Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Чаму эканамічныя рэформы 1992–1994 гг. у Беларусі пацяр-пелі правал?

2. Назавіце асноўныя напрамкі рыначных рэформ у Беларусі, якія пачалі правадзіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г.

3. Якія асноўныя рысы рыначнай эканомікі вы маглі б назваць?

Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, пашырэнне недзяржаўных, альтэрнатыўных формаў і жан-раў развіцця культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацы-янальна-культурнага адраджэння.

З мэтай узнаўлення беларускай культуры, стварэння спрыяль-ных умоў для захавання яе самастойнасці і далейшага развіцця 26 лю-тага 1990 г. быў прыняты закон аб мовах, у якім беларуская мова ста-навілася дзяржаўнай. Пры падрыхтоўцы і папулярызацыі палажэння за-кона вялікую ролю адыграла Таварыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны, якое ў 1989 г. узначальваў народны паэт Беларусі Н. Гілевіч. Намаганнямі актывістаў ТБМ выдадзена шмат твораў беларускай гіс-тарычнай спадчыны.

4 верасня 1991 г. быў прыняты закон аб культуры, які гаран-таваў свабоду творчай дзейнасці, плюралізм напрамкаў і стыляў, аба-рону інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычную накіраванасць і г.д. Паступова ствараецца нацыянальная сістэма адукацыі, якая рэгулюец-ца законам аб адукацыі, прынятым 29 кастрычніка 1991 г. Гэты закон грунтуецца на прынцыпах навуковасці з арыентацыяй на сусветны ўзровень адукацыі, дэмакратызм, экалагічную накіраванасць, пера-емнасць і бесперапыннасць.

У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Бе-ларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектныя арганізацыі. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Аднак на працягу 90-х гг. ва ўмовах эканамічнага крызісу значна скараціліся выдаткі дзяржавы на навуку. Гэта прывяло да адтоку вучоных за мяжу і ў іншыя сферы грамадскай дзейнасці. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця спрыяла развіццю гуманітарнай навукі і адукацыі. Найбольш значныя поспехі зроблены ў белару-сістыцы. Выйшлі ў свет і праведзены даследаванні па гісторыі і куль-туры Беларусі. Сярод іх працы У. Ігнатоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага, М. Шчакаціхіна, А. Мальдзіса, А. Ліса, М. Ермаловіча, У. Кона-на, Г. Каханоўскага, А. Лойкі, Г. Штыхава і інш.

Ля вытокаў сучаснага нацыянальна-культурнага адраджэння знаходзілася дзейнасць грамадскіх арганізацый гісторыка-куль-турнага і краязнаўчага напрамку “Талака” у Мінску, “Паходня” у Гродне і інш.

Прыкметнай з’явай стала правядзенне ІХ (1986 г.) і Х (1990 г.) з’ездаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурная творчасць Я. Бры-ля, В. Быкава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Дударава, вылучаецца высокай грамадзянскай пазіцыяй. Шырокую вядомасць атрымала згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, намаганнямі якога стала правядзенне з’ездаў беларусаў свету. Увагу беларускім дзеячам культуры надае і міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА, якая ў 1990 г. шырока адзначала 500-годдзе з дня нараджэння Ф. Скарыны. Далёка за межамі Беларусі святкаваліся 110-гадовыя юбілеі беларускіх песняроў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Упершыню рэспубліка стала месцам правядзення свята славянскай пісьменнасці і культуры. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічала выданне часопісаў “Спадчына”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Беларуская мінуўшчы-на” і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіра-ваных навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама дзеячоў беларускай эмі-грацыі.

Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказ-ная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. У 1992 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.

Мэтанакіраваная работа праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў. Вялі-кія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80–90-х гг. праводзіліся, напрык-лад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка, а для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Праводзяцца работы па рэстаўрацыі пом-нікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебаўскай царквы, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста, Гродна. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запавед-нік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры.

