Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Глава 9

БАРОКА У ПОМНІКАХ АИЧЫННАИ АРХІТЭКТУРЫ I МACTАЦТВА

9.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы

Новы архітэктурна-мастацкі стыль зарадзіўся ў Італіі ў друэй палове XVI ст. У тэты час у культурным жыцці Еўропы паіаваў позні Рэнесанс, які і стаў асновай для барока. Паскорылі Ьэты працэс завяршэнне першапачатковага накаплення капітаЙіаў новай элітай і крызіс феадалізму.

Абагульняючы версіі паходжання тэрміна “барока” можна ’йцвярджаць, што такім чынам у тагачаснай Еўропе абазначалаВя штосьці вельмі дзіўнае, ненатуральнае і заблытанае. Пры гэым праціўнікі стылю ўкладвалі ў падобнае найменне негаыўны і прыніжальны сэнс, а прыхільнікі не бачылі ў слове “ба- ж а ” нічога агіднага, а наадварот, лічылі, што яно дакладна пе-

|адае яго пластычна-вобразную адметнасць.

У перыядызацыі стылю вылучаецца ранні этап (канец |VI—першая палова XVII ст.), калі ён суіснаваў з маньерыз- |ам. 3 сярэдзіны XVII ст. барока ўступіла ў сталую форму, да­ кнула свайго росквіту і заняла пануючае месца ў большасці |раін Еўропы. У часы позняга барока XVIII ст. сфарміраваліся Іробныя нацыянальныя архітэктурна-мастацкія школы^дзе

Іглі пераплятацца розныя культурныя традыцыі. Эстэтычная\сутнасць барока заключалася ў прызнанні на-

р'насці ідэальнай першапрычыны сусвету і існавання адносна Ізнавальнай абсалютнай ісціны. Наблізіцца да разумения ірэПьнага можна было праз суб’ектыўна-творчае пераасэнсаванне to ў канкрэтных мастацкіх вобразах. Такім чынам, асаблівасцю йрока з ’яўлялася адлюстраванне свету не толькі праз лагіч- 1-інтэлектуальнае, але ‘і пачуццёвае ўспрыманне.

Сярод характэрных рыс стылю, па-першае, вылучаюцвелічнасць,пышнасць і маштабнасць.

Па-другое, эмацыянальнае напружанне тут дасяга- &ся дзякуючы павышанай экспрэсіі і складанасці вы-

99

разных сродкаў, а таксама кантрастнасці маштабаў, матэрыялаў, света і цені.

Па-трэцяе, падкрэсленая тэатральнасць стылю з аб’яднаннем рэальнага і ілюзорнага садзейнічала пераўтварэнню фасадаў будынкаў у своеасаблівыя кулісы, якія разам утваралі ўрачысты гарадскі ансамбль.

Па-чацвёртае, страта палацамі і храмамі абарончых рыс прывяла да ўзбагачэння іх дэкаратыўнага аздаблення.

Вынікам стала шырокае ўзаемадзеянне розных відаў мастацтва, якія адчувалі ў часы барока сапраўдны ўздым. Пры гэтым натуралістычная трактоўка дэталяў перапляталася з аб­ страктней сімволікай, а апора на пачуцці рабіла тагачасныя творы ўсё болын вольнымі ад састарэлых норм і канонаў.

|,У Беларусь барока трапіла ў канцы XVI ст. непасрэдна з Італіі. Галоўнымі ініцыятарамі яго пашырэння ў ВКЛ былі маг­ наты, якія ўбачылі ў новым стылі магчымасць зраўняцца па велічы з заходнееўрапейскай элітай. Разам з тым на беларускіх зем­ лях барока мела і свае адметнасці. На працягу XVII ст. яно практычна не закранула палацава-сядзібнае дойлідства, што тлумачылася моцным уздзеяннем рэнесансу і шматлікімі война­ ми Толькі з 1720-х гг. гэты стыль атрымаў шырокае распаўсюджанне ва ўсіх галінах архітэктуры і мастацтва Беларусі. Аднак у Еўропе ўсё мацней ужо адчуваўся ўплыў ракако і класіцызму, узаемадзеянне якіх з барочнымі традыцыямі надало айчынным помнікам унікальныя рысы.

