Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інтэрнацыянал ІІ – міжнароднае аб’яднанне сацыялістычных і рабочых партый у 1889–1914 гг.

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага – орган вышэйшага вайсковага кіравання і месца знаходжання галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі, у пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, з 8 жніўня 1915 г. – у Магілёве. Вярхоўнымі галоўнакамандуючымі былі вялікі князь Мікалай Мікалаевіч (1914–23.08.1915), Мікалай ІІ (23.08.1915–02.03.1917 гг.).

Рэквізіцыя – прымусовае адчужэнне, або часовая канфіскацыя органамі дзяржаўнай улады маёмасці, якая належыць асобным грама-дзянам ці грамадскім арганізацыям.

Акупацыйны рэжым – парадкі, устаноўленыя ваеннымі захоп-нікамі.

Бежанцы – людзі, якія пакінулі месца свайго жыхарства з пры-чыны вайны.

Ваенна-палявы суд – суд, які існуе, дзейнічае ва ўмовах ваен-нага часу.

Заходні фронт 19151918 гг. – аператыўна-стратэгічнае аб’яд-нанне рускай арміі ў Першую сусветную вайну, працягласцю каля 500 км.

Дэзерцірства – самавольныя ўцёкі з ваеннай службы, або ўхі-ленне ад прызыву ў армію.

Братанне – спыненне ваенных дзеянняў, праява ўзаемных брат-ніх пачуццяў, салідарнасці.

Храналогія падзей

1914–1918 гг. – Першая сусветная вайна.

Верасень 1915 г. – руская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Беларусі.

Кастрычнік 1915 г. – фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск.

22 кастрычніка 1916 г. – паўстанне салдат, казакоў і матросаў у Гомелі.

1915 г. – закрыта “Наша ніва”. “Універсал” – дамоўленасць бе-ларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх суполак аб пачатку стварэння канфедэрацыі; створаны Беларускі народны камітэт (БНК).

Пачатак 1916 г. – фельдмаршал Гіндэнбург абвясціў беларус-кую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай, дазволіў ад-крываць беларускія школы.

Кастрычнік 1916 г. – дазвол Міністэрства ўнутраных спраў Ра-сіі на выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце прычыны і характар Першай сусветнай вайны.

2. Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыграла Першая сусветная вайна?

3. Пералічыце асноўныя здабыткі беларускага нацыянальна-выз-валенчага руху ў ваенны час.

Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)

Па меры безвыніковага зацягвання Першай сусветнай вайны, наступаючай эканамічнай разрухі ў Расійскай імперыі выспявалі ўмовы для новай рэвалюцыі. Яна была выклікана рэзкім абвастрэннем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, няздольнасцю царскага ўрада пераадолець выкліканую вайной гаспадарчую разруху. Асноў-най рухаючай сілай рэвалюцыі сталі буржуазія, рабочыя буйных га-радоў, асабліва Петраграда і Масквы, да якіх далучыліся дробныя ўласнікі, служачыя і інтэлігенцыя. Вырашальную ролю ў перамозе рэвалюцыі адыграў пераход на яе бок арміі і флоту.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэман-страцыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоў-ка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. 27 лю-тага на бок паўстаўшых перайшло больш за 60 тыс. салдат, якія разам з рабочымі аб’ядналіся ў баявыя дружыны. Гэтыя дружыны 27 лютага захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палі-тычнах зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. У ходзе рэвалюцыі 27 лютага быў створаны новы орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: большасць у ім складалі меншавікі і эсэры. У ноч на 28 лютага з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы быў утвораны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы, які накіраваў да цара ў Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага сваіх прадстаў-нікоў. У выніку перагавораў цар Мікалай ІІ адрокся 2 сакавіка ад трона. 2 сакавіка пленум Петраградскага Савета ўхваліў рашэнне аб прадастаўленні Галоўнаму Камітэту Дзяржаўнай думы права сфармі-раваць урад. У той жа дзень быў утвораны Часовы ўрад на чале з князем Г.Я. Львовым пераважна з прадстаўнікоў акцябрыстаў і кадэ-таў. Такім чынам, у краіне ўтварылася двоеўладдзе. На працягу сака-віка 1917 г. рэвалюцыя перамагла па ўсёй Расіі.

Першыя паведамленні аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. У Мінску, Магілёве, Гомелі прайшлі дэманстацыі і мітынгі ў падтрымку рэвалюцыі. У ноч на 4 сакавіка ў Мінску з рабочых і салдат была ўтворана міліцыя, якая абяззброіла паліцэйскіх і жандараў. Міліцыю ўзначальваў М.В. Фрунзе. 4 сакавіка ў Мінску і Гомелі створаны першыя Саветы. За 2 месяцы ў Беларусі створаны 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 салдацкіх дэ-путатаў, 14 аб’яднаных Саветаў і 1 Савет сялянскіх дэпутатаў. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў з адзіным выканаўчым камі-тэтам на чале з меншавіком Б. Позернам і яго намеснікам бальшавіком У. Любімавым.

Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада.

У беларускіх губернях ствараліся органы Часовага ўрада. У Мінску ноччу 4 сакавіка абраны грамадзянскі камендант горада і сфар-міраваны часовы грамадскі камітэт парадку. Часовы ўрад у Петра-градзе зацвердзіў старшыню губернскай земскай управы Б. Самойлен-ку мінскім губернскім камісарам, гарадскога галаву Б. Хржантоўскага – мінскім гарадскім камісарам. У Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях былі зацверджаны губернскія камісары, у паветах прызна-чаны павятовыя камісары.

Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і слу-жачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі скара-чэння рабочага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння экана-мічнага становішча працоўных.

Беларускае сялянства станоўча аднеслася да перамогі Лютаў-скай рэвалюцыі. 20 красавіка ў Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпу-татаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі Віленскай губерняў. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з’езд, які стаяў на эсэраў-скіх пазіцыях, адклаў да склікання Устаноўчага сходу. За эсэрамі пай-шлі з’езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Працягвалася дэмакратызацыя войска. На Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. У выніку абвастрыліся ўзаема-адносіны паміж салдатамі і афіцэрамі, што прывяло да ўтварэння двоеўладдзя і паскарэння разлажэння войска. 717 красавіка 1917 г. адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі і падтрымліваў палітыку Часовага ўрада.

Лютаўская рэвалюцыя не спыніла разбурэння народнай гаспа-даркі Беларусі. Аб’ём вытворчасці за гады вайны склаў каля 30% даваеннага ўзроўню. Колькасць рабочага класа ў 1917 г. зменшылася да 270 тыс., 100 тыс. рабочых былі мабілізаваны ў армію. Сельская гаспадарка прыходзіла да запусцення.