Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
325
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Лошыцкая

сядзіба

чатак XX ст.). Ва ўзгаданай вышэй в. Станькава ацалеў павільён “Скарбчык”, падобны на чатырохвежавы замак (1880). У в. Варняны Астравецкага раёна і Лынтупы Пастаўскага раёна здалёк былі бачны магутныя дэкаратыўныя вежы-данжоны (пачатак XX ст.).

Сучасны стан большасці з пералічаных помнікаў, на жаль, далёкі ад ідэальнага. Частка з іх адведзена пад адміністрацыйныя (Крупкі, Лошыца, Тарнова) і навучальныя ўстановы (Камянполле, Любча.Чырвоны Бераг), санаторыі (Краскі, Савейкі), інтэрнаты (Расоны, Ястрамбель), музеі (Пружаны), шпіталі (Поразава), а некаторыя спустошаны і паступова разбураюцца (Лынтупы, Опса). Разам з тым унікальны эклектычны выгляд робіць іх каштоўнымі помнікамі сваей эпохі і цікавымі экскурсійнымі аб’ектамі.

12.4. Гістарызм у беларускай культавай архітэктуры

У поўнай меры эклектыка ў каталіцкай мураванай архітэктуры здолела праявіцца толькі з канца XIX ст., калі была абвешчана свабода веравызнання і зняты абмежаванні на ўзвядзенне храмаў розных канфесій. У выніку да 1914 г. у Беларусі з ’явілася каля 100 новых касцёлаў. Большасць з іх пераймалі гатычныя традыцыі, але ў параўнанні з часам раман­ тызму сталі большымі па памерах, набылі падкрэслены верты - калізм і дынамічнасць кампазіцыі — Троіцкі касцёл у Відзах Браслаўскага раёна (1914), касцёл св. Антонія ў Паставах (1898— 1904), А ляксееўскі касцёл у п. Івянец Валожынскага раёна (1905— 1907). Часам яны абліцоўваліся гранітнымі блокамі, што ўзмацняла іх сярэд-

147

невяковы дух — касцёл св. Казіміра ў в. Ліпнішкі Іўеўскага ра­ ёна (1910).

3 канца XIX ст. пашырылася і ўзвядзенне неараманскіх касцёлаў, якія ў адрозненне ад неагатычных мелі болын лаканічны дэкор і манументальны выгляд. Асобныя праявы гэтага стылю праявіліся пры будаўніцтве Чырвонага касцёлу ў М інску (1905— 1910) з асіметрычнай кампазіцыяй, магутнай галоўнай ве- жай-званіцай і вялікімі вокнамі-ружамі на фасадах. Уражваюць сваей велічнасцю таксам а касцёл св. Варвары ў Віцебску (1884— 1885), Троіцкія касцёлы ў Зэльве (1913) і Косава Івацэвіцкага раёна (1878). Ж аданне падкрэсліць масіўнасць і непахіснасць храмаў знайшло сваё ўвасабленне ў муроўцы з бутавага каменню — Марыінскі касцёл у Браславе (1897).

Менш актыўна ўжываліся ў культавым дойлідстве іншыя неастылі. Касцёл св. Ант онія ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна (1904) адчуў на сябе праявы неарэнесансу і неабарока — двухвежавая базіліка з фігурнымі купаламі і валютамі была дапоўнена порцікамі з лучковымі франтонамі, буйным паўкруглым акном над уваходам і рустам. Традыцыйны для барока выгляд атрымалі Міхайлаўскі касцёл у Ашмянах (1900—1910) і Мікалаеўскі кас­ цёл у п. Свір Мядзельскага раёна (1908). Што ж датычыцца неакласіцызму, то ў ім пераважна перабудоўвалі ўжо існуючыя класічныя храмы, значна ўзбагачаючы іх дэкор — Троіцкі кас­ цёл у в. Індура Гродзенскага раёна (1825, 1901— 1904), касцёл св. Ганны ў в. Лунна Мастоўскага раёна (1782, 1895).