9.2. Барока ў айчынным горадабудаўніцтве

Заняпад гарадоў Беларусі ў час войнаў другой паловы XVII— пачатку XVIII ст. негатыўным чынам паўплываў на іх знешні воблік, дзе рысы барока прасочваліся толькі ў асобных пабудовах. У 1692 г. у Полацку быў узведзены аднапавярховы мураваны будынак на высокім цокалі, тарцовыя фасады якога завяршаліся фігурнымі атыкамі. Зараз ён вядомы пад назвай “Дом Пятра I”, рускі імператар жыў тут у 1704—1705 гг. Ацалеў таксама і барочны “Дом на ры нку” ў Нясвіжы (1721), які меў арыгінальныя крывалінейныя абрысы мураванага параднага фасада. У Мінску да нашага часу захаваўся будынак былога Святадухаўскага манастыра базыльянак (1650), тарэц паўднёва-усходняга крыла якога ўпрыгожаны фігурным шчытом.

Паступова, з ажыўленнем эканамічнага жыцця, у айчынных гарадах аднавілася і грамадскае будаўніцтва. Найбольшай велічнасцю адзначаліся ратушы, якія ў XVIII ст. набылі пышныя барочныя рысы. У цэнтры Віцебска ў 1775 г. была ўзведзена ратуша, якая ўяўляла сабой двухпавярхо-

100

ы будынак з высокай вежай у цэнтры. Архітэктурны дэкор тут ыў сканцэнтраваны пераважна на вежы (пілястры, валюты і склааныя карнізы). У XX ст. яе асноўныаб’ёмпавялічылідатрохпарерхаў,а ў самім будынку размясцілі краязнаўчы музей. Падобная L атуша мелася і ў Магілёве (1773), але ў 1957 г. яна была ўзарвана. г 3 другой паловы XVIII ст. у Беларусі з’явіліся новыя гарад- 1ўкія ансамблі, дзе барочныя формы будынкаў спалучаліся з клаІВічнымі прынцыпамі рэгулярнасці забудовы. Найбольш вядомы з $Х — Гарадніца, узведзеная ў 1760—1780 гг. архітэктарам I. Мёзе- Ц)ам на ўскраіне Гродна па ініцыятыве А. Тызенгаўза. Яна склада-

■ася з 85 пабудоў рознага прызначэння (палацы, жылыя дамы, карч- м>і, школы). Цэнтральнай воссю Гарадніцы была сучасная ву- „іца Э. Ажэшкі, дзе захаваўся жылы аднапавярховы дом з мансар- ~ай і мураваным фасадам. Сярод ацалелых грамадскіх пабудоў ылучаюцца: тэатр, дзе на першым паверсе знаходзілася глягдзельная зала з балконам; на другім — артыстычныя памяшканні; трохпавярховая медыцынская акадэмія, у вуглавых шасцігранных Вежах якой размяшчаліся вялікія аўдыторыі; двухпавярховая му- I Вычная школа, атрымаўшая выгнутую ў плане кампазіцыю, што

цадкрэслівала авальны абрыс цэнтральнай плошчы.

Акрамя Гродна,буйныя горадабудаўнічыя работы А. Тызен- 'іуаўз праводзіў і ва ўласных Паставах. Іх новая планіроўка прадуледжвала прамавугольную сетку вуліц з гандлёвай плошчай у я^энтры, каля якой узвялі 22 адміністрацыйных і жылых будынка ||гандлёвыя рады, школу, кафэнгаўз, гасцініцы, аўстэрыю, суд, ■тшіТаль), а таксама некалькі храмаў. Асноўны акцэнт рабіўся на

. мураваныя фасады з фігурнымі шчытамі разнастайнай формы, «кія прыдавалі ансамблю ўрачысты выгляд.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаў фарміравацца Варнянскі бароч-

і Шы ансамбль (Астравецкі раён). Згрупіраваны ён быў вакол вялі- >Жай плошчы, на супрацьлеглых канцах якой знаходзіліся Георгіеўскі касцёл і палац, а па баках — дзесяць драўляна-цагляных

'удынкаў, злучайых паміж сабой мураванымі аркамі.

