Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Дом Чырвонай Арміі

ў Мінску

3 адміністрацыйных пабудоў таго часу асобнае месца займалі Дом Урада ў Мінску (1929— 1934) і Дом Саветаў у Магілёве

(1937—1939), якія былі пабудаваны амаль па аднолькавых праектах (арх. I. Лангбард). Абодва гэтыя будынкі мелі моцна выступаючыя бакавыя крылы, што дазволіла ўтварыць паўадкрыты парадны двор. Для прыдання ім дынамічнасці і пэўнага вертыкалізму выкарыстоўвалася ступенчатая кампазіцыя. Прасочвалася тут і сувязь з канструктывізмам — дакладная функцыянальная арганізацыя ўнутранай прасторы, лаканізм знешняга дэкору. У 1939 г. у Мінску пачалося ўзвядзенне будынка ЦК КПБ (арх. В. Вараксін,А. Воінаў),дзе ўпершыню выкарыстоўвалі зборныя жалезабетонныя канструкцыі і вежавыя краны. Але завершыць гэтае будаўніцтва да пачатку вайны так і не паспелі.

У цэлым у архітэктуры БССР міжваеннага перыяду добра прасочваецца тэндэнцыя да стварэння якасна новага стылявога напрамку і адмаўлення значнай часткі назапашанага ў мінулыя стагоддзі будаўнічага вопыту. Так,адзіным праяўленнем неаготыкі стаў вакзал у в. Бігосава Верхнядзвінскага раёна, дзе галоўны ўваход фланкіравалі дзве масіўныя вежы з імітацыяй байніц і зубчатага парапета ўверсе (1926). Ва ўсіх іншых выпадках дамінаваў канструктывізм альбо спрошчаны неакласіцызм.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што падаўляючая боль­ шасць новых пабудоў узводзілася ў буйных гарадах, сярод якіх лідзіруючае месца займала сталіца БССР. Менавіта тут канцэнтраваліся дзяржаўныя і культурна-асветніцкія ўстановы,працавалі самыя вядомыя архітэктары. Сярод ацалелых да нашага часу значных архітэктурных помнікаў таксама трэба назваць: у Мінску — гасцініцу “Беларусь” (1934—1938, арх. А. Воінаў),гідраметэаралагічную абсерваторыю (1934,

157

арх. I. Валадзько), асобныя карпусы 1-й і 2-й клінічных бальніц (пачатак 1930-х гг.), Дом друку (1931), фабрыку-кухню (1934); у Магілёве — гасцініцу “Дняпроўская” (1938— 1940, арх. А. Брэгман,А. Воінаў) і кінатэатр “Чырвоная зорка” (1930— 1931, арх.

Э.Лосэр).

13.2.Сацыялістычны рэалізм у мастацтве БССР

У савецкім мастацтве пачатку 1920-х гг. панавала аптымістычнае ўражанне існавання неабмежаваных перспектыў для творчасці ў розных кірунках і жанрах. Адначасова з традыцыйнымі рэалізмам і рамантызмам яшчэ больш пашырыўся аван­ гард. Сусветна вядомым мастацкім цэнтрам таго часу быў Віцебск. Па ініцыятыве М. Шагала ў 1919 г. была ўтворана народ­ ная школа “новага рэвалюцыйнага ўзору”, на базе якой у 1922 г. пачаў дзейнасць мастацка-практычны інстытут, дзе выкладалі вядомыя мастакі — К. Малевіч, Р. Фальк, М. Дабужынскі, А. Бразэр, С. Юдовін. Пры гэтай навучальнай установе быў арганізаваны музей сучаснага мастацтва, праводзіліся выставы твораў мастакоў-авангардыстаў. У 1920 г. па ініцыятыве К. Малевіча была створана арганізацыя “Сцвярджальнікі новага мастацт­ ва''. Яе члены выступалі за дамінаванне ў выяўленчым мастацт­ ве супрэматызму,пры якім на першы план выходзіла вяршэнства абстрактнай формы ў выглядзе камбінацый рознакаляровых плоскасцяў, увасабляўшых “вышэйшыя” пачаткі рэчаіснасці.

