Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

цый ці епархій. Сапраўдныя шэдэўры храмавага дойлідства былі ў'звёдз'екьт'ў Гродна (езуіцкі касцёл св. Францыска Ксаверыя, 1678— 1705), Жыровічах Слонімскага раёна (Успенскі уніяцкі сабор, 1613— 1667), Магілёве (Мікалаеўская царква, 1669— 1672).

Мікалаеўская царква

ў Магілёве

Актыўнае барочнае будаўніцтва прывяло да ўзнікнення ў буйных гарадах цэлых культавых ансамбляў. У Мінску ён быў створаны на сучаснай пл. Свабоды і складаўся з кляштароў дамініканцаў (1622, узарваны ў 1951), бернардзінцаў (1644—1652), бернардзінак (1642— 1687),езуітаў (1700— 1710),уніяцкага манастыра і царквы Святога Духа (1636, разбурана ў 1936). КаміГазіцыйна з імі былі звязаны кляш тары бенедыкцінак (другая палова XVII ст., знішчаны ў 1960-х), францысканцаў (пачатак XVIII ст., зруйнаваны ў XIX ст.) і П етрапаўлаўская царква (1611— 1613).

Унікальны барочны культавы ансамбль склаўся і ў Гродна. Акрамя езуіцкага комплексу на Рынкавай плошчы, у яго ўваходзілі касцёлы і кляштары бернардзінцаў (1602— 1618), бернардзінак (1621, знішчаны ў 1940-х),брыгітак (1634— 1642),францыс-

канцаў (1635), дамініканцаў

(1б"30-я, касцёл разабраны ў 1874),

а таксама уніяцкі манастыр

базыльянак (1720— 1751). У адроз-

ненне ад Мінска храмы Гродна былі размешчаны на большай тэ-

I рыторыі і служылі абарончымі фарпостамі горада

— кляштар

брыгітак абкружалі мураваныя сцены з брамай

і вуглавымі

1 шасціграннымі вежаіяі.

 

 

 

У XVIII ст. культавыя збудаванні атрымалі падкрэс-

ленўю дэкаратыўную апрацоўку і маляўнічасць сілуэтаў.

“V гэты час у Беларусі адчувалася ўздзеянне

паўноч-

на-італьянскай і польскай культавых традыцый.

Узведзе-

107

ныя пад іх уплывам храмы спалучалі насычаны знешні дэкор з манументальнасцю кампазіцыйнага рашэння — Пінскі касцёл ф ранцы сканцаў (1712— 1730), М сціслаўскі касцёл езуітаў (1730— 1738), Магілёўскі касцёл кармелітаў (1738— 1752), Лучайскі касцёл езуітаў (1766— 1776, Пастаўскі раён), Будслаўскі касцёл бернардзінцаў (1767— 1783, Мядзельскі раён). У тэты час з Італіі быў запазычаны тып храма-ратонды — Троіцкі касцёл у в. Воўчын (1733,Камянецкі раён), Мядзельскі касцёл кармелітаў (1754).

Склалася ў Беларусі самабытная школа “віленскага барока”, дзе яно арыгінальным чынам перапляталася з ракако. Ініцыятарам яе стварэння быў архітэктар I. Глаўбіц, які ў 1730-я гг. перабудаваў касцёл кармелітаў у Глыбокім (1639— 1654) і аднавіў узарваны ў 1710 г. Полацкі Сафійскі сабор. Адметнымі рысамі новай школы сталі вытанчанасць і вертыкалізм прапорцый, а таксама пластычнасць фасадаў, якая дасягалася ўвогнутымі ці выгнутымі прасценкамі, слаістымі карнізамі, пастаўленымі пад вуглом вежамі, што разам утварала ўражанне хвалістай і быццам цякучай паверхні. Найбольш яскрава “віленскае барока” праявілася ва уніяцкіх храмах, кожны з якіх меў індывідуальнае архітэктурнае рашэнне — Яўленская царква ў в. Баруны

