Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебска-Аршанская аперацыя – састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).

Магілёўская аперацыя – наступальная аперацыя войскаў 2-га Беларускага фронту (23–28 чэрвеня 1944 г.), састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі.

Бабруйская аперацыя – састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі, праведзеная 24–29 чэрвеня 1944 г.

Бабруйскі "кацёл" акружэнне войскамі правага крыла 1-га Беларускага фронту шасці нямецкіх дывізій.

Мінская аперацыя завяршальная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (29 чэрвеня – 3 ліпеня 1944 г.).

Мінскі "кацёл" акружэнне войскамі 1-га, 2-га, і 3-га Бела-рускага франтоў 105-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Віленская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская і Каўнаская аперацыі састаўная частка 2-га этапа беларускай насту-пальнай аперацыі (5 ліпеня – 29 жніўня 1944 г.).

"Нармандыя-Нёман" – французскі знішчальны авіяполк, які ўдзельнічаў у аперацыі "Баграціён".

Храналогія падзей

Верасень 1943 г. – пачатак вызвалення Беларусі.

23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын.

19 верасня пачатак лістапада – 2-і этап рэйкавай вайны "Канцэрт".

26 лістапада 1943 г. – вызвалены першы абласны цэнтр БССР –Гомель.

Студзень люты 1944 г. вызваленне Калінкавіч, Мазыра, Рагачова, Завяршэнне асенне – зімняга наступлення Чырвонай Арміі.

1920 чэрвеня ліпень 1944 г. 3-і этап рэйкавай вайны.

23 чэрвеня 1944 г. пачатак аперацыі "Баграціён".

34 ліпеня 1944 г. вызваленне Мінска. Завяршэнне 1-га этапа Беларускай аперацыі.

28 ліпеня 1944 г. – вызваленне Брэста. Поўнае вызваленне тэры-торыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

29 жніўня 1944 г. – завяршэнне аперацыі “Баграціён”.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі падзеямі пачалося вызваленне Беларусі?

2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя "Баграціён"? Пра-сачыце ход яе правядзення.

3. Пакажыце, што гераізм савецкіх воінаў, праяўлены пры вы-зваленні Беларусі, насіў масавы характар.

4. У чым праявілася дапамога партызан і падпольшчыкаў Чыр-вонай Арміі ў час яе наступлення?

5. Падвядзіце вынікі баёў за вызваленне Беларусі?

Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне Еўропы. У сту-дзені 1945 г. войскі Чырвонай Арміі распачалі наступленне на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. пачалося ажыццяўленне Берлінскай апе-рацыі. 30 красавіка байцы Чырвонай Арміі уварваліся ў рэйхстаг і ўз-нялі над ім сцяг Перамогі. У штурме рэйхстага праславілася шмат воі-наў-беларусаў: М. Пятніцкі з Мазыра, Л. Прыгожы з Багушэўска, К. Ку-гач з Пружанскага раёна, Ф. Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны ўзнага-роджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) разграміла Квантун-скую армію (Японія). 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безу-моўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Беларускі народ з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзі-май і чалавецтвам. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. У ліку доблесных абаронцаў Масквы былі генерал-маёр Л.М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды за-стаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф.А. Смалячкоў, контрадмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А лётчыку А.Я. Галавачову, камандзірам танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскаму, С.Ф. Шутаву і І.І. Якубоўскаму гэта зван-не было прысвоена двойчы.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі: А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контрадміралам В.Е. Ананіч – усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятан-кавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў-беларусаў.