Такім чынам, з другой паловы XVIII ст. у Беларусі пачалася ерабудова айчынных гарадоў. Разам з тым рабілася гэта па іні- - Цыятыве прыватных асоб, а таму дадзены працэс не атрымаў

IВначнага распаўсюджання.

9.3.Развіццё палацава-паркавага дойлідства

Беларусі. Ракайльныя тэндэнцыі

Уздым мураванага дойлідства ў Беларусі ў XVIII ст. *8найшоў сваё яскравае ўвасабленне ў стварэнні буйных Палацава-паркавых комплексаў. Амаль цэлае стагоддзе

101

разных сродкаў, а таксам а кантрастнасці маштабаў, матэрыялаў, света і цені.

Па-трэцяе, падкрэсленая тэатральнасць стылю з аб’яднаннем рэальнага і ілюзорнага садзейнічала пераўтварэнню фасадаў будынкаў у своеасаблівыя кулісы, якія разам утваралі ўрачысты гарадскі ансамбль.

Па-чацвёртае, страта палацамі і храмамі абарончых рыс прывяла да ўзбагачэння іх дэкаратыўнага аздаблення.

Вынікам стала шырокае ўзаемадзеянне розных відаў мастацтва, якія адчувалі ў часы барока сапраўдны ўздым. Пры гэтым натуралістычная трактоўка дэталяў перапляталася з абстрактнай сімволікай, а апора на пачуцці рабіла тагачасныя творы ўсё больш вольнымі ад састарэлых норм і канонаў.

[У Беларусь барока трапіла ў канцы XVI ст. непасрэдна з Італіі. Галоўнымі ініцыятарамі яго пашырэння ў ВКЛ былі маг­ наты, якія ўбачылі ў новым стылі магчымасць зраўняцца па велічы з заходнееўрапейскай элітай. Разам з тым на беларускіх зем­ лях барока мела і свае адметнасці. На працягу XVII ст. яно практычна не закранула палацава-сядзібнае дойлідства, што тлумачылася моцным уздзеяннем рэнесансу і шматлікімі война­ ми Толькі з 1720-х гг. гэты стыль атрымаў шырокае распаўсюджанне ва ўсіх галінах архітэктуры і мастацтва Беларусі. Аднак у Еўропе ўсё мацней ужо адчуваўся ўплыў ракако і класіцызму, узаемадзеянне якіх з барочнымі традыцыямі надало айчынным помнікам унікальныя рысы.

9.2. Барока ў айчынным горадабудаўніцтве

Заняпад гарадоў Беларусі ў час войнаў другой паловы XVII— пачатку XVIII ст. негатыўным чынам паўплываў на іх знешні воблік, дзе рысы барока прасочваліся толькі ў асобных пабудовах. У 1692 г. у Полацку быў узведзены аднапавярховы мураваны будынак на высокім цокалі, тарцовыя фасады якога завяршаліся фігурнымі атыкамі. Зараз ён вядомы пад назвай “Дом Пятра I”, рускі імператар жыў тут у 1704— 1705 гг. Ацалеў таксама і барочны “Дом на ры нку” ў Нясвіжы (1721), які меў арыгінальныя крывалінейныя абрысы мураванага параднага фасада. У Мінску да нашага часу захаваўся будынак былога Святадухаўскага манастыра базыльянак (1650), тарэц паўднёва-усходняга крыла якога ўпрыгожаны фігурным шчытом.

Паступова, з ажыўленнем эканамічнага жыцця, у айчынных гарадах аднавілася і грамадскае будаўніцтва. Найбольшай велічнасцю адзначаліся ратушы, якія ў XVIII ст. набылі пышныя барочныя рысы. У цэнтры Віцебска ў 1775 г. была ўзведзена ратуша, якая ўяўляла сабой двухпавярхо-

100

вы будынак з высокай вежай у цэнтры. Архітэктурны дэкор тут быў сканцэнтраваны пераважна на вежы (пілястры, валюты і складаныя карнізы). У XX ст. яе асноўны аб’ём павялічылі да трох паверхаў,а ў самім будынку размясцілі краязнаўчы музей. Падобная ратуша мелася і ў Магілёве (1773), але ў 1957 г. яна была ўзарвана.