Першымі, хто ўзняў пытанне аб выхаванні нацыянальнай сама-свядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. З’явілася шмат публіцыстыч-ных выданняў, літаратары актыўна ўключыліся ў палітычнае жыццё. Выходзяць у свет цікавыя творы, з’яўляюцца новыя імёны. Адкрыццём сталі творы Р. Баравіковай, Л. Урублеўскай, Т. Бондар, А. Наварыча, А. Казловіча, братоў Дэбішаў і інш. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, якімі былі напісаны творы высокага літара-турнага ўзроўню.

У развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі значны ўклад рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, акцёры С. Станюта, М. Яро-менка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Бржазоўская, Ю. Тра-ян і інш. У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. У складзе неафіцыйнага творчага аб’яд-нання працуюць прызнаныя майстры А. Марачкін, Я. Кулік, К. Хара-шэвіч, В. Шаранговіч, М. Купава і інш. Увогуле, сучасны стан выяў-ленчага мастацтва рэспублікі характарызуецца значнасцю падзей і ажыўленнем, што звязана з актывізацыяй дзейнасці і пашырэннем мастацкага рынку.

Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Створаны Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў “Ня-міга”, калектыў па адраджэнню музычнай спадчыны “Беларуская капэ-ла” пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Традыцыйным стала правядзенне шэрагу музычных фестываляў, сярод якіх “Славянскі базар” у Віцеб-ску, “Магутны Божа” у Полацку і “Залаты шлягер” у Магілёве, фесты-валь маладых выканаўцаў у Маладзечне.

У 90-я гг. адбыліся змены ў адносінах да суайчыннікаў за ме-жамі Беларусі. Зроблены першыя крокі па азнаямленню грамадскасці з культурнымі набыткамі Н. Арсеневай, М. Сяднёва, К. Акулы, Ю. Віць-біча і інш. Наладзілася дзейнасць беларускіх культурна-асветніцкіх аб'яднанняў і таварыстваў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Рызе. У Віль-нюсе адноўлена выданне газеты “Наша ніва”.

Такім чынам, з абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь шмат зроблена для развіцця адукацыі, навукі, друку, літаратуры, мастацтва, архітэктуры. Павышаецца ўзровень самасвядомасці белару-саў, іх цікавасць да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны.

* * *

Гістарычны вопыт – багацце народа. Яго няведанне, тым больш ігнараванне, з’яўляецца памылкай, якую нельга зразумець ці апраў-даць. Адметна бяднейшым становіцца і народ, калі слаба ведае сваю мінуўшчыну, гісторыю сваіх далёкіх і блізкіх прашчураў, якія так шмат вынеслі і так многа зрабілі, каб цяпер сучасныя пакаленні сталі тымі, якімі яны ёсць. Вывучэнне гісторыі Беларусі дае магчымасць з набытымі ведамі жыць у новым тысячагоддзі, а шырока прызнаная талерантнасць беларускага народа неад’емна будзе ўключаць і гіста-рычную памяць як адну са сваіх адметных якасцей.

Храналогія падзей

Ліпень 1991 г. – міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску, які стаў традыцыйным.

Ліпень 1993 г. – І-ы з’езд беларусаў свету.

Верасень 1993 г. – першае святкаванне Дня беларускай пісьмен-насці ў Полацку.

Май 1993 г. – адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму ў г.п. Тураве (скульптар М. Інькоў).

Красавік 1996 г. – выхад у свет І тома “Беларускай энцыклапедыі”.

Студзень 1996 г. – руская мова набыла статус дзяржаўнай.

Верасень 1997 г. – хрысціянская святыня – крыж Ефрасінні По-лацкай адноўлены майстрам М. Кузьмічом.

Верасень 1998 г. – міжнароднае свята паэзіі ў Навагрудку, пры-свечанае 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Снежань 1999 г. – адкрыццё помніка Ефрасінні Полацкай (ску-льптар І. Голубеў, архітэктар В. Ягадніцкі).