другім — знаходзіліся званы і былі зроблены вялікія стрэльчатыя праёмы, а на трэццім — размяшчаўся гадзіннік. Наверсе вежу вянчаў высокі шпіль, а з двух бакоў да яе прымыкалі вартоўні з круглымі вокнамі.

Распаўсюджанне рамантызму паступова прыводзіла і да больш радыкальных змен у знешнім вобліку рэзідэнцый. Былы палац Р. Пацёмкіна ў Крычаве пры новых гаспадарах князях Галынскіх у1840-я гг. быў рэканструяваны. Шэраг прамавугольных ваконных праёмаў замянілі на стрэльчатыя, а па баках цэнтральнага рызаліту ўзвялі стромкія неагатычныя вежачкі. У 1837— 1851 гг. па жаданню князя I. Паскевіча-Эрыванскага быў “рамантызаваны” Гомельскі палац. Галоўны корпус тут застаўся амаль без змяненняў, але бакавыя флігелі перабудавалі цалкам: з паўночнага знялі ўвесь класічны дэкор, а на месцы паўднёвага ўзвялі масіўную чатырох’ярусную вежу-павільён, дзе неагатычныя рысы для ўзмацнення знешняга эфекту былі дапоўнены неарэнесансавымі. У гэтай вежы размяшчалася багацейшая калекцыя жывапісу, а ўверсе быў усталяваны гадзіннік. _3начным змянен>

ням падверглася і рэзідэнцыя графаў П услоўскіх у в.. Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна, У 1843 г. тут згарэў класічны палац канца XVIII ст., і гэты комплекс быў пераўтвораны ў рамантычную сядзібу для паляўнічых забаў. Пад жыллё прыстасавалі драўляную стайню, а непа-

130

Крычаўскі палац

далеку ад яе ўзвялі вялікі дэкаратыўны вятрак, узняты на тэра- су-каланаду. На ўездах у комплекс з ’явіліся “сярэдневяковыя” брамы. Галоўная з іх уяўляла сабой манументальнае збудаванне з вялікім арачным праёмам, дзвюма крапаснымі вежамі па вуглах і зубчатым парапетам уверсе.

Тыя ж Пуслоўскія сталі ініцыятарамі будаўніцтва і самага знакамітага айчыннага палаца перыяду рамантызму ў в. Косава Івацэвіцкага раёна (1838). Месца для яго было абрана не выпадкова — п о б а ч знаходзілася сядзіба Т. Касцюшкі, што надавала ўсяму комплексу сентыментальна-гістарычную афарбоўку. Па­ лац прадстаўляў сабой выцягнуты ў плане вялікі будынак, складауся з асноўнага корпуса і двух крыху высунутых наперад крылаў. Яго ступенчатая кампазіцыя (высокі цэнтральны і больш нізкія бакавыя аб’ёмы) узмацнялася за кошт выкарыстання шматлікіх гранёных “замкавых” вежаў і зубчатага атыка. Для аздаблення рэзідэнцыі быў выкарыстаны ўвесь спектр неагатычнага дэкору — контрфорсы, стрэльчатыя нішы, ваконныя і дзвярныя праёмы, вузкія байніцы, вялікія крыжы, аркатурны фрыз. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. Косаўскі палац быў канфіскаваны дзяржавай і трапіў да князей Трубяцкіх, пры якіх быў спустошаны і закінуты. У 1944 г. пры вызваленні Беларусі ён згарэў і толькі зараз з ’явіліся праекты яго аднаўлення.

Не менш цікавы і арыгінальны палац быў

пабудаваны ў

6. Пуылукі Мінскага уаёна. Гэтая вёска v 1851

г. стала ўласнас-

^цю Q, Горвата, які і вырашыў на месцы былога праваслаўнага манастыра ўзвесці рамантычную рэзідэнцыю. Мураваны двухпаВярховы будынак XV-II ст. быў рэканструяваны і ўмацава-

?і гранёнымі вежамі. Яго .парадны і паркавы фасады вы- [ ^ у ч ал іся рызалітамі. Пры гэтым першы з іх меў глыбокую двух’ярусную лоджыю і ступенчаты атык. .Неаготыка тут была дапоўнена асобнымі элементамі псеўдарускага

131

стылю (кілепадобныя аркі), што рабіла палац яшчэ больш унікальным. Побач з ім былі ўзведзены: неагатычныя вежа з гадзіннікам, капліца, аранжарэя і стайня, а таксама альтанка ў кітайскім стылі. Зараз у комплексе знаходзіцца Беларускі НДІ аховы раслін.