3 другой паловы XVIII ст. у Беларусі з ’явіліся новыя гарадскія ансамблі, дзе барочныя формы будынкаў спалучаліся з класічнымі прынцыпамі рэгулярнасці забудовы. Найбольш вядомы з іх — Гарадшца, узведзеная ў 1760—1780 гг. архітэктарам I. Мёзе-

,t рам на ўскраіне Гродна па ініцыятыве А. Тызенгаўза. Яна складалася з 85 пабудоў рознага прызначэння (палацы, жылыя дамы, карчмы, школы). Цэнтральнай воссю Гарадніцы была сучасная вуліца Э. Ажэшкі, дзе захаваўся жылы аднапавярховы дом з мансардай і мураваным фасадам. Сярод ацалелых грамадскіх пабудоў вылучаюцца: тэатр, дзе на першым паверсе знаходзілася глядзельная зала з балконам; на другім — артыстычныя памяшканні; трохпавярховая медыцынская акадэмія, у вуглавых шасцігранных вежах якой размяшчаліся вялікія аўдыторыі; двухпавярховая музычная школа, атрымаўшая выгнутую ў плане кампазіцыю, што падкрэслівала авальны абрыс цэнтральнай плошчы.

Акрамя Гродна,буйныя горадабудаўнічыя работы А. Тызенгаўз праводзіў і ва ўласных Паставах. Іх новая планіроўка прадугледжвала прамавугольную сетку вуліц з гандлёвай плошчай у цэнтры, каля якой узвялі 22 адміністрацыйных і жылых будынка (гандлёвыя рады, школу, кафэнгаўз, гасцініцы, аўстэрыю, суд, шпіталь), а таксама некалькі храмаў. Асноўны акцэнт рабіўся на мураваныя фасады з фігурнымі шчытамі разнастайнай формы, якія прыдавалі ансамблю ўрачысты выгляд.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаў фарміравацца Варнянскі барочны ансамбль (Астравецкі раён). Згрупіраваны ён быў вакол вялікай плошчы, на супрацьлеглых канцах якой знаходзіліся Георгіеўскі касцёл і палац, а па баках — дзесяць драўляна-цагляных будынкаў, злучаных паміж сабой мураванымі аркамі.

Такім чынам, з другой паловы XVIII ст. у Беларусі пачалася перабудова^йчынных гарадоў. Разам з тым рабілася гэта па ініцыятыве прыватных асоб, а таму дадзены працэс не атрымаў значнага распаўсюджання.

9.3. Развіццё палацава-паркавага дойлідства Беларусі. Ракайльныя тэндэнцыі

Уздым мураванага дойлідства ў Беларусі ў XVIII ст. знайшоў сваё яскравае ўвасабленне ў стварэнні буйных палацава-паркавых комплексаў. Амаль цэлае стагоддзе

101

да гэтага ў BKJI не будаваліся новыя шляхецкія рэзідэнцыі, а старыя неаднаразова спусташаліся ў час войнаў. У выніку мясцовыя традыцыі аказаліся страчанымі, а тутэйшая эліта стала капіраваць заходнееўрапейскія аналагі.

Падобны падыход садзейнічаў распаўсюджанню ў рэгіёне ба- рочна-ракайльнага ты пу палацаў. Ад барока тут запазычвалася агульнае кампазіцыйнае рашэнне._ Дэкор фасадаў і інтэр’еры ствараліся пад уплывам французскага ракако. З ’яўленне апошняга ў пачатку XVIII ст. было выклікана крызісам абсалютызму і дамінаваннем ў арыстакратычным асяроддзі геданістычнага светаўспрымання. Суперніцтва паміж магнатамі прыводзіла да ўсё большага дэкаратыўнага аздаблення іх рэзідэнцый. Пры гэтым шырокае ўжыванне атрымаў складаны абстрактны арнамент, які нагадваў ракавіну, што і вызначыла назву новага стылю (у перакладзе з французскай мовы “rocaille” азначае “невялікі драблёны камень” ці “ракавіна”). Сярод характэрных рыс ракако вылучаюцца надзвычайная вытанчанасць, элегантнасць і лёгкасць пабудоў, крывалінейныя абрысы і хвалістая паверхня сцен, а таксама празмернасць дэкору.

