Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

помнікі рускім войскам, а ў 1997 г. — і французскім салдатам. У памяць аб баях за Віцебск у 1912 г. быў узведзены 26-метровы абеліск з выявай двухгаловага арла і чатырма марцірамі па баках.

Па-трэцяе, асобныя помнікі ставіліся на могілках загінуўшых афіцэраў. Пахаванні рускіх генералаў маюцца: у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна — Е. Гампера; [Слоніме — М. Лявіцкага; в. Саколішча пад Расонамі — П. Кульнева. Месца гібелі невядомага французскага афіцэра ў в. Алянец пад Смаргонню адзнача­ на капліцай.

Па-чацвёртае, ва Усходняй Беларусі існуе шмат курганных могільнікаў, якія ў памяць аб пахаваных салдатах называюць '“французскімі” ці “напалеонаўскімі” (в. Воранава Полацкага ра­ ёна, в. Грынькі і Рыжанкі Чашніцкага раёна, в. Ціміразева Сенненскага раёна).

Па-пятае, са знаходжаннем Напалеона ў Беларусі звязаны

сядзіба ў Бешанковічах і палац губернатара ў Віцебску, дзе ён спыняўся на адпачынак.

Рух дзекабрыстаў у Беларусі адзначаны некалькімі памят­ ным! месцамі. У в. Парычы Светлагорскага раёна знаходзіцца магіла сасланага сюды сябра А. Пушкіна — М. Пушчына (1800— 1869). У в. Выганічы пад Ракавам у 1987 г. быў устаноўлены мемарыяльны знак А. Бястужаву (1797— 1837), які жыў тут у 1821— 1822 гг. Цікавым помнікам гісторыі з ’яўляецца і Бабруйская крэпасцъ, дзе па плану “Паўднёвага таварыства” ў 1823 г. планаваўся арышт А ляксандра I. Пасля правалу паўстання ў казематах крэпасці чакалі суда кіраўнікі дзекабрыстаў (У. Кюхельбекер і інш.).

Бясцэнным багаццем Беларусі сталі памятныя мясціны, распавядаючыя пра жыццё і творчасць славутых землякоў. У в. Завоссе Варанавіцкага раёна нарадзіўся і правёў першыя гады свайго жыцця А. Міцкевіч (1798— 1855). У 1998 г. фальварак быў адноўлены і прыстасаваны пад музей. Далейшы лёс паэта аказаўся цесна звязаны з Навагрудкам, дзе ў сядзібе паэта з 1938 г. таксама дзейнічае музей, а непадалёк ад замка быў на­ сыпаны курган Бессмяротнасці (1924— 1931) і пастаўлены помнік (1992, В. Янушкевіч). Ушанавана памяць аб ім і ў іншых гарадах Беларусі — помнікі А. Міцкевічу ўпрыгожваюць бульвар у Брэсце (1965) і сквер у Мінску (2003). Важную ролю ў яго творчасці адыграла Хугановіцкая сядзіба каля в. Карчова Баранавіцкага раёна, дзе ён сустрэў сваё першае каханне — М. Верашчаку. На жаль, ад самой сядзібы амаль нічога не засталося, але ацалеў масіўны “Камень філарэтаў”, дзе А. Міцкевіч сустракаўся са сваімі сябрамі: паэтам-раман- тыкам з-пад Маладзечна Т. Занам (1796— 1855), магіла

199

якога знаходзіцца ў в. Смаляны пад Оршай; фалькларыстам Я. Чачотам (1796— 1847) з в. Малюшычы Навагрудскага раёна, дзе ў гонар 200-гадовага юбілея адкрылі помнік; нацыянальным героям Чылі, геолагам I. Дамейкай (1802— 1889), помнік якому пастаўлены на радзіме — у в. Мядзведка пад Карэлгчамі.

