- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Асноўныя тэрміны і паняцці
Парламентарызм – сістэма дзяржаўнай улады, пры якой вы-разна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых орга-наў пры прызначэнні прыярытэтаў ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа.
Канстытуцыйная манархія – дзяржаўны лад, пры якім улада манарха (цара) абмежавана канстытуцыяй (парламентам).
Трэцьчэрвеньская манархія – улада, якая ўстанавілася пасля роспуску 3 чэрвеня 1907 г. ІІ Дзяржаўнай думы і змен выбарчых зако-наў, якія дазвалялі царызму праводзіць палітыку банапартызму, лаві-руючы паміж памешчыкамі і буржуазіяй.
Храналогія падзей
1905–1907 гг. – першая расійская рэвалюцыя.
9 студзеня 1905 г. – “крывавая нядзеля”, расстрэл мірнай дэ-манстрацыі ў Пецярбургу, пачатак рэвалюцыі.
11–15 студзеня 1905 г. – забастоўкі салідарнасці ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Гродне, Смаргоні.
6 жніўня 1905 г. – маніфест аб скліканні думы (булыгінскай).
17 кастрычніка 1905 г. – маніфест аб палітычных свабодах і скліканні Дзяржаўнай думы.
18 кастрычніка 1905 г. – Курлаўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў Мінску.
27 красавіка – 8 ліпеня 1906 г. – І Дзяржаўная дума.
20 лютага – 2 чэрвеня 1907 г. – ІІ Дзяржаўная дума.
1 лістапада 1907 г. – 9 чэрвеня 1912 г. – ІІІ Дзяржаўная дума.
15 лістапада 1912 г. – 6 (19) кастрычніка 1917 г. – IV Дзяр-жаўная дума.
3 чэрвеня 1907 г. – маніфест аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы, канец першай расійскай рэвалюцыі.
Пытанні для самаправеркі
1. Вызначце мэты, задачы і дзеючыя сілы першай расійскай рэва-люцыі 1905–1907 гг.
2. Чаму аграрнае пытанне было галоўным у рэвалюцыі 1905–1907 гг.?
3. Якія партыі і чаму перамаглі на выбарах у І і ІІ Дзяржаўныя думы на Беларусі?
4. Якія змены адбыліся ў Расійскай імперыі ў выніку першай рэвалюцыі?
Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
Першая сусветная вайна (1914–1918) – вайна паміж дзвюма кааліцыямі дзяржаў: цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і Антантай (Расія, Велікабрытанія, Францыя) – усяго 34 краіны. У вайне ўдзельнічала 38 дзяржаў з насельніцтвам больш 1,5 млрд. чалавек. Вайна была выклікана ростам супярэчнасцей за ўмацаванне свайго панавання ў свеце, за перадзел ужо падзеленага свету і падпарадкаванне іншых народаў.
Так, Германія імкнулася стаць “Вялікай Германіяй”, Англія жадала стварыць яшчэ больш “Вялікую Брытанію”. У Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы, захапіць Канстанцінопаль (Стамбул). Галоўныя імперыялістычныя дзяржавы спадзяваліся таксама, што вайна дапаможа адцягнуць працоўныя масы метраполій ад рэвалюцыйнага руху, а каланіяльныя народы – ад нацыянальна-вызваленчага руху. Кожная з кааліцый разлічвала на маланкавую вайну і хуткую перамогу. Кіраўніцтва ІІ Інтэрнацыянала падтрымала свае ўрады і тым самым адмовілася ад ранейшых антываенных рэзалюцый аб інтэрнацыянальнай салідарнасці працоўных.
Расійскі ўрад, абсалютная большасць палітычных партый пераконвалі людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у абарону братоў-славян. Усе маёмасныя класы горада і вёскі Беларусі заявілі аб сваёй падтрымцы палітыкі царызму. У Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах былі праведзены “патрыятычныя сходы”.
Толькі бальшавікі на чале з Леніным вызначылі сваю палітычную лінію, накіраваную на ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую. Для гэтага яны выступалі за адмаўленне грамадзянскага міру і ваенных крэдытаў, за выхад сацыялістаў з буржуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, за падтрымку братання на фронце салдат ваюючых армій, падтрымку рэвалюцыйных выступленняў працоўных, за паражэнне “сваіх” урадаў у імперыялістычнай вайне.
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яна працяг-валася 4 гады, 4 месяцы і 10 дзён і дорага абышлася чалавецтву. Было забіта, паранена і скалечана 30 млн. чалавек. Пры гэтым Расія страціла 5 млн., Беларусь – 1,2 млн. чалавек.
