Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

32.Палітыка Расійскага самаўладдзя і грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18-перш пал 19 ст

I.Пасля інкарпарацыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі на яе тэрыторыі уводзіцца адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел, які быў характэрны для гэтай дзяржавы. На пачатку 19 ст. было створана 5 губерняў. Віцебская і Магілёўская ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Віленская, Мінская, Гродзенская - у склад Літоўскага генерал-губернатарства.

Палітыка ўрада, якая праводзілася на далучаных землях зыходзіла з неабходнасці паступовай мясцовых асаблівасцяў. Бел. шляхце былі пакінуты амаль усе асноўньы сац.-эканамічныя правы. Аднак яны былі пазбаўлены магчьмасці непасрэдна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Праводзіліся захады з мэтай аслаблення пазіцый мясцовай шляхты. Дзеля гэтага праводзілася палітыка раздачы земляў расійскаму дваранству з унутраных гкберняў, якім прадастаўляліся істотныя ільготы. Што да мяшчан, то яны пазбаўляліся магчымасці ажыццяўляць сваё самакіраванне ў межах магдэбурскага права. Уводзілася расійская сістэма мясцовых органаў. Становішча вуніяцкага духавенства паступова пагаршалася. У 1839 г. вуніяцкая царква была канчаткова ліквідавана. Стан сялян у гэты час ускладніўся новымі павіннасцямі, якія былі звязаны з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых кантынгентаў. палітыку царскага урада ў гэты перыяд можна падзяліць на 2 падперыяды:

  1. паўсдатання 1830-31 г.г. 2)30-50 г.г. да паўстання Каліноўскага. Калі ў межах 1-га падперыяду тым ці іншым чынам улічвалася мясцовая спецыфіка, то ў даллейшым - курс на русіфікацыю і ліквідацыю мясцовых асаблівасцяў. Найбольш істотны момант у гэтай сферы - прыпыненне дзейнасці статута ВКЛ 1588 г. у 1840 г.

II.Грамадска-палітычны рух на Б. у пачатку 19 ст. характарызавался наступнымі асаблівасцямі:

  1. Знітаванасць з нац.-вызваленчым рухам на тэрыторыі былой РП.

  2. асноўнымі ўдзельнікамі руху былі збяднелая шляхта і навучэнская моладзь.

  3. У межах руху існавала 2 асноўныя напрамкі:

радыкальны-(не толькі за нацыянальнае самавызначэнне, аднаўленне былой дзяржавы, але і за карэнныя сацыяльныя перамены. Пры гэтьм метады, якія выкарыстоўваліся, даволі часта набывалі характар квалтоўных дзеянняў).ліберальна-асветніцкі-( па нац. пытанню падтрымліваў радыкалаў, але меркавалі выкарыстоўваць метады, якія былі не звязаны з прымяненнем насілля, а былі звязаеы ў першую чаргу з асветніцкай дзейнасцю, а таксама з дзейнасцю, накіраванай на дыпламатычныя адносіны з Расійскай Імперыяй.У межах гэтага часу дзейнічалі наступныя арганізацыі:1)Віленская асацьыцьы (1796-89 гг.), якія распаўсюджвалі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы. Асноўная мэта дзейнасці- аднаўленне РП, у межах 1772 г. Арганізацыя была раскрыта і рэпрэсіравана.2)У 1817 г. у Віленскім Універсітэце ўтвараецца таварыства філарэтаў.Яны выступалі за грамадзянскую роўнасць, за стварэнне рэспублікі, адмену прыгоннага права і фармавання прававой дзяржавы. Сродкам дасягнення гэтых мэтаў бачылася асвета. Выкарыстоўваліся і легальныя магчымасці дзеяння таварыства. У 1820 г. начале з Томашам Занам утвараецца легальнае аб'яднанне студзнтаў пад назвай "Прамяністыя". Аднак потым бала забаронена. Потым перайшла на нелегальны статус пад назвай "Таварыства філарэтаў". Адбываецца радыкалізацыя філаматаў і філарэтаў.Паступова з'яўляецца ідэя аб падрыхтоўцы ўзброеннага паўстання. У 1823 г. арганізацыі былі выкрыты царскімі ўладамі, спыняецца іх дзейнасць. 3)"Дэмакратычнае таварыства" існавала ў 1836-38 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Лідэрам арганізацыі быў Франц Савіч. Асноўныя мэты дзейнасці: аднаўленне былой дзяржаўнасці сац.-пераўтварэнні,ушчэнт да фізічнага вынішчэння памешчыкаў.Вялася падрыхтоўка вызваленчага паўстання. Яго дзейнасць была выкрыта, удзельнікі рэпрэсіраваны ў 1838 г.

4)У др. палове 30-х гг. у Вільні таксама існавала Віленскае дваранскае таварыства, якое з'яўлялася прадстаўніком бурж.-асветніцкага напрамку. Яго лідэры - Людвіг Трылікоўскі, Ян Белінскі і інш...5)"Брат ні саюз літоўскай моладзі" (1846-49 гг.). Заснавальнікі - Аляксандр і Францішак Данеўскія. Дзейнічалі на тэрыторыі Б. і Літвы, мелі свае адгалінаванні ў болынасці ўніверсітэцкіх цзнтраў Расіі. Выступалі за стварэнне рэспублікі, вызваленне ад прыгнёту, нац. Самавызначэнне народаў былой РП. У дзейнасці саюза можна адзначыць 2 перыяды:

1846-47 гг. - асветніцкая дзейнасць 1848-49 гг. - падрыхтоўка вызваленчага паўстання. Нарэшце, было ліквідавана царскімі ўладамі.