Ш эраг вядомых помнікаў архітэктуры ў тэты час аказаліся непарыўна звязаны з вядомымі дзеячамі культуры. Мастак Н. Орда пэўны час жыў у Пінскім палацы свайго дзеда М. Бутрымовіча. Пісьменнік У. Сыракомля (1823— 1862) стаў першым даследчыкам гісторыі Нясвіжа, дзе ўдзячныя нашчадкі ўстанавілі ў яго гонар мемарыяльныя дошкі ў езуіцкім касцёле (1902) і на сцяне палаца Радзівілаў (2002). У Мінску на вул. Інтэрнацыянальнай ацалеў дом, дзе ў пачатку 1830-х гг. жыў кампазітар

С.Манюшка (1819— 1872).

Шэрагам мемарыялаў прадстаўлена і нацыянальна-вызва- ленчае паўстанне 1863 г. У Свіслачы сярэднюю адукацыю атрымаў будучы кіраўнік паўстання К. Каліноўскі (1838— 1864). Да нашага часу тут ацалеў будынак гімназіі, на сцяне якой змешчана адпаведная памятная дошка. Акрамя гэтага, маецца ў пасёлку і помнік рэвалюцыянеру (1958, 3. Азгур). Непадалёк ад яго ў 1928 г. быў адкрыты манумент генералу Р. Траўгут у (1826— 1864), які таксама вучыўся ў мясцовай гімназіі. У в. Мілавіды Баранавгцкага раёна на месцы жорсткай бітвы паўстанцаў з царскімі войскамі ў 1930— 1933 гг. была ўзведзена неакласічная капліца. Пахаванні паўстанцаў захаваліся ў в. Плебань Маладзечанскага раёна, в. Новая Папіна Драгічынскага раёна, в. Куранец і Уладыкі Вілейскага раёна.

'Д ругая палова XIX ст. стала часам складвання беларускамоўнай паэзіі і прозы. Адным з яе заснавальнікаў лічыцца В. Дунін-М арцінкевіч (1807— 1884). Памятным месцам, звязаным з яго жыццём, з ’яўляецца Пішчалаўскі замак у Мінску, куды пісьменнік разам з дачкой Камілай быў кінуты больш чым на год за падтрымку паўстання 1863 г. Апошнія гады жыцця ён правёў у ф. Люцынка пад Ракавам, непадалёк ад якога і быў па­ хаваны — на могілках у в. Падневічы Валожынскага раёна

(помнік пастаўлены ў 1977 г.). У Смаргонскім раёне існуе шэ­ раг гістарычных месцаў,маючых дачыненне да Ф. Багушэвіча (1840— 1900). У в. К уш ляны ацалела сядзіба літаратара (зарас­ тут музей). А ў в. Ж упраны знаходзіцца яго магіла, на якой у 1975 г. устанавілі мемарыяльную стэлу. Да таго ж на галоўна^ вуліцы гэтай вёскі ў 1958 г. яму быў адкрыты помнік. Дамяць аб М. Багдановічу (1891—,1917) у Мінску ўшанавана помнікам паэту перад Оперным тэатрам / 1981, С. Вакар), а таксама адкрыццём у 1991 г. у Траецкім

200

Сядзіба

Ф . Багушэвіча

ў в. Кушляны

прадмесці літаратурнага м узея.' Яшчэ адзін дом-музей паэта з 1986 г. дзейнічае ў Гродна. Акрамя таго, у в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна, дзе паэт калісьці пражыў некалькі ме-

сяцаў — у 1977 г. быў устаноўлены помнік,

а ў 1981 г. паса-

джаны мемарыяльны “Максімаў сад”.

У

гонар

Цётпкі

А. Пашкевіч (1876— 1916) на яе радзіме

ў Шчучыне

ў 1998

г.

быў адкрыты помнік (А. Заспіцкі). Да таго ж, у в. Шастакоўцы Шчучынскага раёна ац&лела яе пахаванне, дзе ў 1937 г. сваякамі было ўстаноўлена надмагілле.

