Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

8. Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі

Неалітычнай рэвалюцыяй у літаратуры называюць перыяд неаліту, які характарызуецца пераходам ад прысвайваючага тыпу гаспадаркі да тыпу гаспадарання, які быў звязаны з вытворчасцю.Адбываецца вылучэнне сельскагаспадарчай дзейнасці. Гэта адбылося там, дзе магчьма было арашальнае земляробства: у басейнах рэкаў Ніл, Тыгар і Еўфрат.

Адбываеца вылучэнне рамяства, што звязваюць з такімі вынаходніцтвамі, як з'яўленне ткацкага станку, ганчарнага кола, што значна мадэфікавала і павысіла выніковасць працы.

Узнікненне трывалых сувязей паміж прадстаўнікамі розных племянных цывілмзацый, паступовае фарміраванне ўмоў для ўзнікнення дзяржаўнасці.

Вынаходніцтва кола і колавых павозак, што дазволіла пашырыць міграцыю народаў.

Вынікам неалітычнай рэвалюцыі стала фармаванне вытворчай гаспадаркі і фармаванне сацыяльных груп насельніцтва, узнікаюць першыя дзяржаўныя ўтварэнні.

Вызначаюць два тыпы цывілізацыйнага развіцця ў гэты перыяд. Гэта ўсходні тып цывілізацыі і грэка-рымскі тып цывілізацыі.

Храналагічна першым тыпам цывілізацыі з'яўляўся старажытна-ўсходні, у межах якога ў канцы IV тысячагоддзя да нашай эры з'яўляюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Гэта было абумоўлена наступнымі важнейшымі фактарамі: па-першае, распаўсюджванне паліўнага земляробства ,якое прыносіла стабільныя ўраджаі і дадатковы прыбавачны прадукт; па-другое -неабходнасць калектыўнай працы для будаўніцтва і падтрымання дзейнасці і рыгацыйных сістэм. Долю арганізатара ў дадзеным выпадку брала на сябе дзяржава.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні былі ў выглядзе номаў, якія ўяўлялі сабой аб'яднанні сельскагаспадарчых абшчын на пэўнай тэрыторыі з адзіным культурным , адміністратыўным і эканамічным цэнтрам у выглядзе горада.

У III тысячагоддзі да нашай эры з фармаваннем буйных дзяржаў на ўсходзе адбываецца станаўленне асаблівай сацыяльна-палітьганай формы кіравання ў выглядзе ўсходняй дэспатыі. Дэспатыя характарызавалася:

1)кіраўнік дзяржавы валодаў абсалютнай паўнатой ўлады;

2)кіраўнік дзяржавы прадстаўляўся ў выглядзе Бога альбо паў-Бога;

3)вялікую ролю адыграваў бюракратычны апарат ;

4)працаздольнае насельніцтва выплачвала не толькі падаткі, але і выконвала дзяржаўныя павіннасці;

5)існаванне патрыярхальнага рабства, калі раб успрымаўся ў якасці малодшага непаўнапраўнага членам вяликай Патрыярхальнай сям’i. Гэта азначала тое,што раб не ўспрымаўся ў якасці рэчы, а валодаў пэўнымі мінімальнымі правамі;

6)жорсткая іерархія ў межах тых ці іншых сацыяльных груп і цалкам усяго грамадства.

Другім тыпам цывілізацыі ў межах старажытнага свету стала грэка-рымская цывілізацыя

або ўласнаантычная цывілізацыя, якая пачала фармавацца ў III тысячагодцзі да нашай эры. Асноўным здабыткам гэтай цывілізацыі стала фармаанне такога тыпу кіравання як дэмакратыя. Найболын выразна гэта праявілася ў V стгодцзі да нашай эры ў гордзе-дзяржаве Афінах.

Недахопам грэцкай дэмакратыі з'яўлялася тое, што:

1)яна была абмежавана толькі свабоднымі грамадзянамі;

2)яна засноўвалася на жорсткай эксплуатацыі рабскай працы;

3)адсутнічалі крытэрыі аб'ектыўнага характару для заняцця тых ці іншых службовых пасад.

3-2 тысячы гадоў да нашай эры распачынаецца рассяленне плямён жывёлаводаў, плямён інда-еўрапейскай моўнай групы. Наконт паходжання індаеўрапейцаў існуюць розныя канцэпцыі:

1)канцэпцыя еўрапейскай прарадзімы індаеўрапейцаў, якая лакалізавалася ў мэтах паўночнай Германіі і паўднёвай Скандынавіі.

2)канцэпцыя аб балканскай прарадзіме індаеўрапейцаў. Зыходзячы з крытыкі першай канцэпцыі выяўлялася, што прарадзіма індаеўрапейцаў не можа быць у Германіі і Скандынавіі, таму што асноўным заняткам індаеўрапейцаў з'яўлялася жывёлагадоўля

3)канцэпцыя якая была вылучана ў 70-я 80-я XX ст. аб тым, што прардзіма індаеўрапейцаў знаходзіцца ў пярэдняй Азіі.

Прычынамі міграцыі індаеўрапейцаў сталі:1)перанаселенасць;2)хуткае развіццё жывёлагадоўлі і земляробства;3)пошук новых тэрыторый для павелічэння магчымасцей жывёлагадоўлі.

Міграцыя ажыцяўлялася змяркуемай прарадзімы еўрапейцаў-пярэдняй Азіі-на захад, усход і поўнач. На захадзе індаеўрапейцы прайшлі Малую Азію і дайшлі да Балканаў.