Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

15. Утварэнне вкл

У XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Сярод мноства фактараў, якія гэта-му садзейнічалі, можна выдзеліць наступныя.

1. Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах (па Дняпру, Заходняй Дзвіне, Нёману).

2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных сугшрэчнасцей паміж саслоўямі.

3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай.

Канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. У гістарычнай навуцы здаўна існавалі розныя тэарэтычныя падыходы да праблемы ўтварэння і асаблівасцей фарміравання Вялікага княства Літоўскага, яго этнічнай прыналежнасці. Можна выдзеліць шэсць асноўных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1.Канцэпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўская») у адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем.

2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай»

3.Канцэпцыя «Літоўска-рускай дзяржавы» не выключала літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сут-насці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы.

4.Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы»

5.Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская» ) сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяр-жава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі.

6.Канцэпцыя поліэтнічнай, найперш беларуека-літоўскай або літоўска-беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая»)

Працэс станаўлення ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні балтаў і ўсходніх славян — продкаў беларусаў — у адзіную дзяржаву значную ролю адыграў узаемны палітычны інтарэс — неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай і мангола татарскай агрэсіі.

Прычыны ўтварэння ВКЛ мелі як ўнутраны так і знешні характар .

Да ліку ўнутраных прычын можна аднесці:

1) цэнтраімклівыя тэндэнцыі на бел. землях у канцы 12-п.п13ст.ст.;

2)пераддзяржаўны стан Балцкіх племянных аб'яднаняў ;

3)існаванне трывалых кантактаў паміж славянамі і балтамі, у першую ; чаргу ў межах верхняга панямоння са змешаным балтаславянскім насельніцтвам

4)узвышэнне Навагрудка.;

Да ліку знешніх прычын можна аднесці:

1)Гатарамангольскія заваёвы;

2)Крыжацкая агрессія;

Пачатак Вкл быў пакладзены саюзам дзьвух пал сіл рэгіёна(Навагрудка з кунігасам Міндоўгам) .У 1237г. пасля смерці Навагрудскага князя Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе.Міндоўг апынуўся ў цяжкім становішчы(з аднаго боку Галіцка-Валынскае княства з другога Крыжацкая агрэссія).

У 1248г. Міндоўг далучае да Навагрудка Літву. Гэты год можна лічыць утварэннем ВКЛ . У 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція IV (Міндоўг — адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй.Працэсс далучэння іншых зямель адбываўся шляхам мірных дамоў і дынастычных шлюбаў. Да пачатку 14ст. пераважная болыпасць бел. зямель увайшла ўсклад ВКЛ. Полацкае княства далучылася да ВКЛ у 1307г . У канцы ІЗст. князь Віцень замацоўвае герб Пагоня. Пры Гедыміне і Альгердзе ВКЛ умацоўваецца . Па-сутнасці рэалізуецца праграмма аб'яднання Усходне-славянскіх земляў у складзе ВКЛ

У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць «во всей земле Літовской і Жемойці», аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.