Десна звязаны з Беларуссю і лёс шэрагу сусветна вядомых дзеячоў культуры. Так, Дастаеўскія з 1506 г. валодалі в.Дастоева ў Іванаўскім раёне, дзе ў 1971 г. быў адкрыты літаратур- на-краязнаўчы музей самага вядомага прадстаўніка гэтага шляхецкагароду — Ф. Дастаеўскага (1821— 1881). Большую частку свайго жыцця правяла ў Беларусі Э. Ажэшка (1841— 1910), якая нарадзілася ў в. Мількаўшчына пад Гродна. “Універсітэтам свайго жыцця” пісьменніца называла в. Людвінава Драгічынска-

га раёна, дзе яна жыла ў 1858—1864 гг.

Далейшы ж лёс

Э. Ажэшкі аказаўся звязаным з Гродна — яе

тутэйшы дом за­

раз прыстасаваны пад музей, а перад ім у 1929

г. быў устаноўле-

ны помнік. Да таго ж на тутэйшых могілках захавалася паха­ ванне Э. Ажэшкі з надмагіллем у выглядзе мармуровага кры­ жа. Цікавым гістар&ічным аб’ектам таксама з ’яўляецца і сядзгба “Здраўнёва” каЛя в. Койтава Віцебскага раёна. Каля 30 год (1890— 1920) яна належыла I. Рэпіну (1844— 1930) і яго сваякам. Музей пачаў тут працу ў 1988 г., а ў 2000 г. была цалкам завершана рэстаўрацыя рэзідэнцыі славутага мастака.

Першая сусветная вайна на доўгія тры гады падзяліла Беларусь. Месцамі бязлітасных бітваў сталі айчынныя шэдэўры архітэктуры — Крэўскі замак быў пераўтвораны

201

немцамі ва ўмацаваны апорны пункт. Сведкамі тых часоў з ’яўляюцца і шматлікія доты, узведзеныя калісьці па ўсей былой прыфрантавой лініі (шмат ацалела пад Смаргонню). Захаваліся ў Беларусі з тых часоў і салдацкія пахаванні. Нямецкія могілкі размешчаны ў в. Дзясятнікі Валожынскага раёна, салдаты аўстравенгерскай арміі пахаваны ў в. Кушляны. Буйныя могілкі рускіх вайскоўцаў знаходзяцца ў в. Брусы і Княгінін Мядзельскага ра­ ёна, в. Сноў Нясвіжскага раёна, в. Тамашоўка Брэсцкага раёна.

Такім чынам, айчынная гістарычная спадчына XIX —па- чатку XX ст. вельмі разнастайна і мае вялікую каштоўнасць не толькі для Беларусі, але і для суседніх дзярж аў.

16.4. Помнікі гісторыі БССР. Асноўныя мемарыялы

Бурлівыя рэвалюцыйныя падзеі таксама пакінулі свой адбітак у Беларусі. Менавіта ў Мінску ў 1898 г. прайшоў I з ’езд РСДРП. Дом П. Румянцава, дзе ён праходзіў, быў пераўтвораны ў музей у 1923 г. (адноўлены ў 1948 г.). Напамінам аб савец- ка-польскай вайне 1919— 1921 гг. служаць адзначаныя стэламі і абеліскамі могілкі паўшых чырвонаармейцаў у Дзяржынску (1959), в. Калодзежы Чэрвеньскага раёна (1975), Клецку (1967), в. Станькава Дзяржынскага раёна (1957). Акрамя гэтага, у Мінску захаваўся будынак, дзе ў 1917 г. працаваў гарадскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а ў Лунінцу — дом, прыстасаваны ў 1918— 1919 г. пад штаб палескіх паўстанцаў (абодва адзначаны памятнымі дошкамі). У Бабруйску ў 1927 г. помнік быў устаноўлены на месцы пахавання некалькіх тысяч палонных чырвонаармейцаў, закатаваных у тутэйшым польскім канцлагеры. Мемарыяльнае значэнне мае ф. Дзяржынава пад Івянцом. Менавіта ён з’яўляецца радзімай Ф. Дзяржынскага (1877—1926). 3 нагоды яго 100-гадовага юбілею тут быў адкрыты музей і пастаўлены помнік (С. Вакар). Да таго ж у Івянецкім краязнаўчым музеі захоўваюцца асабістыя рэчы і перапіска “Жалезнага Фелікса”.