У тагачасным праваслаўным мураваным дойлідстве вылуча­ лася некалькі асноўных кірункаў.

Па-першае, пасля падаўлення паўстання 1863 г. актывізавалася будаўніцтва тыпавых чатырохчасткавых цэркваў. Ад імя ініцыятара іх будаўніцтва віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва яны атрымалі назву “мураўёўкі” — Антоньеўская царк­ ва ў в. Косава Івацэвіцкага раёна (1868), Мікалаеўская царква ў Лагойску (1862— 1864), Троіцкая царква ў п. Мір Карэліцкага ра­ ёна (1865). Распрацоўка гэтага напрамку прывяла да павелічэння памераў храмаў, узбагачэння іх арнаментальным дэкорам і надання купалам больш арыгінальнай формы — Пакроўская царква ў Гродна (1907), сабор Трох Свяціцеляў у Магілёве

(1909— 1911), Аляксандра-Неўская царква ў Мінску (1896— 1898) Ільінская царква ў Оршы (1880).

Па-другое, далейшае развіццё атрымаў і цэнтрычны тып храма з шматкупальным завяршэннем. Пры іх узвядзенні было рэкамендавана выкарыстоўваць культавую спадчыну Маскоўскай Русі — Васкрасенскі сабор у Барысаве (1874),Крыжаўзвіжанскісабор у Полацку (1893— 1897).

148

Капліца-пахавадьня ў Міры

Сабор Трох

Свяціцеляў

у Магілёве

Па-трэцяе, працягвалася ўжыванне “муроўкі з ізюмам” (бутавага каменю) — Казьмадзям’янаўская царква ў в. Вішнева Валожынскага раёна (1865), Пакроўская царква ў в. Турэц Карэліцкага раёна (1888).

Па-чацвёртае, у асобных выпадках храмы ўзводзіліся і з вы-

карыстаннем

еўрапейскіх неастыляў. Сяргееўская царква

ў в. Лескавічы

Ш умілінскага раёна мела рысы неараманскага

стылю (пачатак XX ст.). Пад уплывам неакласіцызму быў узве­ дзены храм у в. Доўск Рагачоўскага раёна (пачатак XX ст.).

Па-пятае,у псеўдарускім стылі перабудоўваліся атрыманыя ў іншых канфесій храмы — былыя фарныя касцёлы ў Грод­ на (1896— 1899) і Заслаўі (1868), Троіцкі касцёл у Глыбокім (1902—1908).

Масавы характар прыняло і будаўніцтва прыватных капліц. Архаічныя піраміды-паха- вальні ацалелі ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага раёна (1898)

і п. Узда (канец XIX

ст.). У сты-

лі неаготыкі былі

аформлены

капліцыў в. Панямонь, в. Свяцк і п. Сапоцкін у ваколіцах Гродна (другая палова XIX ст.).

Захаваліся таксама прыгожыя радавыя пахавальні ў псеўдарускім стылі князёў Паскевічаў у Го-

149

Касцёл св. Юрыя ў в. Паланэчка

мелі (1870—1889) і князёў Свя- таполк-Мірскіх у Міры (1904). Асобнае м есц аўтагачасн ай архітэктуры займалі мемарыяльныя капліцы — у а Лясной Слаўгарадскага раёна (1908— 1912) і в. Салтанаўка пад Магілёвам (1912).

Рамантызацыя народнага побыту і жаданне скараціць выдаткі сталі асноўнай прычынай таго,што падаўляючая большасць храмаў працягвала ўзводзіцца з дрэва. У цэлым яны паўтаралі абрысы мураваных храмаў, але былі меншых памераў і мелі спрошчаны дэкор. У в. Паланэчка Баранавіцкага раёна ацалеў неагатычны касцёл св. Юрыя (1899), а ў в. Мяжаны Брас-

лаўскага раёна — неабарочны касцёл Маці Божай (пачатак XX ст.). Сярод праваслаўных чатырохчасткавых храмаў трэба назваць царкву св. Канстанціна і Алены ў Валожыне (1866) і Троіцкую царкву ў Быхаве (1890—1899).