Разам з тым савецкая ўлада даволі хутка сфарміравала ўласнае ўяўленне аб выяўленчым мастацтве як адным з вядучых сродкаў ідэалагічнай прапаганды. Пры такім падыходзе аван­ гард стаў лічыцца шкоднай з ’явай, і ў 1923 г. Віцебскі інстытут быў пераўтвораны ў тэхнікум з амаль поўнай заменай выкладчыцкага корпуса. Пануючае месца ў мастацтве заняў сацыялістычны рэалізм, які ад дарэвалюцыйнага пераняў дакладнасць перадачы вобразаў і цікавасць да рэчаіснасці. Яго ж адметнасцю стала падкрэсленая ідэалагічная тэматыка твораў з арыентацыяй на адлюстраванне гісторыі станаўлення новай улады і яе поспехаў у будаўніцтве савецкага грамадства. У выніку гэтага перад мастакамі ставілася задача адлюстраваць не толькі яркую індывідуальнасць персанажаў, але і даць ім грамадскую характарыстыку, высветліць рысы, найбольш сугучныя эпохе карэн-

ных сацыяльных і культурных пераўтварэнняў.

Сярод першых прадстаўнікоў сацрэалізму ў беларускім жывапісу былі мастакі старой акадэмічнай школы, якія ўспрынялі рэаліі новага часу. Пачынальнікам беларускага савецкага гістарычнага жывапісу стаў В. Воўкаў

158

J

(1881— 1964). Сярод яго персанажаў — К. Каліноўскі, рабочыя на барыкадах у час забастовак, партызаны грамадзянскай вайны і інш. Я. Кругер (1869— 1940) стварыў цыкл партрэтаў тагачасных дзяржаўных дзеячоў і літаратараў БССР (А. Чарвякоў,

М.Галадзед, Я. Купала, Я. Колас). Праявы карэнных зменаў у асяроддзі простага народа сталі галоўнай мэтай працы Ю. Пэна (1856— 1937) — карціны “Шавец-камсамолец”,“Пекар”,“Швачка”.

Далейшая распрацоўка ідэй сацрэалізма праводзілася новым пакаленнем мастакоў, творчая індывідуальнасць якіх сфарміравалася ўжо пасля рэвалюцыі. У цэлым іх карціны адрозніваліся заідэалагізаванасцю, але прысутнічала тут і імкненне да раскрыцця шматграннасці характараў персанажаў, пошуку новых прыёмаў у перадачы напружанага рытму жыцця савецкага грамадства. Будні рабочага класу сталі асноўнай тэмай творчасці

М.С тан ю ты (1881— 1974) — “Шклозавод”,“Бетоншчыкі”,“На будоўлі”. Адлюстраванне гістарычных падзей, а таксама поспехаў калектывізацыі і індустрыялізацыі галоўная адметнасць “рэпартажных” работ I. Ахрэмчыка (1903—1971) — “I з’езд РСДРП”, “Торф для Асінбуда”,“Конезавод”. Рамантыка-гераічным пафасам былі насычаны карціныЯ. Зайцава (1907— 1992), які імкнуўся перадаць псіхалагічны настрой персанажаў як у трагічныя моманты паражэння, так і ўрачыстыя дні перамогі — “Чапаеў”, “Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск”.

Разам з тым сацрэалізм у міжваенны перыяд усё ж не здолеў цалкам выцясніць з жывапісу мадэрн і авангард. Яскравым сведчаннем гэтага з ’яўляецца творчасць М. Філіповіча (1896—1947), які адным з першых звярнуўся да нацыянальных вытокаў, пачаў адлюстроўваць сюжэты з беларускага фальклору. Гэта дазволіла яму зрабіць цыкл карцін этнаграфічнага характару, дзе дакладна раскрываўся абагульнены народны вобраз — “Беларуская сялянка”,“Беларуска”,“На Купалле”,“Ж анчына ў намітцы”,“Карагод”,“Апрацоўка лёну”. 3 яго гістарычных карцін асобнае месца займае “Бітва на Нямізе”,дзе пануе суцэльны жывапіс лакальнымі колеравымі плямамі.