Першы перыяд ваеннай кампаніі 1914 г. на ўсходне-еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў адзначаны двума наступленнямі рускіх войскаў: Усходне-Прускай аперацыяй 1914 г. і Галіцкай бітвай 1914 г. У ходзе наступлення на Усходнюю Прусію руская армія пасля першых поспехаў пацярпела цяжкае паражэнне і адступіла. На працягу месяца рускія войскі разбілі аўстра-венгерскую армію, занялі Львоў і блакіравалі крэпасць Перамышль.
У жніўні 1915 г. пачалося германскае наступленне ў напрамку Коўна – Вільня – Мінск, і немцы здзейснілі свянцянскі прарыў, заха-пілі г. Вілейку. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля палавіны тэрыторыі Бе-ларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.
У пачатку вайны беларускія губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся сходы, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі праявілі незадаволенасць такім стано-вішчам, што выклікала жорсткія рэпрэсіі з боку ўрада, які імкнуўся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.
З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з наступленнем германскіх войскаў больш за 1320 тыс. чалавек рушыла ў радах бежанцаў на ўсход. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Тысячы людзей гінулі ў дарозе ад розных эпідэмій. Былі разбураны многія прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. На захопленай германскімі войскамі заходняй тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі акупацыйны рэжым. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Падаткам абкладаліся бальніцы, рынкі, відовішчныя ўстановы і г.д. Сяляне здавалі немцам зерне, скуры, воўну, масла і інш. Акупанты чынілі расправы і гвалт. Тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію.
Цяжкае становішча было ва ўсходняй частцы Беларусі. У 1913–1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых – з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. Доля прадукцыі для цывільнага насельніцтва ў 1917 г. складала 15–16% да-ваеннага ўзроўню. За гады вайны адбыліся карэнныя змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Прамысловыя прадпрыемствы выконвалі ваенныя заказы, выраблялі боепрыпасы, транспартныя сродкі і іншы вайсковы рыштунак. На ўсіх прадпрыемствах, што абс-лугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Яны былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. Ра-бочы дзень не рэгламентаваўся. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4% усіх фабрычных рабочых Беларусі.
Сельская гаспадарка ўсходняй Беларусі апынулася ў выключна цяжкім становішчы. Больш паловы працаздольных мужчын былі мабі-лізаваны і адпраўлены на фронт. У многіх гаспадарках усе работы вы-конвалі жанчыны, старыя і дзеці. Прымусова пасылалася ўсё насель-ніцтва прыфрантавой паласы на абарончыя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаванне мастоў і інш. Адбываліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання, фуражу. За гады вайны плошча пасе-ваў жыта скарацілася на 18,7%, пшаніцы – на 22,1%, бульбы – на 34,2%. Пагалоўе жывёлы зменшылася на 21,5%.
Заняпад сельскай гаспадаркі выклікаў рост дарагоўлі і зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 8 разоў у параўнанні з 1913 г. Аднак масавасці рабочы і сялянскі рух не набыў.
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы ў 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 салдацкія хваляванні. Так, 22 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў, якое было жор-стка падаўлена. Але спыніць разлажэнне арміі было ўжо немагчыма. Яна паступова станавілася небаяздольнай і ўсё больш рэвалюцыяні-завалася.
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі эвакуірава-ліся ў Цэнтральную Расію. Газета “Наша ніва” была закрыта. На неа-купіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ва ўмо-вах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і Заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Гэтаму садзейнічала заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвеча аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае іга.
У сувязі з гэтым беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўніцтвам літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве кан-федыратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана ў снежні 1915 г. “Універсалам”. У ім гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалеж-насці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям роўныя правы. У гэтую дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, акупіраваныя нямецкімі войскамі. Аднак утварыць такую канфедэра-цыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол.
У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраў-най з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Былі адчынены бела-рускія школы, створаны выдавецтвы. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні дзейнічалі “Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны”, “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыс-тва”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзна-чальваў А. Луцкевіч. БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме (Швецыя) у красавіку 1916 г., і ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя), на якіх беларуская дэлегацыя выказвалася за свабоду развіваць свае інтэлектуальныя, ма-ральныя і эканамічныя сілы, за жаданне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы. Літоўцы адмовіліся ад перагавораў.
У Расіі з другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”, якія заклікалі ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення “беларускага нацыянальнага ідэалу”, узнімалі вострыя сацыяльныя праблемы і г.д. У снежні 1916 г. “Дзянніца” перастала выходзіць, у пачатку 1917 г. выданне “Светач” было спынена. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў Расійскай імперыі, прывяла да вострага палітычнага і эканамічнага крызісу. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.