- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб’явіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Пад кіраўніцтвам створанага ў Варшаве Камітэту абароны крэсаў адбывалася фарміраванне Літоўска-бела-рускай дывізіі. Адначасова на тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады “мясцовай самаабароны” з ліку польскіх памешчыкаў і шлях-ціцаў, якія павінны былі ўзяць уладу пасля адступлення нямецкіх войскаў. Ужо ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Дзя-рэчын, Ружаны, Пружаны, а ў лютым – сакавіку 1919 г. – Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пінск, Слонім.
У той жа час з Усходу, следам за адступаючымі германскімі войскамі, прасоўваліся атрады Чырвонай Арміі. На працягу канца 1918 – пачатку 1919 гг. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Сялец. Прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію і далейшае іх накіраванне на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” прывялі да шэрагу антыбальшавіцкіх паўстаняў на ўсходзе Беларусі. У Гомелі паўстанне падрыхтаваў падпольны паўстанцкі камітэт на чале з эсэрам М.М. Стракапытавым. 24 сакавіка 1919 г. паўстанцы захапілі Гомель, а 26 – Рэчыцу. Паўстанне было жорстка задушана.
На працягу вясны 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Пасля прыняцця 1 чэрвеня 1919 г. дэкрэта Усерасійскага ЦВК “Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам” сітуацыя на савецка-поль-скім фронце істотна не змянілася. Польскае наступленне працягвалася, і Чырвоная Армія пакінула Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў і Рэчыцу. Фронт, які стабілізаваўся восенню 1919 г. па лініі Полацк, р. Бярэзіна, Днепр, пратрымаўся да вясны 1920 г.
Для кіраўніцтва захопленай тэрыторыі Беларусі, названай “ус-ходнімі крэсамі”, быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е. Асмалоўскім. Акупіраваная тэрыторыя была падзелена на 2 акругі: Віленскую і Мінскую, акругі – на паветы. Адміністрацыя складалася ў сваёй большасці з ліку польскіх афіцэраў. Беларусаў у адміністрацыйныя органы не дапускалі. Органы мясцовага самакіравання, створаныя раней як бальшавікамі, так і Радай БНР, былі ліквідаваны, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, чыніла рабаўніцтва і гвалт. У куль-турным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Дзяржаўнай мовай была абвешчана польская. Былі зачынены Будслаўская гімназія, Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, да восені 1919 г. засталося каля 20. Абяцанне даць магчымасць без гвалту вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя справы, дадзенае Ю. Пілсудскім 28 красавіка 1919 г. насельніцтву былога Вялікага Княства Літоўскага, аказалася звычайнай дэмагогіяй.
Разам з тым, пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага шэраг беларускіх дзеячоў пайшоў на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогаю здзейсніць ідэю незалежнасці.
Пасля акупацыі палякамі Мінска тут быў утвораны Часовы Бе-ларускі Нацыянальны Камітэт (ЧБНК) на чале з А. Прушынскім (А. Га-рун) і яго намеснікам У. Ігнатоўскім. Камітэт імкнуўся згуртаваць усе арганізацыі Міншчыны дзеля павышэння нацыянальнай самасвядо-масці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Польшчай, камітэт дабіваўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Да канца 1919 г. уся работа ЧБНК, пераважна куль-турна-асветніцкая, абмяжоўвалася Мінскім паветам. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыў Беларускую школьную раду на чале з С. Рак-Міхайлоўскім, адкрыў каля 300 беларускіх нацыянальных школ, бела-рускія гімназіі ў Вільні і Мінску.
Польскія ўлады дазволілі склікаць 12 снежня 1919 г. Раду БНР, разлічваючы, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) дабілася перавыбараў прэзідыума Рады і замены складу Савета Мініс-траў. Быў выказаны недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і кіраўніку ўрада Антону Луцкевічу. Замест іх Раду БНР узначаліў Пётр Крачэў-скі, а ўрад – Вацлаў Ластоўскі.
Новы склад кіраўніцтва Рады выказаў пратэст супраць гаспа-дарання палякаў на Беларусі, за што быў падвергнуты рэпрэсіям. Пасля расколу 12 снежня 1919 г. прыхільнікі польскай арыентацыі: Я. Лёсік, А. Смоліч, У. Серада, С. Рак-Міхайлоўскі, В. Іваноўскі, К. Цярэшчанка – стварылі Найвышэйшую Раду. Гэтая арганізацыя 24 сакавіка 1920 г. заключыла дагавор з Пілсудскім, у адпаведнасці з якім пасля заканчэння вайны Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай.
