Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

18.Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл у 8-16 ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў 13-16ст.ст.. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў гэты час характэрызавалася :

1)працэссам запыгоньвання сялян , які яскрава сябе праявіў у судзебніку Казіміра (1468г.);

У другой палове XIII — першай палове XVI ст. у Беларусі прадоўжыўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Галоўным багаццем з'яўлялася зямля, галоўным гаспадарчым заняткам абсалютнай большасці насельніцтва — земляробства, непарыўна звязанае з жывёлагадоўляй, хатнімі і дапаможнымі промысламі. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся вялікі князь. Разам з тым землі цадзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі дзвюх катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У валасцях ворыўныя землі знаходзіліся ва ўладанні грамады і ў асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоў, сенажацей, вадаёмаў, якімі карысталіся калектыўна.

Паступова змяняўся прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына. У залежнасці ад суадносін павіннасцей і ролі ў феадаль-най гаспадарцы сяляне падзяляліся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікаў; 4) слуг.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

1.«Прывілей» (указ) 1447 г. вялікага князя літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

2.Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, якое замацоў-валася за феадальным саслоўем. Сяляне страцілі права распа-раджацца зямлёю без згоды феадалаў.

3. «Устава на валокі» 1557 г. фактычна замацоўвала ся-лян за «прынятымі» імі зямельнымі надзеламі - валокамі.

4.Другі Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. увёў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых або ўкрадзеных сялян, а таксама адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто хаваў сялян.

5.Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. павялічыў тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Статут залічваў у разрад «непахожых» тых сялян, якія пражылі на землях феадалаў 10 і больш гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, але выплаціць адкупныя сумы было надзвычай цяжка. Такім чынам, працэс запрыгоньвання ў цэлым завяршыўся.

2)рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, а таксама мястэчкаў. Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5-3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай да росту гарадскога насельніцтва. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. Да сярэдзіны XVI ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 і 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоўяў. Гэта саслоўе атрымала назву мяшчане. Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоў і мястэчак з'яўляліся рамяство і гандаль.

3)замацаванне цэхавай арганізацыі, рамесніцкай працы, росту рамяства; Рамяство дасягнула высокага ўзроўня. Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў, па прыкладу За-ходняй Еўропы, беларускія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі- арганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі, або гільдыямі. Цэхі аб'ядноўвалі звычайна майстроў адной ці блізкіх спецыяльнасцей, адной веры. На гарадскім рынку не дазваляла-ся прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхаў. Іншаземныя і іншагароднія купцы таксама былі аб-межаваны ў гандлі ў параўнанні з мясцовымі гільдзейскімі купцамі.

4)пашырэнне гандлёвых сувязей ; Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных ла-кальных рынкаў.У XV-XVI стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшчай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Купцы ВКЛ вывозілі за мяжу збожжа, лес, смалу, скуры, воск, пяньку, сала, вырабы мяс-цовых рамеснікаў і інш. У транзітным гандлі пераважалі футра, сукно, ювелірныя вырабы. Прывозілі замежныя сукны, жалеза, медзь, волава, соль, металічныя вырабы і інш.

5)фарміраванне асноўных саслоўяў ВКЛ (шляхты, мяшчан і славян);