Непадалёк ад Мінска ацалела і яшчэ адна неагатычная сядзіба ў г.п. Смілавічы Чэрвенъскага раёна. Яе будаўніцтва адбывалася ў два этапы, што прыдало будынку складаны і незвычайны знешні выгляд. Спачатку ў 1830— 1840-я гг. К. Манюшка на месцы замка XVII ст. узвёў невялікі двухпавярховы палац з масіўнай трохпавярховай вежай з зубчатым парапетам на ўваходзе. У 1890-я гг. JI. Ваньковіч прыбудаваў да яго тарца двухпа­ вярховы аб’ём з вялікімі зашклёнымі эркерамі на парадным фасадзе і трохпавярховым рызалітам з гранёнымі вежачкамі з боку парка. На жаль, нягледзячы на тое, што ў Новым палацы зараз размяшчаецца сельскагаспадарчы тэхнікум, Стары палац дагэтуль знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Ідэалізацыя сярэдневякоўя ў асобных выпадках прыводзіла і да таго, што некаторыя землеўласнікі жадалі мець у сябе “сапраўдны” феадальны замак, які б уражваў сваей манументальнасцю і лаканічнай велічнасцю. У падобным раманска-гатычным неастылі быў пабудаваны палац К. Любамірскага ў в. Юрцава Аршанскага раёна (сярэдзіна XIX ст.). Размешчаны на каменным цокалі прамавугольны двухпавярховы будынак па вуглах меў моцна выступаючыя за знешні перыметр сцен масіўныя гранёныя вежы з зубцамі ўверсе. Яго знешні дэкор абмяжоўваўся аркатурным фрызам ды стрэльчатымі нішамі, у якіх размяшчаліся арачныя ваконныя праёмы. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў Вялікай айчыннай вайны.

Знайшоў сваё адлюстраванне ў Беларусі і такі напрамак ра­ мантызму, як капіраванне шырока вядомых і адметных з гістарычнага пункту гледжання палацаў. У в. Жамыслаў Іўеўскага ра­ ёна па заказу графаў Умястоўскіх у 1860—1870-я гг. архітэктар Л. Марконі ўзвёў сядзібны дом вельмі падобны на “Лазенкі” — варшаўскую рэзідэнцыю караля Станіслава Аўгуста.

Т-падобны ў плане двухпавярховы будынак з буйным бельведэрам уверсе меў шыкоўнае класічнае аздабленне (калоны і пілястры карынфскага ордэра, каваныя балконы, каляровыя вітражы). Ацалелы ў нязменным выглядзе зараз ён прыстасаваны пад праўленне калгаса і клуб.

Паркавае мастацтва эпохі рамантызму праявілася ў далейшай распрацоўцы ідэі пейзажнага парку. Яго кампазіцыя вызначалася большай свабодай і лагічнасцю. Панаванне прыроднага пачатку тут павінна было дабратворна ўздзейнічаць на душэўны стан чалавека,схіляючы

132

яго да філасофска-сентыментальных разважанняў. У парках меліся ўтульныя зацішкі ў выглядзе невялікіх палян, паўадкрытых пляцовак на беразе возера, а таксама штучных астравоў. На іх узводзіліся альтанкі, адкуль можна было любавацца мясцовымі краявідамі. Рамантычны дух паркам надавалі дэкаратыўныя руіны,гроты і капліцы. Напрыклад,у в. Хальч Веткаўскага раёна за палацам на схіле ўзгорка меўся вузкі праход у выкапаную ў яго тоўшчы пячору, абліцаваную камянямі і асвятляемую факеламі. У м. Высокае рамантычны настрой парку надавалі рэшткі старадаўняга бастыённага замка. Мураваны форт,што калісьці абараняў уваход у яго, быў пераўтвораны ў арыгінальны павільён, а прасторны замкавы двор стаў месцам развядзення экзатычных раслін і кветак. У те. Асвея Верхнядзвінскага раёна ў

парку меліся два дэкаратыўных “кратэра” вулканаў. Неад’емным атрыбутам паркаў былі мемарыяльныя пліты і валуны з надпісамі (Залессе Смаргонскага раёна, Відзы Лоўчынскія Браслаўскага раёна, Бальценікі Воранаўскага раёна). Часам рабіліся тут і невялікія выставы зброі. Князь I. Паскевіч-Эрыванскі, адваяваўшы ў Турцыі, Азербайджане, загадаў устанавіць каля свайго Гомельскага палаца дзве трафейныя гарматы.