У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі пачалі ваенныя дзеян-ні на Палессі і 5–6 сакавіка захапілі Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. 25 красавіка разгарнулася наступленне на Украіне, у выніку якога поль-скія войскі захапілі значную частку Украіны. У гэтых умовах паліт-бюро ЦК РКП(б) 28 красавіка 1920 г. зацвердзіла план вядзення ваен-ных дзеянняў супраць Польшчы, у адпаведнасці з якім 14 мая 1920 г. Заходні фронт перайшоў у наступленне, якое, праўда, не мела поспеху. Умацаваўшыся, 18 чэрвеня 1920 г. заходні фронт пачаў новае наступ-ленне, у выніку якога Чырвонай Арміяй быў заняты Ігумен (Чэрвень), 11 ліпеня 1920 г. – Мінск. З гэтага моманту ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, і ўжо 14 ліпеня яна заняла Вільню, а 19 ліпеня – Гродна.
12 ліпеня 1920 г. Антанта ў “ноце Керзана” запатрабавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі, пагражаючы ўмяшацца. Тым не менш, савецкі ўрад працягваў наступленне, у выніку якога да канца жніўня войскамі Заходняга фронту была занята ўся тэрыторыя Беларусі. Баявыя дзеянні былі перамешчаны на тэрыторыю Польшчы. 31 ліпеня 1920 г. на пасяджэнні ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі, ЦК Бунда і ЦБ прафсаюзаў г. Мінска, а таксама Мінскага губрэўкама, была прынята спецыяльная дэкларацыя “Пра абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”.
З пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю Польшчы вайна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. Але разлік на рэвалю-цыйны ўздым у Польшчы быў памылковым. Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне, а 16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і зноў занялі тэрыторыю Беларусі амаль да Мінска. Але далей працягваць ваенныя дзеянні абодва бакі не мелі магчымасці, і 12 кастрычніка было заключана перамір’е. Пасля заключэння перамір’я атрады Булак-Балаховіча ўварваліся на Мазырскім напрамку, але поспеху не мелі.
15–16 лістапада 1920 г. у Слуцку была выбрана Слуцкая бела-руская рада, якая здолела сфарміраваць 1-ю брыгаду стралкоў БНР колькасцю каля 10 тыс. чалавек. На працягу месяца – з 27 лістапада да 28 снежня 1920 г. паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях Слуц-кага, Капыльскага, Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў.
13–17 ліпеня 1920 г. адбыўся Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў абраны А.Р. Чарвякоў. З’езд устана-віў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі.
18 сакавіка 1921 г. ўрадамі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны і Польшчы быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, паводле ўмоў якога заходняя граніца БССР праходзіла ад Ушач да Докшыц, каля Радашковіч, Нясвіжа, Мікашэвіч, Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, склала 106 тыс. км2 з насель-ніцтвам больш 4 млн. чалавек. Тэрыторыя БССР у складзе 6 паветаў мела ўсяго звыш 52 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек.
Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася фактычна разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на 2 часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Слуцкае паўстанне – найбольш моцнае ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць Савецкай улады на працягу 27.11.–28.12.1920 г.
Стракапытаўскі мяцеж – антысавецкае выступленне 2-х палкоў 8-ай стралковай дывізіі ў Гомелі ў сакавіку 1919 г. пад кіраўніц-твам генерала Стракапытава. У раёне ст. Васілевічы палкі Стракапы-тава былі разбіты Чырвонай Арміяй 29 сакавіка 1919 г.
Храналогія падзей
24–29 сакавіка 1919 г. – Стракапытаўскі мяцеж у Гомелі.
8 жніўня 1919 г. – акупацыя Мінска польскім войскам.
11 ліпеня 1920 г. – вызваленне Мінска ад польскіх акупантаў. Стварэнне ВРК у Мінску.
31 ліпеня 1920 г. – прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь».
27 лістапада–28 снежня 1920 г. – Слуцкае паўстанне.
18 сакавіка 1921 г. – заключэнне Рыжскага міру.