(1747— 1770, Ашмянскі раён),Петрапаўлаўская царква ў в. Беразвечча (1756— 1763, Глыбоцкі раён, узарвана ў 1960-я), Троіцкая царква ў в. Вольна (1768, Баранавіцкі раён), Яўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы Ж ыровічскага манастыра (1769). У католікаў уплыў “віленскага баро­ ка” адчуваўся ў Міхайлаўскіх касцёлах ў в. Лужкі (1744—1756,Шаркоўшчынскі раён) і Івянцы (1745), кас-

108

цёле кармелітаў у Мсціславе (1746— 1750), касцёле св. Андрэя ў Слоніме (1775).

Тагачасныя кляштары з ’яўляліся складанымі комплексамі пабудоў рознага прызначэння. У 1709 г. езуіты каля свайго касцёла ў Гродна ўзвялі невялікі будынак аптэкі, які ў 1763 г. надбудавалі да двух паверхаў і аздобілі складаным пяцівугольным франтонам. Сярод манаскіх школ для свецкай моладзі вылучаўся Пінскі езуіцкі калегіум (1651— 1675). Гэта трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты двухсхільным ламаным дахам з барочнымі фігурнымі тарцамі. Знешні дэкор будынка ўключаў пілястры і ліштвы вокнаў. Да таго ж тут была ўзведзена невялікая вуглавая шасцігранная вежа-контрфорс. Касцёл езуітаў у Пінску ўзарвалі ў 1950-я гг., а ў калегіуме зараз працуе музей Беларускага Палесся.

У XVII—XVIII стст. значнае развіццё атрымала будаўніцтва драўляных храмаў. Традыцыйна яны мелі зрубную канструкцыю з чатырохсхільным дахам і крыжам уверсе. Яе ўскладййнне прывяло да з ’яўлення храмаў, складаўшыхся з некалькіх зрубаў, размешчаных уздоўж адной восі ці ў выглядзе крыжа з вежай-званіцай над уваходам і купалам над малітоўнай залар — Георгіеўская царква ў Давыд-Гарадку (1724—1726, Столінскі раён), Міхайлаўская царква ў . Слуцку (другая палова XVIII ст.), Ільінская царква ў Гогуіелі (1793—-1794). Пад уплывам барока ў драўляных храмах з ’явіліся дэкаратыўныя вежы на галоўным фасадзе (в. Валавель Драгічынскага раёна,1766; в. Хаціслаў Маларыцкага раёна, 1799), а часам і трохнефавая базілікальная кампазіцыя (в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна,1770).

Моцнае ўздзеянне барока адчувалася і ў тагачасных храмах іншых канфесій — сінагога ў Слоніме (1642) атрымала выгляд бязвежавай базілікі з пілястрамі, валютамі і люкарнамі на га- "лоўным фасадзе.

Такім чынам, менавіта ў XVII—XVIII стст. у Беларусі пачалося масавае культавае будаўніцтва, якое сведчыла аб трывалых культурных сувязях з Заходняй Еўропай і значна ўзбагаціла гарадскую, а таксама вясковую забудову.

9.5. Бедарускае барочнае мастацтва

Стылявыя адметнасці барока^ яго пышнасць і дэкаратыўнасць дт;алі вызначальным фактарам7 абумовТўшым уздым айчыннага мастацтва ў XVII—XVIII стст. Пераважанне свецкага пачатку садзейнічала далейшаму разВІццю парт рэта, які падзяляўся на парадны, пахавальны