Сярод айчынных дзеячаў культуры міжваеннага перыяду асобнае месца займае мастак М. Шагал. У Вщебску ў доме, дзе ён нарадзіўся, з 1997 г. дзейнічае музей, каля якога размешчана скульптурная кампазіцыА~“СкрыпК'а Ш агала”. Акрамя гэтага, у 1992 г. у горадзе быў адкрыты помнік вялікаму жывапісцу

(А. Гвоздзікаў). Мемарыяльнае значэнне мае і в. Багданава Валожынскага раёна, дзе жыў і быў пахаваны мас­ так Ф. Рушчыц. У размешчаным побач Гальшанскім краязнаўчым музеі яго творчасці прысвечана частка экспазіцыі. У в. Ліпляны Глыбоцкага раёна ў 1982 г. на магіле

202

мастака Я. Драздовіча была пастаўлена стэла з партрэтным барэльефам. У Мінску помнік яму быў адкрыты ў 1990-я гг. у Траецкім прадмесці (I. Голубеў).

Шмат гістарычных помнікаў савецкага часу было прысвечана дзейнасці вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Памят­ ным! мясцінамі, звязанымі з іх жыццём, з’яўляюцца Дамы творчасці літаратараў, якія дзейнічалі ў неагатычнай сядзібе XIX ст. у Мар’інай Горцы каля Пухавіч (1935— 1941) і ў в. Каралішчавічы пад Мінскам (1949—1986).

Сярод мемарыялаў, што ўшаноўваюць памяць аб Я. Купале (1882—1942), у першую чаргу трэба назваць пераўтвораную ў 1972 г. у запаведнік в. Вязынку пад Радашковічамі, дзе і нарадзіўся I. Луцэвіч. У Мінску у 1945 г. быў заснаваны лгтаратур - ны музей Я. Купалы, для якога ў 1959 г. узвялі асобны будынак, размешчаны непадалёк ад таго месца, дзе да вайны жыў паэт. У 1972 г. побач з ім быў устаноўлены помнік (А. Анікейчык,А. Заспіцкі і інш.). У філіялы музея пераўтвораны: в. Харужанцы Лагойскага раёна, каля якой існаваў сямейны хутар Акопы — у

1992

г. тут быў устаноўлены помнік “Малады Купала” (А. Зас-

піцкі,

Г. Мурамцаў); в. Яхгмаўшчына пад Маладзечна, дзе

ён

працаваў у маладосці на

бровары; былая дача літаратара

ў

в. Л яўкі Аршанскага раёна

— тут стаіць помнік “Восень паэта”

(1982, А. Анікейчык). Магіла Я. Купалы знаходзіцца на Вайсковых могілках у М інску, помнік быў пастаўлены ў 1962 г. (А. Анікейчык,А. Заспіцкі, М. Мызнікаў).

Шэраг цікавых памятных мясцін звязана і з жыццём Я. Коласа (1882— 1956). Значная іх частка ў 1972 г. была аб’яднана ў дзяржаўны заказнік, размешчаны ў Стаўбцоўскім раёне. У склад

яго ўваходзяць: хут ар

“Акінчы цы ”, у якім

з ’явіўся

на свет

К. Міцкевіч, а таксама апісаныя ім у творах

сядзібы

“Ласток”,

“Альбуць” і “Смольня”,

дзе прайшло яго дзяцінства і мала-

досць. Паміж сабой яны

аб’яднаны мемарыялъным Ш ляхам

Коласа”, што ўключае больш 40 драўляных тэматычных кампазіцый. Літаратурны музей Я. Коласа ў Мінску пачаў сваю працу ў 1956 г. у доме, дзе літаратар жыў з 1944 г. Якасна новае афармленне ў 1972 г. атрымала і сталічная пл. Я. Коласа — акрамя помніка пісьменніку ў яго склад увайшлі кампазіцыі “Сы- мон-музыка” і “Дзед Талаш” (3. Азгур, Г. Заборскі і інш.). Пахава­ ны Я. Колас на Вайсковых могілках у Мінску — у 1970 г. намагіле была ўстаноўлена гранітная стэла з яго барэльефам.