Менавіта ў такім кірунку адбывалася стварэнне комплексу каралеўскіх рэзідэнцый у Гродне, які ўзводзіўся ў 1730—1750 гг. для караля 'Аўгуста III на месцы Старога і Новага замкаў (арх. Д. Пёпельман, I. Яўх,І. Кнобель). Галоўная ўвага тут надавалася Новаму замку, пераўтворанаму ў Каралеўскі палац. Згодна плану ён меў П-падобную форму, два асноўных і антрасольны паверхі. Уезд у комплекс быў вылучаны брамай з вы^вамі сфінксаў. Парадны фасад палаца ўпрыгожваў рызаліт з падвойнымі пілястрамі. Цэнтральнае месца ў планіроўцы займала вялікая Круглая зала, якая выступала на тыльным фасадзе паўкруглым эркерам, злучаным з вялікай капліцай. У палацы праводзіліся пасяджэнні сейма, а таму тут меліся асобныя Сенатарская і Пасольская залы. Стары замак таксама атрымаў новае барочнае аздабленне, але выконваў толькі дапаможную функцыю. У далейшым тэты комплекс быў значна перабудаваны і зараз прыстасаваны пад краязнаўчы музей і бібліятэку.

У 1770— 1780 гг. па жаданню караля Станіслава Аўгуста ў наваколлі Гродна архітэктарам Дж. Сака былі ўзведзены яшчэ тры “пацешныя” сядзібы — Станіславава, Аўгустова і Панямунь, якія вылучаліся насычаным дэкорам і шыкоўнымі інтэр’е- рамі. Да нашага часу з іх ацалела першая, якую пазней дабудавалі да двух паверхаў ды аддалі пад сельскагаспадарчы інстытут, і трэцяя, дзе частку мураваных сцен

замянілі на драўляныя.

102

Каралеўскі комплекс у Гродна стаў прыкладам для айчынных магнатаў і заклаў у Беларусі ўяўленне аб ідэальнай тагачас-

най рэзідэнцыі, якая мела паўзамкнёную

сіметрычную аб’ём-

на-прасторавую кампазіцыю. Пры гэтым

палац размяшчаўся

вакол параднага двара.таму быў ці П-падобным ці складаўся з галоўнага корпуса і двух бакавых флігеляў, звязаных паміж са­ бой аркадамі альбо крытымі галерэямі. Болынасць залаў асноўных паверхаў адводзілася пад анфілады парадных пакояў, а жылыя ды гаспадарчыя памяшканні размяшчаліся на цокальным ўзроўні, а таксама на антрэсольным паверсе, які займаў былы паддашак, пашыраны дзякуючы “ламанаму даху” і асветлены круглымі вокнамі-люкарнамі. Значная ўвага надавалася афармленню прылягаючых да палаца тэрыторый. Перад ім ствараўся “зялёны” партэр, а на астатняй тэрыторыі разбіваўся рэгулярны парк з алеямі, лабірынтамі, альтанкамі, аранжарэямі, скульптурамі і вадаёмамі.

Аднымі з першых успрынялі змены ў палацавым дойлідстве Радзівілы. Іх замак у Нясвіжы ў час Паўночнай вайны быў значна пашкоджаны.