Арыгінальнае архітэктурнае рашэнне мелі тагачасныя сінагогі. У Гродна яна была аздоблена кілепадобнымі франтонамі і ліштвамі вокнаў у псеўдарускім стылі (пачатак XX ст.), а ў Мінску — узведзена ў мадэрнісцкім “маўрытанскім” стылі (канец XIX ст.). Лютэранскія кірхі пераважна будаваліся пад уплывам неаготыкі — храмы ў Гродна і Полацку (пачатак XX ст.). Драўляныя мячэці з высокімі мінарэтамі ацалелі да нашых дзён у Навагрудку (1855) і Іўі (1884).

Такім чынам, гістарызм у культавым дойлідстве значна ўзбагаціў айчынную архітэктурную спадчыну. Амаль поўная адсутнасць мадэрна тлумачыцца дамінаваннем у рэлігійным асяроддзі кансерватыўных поглядаў.

12.5. Рэалізм, мадэрн і авангард у айчынным мастацтве

3 сярэдзіны XIX ст. у айчынным мастацтве ўзрасла цікавасць да рэчаіснасці і на першае месца выйшла імк-' нённе да адлюстравання паўсядзённага жыцця тагачас-

150

нага грамадства. Агульнаеурапейская тэндэнцыя да аб’ектыўна- ~га натуралізму ў Беларусі была дапоўнена падкрэсленай індывідуалізацьмй вобразау з акнаніаванаем увагі на побыце простага народа”Гмаляўнічасці тутэйшых краявідаў.

Адным з першых мастакоў, які пачаў працаваць у рэчышчьі рэалізму, бы ^К ^Л льхім овіч (1840— 1916), карціны якога распавядалі пра патрыярхальнае жыццё дробнай шляхты і сялян — “Жніво”,“Вясковая дзяўчынка”,“Дажынкі”,“Шляхціч і селянін”. У падобным кірунку працаваў і другі айчынны мастак — Н. Сіяівановгч (1834— 1919). Адметнасцю яго твораў бытавой тэматыкі быў гісІхалагізм персанажаў і пільная ўвага да самых дробных элементаў кампазіцыі — “Партрэт бацькі”, “Партрэт сына”, “Партрэт дзяўчынкі”,“Стары пастух”, “Дзеці ў двары”. Адзначыўся мастак і роспісамі храмаў, а для Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу ён зрабіў мазаіку “Тайная вячэра”., У рэалістычным

'напрамку працаваў А. Гараўскі (1833—1900). Яго йартрэты вызначаліся таленавітай адухоўленасцю вобразаў — “Партрэт ма- Ц і^Т^пальш чы цы ”,‘‘Селянін’ТШ йрокую'вядомасць атрымалі і пейзажы, у якіх мастак імкнуўся да пошуку унікальных рыс асобных краявідаў і паказу некранутай прыгажосці айчыннай прыроды — “На радзіме”,“Свіслач”,“Ліпы”,“Час жніва”.

Вядомым прадстаўніком мадэрна ў айчынным мастацтве быў Ф. Руш чыц (1870— 1936). Эмацыянальная насычанасць твораў, незвычайныя ракурсы, удалае спалучэнне каларыстычнага і та-

‘нальнага вырашэння сталі праявай яго пейзажаў — “Зямля”,

^э в а 1\ “МЬын”,“Вясна”/ ‘В0бёнь’^ “З Ш ^ йНўстк^,Г “ "