Менш адчувальным быў ціск сацрэалізму ў пейзажы. Асоб­ нае месца тут займалі творы У. Кудрэвіча (1884— 1957), які імкнуўся стварыць эмацыянальна насычаны вобраз роднай прыроды — “Раніца вясны”,“Вечар”,“На Сожы”. Творчы пошук прывёў мастака да ўключэння ў свае пейзажныя замалёўкі тэмы стваральнай працы чалавека на зямлі — “Паглыбленне ракі Арэсы”. Маляўнічыя краявіды беларускай прыроды пакінуў і іншы вядомы тагачасны мастак — В. Бялыніц- кі-Біруля (1872— 1957). Яго карціны “Возера”, “Першы снег”,“Набегла хмара”,“Ранняя вясна” прасякнуты лірыз-

159

мам, тонкай кампазіцыйнай пабудовай і складанай нюансіроўкай каляровых суадносін.

Значнае развіццё атрымала ў БССР і станкавая графіка, якая развівалася ў агульным з жывапісам рзчышчы сацрэалізму. Характэрнай для таго часу з ’яўляецца творчасць А. Астаповіча (1896— 1941), які ад ранніх сваіх пейзажных замалёвак (“Веснавы краявід”, “Сакавік”) перайшоў у далейшым да “апавядальных” твораў на індустрыяльную і сельскагаспадарчую тэматыку (“Завадскія карпусы”, “Першыя трактары”, “Апрацоўка лёну”). Надзвычай каштоўныя замалёўкі тагачасных айчынных гарадоў пакінулі А. Тычына (1897— 1986) — “Мінск. Савецкая вуліца”,“Бібліятэка імя Леніна”, а таксама М. Дабужынскі (1875— 1957) — цыкл архітэктурных пейзажаў Віцебска (1918, 1922— 1923).

Айчынная скульптура міжваеннага перыяду мела яшчэ больш яўную прапагандысцкую афарбоўку. Яе тэматыка была абмежавана партрэтамі ідэолагаў марксізму-ленінізму, а таксама дзяржаўных дзеячаў БССР. Толькі помнікаў У. Леніну ў рэспубліцы да 1941 г. было ўстаноўлена звыш 100. Найбольш вядомы з іх знаходзіўся перад Домам урада ў Мінску (1933, М. Манізер). 3 чатырох бакоў манументу былі размешчаны тэматычныя гарэльефы — “Кастрычніцкая рэвалюцыя”, “Абарона Радзімы”, “Індустрыялізацыя” і “Калектывізацыя”.

Разам з тым паралельна з падобнымі працамі айчынныя скульптары стваралі сапраўдныя шэдэўры, якія далёка выходзілі за вузкія ідэалагічныя межы. А. Грубэ (1894— 1980) у сваім “Лірніку” імкнуўся адлюстраваць духоўнае багацце ўсяго беларускага народа, а ў працы над выявамі М. Багдановіча і Ф. Скарыны паглыбіў псіхалагізм кампазіцыі праз паказ персанажаў у час засяроджанага роздуму. Пачаў у тэты перыяд сваю працу і другі знакаміты айчынны скульптар 3. Азгур (1908—1995), які зрабіў цэлую серыю партрэтаў-бюстаў вядомых беларускіх літаратараў (Я. Купала, Я. Колас, 3. Бядуля).

Развівалася ў БССР і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Спачатку тут яшчэ пераважалі дарэвалюцыйныя сюжэты, але паступова яны пачалі змяняцца праз уключэнне ў арнамент савецкіх матываў. Былі выкарыстаны традыцыі беларускага мас­ тацтва і для паляпшэння якасных характарыстык прамысловых тавараў шырокага ўжытку. Гэта выратавала яго ад знікнення — народныя вырабы, фактычна ўжо страціўшыя сваё прак-

тычнае прымяненне ў паўсядзённым жыцці, пераўтварыліся ў самабытныя дэкаратыўныя творы.

