Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

  1. Якая канфесійная палітыка праводзілася на далучаных беларускіх землях расійскім урадам у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст.?

  2. Як змянілася становішча сялян Беларусі у канцы XVIII – па-чатку ХІХ ст.?

  3. Чаму праводзілася палітыка насаджэння на Беларусі землеўладання расійскіх памешчыкаў?

  4. З якою мэтаю праводзілася “мяжа яўрэйскай аселасці”?

Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі

12 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Вайна была выклікана сур’ёз-нымі супярэчнасцямі паміж Францыяй і Расіяй. Яшчэ напярэдадні вайны расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітыч-най сітуацыі на беларускіх землях. Пасля таго, як у лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, захопленую ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прусіяй, было створана княства Варшаўскае. Значная частка беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Аляксандр І, расійскі імператар, заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнню імператара ў 1811 г. князі М. К. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім”. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага княства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу 10 гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залеж-насці. Але праект не быў прыняты, і прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны падтрымалі Напалеона. Князь Д. Радзівіл за свой кошт стварыў полк уланаў колькасцю 3 тыс. чалавек, які першым 16 чэрвеня ўрачыста ўступіў у Вільню.

1-я армія Барклая дэ-Толі і 2-я армія П. Баграціёна, размешча-ныя каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі. У чэрвені – ліпені 1812 г. ад-быліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Астроўна, Полацкам. Расій-скія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4–5 жніўня працягвалі адступаць.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія урада ВКЛ на чале з памешчы-кам С. Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзен-скую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магі-лёўскай губерняў было вызначана асобнае французкае праўленне. Часовы ўрад ВКЛ займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Спачатку сяляне Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, але Напалеон не зрабіў гэтага. Бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства. Узніклі пар-тызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы Барысаўскага, Жарцы Полацкага паветаў. 22 чалавекі з атрада в. Жарцы атрымалі ад царскага ўрада за мужнасць крыжы на шапкі. Даволі часта сяляне выходзілі з падпарадкавання памешчыкаў незалежна ад зоны кантро-лю: французскага або расійскага. Асабліва вострыя былі выступленні сялян 4-х паветаў на паўночным усходзе Віцебскай губерні. Для навя-дзення парадку ваенны міністр направіў туды спецыяльную каманду.

У кастрычніку 1812 г. расійская армія прымусіла Напалеона пакінуць Маскву. Баявыя дзеянні зноў пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам 14–16 лістапада 1812 г. каля в. Студзёнка на р. Бярэзіна. Далейшае адступленне французскай арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі.

Вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загінула каля 1 мільёна чалавек, якія аказваліся па абодва бакі змагання; некалькі дзе-сяткаў тысяч было рэкрутавана з беларускіх губерняў у расійскае вой-ска. Частка жыхароў заходніх губерняў удзельнічала ў вайне на баку Напалеона. Менавіта па гэтай прычыне вайна 1812 г. набыла на Бела-русі характар грамадзянскай. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі, што выклікала эпідэміі.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвясціў амніс-тыю тым шляхцічам, якія ваявалі на баку Напалеона і вярнуліся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. 30 жніўня 1814 г. быў выдадзены ма-ніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прысягнулі на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных раней зямель. Для сялян не было зроблена нічога.

Такім чынам, французска-руская вайна 1812 г. не мае падстаў лічыцца на Беларусі айчыннай.