Мадэрн у жывапісу праявіўся ў сімвалізме, перапляценні рэ-

альнага і фантдстычнага, павышанай экспрэсіўнасці твораў. Са­ мым вядомым прадстаўніком айчыннага авангарда быў М. ТПагал (1887— 1985). Творчы шлях гэтага славутага мастака пачаўся ў Віцебску, дзе ён вучыўся ў мастацкай школе-майстэрні Ю. Пэна. У шэрагу сваіх карцін дарэвалюцыйнага перыяду мастак у сімва- лічна-містычным духу адлюстраваў= родныя мясціны. Яго тагачасным творам была ўласціва пэўная эскізнасць малюнка і насычаная яркімі фарбамі каляровая гама (“Я і вёска”, “Над Віцебскам”,“Музыкі”,“Дом у Лёзна”).

Пошук новага ў мастацтве прывёў да пашырэння мазаік,якія вылучаліся павышанай дэкаратыўнасцю, выразнасцю рытмаў і колераў. Выкарыстоўвалі іх для аздаблення парадных фасадаў

кагіліц і грамадскіх устаноў. Сярод ацалелых

— мазаічныя^выявы

“Св. Пятра” ў капліцы в. Дяснрй (

1

9

1

.

ля” ў капШцы п. Жір’ (1904) і герба “Пагоня” над уваходам у

|

Віцебскі пазямельна-сялянскі банк (1917).

 

 

А

У скульптуры важнае месца займаў мсмарыяльны кі-

Ж

рунак, дзе галоўным заказчыкам была дзяржава

— у го-

 

нар перамог рускай арміі ўзводзіліся

абеліскі і помнікі,

 

151

неад’емным атрибутам якіх была бронзавая выява арла (Віцебек, КШрын,‘Лясная). Зарадзілася ў гэты час і гарадская паркавая скульптура — ‘Хлопчык з лебедзкм” у Аляксандраўскім скве -' ры Ш нска ^іа/4:). Больш пашыранай стала камерная скульпту­ ра. А. Скгрмунт (1827— 1874) працавала ў галіне жанравых кампазіцый — “Муза Т алія”,“Ш ляхціч у сядзібе”, акрамя таго, яна стала аўтарам шэрагу рэльефаў — выявы вялікіх князёў літоўскіх, вядомых магнатаў (Я. Радзівіл) і скульптараў (Б. Тор­ вальдсен). Атрымала тагачасная скульптура і афарміцельскі ха­ рактер. У стьілі мадэрна працаваў В. Бубпоўскі (1865— 1945),які ўпрыгожваў асабнякі керамічнымі вазамі і статуэткамі. Яго творы в’ызначаліся дынамікай, цякучасцю форм і сілуэта (“Купальшчыца”,“Прыгажуня і купідон”).

З^іачныя змены з-за роста фабрычнай вытворчасці адчувала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Каб вытрымаць канкурэнцыю, рамеснікі ўсё больш увагі надавалі дэкаратыўнаму аздабленню сваіх вырабаў. Пры гэтым авангардныя навацыі ў арнаменце паступова выцяснялі старажытную сімволіку (ткацтва, ганчарства). Далейшае развіццё атрымалі і інціыя народныя промыслы —: у касцёле Вожага Цела в. Крошын Баранавіцкага раёна захавалася каваная жырандоль,зробленая паэтам П. Багрымам (1881).

Такім чынам, гістарызм і мадэрн аказалі значны ўплыў на культурнае жыццё Беларусі. Выкарыстанне лепшых здабыткаў еўрапейскай архітэктуры і мастацтва мінулых стагоддзяў было гарманічна дапоўнена помнікамі візантыйска-рускай традыцыі. З ’яўленне мадэрну ўнесла ў гэтую эклектычную стракатасць пачуццё руху наперад да новых творчых гарызонтаў.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце прычыны перарастання рамантызму ў гістарызм.

2.Пакажыце змены ў айчынным горадабудаўніцтве.