109

і данатарскі. Пры гэтым на першае месца выходзіла перадача індывідуальных рыс персанаж аў з захаваннем пэўнай ідэалізацыі вобраза, а таксама арыентацыяй на гераічныя і псіхалагічныя ас­ пекты. Гэта партрэты К. ВесялоЎскага (1636), А.С. Радзівіла (1640), К. і М. Радзівіл (Е. Шрэтар,1646), А. Завішы (1676). У далейшым пад уплывам Францыі партрэты сталі больш манернымі, ,а_ ранейшы псіхалагізм вобразаў замянілі знешняя тэатральнасць і бутафорнасць. Ш ялікая ўвага надавалася адлюстраванню багацця адзення, пышнасці абкружаючай абстаноўкі — выявы Г. і М. Радзівіл (абодва Я. Вэсэль, 1746), М.К. Агінскага (пасля 1754), Станіслава Аўгуста (К. Гескі, 1783).

Больш актыўна пачынаюпь выкарыстоўваць _карціны і для ўпрыгажэння інтэр’ераў палацаў. Распаўсюджанне набылі не­ вялік і^ к р у Т л ы я ш ^ пано, якія ўстаўляліся ў рамы сцянных панэдяў?)Яны мелі падкрэсленую маляўнічасць і забаўляльны характар з пераважаннем тэмы кахання. У падобным кірунку развіваліся і фрэскавыя роспісы — “Багіня Леду ў акружэнні шасці амураў” (Нясвіж, XVIII ст.). Таксама пашыраліся ў Беларусі пейзажы і нацюрморты.

Значныя змены адбыліся ў аф арм ленні інт эр’ерау тагачасны х храмаў. Для ф рэсак былі характэрны прасторавасць, маляўнічасць і дынамізм кампазіцыд, а таксама натуралізм аеобных элементаў. 3 матай ілюзорнага.даш ырэння прасторы

купал храма распісваўся пад нябесны звод з воблакамі і анёла-

■«/—- -іі' <_гДІь=-ЗДУ*а=- ----

I ш

г=— "^=3. *

-* С- ’ ^

мі. У 1750— 1760

гг.

мастаком К. Гескім былі нанава створаны

/ф рэскі Нясвіжскага каспёла eзviтaў^ Яны ацалелі да нашага 'часу і складаюцца з буйных сцэн алегарычнага зместу, выяў святых і дэкаратыўна-арнаментальных кампазіцый. Асобнае месца сярод іх займала алтарная каршна*“Тайная вячэра”. выкананая пад уплывам італьянскага Адраджэння. Аналагічная па зместу размалёўка ўпрыгожвала і алтар Полацкага Сафійскага сабора. Аднак тут яе дапоўнілі яшчэ і фрэскай “Спас нерукатворны”, змешчанай уверсе ў ляпным картушы. Вельмі цікавыя насценныя роспісы захаваліся ў Магілёўскім кармеліцкім касцёле, дзе яны спалучаліся з ляпным арнаментам,які "Ж іццам бы прарастаў з сцяны. У 1760— 1780 гг. тут быў ство­ раны значны фрэскавы біблейскі цыкл, цэнтральнае месца ў

якім займалі евангельскія кампазіцыі “П ераўтварэнне”,‘‘Уру-

I

чэнне ключоў апосталу П ятру” і “Узнясенне М арыі”,

JI

размеш чаныя на скляпеннях галоўнага нефа. Праніка-

i t t

ла ў храмавы я роспісы XVIII

ст. і свецкая тэматыка.

 

У Мсціслаўскім кармеліцкім

касцёле сярод ацалелых

 

20 фрэскавых кампазіцый шэраг прысвечаны трагічнай

110

гісторыі горада — “Узяцце Мсціслава маскоўскім войскам у 1654 г .” , “ З а б о й с т в а ксяндзоў” і інш. Акрамя таго,тут меліся і выявы музычных інструментаў (арган, барабан, віяланчэль), якія ўпрыгожвалі хоры храма.