Такім чынам, мастацтва БССР міжваеннага перыяду ў цэлым развівалася ў агульным сацрэалістычным кірунку. Менавіта ў тэты час былі закладзены асновы беларускай

160

савецкай мастацкай школы, пачалі працу знакамітыя айчынныя мастакі і скульптары, якія ў сваіх творах дастаткова праўдзіва адлюстравалі дух новай эпохі.

13.3. Архітэктура і мастацтва Заходняй Беларусі

У культурным жыцці Заходняй Беларусі не адбылося карэнных змен у параўнанні з дарэвалюцыйным часам. Архітэктура і мастацтва развіваліся ў агульнаеўрапейскім рэчышчы, а гэта значыць, што тут працягвалі панаваць гістарызм і мадэрн. Мясцовыя гарады пазбеглі паскоранай індустрыялізацыі і не значна змянілі свой знешні выгляд. Захаванне прыватнай уласнасці з павольным ростам насельніцтва рабіла непатрэбным развіццё шматпавярховага жыллёвага будаўніцтва, узамен якога ўзводзіліся адносна невялікія, звычайна двухпавярховыя, асабнякі. У Брэсце (на вул. 17 верасня і Савецкай), а таксама ў Пінску (на вул. Леніна) захавалася некалькі дзесяткаў жылых дамоў міжваеннага перыяду. Усе яны мелі складаную кампазіцыю і фасады, дэкарыраваныя лапаткамі, нішамі, ажурнымі балконамі, сандрыкамі, рустам, пілястрамі і інш. У Слоніме ацалелі два драўляных асабнякі з высокім мансардавым дахам (1923). Адметнасць аднаго з іх — шырокі цэнтральны рызаліт з фігурным шчытом і вуглавымі контрфорсамі, другога — шасцікалонны масіўны порцік на ўваходзе. У 1930 г. у Слоніме быў узведзены і мураваны жылы дом у стылі “мадэрн”. Ён меў складаны сілуэт і вуглавы рызаліт з фігурным атыкам уверсе. У Навагрудку ў канцы 1920-х гг. для размяшчэння ваяводы быў узведзены неакласічны асабняк з буйным чатырохкалонным порцікам перад уваходам. У шэрагу невялікіх мястэчак у гэты час былі пабуда­ ваны казённыя асабнякі для мясцовай адміністрацыі і афіцэраў (Браслаў, Валожын).

3 новых грамадскіх пабудоў у заходнебеларускіх гарадах вылучаўся неабарочны Слонімскі вакзал (1922). Яго больш высокі цэнтральны аб’ём быў выдзелены “ламаным” дахам і рызалітамі з фігурнымі франтонамі. У Брэсце ацалела некалькі неакласічных пабудоў таго часу. Сярод іх, па-першае, трэба адзначыць трохпавярховы будынак банка (1926), які складаўся з двух крылаў,злучаных паміж сабой ратондай з купалам, і быў аздоблены іанічным ордэрам, а па-другое — размешчаны побач з ім чатырохпавярховы корпус ваяводскага ўпраўлення (1938) з буйным цэнтральным рызалітам і рустоўкай першага паверха.

Адраджэнне незалежнасці Рэчы Паспалітай садзейнічала павелічэнню цікавасці да гістарычнага мінулага. Пры Віленскім універсітэце была заснавана Камісія па

161

ахове помнікаў старажытнасці на чале з мастаком Ф. Рушчыцам. Пачалося археалагічнае вывучэнне знакамітых шэдэўраў айчыннага дойлідства. У 1931— 1938 гг. у час раскопан на тэрыторыі Гродзенскага Старога замка былі выяўлены рэшткі Верх­ ний і Ніжняй цэркваў. У 1935 г. рамонтныя работы вяліся ў Каложскай царкве. 3 1924 г. даследаваўся і Навагрудскі замак — археолагі знайшлі тут падмуркі Замкавай царквы, а ацалелыя вежы закансервавалі. У 1923— 1924 гг. была адрэстаўрыравана тутэйшая Барысаглебская царква. У 1920-я гг. таксама была праведзена кансервацыя рэш ткаў Крэўскага і Лідскага замкаў.

