Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Спіс літаратуры Крыніцы

  1. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн., 1997.

Лiтаратура Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. Рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Гуревич Ф.Д. Древние города Белорусского Понемонья. – Мн., 1982.

  5. Доўнар Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.

  6. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды: Гістарычны нарыс. – Мн., 1990.

  7. Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии. – Мн., 1977.

  8. 1945). – Мн., 1996.

  9. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  10. Пашута В.Т., Флоря Н.Б., Хорошкевич А.Л. Древнерусское населения и судьбы восточных славян. – М., 1982.

  11. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. – Мн., 1991.

  12. Рыбаков Б.А. Киевская Русь и другие княжества XII–XIII вв. – М., 1982.

  13. Седов В.В. Славянне в древности: В 2 т. – М., 1994.

  14. Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. – Мн., 1989.

  15. Этнаграфія бларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. – Мн., 1985.

Дадатковая

  1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля в XI–XIII вв. – М., 1966.

  2. 1983.

  3. Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV–XVIII вв. – М., 1988–1992. Т.1–3.

  4. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  5. Штыхов Г.В. Древний Полоцк. – Мн., 1975.

  6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

ТЭМА 3. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІІІ – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVI ст.): АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА – ДА НОВАГА ЧАСУ

Лекцыя 2.

Пытанне 1. Перадумовы ўтварэння беларуска – літоўскай дзяржавы.

У ХІ ст. узнікае новы цэнтр славянскай каланізацыі ў верхнім Панямонні на мяжы літоўскіх і ятвяжскіх земляў – Новагародская вобласць. Горад рос і мацнеў, і ўжо ў 1228 г. новагародскія дружыны разам з тураўцамі і пінчукамі ўдзельнічалі ў сумесным паходзе на Камянец супраць князя Данілы Раманавіча Галіцкага (1201–1264 гг.).

За два стагоддзі свайго існавання Новагародак стаў буйным рамесным і сталічным цэнтрам аднайменнай зямлі, у якую ўваходзілі Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Кіеўскую Русь, Польшчу і Прыбалтыку – татара-мангольскае заваяванне і крыжовыя паходы – Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. Гэты факт стаў прычынай таго, што Новагародская зямля стала прытулкам для многіх уцекачоў з гэтых тэрыторый, якія ратаваліся ад бязлітасных заваёўнікаў.

На ўсходзе ад Новагародскай зямлі пражывала племя літва, землі якога знаходзіліся паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Нова-гародскай землямі. Адным з іх правадыроў быў князь Міндоўг (1195?–1263 гг.). Упершыню яго імя згадваецца ў летапісах 1219 г. Ён праводзіў актыўную палітыку, удзельнічаў у сумесных паходах. Гэта падштурхнула незадаволеных землякоў да барацьбы з ім. Няўдачы вымусілі Міндоўга са сваім сынам Войшалкам (1223–1268 гг.) і паплечнікамі шукаць прытулку ў Новагародку. Тут ён увосень 1246 г. прыняў праваслаўе і быў абраны Новагародскім князем (у тыя часы ў гарадах з вечавым ладам пасада князя адпавядала сучаснай пасадзе міністра абароны). Пакрыўджаны супляменнікамі, Міндоўг «зане Литву» і жорстка расквітаўся са сваёй апазіцыяй. Гэтыя падзеі выклікалі занепакоенасць у галіцка-валынскіх князёў, якія «поймаша грады многи» і «возвратишеся в домы». Міндоўг звярнуўся за дапамогай да рыжскага біскупа Андрэя. Папа рымскі Інакенці ХІV даў блаславенне на хрышчэнне ў каталіцтва Міндоўга і ўручэнне яму каралеўскай кароны. Гэтая падзея адбылася ў Новагародку ў 1252 г.

Мясцовыя літоўскія князі разам з галіцка-валынскім князем пачалі новы паход супраць яго ўладанняў і «плениша всю землю Новогородъскую». Паражэнні знізілі аўтарытэт Міндоўга ў вачах новагародскіх баяр, і ён мусіў з 1254 г. задаволіцца роляй князя Літвы, а новагародскім князем быў абраны яго старэйшы сын Войшалк. Спачатку ён заявіў, што жадае стаць манахам і адправіўся ў «пілігрымку» ў святую зямлю, да якой не дайшоў і скончыў яе ў Грэцыі (Балгарыі). Праз некалькі гадоў ён вярнуўся на радзіму і заснаваў паміж Літвой і Новагародкам праваслаўны Лаўрышаўскі манастыр.

У 1263–1264 гг. пачынаецца барацьба за землі Літвы і Жамойці, якой скарыстаўся Войшалк і, склаўшы з сябе манашскі сан, абапіраю-чыся на вайсковую моц новагародскай і пінскай земляў, заваяваў тэрыторыю Літвы. З дапамогай галіцка-валынскіх князёў падпарадкаваў сабе балцка-літоўскія землі Нальшчаны і Дзяволтву. Яго ўладу прызналі Полацк і Віцебск. Тэрыторыя Новагародскай, Літоўскай, Полацкай, Віцебскай, Нальшчанскай (суч. Нарачаншчына) і Дзяволтваўскай (частка сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі) зямель сталі ядром і трывалым грунтам для ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Калі далучэнне да Новагародка балцкіх земляў праходзіла гвалтоўна, дык далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Гэтак сама і пазней да ВКЛ далучаліся і іншыя беларускія вобласці. Уласна літоўскія землі (у сучасным значэнні – летувіскія) займалі толькі адну дзесятую частку тэрыторыі і таму не маглі адыгрываць дамінуючую ролю ў дзяржаве.