3.Адзначце кірункі эвалюцыі палацава-паркавай і культавай архітэктуры.

4.Ахарактарызуйце ўплыў рэалізму і мадэрна на беларускае мастацтва.

Літаратура

Дробаў Л.М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971. Кулаггн А.М . Эклектыка. Мн.,2000.

Федору?с А.Т. Старинные усадьбы Минского края. Мн.,

2000.

Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн., 1994.

Якімовіч Ю.А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска. Мн., 1990.

152

Глава 13

РАЗВІЦЦЕ АИЧЫННАИ АРХІТЭКТУРЫ I МАСТАЦТВА Ў МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

13.1. Помнікі грамадскага і жыллёвага будаўніцтва БССР

Аднаўленне гаспадаркі БССР у 1920-я гг. было пераважна накіравана на прамысловае і сельскагаспадарчае будаўніцтва. Пры гэтым праблемы гарадской забудовы доўгі час лічыліся другараднымі, а вырашэнню падлягалі найбольш значныя недахопы — рамантаваліся паўразбураныя будынкі і дарогі, на пустэчах разбіваліся скверы і паркі, праводзілася вулічнае асвятленне. Толькі ў 1930-я гг. былі падрыхтаваны генеральный планы рэканструкцыі і развіцця айчынных гарадоў. Складаліся яны за межамі рэспублікі — генплан Мінска распрацавалі ў Ленінгра-

дзе

(1933— 1938),

Віцебска — у

Харкаве

(1932—1938), Гоме­

ля

— у Маскве

(1932— 1936). 3

1933 г.

у Мінску працаваў і

ўласны інстытут Белдзяржпраекта, які займаўся распрацоўкай генпланаў больш дробных населеных пунктаў (Слуцк, Барысаў, Рэчыца). Разам з тым мясцовыя прапановы ў болыйасці выпадкаў не зацвярджаліся ў Маскве, дзе быў узяты курс на стварэнне адзінага архітэктурнага аблічча СССР.

Яшчэ ў пачатку 1920-х гг. у рэчышчы мадэрна ўзнік новы кірунак — канструктывізм (ад лац. “constructio” — пабудова), прыхільнікі якога з улікам змен у тэхніцы будаўніцтва імкнуліся да максімальнай функцыянальнай мэтазгоднасці планіровачных і канструкцыйных рашэнняў. Яго адметнасцю быў лаканізм выразных сродкаў, заснаваны пры адсутнасці знешняга дэкору толькі на кантрасце вялікіх атынкаваных і зашклёных паверхняў. У 1930-я гг. яму на змену прыйшоў так званы “пралетарскі” неакласіцызм, галоўнай задачай якога было падкрэсліць манументальнасць і прадстаўнічасць тагачаснай забудовы.

153

Згодна генпланам беларускія гарады павінны былі развівацца комплексна і з цягам часу пераўтварыцца ў значныя культур- на-прамысловыя аб’екты. Важная роля адводзілася галоўнай вуліцы, уздоўж якой планавалася далейшае развіццё населеных пунктаў (у Мінску — вул. Савецкая, у Магілёве — вул. Першамайская, у Гомелі — вул. Кірава). Грамадска-адміністрацыйныя пабудовы размяшчаліся, я к правіла, у цэнтры горада, а жыллёвыя кварталы і прамысловыя аб’екты на перыферыі. Асобная ўвага надавалася стварэнню шэрагу прасторных “парадных” плошчаў, вакол якіх групаваліся найболын значныя дзяржаўныя ўстановы. Буйныя зоны масавага адпачынку арганізоўваліся ў гарадскіх парках і прыгараднай зоне (у Мінску — раён Камсамольскага возера).