дд ленне_

~xvaMaij.• I I I

Іх сЬасалы.Ь ' ■" ■■ ГІІЛД » ■ -’атрымаліi. f r - trT-b-ijjtj. Л—, . ..больш свецкаеН .М ІТ ІТ П .Я ...... ....асЬармленІГ—■ 'ІІ ■—VH’,1'1II - ._•»

не. Для ўзбагачэння дэкору

вы кары стоўваліся скульптуры

евангелістаў, вазы, гірлянды

(Воўчын), а таксама рэльефныя

'пано з дасдахамі і гербамі (Вольна. МагілёЎІ У аздабленні інтэр ’ераў з цягам часу сталі з ’яўляцца складаныя кампазіцыі з ляпнога дэкору. вязак калон і пілястрау, хвалістых карш заў, выкананых з дрэва альбо ў тэхніцьР'стука” (імітацыя пад рознакаляровы мармур). Значна Ўзрасла ксшькасць алтароЎ. якія акрамя цэнтральнай апсіды ўжо меліся ў завярш эннях бакавых нефаў і на калонах паабапал галоўнага. Арыгінальным элементам тагачаснага дэкору сталі гарэльефныя выявы херувімаў (пуцці), якія ўвасаблялі зямное каханне (Полацк, Вольна). М аляўнічыя і вытанчаныя формы набылі амбоны і спавядальні (Слонім, Баруны). Падобныя барочна-ракайль- ныя інтэр’еры ў XVIII ст. мела большасць айчынных храмаў. У якасці прыкладу тут можна прывесці Гродзенскі езуійкі касцёл. Яго галоўны драўляны алтар (1736) у вышыню дасягаў 21 м і поўнасцю запаўняў прастору цэнтральнай апсіды. Ён быў аздоблены 22 скульптурамі, а таксама шматлікімі калонамі, пілястрамі, вазамі, раслінным арнаментам. Акрамя гэтага, касцёл меў яшчэ 12 бакавых алтароў і 14 фрэскавых кампазіцый.

У праваслаўных храмах барочныя традыцыі праявіліся ў вытанчанай і пластычнай алдзёШШІканастасаў і ііарскіх варот (Да- выд-ГарадоцкаяТеоргГеўская і Тураўская Усесвяцкая цэрквы). Выкананыя з дрэва, яны вылучаліся скразноІГа!)гемнайразьбой з кветкамі і завіткамі. Упрыгожваліся дэкорам і аклады абразоў, якія працягвалі стварацца з улікам візантыйскіх канонаў. Добра гэта прасочваецца ў абразах з Жыткавіч “Хрыстос Уседзяржыцель” і “Маці Боская Адзігітрыя” (1640). У сярэдзіне XVII гл-. v Беларусі склалася айчынная школа іканапісу. пзе адчуваліся еурапейск,ія рэалістычныя тэндэнцыі — абраз “Нараджэнне Маці Бож&й” П. Яўсеевіча з Галынца (1649). Пазней адбыўся ^частковы заняпад іканапісу. звязаны з пашырэннем свецкай культуры і перайманнем ім тра!Щцьш~гараднага партрэта.

„У сапраўдныя прадметы раскошы пад уплывам барока сталі пераўтварацца кнігі. Іх тытульныя лісты нагадвалі пышныя фасады барочных храмаў, а тэж т быў.жасычаны геральдыкай. картушамі, выявамі барочных збудаванняў і іншымі гравюрамі. У ілюстрацыях кніг з кіры-

111

J

лаўскім шрыфтам быў выпрацаваны самабытны стыль з простанародным тыпажом, стрыманасцю форм і набліжанасцю да народных традыцый, што найлепш адчувалася ў творах магілёўскіх майстроў М. і В. Вашчанкаў. У гэты час зарадзілася і бытавая гравюра са сцэнкамі вясковага жыцця і выявамі гарадскіх пейзажаў.