Ушанавана ў Беларусі памяць і аб іншых айчынных літаратарах. Так, у мінскай кватэры П. Броўкі (1903—1980) у 1984 г. быў утвораны літ арат урны музей. А на сталічных Усходніх могілках у 1985 г. устанавілі бронзавы

203

помнік паэту (С. Вакар, Ю. Казакоў). Непадалёк ад яго пахаваны У. Караткевіч (1930— 1984), помнікі ў гонар якога былі ўзведзены ў 1990-я гг. у Віцебску і Оршы. Таксама на Усходніх могілках знаходзіцца і магіла В. Быкава (1924—2003), адзіны памятны знак якому пакуль пастаўлены ў п. Старыя Дарогі.

Значны ўклад у развіццё савецкай навукі ўнесла Беларусь. Менавіта ў Мінску нарадзіўся адзін з заснавальнікаў касмічнай праграмы СССР акадэмік Я. Зельдовіч (1914— 1987), бронзавы бюст якога быў устаноўлены каля інстытута кібернэтыкі ў 1978 г. У Глыбокім прайшлі першыя гады жыцця знакамітага авіяканструктара П. Сухога (1895— 1975). 3 1985 г. тут працуе мемарыяльны музей, а ў 1996 г. на ўездзе ў горад быў устаноўлены знішчальнік “Су-17”. Магілёў стаў радзімай палярніка і вучонага

О.

1930-я гг. узначальваў экспедыцыі цеплахода “Чалюскін” і дрэйфуючай станцыільдзіны на Паўночны полюс. У яго гонар у Магілёве на­ званы праспект, а ў 1990-я гг. адкрыты музей. Вядомым савецкім дзяржаўным дзеячом быў ураджэнец в. Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна А. Грамыка (1909—1989). Амаль 30 год ён займаў пасаду міністра замежных спраў СССР. У 1983 г. яму быў пастаўлены помнік у Гомелі. Шырокую вядомасць атрымалі і айчынныя лётчы- кі-касманаўты П. К лім ук і У. Кавалёнак, бронзавыя бюс­ ты якіх стаяць на радзіме адважных герояў — адпаведна

Мемарыял “Востраў Слёз” у Мінску ў Брэсце (1978) і Крупках (1984). Апошнія дзесяцігоддзі айчыннай гісторыі таксама аказаліся напоўнены адметнымі падзе-

ямі. Вайна ў Афганістане (1979—1989) забрала жыццё больш чым 750 беларускіх вайскоўцаў. У М інскуў 1996 г. каля Траецкага прадмесця быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Востраў Слёз”, які ўшаноўвае памяць усіх паўшых воі- наў-інтэрнацыяналістаў. Помнікі афганцам таксама былі ўстаноўлены ў Віцебску (1997) і Глыбокім, а ў Дзятлаве ў

іх гонар на п’едэстал пастаўлена БМП.

204

Вельмі трагічны вынік для Беларусі мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС (1986). Былі ліквідаваны дзесяткі населеных пунктаў. Своеасаблівыя могілкі “загінуўшых” вёсак былі ўтвораны ў 1996 г. у Слаўгарадзе.

Менавіта ў Беларусі ў снежні 1991 г. быў пакладзены печа­ тан ліквідацыі СССР. Пры гэтым рэзідэнцыя Віскулі ў Белавежскай пуш чы пераўтварылася ў самы вядомы ў свеце айчынны помнік гісторыі.

