- •1.Прадмет курса Гісторыя Беларусі
- •2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі
- •3.Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання
- •4.Метады гістарычнага пазнання
- •5.Асноўуныя этапы развіцця гістарычнай навукі
- •6. Праблема перыядызацыі гісторыі
- •7. Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту
- •8. Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі
- •9. Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя
- •10. Прарадзіма славян і іх этнагенез
- •11.Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця
- •12.Этнасацыяльныя і паліт. Працэсы на тэрыторыі Усх Еўр у 5-12 ст
- •13. Княствы на тэрыторыі б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці
- •14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст
- •15. Утварэнне вкл
- •16. Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі
- •17. Палітычнае жыцце вкл ў 8-16 ст. Статуты вкл іх уплыў на развіцце дзяржавы
- •18.Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл у 8-16 ст.
- •19.Духоўна-культурнае жыцце вкл у 8-16 ст.
- •20. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Зах Еўр ў 8-16 ст
- •21.Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі ў 16-17 ст. Утварэнне вніяцкай царквы
- •22.Эпоха адраджэння ў Беларусі
- •23.Лівонская вайна. Утварэнне рп
- •24.Фарміраванне беларускай народнасці
- •25. Узаемаадносины рп и Рассии у 16—17 ст.
- •26. Тындэнцыи развіцця зах. Еуропы у 18 ст.
- •27.Утварэнне зша у канцы 18 ст
- •28.Вялікая французская рэвалюцыя і яе гістарычнае значэнне
- •29.Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў 18 ст
- •30.Палітычны крызіс і спробы рэфармавання палітычнага ладу рп у 18 ст. Падзелы рп
- •31.Асветніцтва і культура б.У 18 ст.
- •32.Палітыка Расійскага самаўладдзя і грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18-перш пал 19 ст
- •33.Беларуская культура ў 19-пач 20 ст. Нацыянальнае адраджэнне
- •34.Буржуазныя рэформы 60-70 гг 19 ст, іх асаблівасці на Бел
- •35.Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг на Бел: прычыны, ход, вынікі. Каліноўскі
- •36.Станаўленне палітычных партый у Расіі ў канцы 19-пач 20 ст. Беларуская сацыялістычная грамада.
- •37.Першая сустветная вайна і Беларусь
- •38.Расійскія рэвалюцыі пач 20 ст, іх гіст значэнне
- •40. Утварэнне бсср і яе уваход у склад ссср
- •41. Зах Белаусь у часы польскай акупацыі
- •43. Культура бсср у 20-30 гг 20 ст
- •44. Замацаванне таталітарнага грамадства ў ссср і бсср у 20-30 гг 20ст.
- •45.Другая сусветная вайна і Беларусь
- •З47. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Бел ў 40-80 гг 20 ст
- •48. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 40-80 ггг 20 ст
- •49. Культура Беларусі ў 40-80 гг 20 ст
- •50. Утварэнне рб
14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст
Важнейшай падзеяй, якая вызначыла гэты перыяд, стала прыняцце хрысціянства. Да яго ўвядзення тут мелі месца язычніцкія або паганскія культурныя традыцыі, у прыватнасці яны характарызаваліся адсутнасцю адзінага культу, і адпаведна ў кожнай мясцовасці быў свой пантэон Багоў. Найбольш пашьфанымі сярод усх. славян былі такія культы, як культ бога Неба (Род): лічылася, што ад яго пайшло ўсё жывое на зямлі. Культ бога Зніча, які ўвасабляў сабой сілу пахавальнага агню. Культ Перуна — бога маланкі і грому; ён успрымаўся як бог Вайны.
Прычыны ўвядзення хрысціянства:
•дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на тэрыторыі усх. славян;
•развіццё феадалізму ў межах Кіеўскай Русі;
•экспансія хрысціянскіх культурных традыцый з боку Візантыі.
На Беларусь хрысціянства пранікла:
•праз гандаль; дзякуючы знаходжанню Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў;
•вайсковыя паходы;
•дзейнасць місіянераў;
•дынастычныя шлюбы.
Годам увядзення хрысціянства лічыцца 988г., калі князь Уладзімір афіцыйна абвесціў аб прыняцці новай веры. На Беларусі царкоўная гісторыя пачынаецца з 992г., з моманту заснавання Полацкай епархіі. Хрысціянства распаўсюджвалася па схеме князь - дружына - горад - вёска. Па сутнасці да канца 14 ст. у вёсцы засталіся моцнымі паганскія традыцыі.
Раскол хрысціянства ў 1054г. на праваслаўе і каталіцызм прадвызначылі тэндэнцыю ізаляцыянізму ў культурным развіцці. Культурнае развіццё гэтага перыяду характарызавалася:
•моцным уплывам царквы;
•узнікненнем пісьменнасці усх. славян;
•панаванне візантыйскіх традыцый;
•з'яўленне мясцовых асаблівасцей у культурным развіцці, што прадвызначьші фарміраванне усходнеславянскай группы народаў;
•дасягненнем гэтай эпохі стала пашырэнне асветы, дзякуючы намаганням такіх асоб, як Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіня Полацкая і інш.;
•развіццё дойліцтва: найболын вядомымі помнікамі якога сталі Сафійскія саборы 11 ст. у Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку.
Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з'яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З'яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар.
Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дой-лідстве. На беларускіх землях выдзяляЮцца тры арыгінальныя школы дойлідства: 1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.
Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр'ера фрэскамі і інш. Вядома некалькі каменных пабудоў полац-ка-віцебскай школы: Пятніцкая і Барысаглебская царквы ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Дабра-вешчанская царква ў Віцебску. Буйным помнікам гэтай шко-лы, першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі з'яў-ляецца Сафійскі сабор у Полацку.
3 пабудоў гродзенскай школы дойлідства сёння вядомы Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, рэшткі царк-вы ў Ваўкавыску і гродзенскі княжацкі церам. У сваіх ас-ноўных рысах гродзенская школа сфарміравалася ў XII ст. Яе будынкі, падобныя на каўказскія і малаазіяцкія храмы, мелі пры гэтым некаторыя рысы візантыйскай архітэктуры.
Смаленскал школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. 3 пабудоў XII — XIII стст. да нас дайшлі рэшткі цэрк-ваў Спаса на Смядыні, Барысаглебскай, Петрапаўлаўскай і інш.
У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа — знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі.
Высокага ўзроўню на беларускіх землях дасягнулі ў той час выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Галоўнымі жанрамі першага з іх былі ў IX — XIII стст. ма-нументальны жывапіс (мазаіка, фрэска), іканапіс і кніжная мініяцюра.