Што ж датычыцца палацаў, то большасць з іх знаходзілася ў прыватнай уласнасці і толькі ад гаспадароў залеж ы ў іх стан. 3 пачатку 1920-х гг. князь М. Святаполк-Мірскі распачаў рэстаўрацыю Мірскага замка — былі адрамантаваны тры вежы і частка ўсходняга крыла. У Нясвіжы аднаўленчыя работы праводзілі браты А. і Л. Радзівіл. Ш эраг палацава-паркавых комплексаў былі набыты і адбудаваны дзяржавай: у Свяцкім палацы размясціўся санаторый; у Сноўскім — вайсковая камендатура і кватэры афіцэраў, а пазней казіно; Косаўскі палац аддалі пад павятовае староства; у Опсаўскай сядзібе пачала дзейнасць сельскагаспадарчая школа. Новыя палацы і сядзібы ў гэты час амаль не будаваліся. Выключэннем стаў драўляны сядзібны дом Плятэраў у в. Заполле пад Шнекам (1920). Ён быў узведзены ў змешаным барочна-класічным неастылі і ўяўляў сабой П-падобны будынак пад “ламаным” дахам з мураваным чатырохкалонным порцікам на ўваходзе.

Значнае развіццё атрымала культавае дойлідства, якое развівалася па некалькіх кірунках. Па-першае, былі адноўлены касцёлы, пашкоджаныя ў час вайны (Троіцкі касцёл у Відзах Браслаўскага раёна, касцёл св. Антонія ў Паставах, касцёл св. Андрэя ў Слоніме). Інтэр’еры шэрагу храмаў набылі новае неаракайльнае афармленне — Мікалаеўскі касцёл у в. Геранёны Іўеўскага раёна (1928— 1934), Троіцкі касцёл у в. Жодзішках Смаргонскага раёна (1937). Пад уплывам мадэрна некаторыя храмы змянялі і свой знешні воблік — дзве вежы на галоўным фасадзе касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску атрымалі арыгінальныя завяршэнні ў выглядзе высокіх металічных цыліндрычных аб’ёмаў з крыжамі (1929—1930).

Па-другое, католікі атрымалі назад храмы, прыстасаваныя ў XIX ст. пад праваслаўныя цэрквы. Пры гэтым ім быў вернуты іх першапачатковы выгляд — фарны касцёл у Гродна, Станіславаўскі касцёл у Мядзелі, Троіцкія кас-

цёлыў в. Ішкальдзь Баранавіцкага раёна і в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна.

Па-трэцяе, новыя храмы будаваліся пад уплывам эклектыкі і мадэрна. Пераважаў тут тып двухвежавай базілікі з арыгіналь-

 

ным дэкорам — касцёл Маці

 

Божай у в. Радунь Воранаўска-

 

га раёна (1929— 1933), дзе бу-

 

тавая муроўка спалучалася з

 

атынкаванымі дэкаратыўны-

 

мі

элементамі; неабарочны

 

касцёл Праабражэння Гаспод-

 

няга ў в. Крэва Смаргонскага

 

раёна (1934— 1936) з стромкі-

 

мі вежамі і фігурным франто-

 

нам. Даволі пашыраным быў і

 

асіметрычны тып храма з ад-

 

ной вуглавой званіцай — кас­

 

цёл Маці Божай у в. Солы

 

Смаргонскага раёна (1926—1934)

 

з крывалінейнымі абрысамі

 

франтонаў, галерэямі-арка-

 

дамі і контрфорсамі з бута-

 

вага каменю; Марыгнскі кас­

 

цёл у в. Ідолта Міёрскага ра­

Касцёл Праабражэння Гасподняга

ёна (1939) з масіўнай камен-

най

вежай і галерэяй-арка-

ў в. Крэва

дай

на

галоўным фасадзе.

 

 

Подых

канструктывізму ад-

чуўся ў знешнім вобліку касцёла ў п. Антопаль Драгічынскага раёна (1938). Унікальныя па архітэктурнаму рашэнню драўляныя касцёлы былі ўзведзены ў Баранавічах (1924— 1925), в. Дрысвяты Браслаўскага раёна (1929).