Подзвігам людзей, сярод якіх шмат беларусаў, быў іх удзел у падпольнай барацьбе супраць нацызму ў канцлагерах Асвенцім, Бу-хенвальд, Дахаў, Майданек і інш. У Маўтхаўзене пасля гераічнай гібелі генерал-лейтэнанта Дз.М. Карбышава падпольную барацьбу ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я. Маневіч. У канцлагерах у Рэвенс-бруку і Нойабінгу, лагеры г. Вурдэна, у Асвенціме і іншых актыўную барацьбу вялі генерал П.Д. Цумараў, былыя падпольшчыкі П.Д. Шаў-роў, А.Ф. Шульман, Н.Ц. Цвяткова, былы пагранічнік У. Мураўёў і інш. У італьянскім Супраціўленні – 16-гадовы М.С. Фралоў, А.К. Кі-сялёў; у бельгійскім – А.В. Варанкоў, І.А. Дзедзькін, М. Ляшчынскі і іншыя. Найбольш моцным і арганізаваным быў удзел беларусаў у французкім Супраціўленні. Сярод іх – Ф.К. Варанішча, які арганізаваў уцёкі 47 ваеннапалонных у партызанскі атрад, былая падпольшчыца Т.В. Чахоўская, Ф.Ф. Кажамякін, І. Кісялёў, В. Мяшкоў, І. Адамовіч, В. Барбук, А.Д. Панізнік і іншыя. У Эльзас-Латарынгіі змагаўся атрад, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі. У яго ўваходзілі Ф. Ліха-вец, У. Руткоўскі, Т. Ліхавец, У. Бялько, П. Ідзінкевіч, Р. Карапанаў і іншыя. Пры вызваленні вострава Алерон гераічна змагаўся і загінуў былы падпольшчык з Мазыра У.М. Антоненка. У Францыі дзейнічаў асобы жаночы атрад «Радзіма», створаны былымі беларускімі парты-занкамі і падпольшчыцамі. Камандзірам стала Н.І. Лісавец, пазней – Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абедзвюм было прысвоена званне лейтэнанта французкай арміі.

У час Другой сусветнай вайны Беларусь страціла больш за палавіну свайго нацыянальнага багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак, разбурана 100465 прадпрыемстваў, больш за 6 тыс. км чыгункі, разрабавана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны 420996 дамоў калгаснікаў, амаль усе электрастанцыі, вывезена ў Германію 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 96% энергетычных магутнасцей, каля 18,5 тыс. аў-тамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, тысячы кубаметраў драўніны, піламатэрыялаў, высечаны сотні тысяч гектараў лесу, садоў і г.д.

Да лета 1944 г. на Беларусі засталося толькі 39% прадваеннай колькасці коней, 31% буйной рагатай жывёлы, 11% свіней, 22% авечак і коз. Вораг знішчыў тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі і культуры, у тым ліку 8825 (з 12294) школ, усе навукова-даследчыя цэнтры, АН БССР, 219 бібліятэк, 5425 музеяў, тэатраў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячую ўстанову. Самымі цяжкімі былі людскія страты: загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На катаржныя работы ў Германію было вывезена 380 тыс. чалавек.

Паводле рашэнняў Ялцінскай канферэнцыі 1944 г. паміж СССР, ЗША і Англіяй на карысць Польшчы былі адлучаны на працягу 1944–1950 гг. ад Беларусі Беласточчына і шэраг земляў Гродзенскай і Брэс-цкай абласцей. Гэтыя падзеі з’яўляюцца дзевятым падзелам Беларусі ў ХХ ст.

Уклад беларускага народа атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін – заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжна-роднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

Такім чынам, Другая сусветная вайна была самай разбуральнай і кровапралітнай у свеце. У ёй загінула больш за 50 млн. чалавек. Най-большую колькасць ахвяр панёс Савецкі Саюз – 27 млн. чалавек, у тым ліку каля 2,5 млн. – жыхары Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – міжнародная арганізацыя, якая прызвана ахоўваць мір і бяспеку народаў, заснавана 27 красавіка 1945 г.

Храналогія падзей

8 мая 1945 г. – Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

2 верасня 1945 г. – Японія падпісала акт аб безумоўнай капіту-ляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Пытанні для самаправеркі

1. Які ўклад унесла наша рэспубліка ў разгром нацысцкай Гер-маніі і мілітарысцкай Японіі?

2. Назавіце выдатных сыноў Беларусі – удзельнікаў еўрапей-скага руху Супраціўлення?

3. Ахарактарызуйце страты беларускага народа ў Другой сус-ветнай вайне.