Такім чынам, гістарычная спадчына Беларусі на самой спра­ ве насычае наша мінулае рознакаляровымі фарбамі. Знакамітыя падзеі, а таксама творчасць славутых пісьменнікаў і паэтаў сталі асноўнымі яе адметнасцямі. Усведамленне яе непамернай каштоўнасці стане першай праявай абуджэння беларускага на­ роду і адраджэння нацыянальнай самасвядомасці.

Кантродьныя пытанні і заданні

1.Ахарактарызуйце сутнасць і адметнасці помнікаў гісторыі.

2.Вылучыце асноўныя групы помнікаў гісторыі IX—XVIII стст.

3.Адзначце найболып важныя мемарыяльныя аб’екты XIX— пачатку XX ст.

4.Дайце адзнаку гістарычнай спадчыны часоў БССР.

Аітаратура

Варавва А. Этюды о Беларуси. Мн., 2002.

Их именами названы...: Энцикл. справ. Мн., 1987.

Музеі Беларусі / Склад. А.Б. Сташкевіч, В.М. Котава і інш. Мн., 2001.

Путешествуйте по Белоруссии: Справ.-путеводитель. Мн., 1986. Чернатов В.М. Памятники военно-исторической и боевой

славы. Мн., 1990.

JS D oijL

205

СЛОУНІК ТЭРМІНАУ

Абеліск — гранёны слуп, звычайна прамідальна завостраны ўверсе.

Абклад — аздоба пераплёту кніг і абразоў.

Абраз — напісаныя на дошках ці палатне па вызначаных ка­ нонах выявы Хрыста, Маці Божай, апосталаў і асобных сцэн з Бібліі. Уласціва хрысціянскай канфесіі.

Абрус — тканы, плецены ці вязаны выраб, прызначаны для засцілання стала.

Адзігітрыя — тып паказу ў абразах ці фрэсках Маці Божай з узнятай для благаслаўлення правай рукой і з юным Ісусам у левай.

Акварэль — жывапіс з выкарыстаннем фарбаў, якія разводзяцца вадой.

Аксаміт — шаўковая альбо баваўняная тканіна з густым вертыкальным ворсам, часам упрыгожаная ціснёным узорам альбо вышыўкай.

Алтар — дэкаратыўна аформленая жывапісам,скульптурай, разьбой і ляпнінай тарцовая сцяна храма ці апсіда. Таксама можа быць бакавым ці прысценкавым (прысвечаны асобным свя­ тым). Уласціва каталіцкім касцёлам.

Альтанка — малая архітэктурная форма з дрэва альбо цэглы пераважна цэнтрычная ў плане, размешчаная ў парках і прызначаная для адпачынку.

Амбон — багата дэкарыраваная трыбуна для чытання свяшчэнных тэкстаў, устаноўленая злева ад алтара. Уласціва каталіцкім касцёлам.

Андарак — доўгая шырокая спадніца з шарсцяной альбо паўшарсцяной тканіны.

Анфілада — змешчаныя на адной восі пакоі, злучаныя паміж сабой дзвярнымі праёмамі.

Аплікацыя — наклейванне ці нашыванне на аснову з тканіны, дрэва ці паперы невялікіх кавалкаў розных матэрыялаў з утварэннем пэўнага ўзору альбо выявы.

Апсіда — шматвугольны ці паўкруглы выступ за агульны перыметр сцен храма, які замыкае прастору галоўнага нефа і прызначаны для размяшчэння алтара ці іканастаса.

206

Аркада — шэраг аднолькавых па памерах арак, якія абапіраюцца на калоны альбо слупы.

Аркатурны пояс — рад несапраўдных дэкаратыўных арачак, апаясваючых сцены будынка.

Арнамент — дэкаратыўны ўзор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў.

Атлас — шаўковая ці баваўняная мяккая тканіна з гладкім бліскучым правым бокам.

Атык — прамавугольная сценка, размешчаная над карнізам і завяршаючая фасад.