Узросшыя патрэбы v пралметах раскошы садзейнічалі адкрыццю ў Беларусі першы х мануфактур, самая вядомая з якіх дзейнІчала"^у Слуцку^ спецыялізавалася на вытворчасці паясоу — абавязковага атрыбута шляхецкага адзення. Арыгінальныя габелены і шпалеры. на гістарычную тэматыку вырабляла. Карэліцкая мануф актура. Буйныя фаянсавыя мануфактуры дзейнічалі ў Свержані, Гродна і Целяханах. Сярод іх прадукцыі вылучаліся сталовы посуд, вазы і дробная пластыка. Шырокую вядомасць набылі шкляны я мануфактуры ў Налібоках і Урэччы, якія выпускалі люстэркі, хрустальныя гравіраваныя бакалы і графіны арыгінальнай формы.

Паралельна з арыстакратычным асяроддзем барок§ р^зрівалася і ў колах простага народа^ “Нізавое” барока праявілася ў

стварэннімясцовымі самавучкамі твораў ж ывапісу і с к у л ь п т у -

і «11 ' ' Г- " ~ ' »1 I ............ - Iц/ —— і/ -

р ы . якія разам з капіраваннем еўрапейскіх аналагаў улічвалі тутэйшыя традыцыі і былі выкананы з больш танных матэрыялаў. У сваю чаргу магнаты для прыдання сваім рэзідэнцыям арыгінальнага каларыту звярталіся да фальклору і здабыткаў народнай культуры, што адчувалася ў тагачасных пастаноўках прыватных тэатраў (Нясвіж, Слонім), а таксама пры афармленні загарадных пацешных комплексаў (Альба).

Такім чынам, культурнае л ш ццё Беларусі ў XVII—X V III,стст. цалкам адпавядала агульнаеўрапейскаму к і р у н к у . у якім перапляценне маньерызму.барока, ракако і класіцызму заіслал^ дачатак далейшай стылявой стракатасці. Створаныя ў гэт^ы час айчынныя шэдэўры архітэктуры і мастацтва вылучаліся арыгінальнасцю рашэння, вытанчанымі. пластычнымі формамі, што зрабіла іх неад’емным элементам большасці з сучасных экскурсійных праграм па нашай краіне.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце характэрныя рысы барока і яго асаблівасці ў Бе­ ларусь

2.Якім чынам барока ўздзейнічала на айчыннае горадабудаўніцтва?

3.Адзначце ўплыў барока і ракако ў палацава-паркавай архітэктуры Беларусі.

4.Прааналізуйце эвалюцыю айчыннага храмавага дойлід-

ства.

5.Вылучыце асноўныя кірункі развіцця тагачаснага мастацтва.

Літаратура

Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 2001. Габрусъ Т.В. Мураваныя харалы. Мн., 2001.

Кулагин А.Н. Архитектура и искусство рококо в Белорус­ сии. Мн., 1989.

Лазука Б.А. Беларускае барока. Мн., 2001.

Мальдзіс A.I. Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і ўсходнеславянскім светамі. Мн., 1993.

113

Глава 10

ПОМНІКІ КЛАСІЦЫ ЗМУ Ў БЕЛАРУСІ

10.1. Паходжанне стылю. Характерный рысы

Барочна-ракайльны кірунак быў толькі адным з варыянтаў эвалюцыі еўрапейскай культуры XVII—XVIII стст. Паралельна з ім пачаў фарміравацца новы стыль — класіцызм, які працягваў традыцыі рэнесансу і разглядаў антычнасць у якасці ідэальнага эстэтычнага эталона і ўзору для пераймання. Адсюль, дарэчы, паходзіла і яго назва — з латыні “classicus” перакладаецца як “узорны”.