Па-чацвёртае, не згасла ў рэгіёне і праваслаўнае дойлідства. 3 новых мураваных храмаў тут вылучаўся неакласічны Пакроўскі сабор у Баранавічах (1924— 1931) — крыжова-купальны будынак з трох’яруснай званіцай на ўваходзе. Асаблівую каштоўнасць яму прыдавалі сем мазаічных пано, выкананых ў 1902— 1911 гг. у Пецярбургу па кардонах В. Васняцова, М. Бруні, М. Кошалева, В. Думітрашкі (“Маці Боская з дзіцём”,‘‘Маці Боская з анёлам”,“Дэісўс”,“Спас з данатарам”) і перавезеныя ў Баранавічы з узарванага варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага. У цэлым тагачасныя праваслаўныя храмы працягвалі ўзводзіцца па візантыйскіх канонах — Сімяонаўская царква ў в. Малеч Бярозаўскага раёна (1928).

163

Але часам назіраўся і пэўны адыход ад іх. Так, арыгінальнае архітэктурнае рашэнне мела Усесвяцкая царква ў в. Дольная Рута Карэліцкага раёна (1936) — традыцыйнае пяцікупалле тутразмяшчалася не над малітоўным залам, а над прытворам і ўзбагачала знешні выгляд званіцы. Усё часцей пры будаўніцтве ўжываліся і бетонныя блокі — Петрапаўлаўская царква ў в. Святляны Смаргонскага раёна (1936), царква Раства Багародзіцы ў в. Явар Дзятлаўскага раёна (1926). У драўляным дойлідстве панаваў чатырохчасткавы тып храма са спрошчаным дэкорам — Успенская царква ў в. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна (1928), Троіцкая царква ў в. Кіявец Валожынскага раёна (1919), Пакроўская царква ў в. Равяцічы Бярозаўскага раёна (1933), Ушэсцеўская царква ў г. Столін (1938). Арыгінальная Крыжаўзвіжанская царква была ў 1925 г. перавезена ў в. Амелянец Камянецкага раёна з польскага Яблачынскага манастыра.

Выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі было пазбаўлена жорсткага ідэалагічнага ціску. Большае развіццё тут атрымаў жывапіс з арыентацыяй на нацыянальна-гістарычны раман­ тызм. Так, П. Сергіевіч (1900— 1984) звычайна знаходзіў сюжэты для сваіх карцін у гістарычным мінулым Радзімы, адлюстроўваў прыгажосць роднай прыроды, шукаў праявы самабытнай беларускай культуры — “Усяслаў Полацкі”, “Вяселле на Беларусі”, “Забытая званіца”. Яго карціны, эмацыянальныя і вобразныя па пластычнаму і кампазіцыйнаму рашэнню, ураж - валі народнасцю і глыбокім пранікненнем у характар персанажу. М. Сеўрук (1905— 1979) працаваў больш у жанры тэматычных кампазіцый з трапнай перадачай характараў і вострым псіхалагізмам вобразаў. Найбольш вядомая яго карціна — “Жніво”, дзе мастак у рамантычным духу стварыў збіральны вобраз “беларускай мадоны”, поўнай унутранай гармоніі і еднасці з прыродай (захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі). У падобным духу былі выкананы і іншыя яго творы — “Лета”, “Хаты над Вілейкай”,“Ля студні”.

Асобнае месца ў выяўленчым мастацтве Заходняй Беларусі займаў Я. Драздовіч (1888—1954). У яго шматграннай творчасці можна вылучыць некалькі асноўных кірункаў. Па-першае, мас­ так зрабіў цэлыя альбомы этнаграфічных замалёвак, якія адлюстроўвалі паўсядзённае жыццё простага народа.

Па-другое, шырокую вядомасць набылі яго “гістарычныя пейзажы”, дзе шэдэўры дойлідства паказваліся ў лі- рычна-сімвалічнай манеры (“Мір”,“Ліда”,“Крэва”).

Па-трэцяе, зварот да мінулага Беларусі праявіўся ў Я. Драздовіча ў шэрагу партрэтаў славутых землякоў —

164

“Рагвалод”,“Усяслаў Чарадзей пад Гародняй”,‘‘Друкарня Ф. Скарыны ў Вільні”.