Неад’емным элементам рэзідэнцый былі гаспадарчыя двары. Кал! раней іх імкнуліся схаваць за шчыльнымі пасадкамі дрэў, то вараз яны сталі гонарам гаспадароў. Для прыдання ім прыгожага выгляду актыўна выкарыстоўваўся сярэдневяковы дэкор. ПраМысловы комплекс у*в. Парэчча Пінскага раёна належаў А. Скірмунту і ўключаў суконную фабрыку (1837), цукровы (1860) ды крухмальны (1866) заводы, фасады якіх мелі неагатычнае аздабленне (невялікія вежачкі і зубчатыя пара­ петы). У Шчорсах Навагрудскага раёна ў сярэдзіне

133

XIX ст. быў пабудаваны новы гаспадарчы комплекс. Ён атрымаў назву “Мураванка Храптовгчаў” і складаўся з вялікай колькасці амбараў, майстэрань і стайняў. 3 боку дарогі на Навагрудак яго прыкрывалі два Г-падобных збудаванні. Кожнае з іх у цэнтры мела цыліндрычную неагатычную вежу, якая крапасной сцяной была злучана з тарцавымі двухпавярховымі павільёнамі.

Такім чынам, рамантызм у грамадскім і палацава-паркавым дойлідстве Беларусі прадстаўлены шэрагам вельмі цікавых помнікаў, большасць з якіх з’яўляецца сапраўднымі архітэктурнымі шэдэўрамі. Нельга не прызнаць той факт, што менавіта яны шмат у чым вызначылі далейшы напрамак эвалюцыі айчынных гарадоў і прыватных рэзідэнцый.

11.3. Эвалюцыя культавай архітэктуры Беларусі

Рамантызм у першай палове XIX ст. быў успрыняты пераважна каталіцкай канфесіяй, якая актыўна падтрымлівала на- цыянальна-вызваленчы pyx i выступала супраць русіфікацыі Беларусі. Афіцыйным адказам на гэта стала прыцясненне каталікоў і канфіскацыя значнай часткі іх храмаў. Гэтыя рэпрэсіі яшчэ больш збліжалі касцёл з мясцовай шляхтай, якая засталася адзіным яго фундатарам і садзейнічала пранікненню ў сакральнае дойлідства неаготыкі. Пры гэтым каталіцкая царква прыхільна ставілася да аднаўлення сярэдневяковых архітэктурных прыёмаў, што тлумачылася як настальгіяй па часах, калі яна дамінавала ў рэгіёне, так і падкрэсленай велічнасцю ды ўражваючай эстэтычнай выразнасцю неаготыкі.

Каталіцкая архітэктура эпохі рамантызму развівалася па некалькіх кірунках. Па-першае, шэраг храмаў узводзіўся ў класіч- на-неагатычным стылі. Пры падобным падыходзе абавязковым была наяўнасць магутнага на ўвесь парадны фасад порціка, з выкарыстаннем стрэльчатых вокнаў і контрфорсаў пры аздабленні бакавых сцен — касцёл Праабражэння Гасподняга ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна (1824), касцёл св. Яна ў в. Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна (1849— 1850).

Па-другое, найбольш пашыраным у тэты час стаў аднавежавы тып храма. Першыя праекты іх узвядзення адзначыліся спробай перанясення ў культавую архітэктуру крапасных элементаў, што праявілася ва ўзвядзенні масіўных вежаў на парад­ ным фасадзе. На Кальварыйскіх могілках у Мінску ў 1839—1841 гг. быў пабудаваны Крыжаўзвіжанскі касцёл, перад галоўным уваходам у які размешчана двух’ярусная квадратная ў плане вежа-званіца пад двухсхільным дахам. Стрэльчатыя вокны, аркатурны фрыз, чырвонага ко-

134

S t .

Касцёл св. Роха ў Мінску

леру дэкор на атынкаваных сценах прыдавалі яму ўрачысты выгляд. Далейшай распрацоўкай гэтага кірунку можна лічыць Пет рапаўлаўскі касцёл у в. Ж упраны Аш мянскага раёна (1854— 1875). Масіўную званіцу на галоўным фасадзе тут дапаўнялі невялікія гранёныя вежачкі-фія- лы, якія падкрэслівалі дынамізм і вертыкалізм кампазіцыі. Адметнасцю гэтага хра­ ма з’яўлялася спалучэнне цаглянай і бутавай муроўкі.