У перыядызацыі стылю вылучаецца ранні этап (другая палова XVI—сярэдзіна XVIII ст.), калі пад уплывам рэнесансу і часткова барока аформіліся яго асноўныя адметнасці. Першыя праявы класіцызму былі зафіксаваны ў Італіі, але як суцэльная стылявая сістэма ён сфарміраваўся ў Францыі. У другой палове XVIII—пачатку XIX ст. назіраўся росквіт класіцызму, які стаў ў гэты час агульнаеўрапейскім стылем. У Францыі часоў Напалеона I склалася асобнае яго адгалінаванне, атрымаўшае назву “ампір” (ад франц. “em pire” — “імперыя”), якому былі ўласцівы пампезнасць і параднасць. Менавіта ў гэты час пашырылася мо­ да на ваенную эмблематыку ў дэкоры і элементы старажытнаегіпецкага мастацтва. У далейшым, на познім этапе сваёй эвалюцыі, класіцызм саступіў лідзіруючыя пазіцыі рамантызму і рэалізму, але захаваўся ў якасці аднаго з неастыляў.

У адрозненне ад пышнага барока, у аснову класіцызму быў пакладзены рацыяналізм і лаканічнасць выразных сродкаў. Зварот да антычнасці тут тлумачыўся жаданнем знайсці ўстойлівыя рысы, якія не змяніліся на працягу тысячагоддзяў. Перад архітэктурай і мастацтвам ставілася задача ўпарадкаваць

знешні хаос і беспарадак, выявіўшы такім чынам ідэальную заканамернасць сусвету. Лічылася, што менавіта гэта пераўтварэнне звычайнай прыроды ў цудоўную і шляхетную ёсць адначасова акт яе пазнання. Апісьменнік, мастак ці архітэктар павінны былі свядома пе-

114

раўтварыць назапашаны імі жыццёвы матэрыял у прыгожы, дакладны і стройны мастацкі твор.

Да характэрных рыс класічнага стылю, па-лершае, трэба аднесці прапарцыянальнасць, суразмернасць аб’ёмаў, дакладныя геаметрычныя формы з статычнасцю абрысаў і лагічнасцю планіроўкі.

Па-другое, асновай архітэктуры быў ордэр, запазычаны ў антычнасці (дарычны, іанічны, карынфскі).

Па-трэцяе, дэкаратыўнае афармленне стала больш лаканічным і было накіравана на гарманічнае ўзбагачэнне велічнай канструкцыі будынкаў (ляпніна, калоны, пілястры, ліштвы).

Па-чацвёртае, класічнае мастацтва мела строгае дзяленне на “высокія” і “нізкія” жанры. Да першых адносілі партрэты дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, карціны на гістарычныя і міфалагічныя тэмы. У другую групу ўваходзілі пейзаж, нацюрморт і выявы простых людзей. Кожны жанр меў дакладныя межы і фармальныя прыкметы — нельга было змешваць трагічнае і камічнае, гераічнае і паўсядзённае. Жывапіс стаў больш монахромным з наяўнасцю ўсяго некалькіх дамінуючых колераў.

На беларускіх землях класіцызм паступова пачаў выцясняць барочна-ракайльны кірунак з архітэктуры і мастацтва з ся-

рэдзіны XVIII

ст. Паскарэнню яго распаўсюджання садзейніча-

ла далучэнне

ўсходу Беларусі да Расіі ў 1772 г. Па загаду Пе-

цярбурга тут

насаджаўся прускі варыянт класіцызму, які ў

Еўропе атрымаў назву “казарменнага”. Нягледзячы на гэта, у асобных шэдэўрах палацава-паркавай і культавай архітэктуры, а таксама ў шэрагу мастацкіх помнікаў адлюстраваліся ўсе лепшыя здабыткі заходнееўрапейскай культуры эпохі класіцызму.

10.2. Перабудова беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расійскай імперыі

У горадабудаўніцтве перыяду класіцызму сваю далейшую распрацоўку атрымала рэнесансавая канцэпцыя “ідэальнага горада” з панаваннем прынцыпу геаметрычна дакладнай планіроўкі. Крокам наперад тут стала арганічнае спалучэнне гарадской забудовы з прыроднымі элементамі (парк, рака), а таксама стварэнне вялікіх парадных плошчаў.