Славянскі, беларускі характар краіны – ВКЛ, быў прадвызначаны ўжо ў ХІІІ ст. З самага пачатку ВКЛ у дзяржаве дамінуючае становішча заняла славянская (беларуская) культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. Не Беларусь увайшла ў ВКЛ, а ядром, дзе ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае, сталі беларускія землі верхняга Панямоння.

Пасля Войшалка вялікакняжацкі прастол трапіў у рукі Трай-дзеня (1270–1282 гг.). Гэта быў час умацавання Новагародскай дзяржа-вы, якое праходзіла ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і супрацьстаян-ня са знешняй пагрозай. У час яго княжання была далучана частка яц-вяжскіх зямель. Рэальна існаваўшым быў Віцень (1295?–1316 гг.). Вынікам яго княжання было далучэнне ў 1315 г. Берасцейскай зямлі і абранне герба “Пагоня”. Як пішуць летапісы «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему княству литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».

Падчас княжання сына Віценя – Гедыміна новай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага стала Вільня (былы Крывы горад). Адбывалася далейшая кансалідацыя беларускіх зямель. Паколькі яны не ведалі спусташальнай мангола-татарскай навалы і захавалі ў цэласці свае культурныя і эканамічныя цэнтры, гэтае аб’яднанне ішло больш інтэнсіўна, чым у Масковіі ці на Украіне. Былі пабудаваны замкі ў Крэве, Вільне, Лідзе і некаторых іншых гарадах.

Каля 1326 г. у склад ВКЛ увайшло Мінскае княства і Пінская зямля. Гедымін праводзіў тую ж палітыку, што і яго папярэднікі: заваёўваў жмудскія землі.

Ядром фармірання зямель Вялікага Княства Літоўскага стала Новагародчына з прылеглымі да яе землямі. Бліжэйшыя Пінская і Мінская, якія першымі ўвайшлі ў новую дзяржаву. Крыху пазней да яе далучыліся Гродзенская, Полацкая, Віцебская і інш. Жмудзь была да-лучана да ВКЛ у 1422 г., адной з апошніх, прытым і ваенным шляхам.

Пасля дваццаціпяцігадовага княжання Гедыміна, землі што знаходзіліся пад яго ўладай, перайшлі да пяцярых сыноў. Альгерд (1296–1377 гг.) стаў Крэўскім князем з 1320 г. і князем Віцебскім. Берасцейшчына і Гродзеншчына, Троцкая і Жмудскія землі былі даручаны Кейстуту (?–1382). Самы малодшы брат – Яўнут застаўся на прастоле ў Вільні, што пярэчыла тагачаснай ментальнасці, калі малодшы брат Яўнут застаўся на прастоле ў “сталечным месте”. У справу ўключыліся браты Альгерд і Кейстут. Апошні рушыў свае войскі на Вільню і ўзяў ў палон Яўнута. Кейстут саступіў віленскі прастол старэйшаму ў сям’і брату Альгерду. Такім чынам, у Вялікім Княстве ўсталяваўся пэўны “дуумвірат”: князі Кейстут і Альгерд. Альгерд праводзіў актыўную знешнюю палітыку па збіранню зямель. Да 1345 г. Альгерд выступаў толькі ў якасці Крэўскага і Віцебскага князя, а напрыканцы жыцця пад яго ўладай аб’ядноўваюцца Браншчына, Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Валынь, Падолія і некаторыя іншыя землі. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае набывае статус адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, і ў ім беларускія землі займалі цэнтральнае, дамінуючае становішча. Але пасля смерці Альгерда, вялікакняжацкі прастол пераходзіць да ягонага старэйшага сына Ягайлы (1348–1434 гг.). У гэты час другім прэтэндэнтам на спадчыну Альгерда ў агульнадзяржаўным масштабе быў малодшы брат Альгерда князь Кейстут. Міжнародная сітуацыя складвалася не на карысць ВКЛ. Паміж Ягайлам і Кейстутам разам з яго сынам Вітаўтам пачалася барацьба за вялікакняжацкі прастол.

Такім чынам, у другой палове ХІІІ – пачатку XIV ст. адбываецца працэс фарміравання новага дзяржаўнага ўтварэння – Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ядром якога з’яўляліся беларускія землі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Новы гарадок, Новгарадок, Новагародак – гістарычныя назвы Навагрудка.

Гарадзен, Гародня – гістарычныя назвы Гродна.

Храналогія падзей

1044 г. – заснаванне Навагрудка.

1252 г. – хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва і яго каранаванне каралём Літвы.

1323 г. – перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

Каля 1326 г. – уваходжанне Мінскага княства ў склад ВКЛ.