Таксама ў 1861—1864 гг. ў Мінску быў узведзены касцёл св. Роха. У ім двух’ярусная ве- жа-званіца атрымала больш вытанчаны выгляд, які падкрэслівалі вуглавыя ступенчатыя контрфорсы.

Па-трэцяе, вяртанне вызначальнай ролі вертыкальным дамінантам садзейнічала аднаўленню будаўніцтва двухвежавых храмаў. Касцёл у в. Раўбічы Мінскага раёна

(1858— 1862) размяшчаўся на схіле ўзгорка,а таму быў устаноўлены на магутны каменны цокаль і ўмацаваны контр­ форсам!. Па вуглах галоўнага фасада тут меліся дзве стромкія трох’ярусныя вежы з шат­ ровым! завяршэннямі, а неагатычны дэкор быў дапоўнены мастацка выкананымі вітражамі. Яшчэ адзін двухвежавы Петрапаўлаўскі

лкасцёл у 1862— 1865 гг. быў узведзены ў в. Го­ жа пад Гродна. Тут бутавая муроўка так-

135

сама спалучалася з цаглянай, але апошняя была атынкавана, што прыдало храму надзвычайную каларыстычную выразнасць.

Адносна невялікая колькасць неагатычных храмаў у Беларусі першай паловы XIX ст. тлумачыцца забаронай будаваць у рэгіёне новыя прыходскія касцёлы. Выйсце з гэтага было знойдзена ва ўзвядзенні шляхтай у сваіх сядзібах капліц-пахавальняў. Іх адметнасць наступная: невялікія памеры, складаны маляўнічы сілуэт і насычаны дэкор. Адна з першых неагатычных капліц была ўзведзена ў 1817 г. у в. Райца Карэліцкага раёна. Размешчаная на ўзгорке, яна мела аблічча рыцарскага замка — на галоўным фасадзе знаходзілася масіўная чатырохгранная вежа з зубчатым парапетам уверсе. Яшчэ адна капліца была ўзведзена ў 1852— 1857 гг. у в. Сар’я Верхнядзвінскага раёна. Гэты храм вылучаўся сваей вертыкальнай дынамікай, якая дасягалася наяўнасцю тут ажно 12 вытанчаных дэкаратыўных вежачак. У 1865 г. капліца была перададзена праваслаўным “па прычыне яе прыгажосці”. Арыгінальныя неагатычныя пахавальні такса­ ма захаваліся ў в. Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна (1858), в. Багушэвічы Бярэзінскага раёна (сярэдзіна XIX ст.) і в. Закозель Драгічынскага раёна (1839).

Разглядаючы праваслаўную архітэктуру, неабходна адзначыць, што працяглы перыяд яна развівалася ў рэчышчы класіцызму, альбо народнага дойлідства. Значна ўзрасла колькасць цэркваў пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг., калі пад іх перарабілі дзесяткі айчынных касцёлаў, а таксама ў 1839 г. пасля ліквідацыі уніяцкай царквы. Гэтыя фактары прывялі да размы­ вания строгіх рамак праваслаўных канонаў, а пагроза пераймання еўрапейскіх стыляў прымусіла шукаць ім альтэрнатыву ў візан- тыйска-рускай традыцыі. Ужо ў пачатку 1830-х гг. у Беларусі зафіксаваны першыя спробы ўзвядзення цэркваў у псеўдарускім стылі — Пакроўская царква ў в. Карма Добрушскага раёна (1832), Мікалаеўская царква ў Петрыкаве (1830). Менавіта ў гэты час склаўся тып праваслаўнага храма, які пазней стаў узводзіцца паўсюдна. Для яго ўласціва падоўжана-восевая чатырохчасткавая кампазіцыя (прытвор са званіцай, трапезная, малітоўная зала з купалам, апсіда). Знешні дэкор тут уключаў закамары, кілепадобныя ліштвы вокан, плоскія нішы і зубчаты фрыз.

Актывізацыі праваслаўнага будаўніцтва ў Беларусі садзейнічала распрацоўка архітэктарам К. Тонам шэрагу ўзорных праектаў цэркваў, якія ўказам 1842 г. загадвалася ў масавым парадку будаваць у заходніх губернях імперыі. Па-раней- шаму ў большасці выпадкаў перавага аддавалася чатырохчасткаваму тыпу храмаў — Міхайлаўская царква ў в. Вострава Зэльвенскага раёна (1862), Петрапаўлаўская

136

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]