У

Беларусі падобныя тэорыі пачалі аж ы ццяўляцца з

1760-х

гг. Раней ужо адзначаліся захады А. Тызенгаўза

па рэканструкцыі Гродна і Пастаў у стылі так званага “барочнага класіцызму”. Аднак цалкам класічныя прынцыпы ў горадабудаўніцтве былі рэалізаваны толькі рускімі архітэктарамі (М. Львоў, В. Стасаў, А. Мельнікаў), якія па

115

загаду Кацярыны II перабудоўвалі населеныя пункты Усходняй Беларусі, атрыманыя Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. У першую чаргу ўвага была звернута на губернскія і павятовыя гарады, дзе зніш чаліся абарончыя ўмацаванні, а замест хаатычнай забудовы “старых месцаў” пракладваліся шырокія вуліцы і ўзводзіліся новыя кварталы.

Змянілі свой выгляд і некаторыя прыватныя гарады рэгіёну. Беларускі генерал-губернатар 3. Чарнышоў загадаў цалкам перабудаваць падуласны яму Чачэрск. Па праекту архітэктараў Д. Кварнэгі і В. Бажэнава мястэчка атрымала^эгулярную планіроўку. У цэнтры знаходзілася вялікая плошча з ратушай, а па баках ад яе былі ўтвораны яш чэ чатыры малыя плошчы з храмамі. Ш ырокая вуліца звязвала Ратушную плошчу з палацам.

3 пачатку XIX ст. класіцызм стаў улічвацца пры горадабудаўнічых работах у Цэнтральнай, а таксама Заходняй Беларусі, Мінск у тэты час развіваўся згодна генеральным планам, приня­ тым у 1800 г. і 1809 г. ЗгоднаЦх.палажэнням былі знесены знешнія абарончыя ўмацаванні, праведзена рэканструкцыя Верхняга горада і Траецкага прадмесця. Да таго ж на паўднёва-ўсходняй ускраіне пачалася забудова вул. Захар’еўскай (прасп. Ф. Скарыны), якая вяла да разбітага ў 1790-х гг. Губернатарскага сада (парк М. Горкага).

Ж аданне Пецярбурга ўмацаваць свае новыя заходнія межы прывяло да ўзвядзення ў рэгіёне магутных крэпасцяў. Будаваліся яны на месцы шэрагу гарадоў, размешчаных у стратэгічна важных пунктах. Старая забудова цалкам знішчалася, а для насельніцтва на пэўнай адлегласці ствараліся новыя кварталы з шырокімі вуліцамі і тыпавымі будынкамі. Так, у 1810-я гг. змяніў свой выгляд Бабруйск. У 1830-я гг. цалкам быў зруйнаваны старажытны Брэст. У апошнім, акрамя іншага, была ўза^ рвана “валынская веж а” XIII ст., больш дзесяці гатычна-рэне- сансавых і барочных храмаў. Па перыметру новыя крэпасці мелі па некалькі радоў земляных умацаванняў з мураванымі фартамі, а ўнутры іх знаходзіліся шматлікія казармы і склады, выкананыя ў стылі спрошчанага класіцызму. Развіццё цяжкай артылерыі, аднак, абумовіла ў хуткім часе страту крэпасцямі ўсялякага ваеннага значэння. У 1886 г. Бабруйская цытадэль была пераўтворана ў армейскі склад, а Брэсцкая крэпасць без боя здана германскім войскам у 1915 г.

Перабудова беларускіх гарадоў і мястэчак прадугледжвала стварэнне якасна новых ансамбляў гарадскіх цэнтраў, дзе размяшчаліся губернскія і павятовыя праўленні, канцылярыі, суды і г.д. Сярод ацалелых да нашага часу пабудоў неабходна адзначыць будынкі паштовага ведам-

116

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]