Што ж датычыцца гістарычнай забудовы гарадскіх цэнтраў, то дарэвалюцыйныя жылыя і грамадскія будынкі пераабсталёўваліся для патрэб новых улад. Цэлыя кварталы былі знішчаны пры стварэнні новых гарадскіх плошчаў ці ўзвядзенні буйных грамадска-адміністрацыйных аб’ектаў. У 1930-я гг. былі ўзарваны і некаторыя з шэдэўраў культавага дойлідства — Богаяўленскі сабор, касцёлы св. Антонія і св. Ксаверыя ў Віцебску, Іосіфаўскі сабор у Магілёве,Казанскі і Петрапаўлаўскі саборы ў Мінску. Зносіліся таксама і старыя помнікі (у Гомелі — фельд­ маршалу I. Паскевічу, у Мінску — Аляксандру II).

У жыллёвым сектары з 1918 г. вялося стварэнне “бытавых камун” — вялікія кватэры ў дарэвалюцыйных даходных дамах засяляліся адразу некалькімі сем’ямі. Першы паверх у іх адводзіўся пад ўстановы сацкультбыта, а шэраг пакояў аддавалася для грамадскіх патрэб (дзіцячыя садкі, чырвоныя вугалкі, чытальні). Будаўніцтва новага мураванага жылля актывізавалася толькі з канца 1920-х гг., калі сталі ўзводзіцца “дамы-камуны”. Гэтыя будынкі мелі буйныя памеры і прадугледжвалі пакаёвае размяшчэнне жыльцоў. Цокальны і першы паверхі тут былі ў агульным распараджэнні (сталовая, бібліятэка, пральня, дзіцячы садок, актавая зала). Ж ылыя пакоі аб’ядноўваліся ў невялікія групы, якія мелі адзіны хол, кухню і прыбіральню. Дагэтуль часткова перабудаваныя дамы-камуны ацалелі ў Віцебску (1927— 1929, арх. А. Вышылескі) і Гомелі (1930— 1934, арх.

С.Шабунеўскі).

У1930-я гг. разгарнулася масавае жыллёвае будаўніцтва. Значная частка будынкаў узводзілася па агульных стан­ дартах з мінімумам дэкору. Адначасова з імі па індывідуальных праектах будаваліся “дамы спецыялістаў”, якія размяшчаліся на галоўных гарадскіх магістралях і мелі больш прадстаўнічы выгляд (Мінск, 1932— 1936,

154

арх. М. Маклецова). Ад дамоў-камун яны адрозніваліся кватэрнай планіроўкай, а таксама ўзбагачэннем фасадаў неакласічнымі ордэрнымі элементамі (калоны і пілястры,арнаментальныя ўстаўкі, ліштвы). 3 канца 1930-х гг. адбыўся пераход ад будаўніцтва асобных жылых дамоў да якасна новай забудовы цэлых кварталаў у адзіным неакласічным духу. У Мінску арыгінальны гарадскі ансамбль з шматкватэрных жылых будынкаў з 1939 г. пачаў стварацца ў раёне Круглай плошчы (арх. А. Брэгман, Р. Столер).

Разам з тым найбольш яскрава новыя падыходы ў горадабудаўніцтве ўсё ж праявіліся ў грамадскай архітэктуры. Менавіта падобныя будынкі павінны былі стаць новымі гарадскімі дамінантамі, а таму ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах. У сферы адукацыі гэта ў першую чаргу датычылася вышэйшых навучальных устаноў, большасць з якіх размяшчалася ў Мінску: вялося будаўніцтва універсітэцкага гарадка (1928— 1931, арх. I. Запарожац, Г. Лаўроў); палітэхнічнага інстытута (1930—1936, арх. Г. Лаўроў); вышэйшых партыйных курсаў(1933— 1938, арх. А. Воінаў); інстытута фізічнай культу­ ры (1936— 1939, арх. А. Брэгман,А. Воінаў). На першым этапе іх узвядзення яшчэ адчуваўся ўплыў канструктывізму, што праявілася ў нетрадыцыйных абрысах вучэбных карпусоў і вялікіх аконных праёмах. Ад неакласіцызму тут былі запазычаны порцікі, рызаліты, калоны і пілястры без баз і капітэляў. Сярэднія навучальныя ўстановы будаваліся пераважна па тыпавых праектах і толькі ў асобных выпадках атрымлівалі неакласічны

.дэкор — школа на вул. Чырвонаармейскай у Мінску мела паўкруглую каланаду над галоўным уваходам (1938— 1939, арх.