Па-чацвёртае, менавіта ён стаў пачынальнікам “касмічнай” тэмы ў айчынным жывапісу. У створаных ім фантастычных пей­ заж ах панавала гарманічнае грамадства з некранутай цывілізацыяй дзіўнай прыродай — серыі “Жыццё на Марсе” і “Жыццё на Сатурне”.

Па-пятае, займаўся мастак і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам — размалёўкамі дываноў з расліннымі, зааморфнымі і архітэктурнымі матывамі.

Такім чынам.у міжваенны перыяд з ’явіліся значныя адметнасці ў культурным жыцці БССР і Заходняй Беларусі. Цалкам яны не былі ліквідаваны нават пасля іх палітычнага аб’яднання ў 1939 г. Разам з тым гэты фактар значна ўзбагаціў айчынную гісторыка-культурную спадчыну, прыдаў ей большую разнастайнасць і новыя арыгінальныя рысы.

Кантродьныя пытанні і ваданні

1.Растлумачце сутнасць канструктывізму і сацрэалізму ў

БССР.

2.Пакажыце асноўныя кірункі развіцця горадабудаўніцтва ў БССР.

3.Прааналізуйце эвалюцыю айчыннага савецкага мастацтва.

4.Вызначце адметнасці культурнага жыцця ў Заходняй Бе­ ларусь

Аітаратура

Воинов А.А. И.Г. Лангбард. Мн., 1976.

Воинов А.А., Самбук С.Ф. Дом правительства БССР. Мн.,1975. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь Мн., 1996. Мінск незнаёмы. 1920— 1940. Мн., 2002.

Язэп Драздовіч. Мн., 2002.

Глава 1 4

ВЯЛІКАЯ АИЧЫННАЯ ВАИНА

УПОМНІКАХ I МЕМАРЫЯЛАХ

14.1.Помнікі абароны Беларусі летам 1941 г.

Другая сусветная вайна стала адной з найбольш адметных падзей XX ст. Вялізныя людскія і матэрыяльныя страты, масавыя праявы лепшых якасцей чалавечага характару (гераізм, самаадданасць, патрыятызм) назаўсёды засталіся ў памяці людзей і былі ўшанаваны тысячамі мемарыялаў па ўсяму свету. Бела­ русь, заплаціўшая за перамогу жыццём кожнага чацвёртага свайго жыхара, а таксама татальным разбурэннем большасці гарадоў і вёсак, безумоўна, не з ’яўляецца нейкім выключэннем. Помнікі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны,складаюць амаль 2/3 усей яе гісторыка-культурнай спадчыны.

Асобнае месца тут займаюць мемарыялы, узведзеныя ў гонар гераічнай абароны Беларусі ў пачатку вайны. Найбольш вядомы з іх — комплекс “Брэсцкая крэпасць”, які быў створаны ў 1969— 1971 гг. вялікім творчым калектывам на чале з А. Кібальнікавым. Пры яго ўзвядзенні аўтары выкарыстоўвалі як новыя архітэктурныя пабудовы і скульптурныя кампазіцыі, так і рэшткі паўразбураных умацаванняў. Уваход у комплекс быў зроблены ў выглядзе маналітнай жалезабетоннай сцяны з праёмам падобным на пяціканцовую зорку. Цэнтральны манумент — “Мужнасць” прадстаўляе сабой абагульнены вобраз савецкага воіна нібыта высечаны са скалы. Побач з ім быў устаноўлены тытанавы штык-абеліск вышынёй у 100 м, запалены Вечны агонь і створаны некропаль з прахам 85 абаронцаў. Недалёка, на беразе р. Мухавец, размешчана скульптура “Смага”. Яшчэ ў 1956 г. на

тэрыторыі крэпасці пачаў дзейнічаць музей, дзе ў 11 за­ лах выстаўлена да 40 тыс. экспанатаў.

Мужна абараняўся ў першыя дні вайны і сам Брэст, у гонар абаронцаў якога было ўстаноўлена ажно некалькі мемарыялаў. Па-першае, памяць пра воінаў-пагранічнікаў

166

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]