Нясвіжскі замак

Яго аднаўленне ў стылі барока працягвалася да 1780-х гг. (арх. К. Ждановіч, М. Педэцці, К. Спампані, А. Лоцы). Палацавы комплекс атрымаў замкнёны выгляд з вялікім унутраным дваром. Галоўны корпус быў надбудаваны да чатырох паверхаў. Яго парадны фасад упрыгожвалі пілястры і ляпніна, а на трохвугольным франтоне размесцілася выява радавога герба. 3 тыльнага боку палац меў тэрасу з чатырма вуглавымі вежамі. Анфілада парадных пакояў складалася з 12 вялікіх залаў (Каралеўская, Гетманская, Мармуровая),

103

аздобленых вытанчанай разьбой, ляпнінай, роспісамі і кафлянымі комінамі. Два старых бакавых корпусы сталі трохпавярховымі і былі злучаны з палацам. Галоўнай дамінантай комплексу з ’яўлялася пяціярусная веж а з гадзіннікам,якая ўзвышалася над будынкам былой казармы. Яшчэ адна трох’ярусная вежа знаходзілася над брамай. Парк займаў плошчу ў 100 га і складаўся з пяці ландшафтных кампазіцый (Замкавы, Стары, Японскі, Англійскі і Новы паркі),звязаных паміж сабой сістэмай алей,каналаў і азёрамі Замкавае і Дзікае. Зараз Нясвіжскі комплекс знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.

Нясвіжскі палац лічыўся афіцыйнай рэзідэнцыяй Радзівілаў, а таму побач з ім у прыгарадзе Альба з сярэдзіны XVIII ст. пачаў стварацца новы комплекс для адпачынку, які займаў плошчу больш 200 га (арх. JI. Лютніцкі, К. Спампані і М. Педэцці). За аснову кампазіцыі тут былі ўзяты шматканцовыя “зоркі” з промня- мі-алеямі і плошчамі ў цэнтры. Выгляд васьміканцовай зоркі атрымала сістэма каналаў. У месцы іх перасячэння быў створаны круглы стаў з штучным востравам. Уздоўж алей і каналаў, а таксама на плошчах і востраве былі ўзведзены шматлікія пабудовы — двухпавярховы палац і эрмітаж, драўляны Троіцкі касцёл з 12 разнымі алтарамі, цэнтрычная трох’ярусная альтанка з вежамі-мінарэтамі, чатыры экзатычныя млыны і г.д. Госці жылі ў 180 крытых саломай чатырохпакаёвых “хатках” у народным стылі.

Сярод іншых палацава-паркавы х комплексаў неабходна адзначыць рэзідэнцыю Валовічаў у в. Свяцк пад Гродна, якую ўзвялі ў 1779 г. па праекту Дж. Сака. Яго галоўны двухпавяр­ ховы корпус быў злучаны з бакавымі флігелямі выгнутымі кры­ тым! галерэямі. Цэнтрам унутранай планіроўкі з ’яўлялася вялікая васьмігранная парадная зала, выступаючая на паркавым фасадзе зашклёным эркерам. Палац быў размешчаны ў глыбі пар­ ка, які па перыметру абкружаў каскад з чатырох штучных вадаёмаў і сад. Зараз тут размешчаны санаторий.

У Птску да нашых дзён захаваўся барочны палац М. Бут - рымовіча (1784— 1790 гг., арх. К. Шыльдгаўз). У плане П-падоб- ны,ён меў асноўны і цокальны паверхі,яго парадны фасад быў арыентаваны на бераг ракі, а эркер галоўнай залы выходзіў на вуліцу. У савецкі час тут быў размешчаны Палац піянераў.

У тыя часы ўзводзіліся і барочныя рэзідэнцыі духоўных іерархаў. У 1762— 1785 гг. архітэктарам I. Глаўбіцам для праваслаўнага архіепіскапа Г. Каніскага ў Магілёве быў пабудаваны трохпавярховы архірэйскі палац з складанай канструкцыяй даху. Зараз ён цалкам адрэстаўраваны і аддадзены грамадскім арганізацыям горада.

104

На жаль, болыпасць астатніх айчынных палацаў XVIII ст. знаходзіцца сёння ў паўразбураным стане (рэзідэнцыі Сапегаў у Ружанах Пружанскага раёна, Храптовічаў у Шчорсах Навагрудскага раёна, Цэханавецкіх у Бачэйкаве Бешанковічскага раёна) ці значна перабудавана палац М. Радзівіла ў Дзятлаве (1751) быў пазбаўлены арыгінальных вуглавых вежаў і перароблены пад бальнічны корпус, а рэзідэнцыя Лапацінскіх у Лявонпалі Міёрскага раёна (1750, арх. А. Гену) зараз пераабсталёўваецца пад храм).

