- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанні для самаправеркі
1. Хто быў вярхоўным уласнікам земляў на этапе ранняга сярэднявечча?
2. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк?
3. Якія віды феадальнага землеўладання вы ведаеце?
4. Якія асаблівасці грамадска-палітычнага ладу адзначаюцца ў Тураве?
Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
Першыя рэлігійныя вераванні ўзніклі ў каменным веку. Аб’ек-тамі рэлігійных адносін станавіліся прыродныя з’явы, жывёлы, духі. З разлажэннем радавых сувязей узніклі політэістычныя рэлігіі (шматбож-жа). Узнікненне дзяржавы абумовіла стварэнне нацыянальна-дзяржаў-ных рэлігій (сінтаізм, іудаізм, індуізм …). Паваротным пунктам у гісторыі стала з’яўленне сусветных рэлігій: будызму (VI ст. да н.э.), хрысціянства (IV ст. н.э.), ісламу (VII ст. н.э.). Галоўная асаблівасць сусветных рэлігій – адзінабожжа (Бог адзіны і ўніверсальсальны).
Вялікае значэнне ў лёсе старажытных беларускіх зямель мела прыняцце ў X ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіх адносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўзды-му культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязей. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў Полацкую епархію. І на працягу некалькіх стагоддзяў у саперніцтве з паганствам хрысціянства зацвердзілася на беларускіх землях.
Найбольш яскрава на землях сучаснай Беларусі развівалася культура Полацкай зямлі, дзе ўжо ў XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Тураўскае Евангелле, упрыгожанае маляўнічымі застаўкамі. Матэрыялам для рукапісных кніг служыў пергамент – спецыяльна вырабленая скура цялят. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветні-цкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 – каля 1167 або 1173), тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 – каля 1182), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі.
Вышэйшым узорам тагачаснай культуры з’яўляецца манумен-тальная архітэктура. У сярэдзіне XI ст. у Полацку, услед за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па прапанове Ефрасінні Полацкай; захавалася Каложская царква ў Гродна, пабудаваная ў XII ст. Помнікам абарончага дойлідства з’яўляецца пяціярусная, вышынёй 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. з жоўтай і чырвонай цэглы на Брэстчыне.
Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам па заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г.
Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з’яўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажыт-ных беларускіх зямель. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс.
Гістарычныя асобы
Ефрасіння Полацкая (1104(?) – 1167). Полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення кляштара св. Спаса ў Полацку, кананізавана праваслаўнай царквой.
Кірыла Тураўскі (1130 – каля 1182). Епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К. Тураўскага – вяршыня развіцця ўсходнеславянскай грамад-ска-палітычнай дзейнасці.
Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антыч-най літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства.
Аўрамій Смаленскі. Манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.
Іаан. Дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.
Лазар Богша. Полацкі майстар-злотнік, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні – узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Летапісанне – запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.
Рэлігія (ад лац. rеligio – злучаць) – светаўспрыманне, а таксама адпаведныя культавыя дзеянні, што абумоўлена верай у рэальнасць быцця Бога (або некалькіх багоў), “свяшчэннага” пачатку.
Фрэска – роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.
Храналогія падзей
Канец X ст. – пачатак распаўсюджвання на беларускіх землях хрысціянства.
Сярэдзіна XI ст. – час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку.
XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля.
XII ст. – пабудавана царква Барыса і Глеба “на Каложы” ў Гродна.
1161 г. – стварэнне крыжа злотнікам Лазарам Богшам.
XIII ст. – пабудавана Камянецкая вежа на Брэстчыне.
Пытанні для самаправеркі
1. Назавіце станоўчыя вынікі ўвядзення хрысціянства на тэры-торыі Беларусі?
2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславян-скіх землях?
3. Які помнік абарончага дойлідства XIII ст. захаваўся да нашых дзён?