Г.Якушка).

У1930-я гг. вялося ў сталіцы БССР будаўніцтва Акадэмга-, радка (арх. Г. Лаўроў, I. Лангбард). Унікальнае рашэнне тут атрымаў галоўны корпус, які складаўся з двух прымыкаючых адзін да аднаго пад прамым вуглом аб’ёмаў, злучаных паміж са­ бой параднай трохмаршавай лесвіцай і цэнтральным вестыбюлем, над якім размясцілася вялікая зала пасяджэнняў. Для прыдання цэласнасці ўсёй кампазіцыі гэтыя аб’ёмы былі аб’яднаны па знешняму перыметру яшчэ і двухраднай масіўнай каланадай, якая надавала комплексу велічны і манументальны выгляд.

Таксама па праекту Г. Лаўрова была ўзведзена ў Мінску бгбліятэка ім. У. ЛеНгна (1930— 1934). Менавіта тут канструктывізм быў увасоблены найбольш поўна — пры праектаванні на першым месцы ўлічвалася функцыянальнае прызначэнне памяшканняў, а яе планіроўка бы­ ла заснавана на спалучэнні простых геаметрычных форм.

155

Бібліятэка

імя У. Леніна

ў Мінску

Амаль цалкам адсутнічаў і знешні дэкор — толькі галоўны ўваход акцэнтаваўся апорнымі слупамі, якія падтрымлівалі навісаючы над ім паўкруглы аб’ём.

Шмат увагі надавалася развіццю сеткі аб’ектаў культурнай сферы. Спачатку пад іх прыстасоўвалі ўжо існуючыя будынкі — у Мінскай сінагоге размесціўся яўрэйскі тэатр, а ў Чырвоным касцёле — тэатр юнага гледача. У далейшым паўсюдна пачалі ўзводзіцца дамы культуры — спачатку па індывідуальных праектах у стылі канструктывізму (Бабруйск, 1927— 1930, арх. А. Оль; Віцебск,1932, арх. А. Васільеў), а пазней і з улікам тыпавых распрацовак з выкарыстаннем спрошчанага неакласіцызму (1938,Чачэрск; 1939,Слуцк). Асобнае месца займалі дамы Чырвонай Арміі, якія вылучаліся большымі памерамі і прадстаўнічым выглядам. Найболып вядомы з іх быў Дом Чырвонай Арміі ў Мінску (1934— 1939, арх. I. Лангбард), узведзены на месцы былога архіерэйскага падвор’я. У гэтым манументальным П-падобным будынку размяшчаліся шматлікія вучэбныя і выставачныя пакоі,бібліятэка, дзве вялікія залы, спартыўны комп­ лекс з басейнам. Яго фасады ўпрыгожвалі калоны, на 3Д выступаючыя з паверхні сцен.

Буйнейшым культурным збудаваннем таго часу ў БССР быў сталічны Тэатр оперы г балету (1934— 1938). Спачатку яго праектаваннем займаўся Г. Лаўроў і меркавалася, што тут будуць арганізоўвацца складаныя тэатральныя відовішчы з выкарыстаннем кінематографа і механізмаў для хуткай змены дэкарацый. Глядзельная зала ў выглядзе амфітэатра з двума радамі балконаў разлічвалася на 3 тыс. месцаў. Але на завяршальнай стадыі праект перадалі I. Лангбарду,які скараціў

колькасць месцаў удвая і значна спрасціў знешні дэкор.

156

j

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]