Бабінец — памяшканне перад галоўным аб’ёмам храма. База — падножжа калоны ці пілястры.

Базіліка — прамавугольны ў плане будынак, дзе цэнтральны неф вышэй за бакавыя.

Байніца — вузкая адтуліна ў сцяне для вядзення агню з стралковай зброі.

Балюстрада — невысокая агароджа, якая складаецца з рада фігурных слупкоў.

Барабан — цыліндрычная ці гранёная аснова купала, што абапіраецца на сцены і слупы.

Барбакан — вынасное ўмацаванне, узведзенае перад уваходам у замак.

Барэльеф — від рэльефу, у якім выява выступае з паверхні не больш чым напалову.

Баскет — група роўна падрэзаных дрэў альбо кустарнікаў, якія ўтвараюць дэкаратыўную сценку ў парку.

Бастыён — моцнавыступаючая вуглавая частка земляных умацаванняў.

Бісер — дробныя шкляныя круглыя ці шматгранныя пацеркі з адтулінамі для нізання.

Бранзалет — упрыгажэнне з металу, шкла, косці, керамікі, дрэва ці каменю, прызначанае для нашэння на руцэ альбо назе.

Бюст — пагрудная выява чалавека.

Валюта — элемент дэкору ў выглядзе завітка ці спіралі. Вензель — мудрагелісты ўзор, складзены з пачатковых лі-

тар імя і прозвішча.

Вітраж — кампазіцыя з рознакаляровых кавалкаў шкла ў металічным каркасе.

Габелен — вытканы ўручную дыван-карціна. Галерэя — паўадкрытае выцягнутае памяшканне,

вонкавую сцяну якога замяняе каланада.

Гарэльеф — від рэльефу, у якім выява выступае з паверхні больш чым напалову.

207

Герма — слуп, завершены скульптурнай выявай галавы аль­ бо бюста.

Дэкор — сукупнасць мастацкіх сродкаў аздаблення архітэктурных збудаванняў.

Жырандоль — свяцільня, дзе ражкі размешчаны па крузе. Закамара — паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне сцяны

храма, якое па форме адпавядае скляпенню.

Іканастас — перагародка, якая завяршае центральны неф малітоўнага зала і складаецца з некалькіх радоў абразоў. Уласціва праваслаўным царквам.

Інтэр’ер — унутраны выгляд будынка.

Какошнік — штучная закамара, маючая чыста дэкаратыўнае прызначэнне.

Каланада — адзін ці некалькі радоў калон, падтрымліваючых гарызантальнае перакрыцце.

Калона — вертыкальная архітэктурна апрацаваная апора з базай і капітэллю.

Камін — пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай і прамым дымаходам.

Канон — сістэма правіл, мастацкіх прыёмаў і эстэтычных норм,якія лічацца непахіснымі.

Капітэль — мастацка аформленая верхняя частка калоны ці пілястры.

Капліца — невялікая па памерах спецыялізаваная культавая пабудова.

Карніз — гарызантальны выступ на сцяне, які падтрымлівае дах.

Кафтан — мужчынскае верхняе адзенне з дарагой тканіны, шырокае ў падоле з доўгімі рукавамі.

Кераміка — вырабы з абпаленай гліны ці яе сумесі з мінеральнымі дабаўкамі.

Контрфорс — вертыкальны выступ на сцяне будынка з мэтай яе ўмацавання.

Крыпта — скляпеністае памяшканне пад алтаром, прызначанае для ганаровых пахаванняў.

Крышталь — від шкла, у склад якога ўваходзяць вокісы свінцу альбо барыя. Найбольш удала падыходзіць для гр'авіроўкі, агранкі, разьбы і шліфоўкі.

Кунтуш — верхняе доўгае мужчынскае адзенне з сукна, падшытае футрам.

Куфар — старажытны від мэблі для захавання адзення і каштоўных рэчаў.

Ліштва — накладная фігурная планка, абрамляючая ваконны ці дзвярны праём.

208

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]