Узводзіліся ў тыя часы і адносна невялікія барочныя сядзібы. Яны мелі лаканічны дэкор,“ламаны” дах і анфіладу парадных пакояў. Падобны комплекс, прыстасаваны зараз пад школу-інтэр- нат, быў пабудаваны ў 1770-я гг. пад Брэстам у в. Скокі — радавым маёнтку вядомага пісьменніка Ю. Нямцэвіча. Яшчэ адна знакамітая сядзіба знаходзілася ў в. Мерачоўшчына Івацэвіцкагараёна. У 1746 г. тут нарадзіўся Т. Касцюшка. На жаль, будынак быў спалены ў 1944 г., але ўжо распачаты работы па яго аднаўленню.

Такім чынам, у XVIII ст. у Беларусі з ’явіліся першыя велічныя палацава-паркавы я комплексы, якія ўвасобілі ўсе найлепшыя дасягненні тагачаснага еўрапейскага дойлідства і мастацтва.

9.4. Культавая архітэктура Беларусі. Школа “Віленскага барока’

Першым помнікам барока ў храмавым дойлідстве стаў езуіцад каспёл Джазу Рыме, (1568—1581). Ягб дубліраванне езуітамі ў розных краінах свету прывяло да хуткага распаўсюджання новага стылю. Найбольш раннім ва Усходняй Еўропе культавым помнікам барока стаў езуіцкі касцёл у Нясвіжы, пабудова якогя ажыццяулялася па ініі^ьвгйБте М3?.’Еадзівіла Сіроткі (арх. Я.М. Бернардоні, 1587— 1593).

Згодна кампазіцыі храм уяўляў сабой трохнефавую крыжо- ва-'купальную базіліку з пауЩругдаЖапНдаЙ д дзвюма/ранёнымі капліцамі па баках. У параўнанні з касцёлам Эль Джэзу ён меў меншыя памеры, болын лаканічны дэкор (пілястры, нішы са скульптурамі), а таксама дзве цыліндрычныя вежы з байніцамі на галоўным фасадзе, якія пазней былі разбураны.

Нясвіжскі касцёэі заклаў асновы барока ў айчыннай культавай архітэктуры. Разам з тым працяглы перыяд яно.. лерапляхалася з гатьшна^рШёсансавымі традыцыямі,_што знайшло свае адлюстрав_анне..-ў- Мікалаеўскгм касцёле ў Міры (1599— 1605). Згодна кампазіцыі — гэта

Езуіцкі касцёл Божага цела ў Нясвіжы

трохнефавая базіліка. Яе галоўны фасад быў вылучаны рялікай чатырох’яруснай вежай, да якой з бакоў прымыкалі дзве цыліндрычныя вежачкі. Фасады храма аздаблялі глыбокія арачныя нішы'і аналагічныя ім ваконныя праёмы.

На працягу XVII—пачат- ку XVIII ст. эвалюцыя баро­ ка вызначыла два асноўных кдрункі свайго развідця ў Бе­ ларусь

Па-першае, у масавым па­ радку ўзводзіліся адносна невялікія бязвежавыя ці двухвеж авы я базілікі, вонкавае аблічча якіх захоўвала ману- ментальна-суровы характар. Гэта касцёл Міхаіла Арханге­ ла ў Міхалішках (1653—1662, Астравецкі раён), Міхайлаўскі

касцёл у Навагрудку (1724), Марыінскі касцёл у Вішневе (1637— 1641,Валожынскі раён).

Міхайлаўскі касцёл

у Навагрудку

Па-другое, у Беларусі будаваліся буйныя крыжова-

Щкупальныя саборы з двухвежавым галоўным фасадам, якія лічыліся найбольш прадстаўнічымі храмамі правін-

106

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]