Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

17. Палітычнае жыцце вкл ў 8-16 ст. Статуты вкл іх уплыў на развіцце дзяржавы

Уладаром дзяржавы быў вялікі князь, або, як ён называўся ў актах з XV ст., - гаспадар. Улада вялікага князя ў межах яго дзяржавы (апрача залежных княстваў, ці абласцей) спачатку нічым не абмяжоўвалася, і ён з'яўляўся адзінай крыніцай права. Але ўжо ў XV ст. яна абмяжоўваецца шляхецкімі прывілеямі, а потым і магнацка-шляхецкімі палітычнымі органамі. У выніку дзяржаўнай уніі з Польскім Каралеўствам сцвердзіўся прынцып выбарнасці манарха, які таксама быў своеасаблівым інструментам абмежавання яго ўлады.

Першым прававым і рэальным крокам па абмежаванні ўлады вялікага князя стала княжацкая рада. Да сярэдзіны XV ст. склад рады дакладна не вызначаўся, як і яе кампетэнцыя. Становішча змянілася, калі буйная зямельная арыстакратыя, выкарыстоўваючы ўласную грамадска-палітычную вагу, пачала дамагацца ад манарха юрыдычнага замацавання свайго дамінуючага становішча. Ужо акты Гарадзельскай уніі далі ёй шырокія палітычныя правы і пас-тавілі вялікага князя ў залежнасць ад паноў і баяр. ІІоўнае юрыдычнае замацаванне ролі гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафіксавалі дрывілеі Аляксандра Ка-зіміравіча ад 1492 г. і Жыгімокта Старога ад 1506 г. Князі, паны і зямяне ўсіх зямель разам з гаспадарскай радай, абіра-ючы манархам Аляксандра, дамагліся ад яго не толькі пацвярджэння сваіх ранейшых правоў і вольнасцей, але і абме-жавання велікакняжацкай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся і далей кіраваць дзяржавай не самастойна, а толькі супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нічога ва ўнутра-ных справах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не раз-мяркоўваючы фінансавых сродкаў. У актавых дакументах новы орган улады звычайна назы-ваўся «паны рада». 3 канца XV ст. да сярэдзіны XVI ст. канчаткова вызначыўся склад рады. У яе пастаянна ўваходзілі каталіцкія біскупы, ваяводы (ці старасты),а таксама цэнтраль-ныя земскія і дворныя ўраднікі — канцлер і падканцлер, гетман, маршалак земскі і дворны, падскарбій. 3 агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старэйшая, рада, якая праводзіла закрытыя пасяджэнні і абмяркоўвала найбольш важныя дзяржаўныя пытанні. У яе ўваходзілі пяць асоб, якія сядзелі на першай лавіцы: біскуп, ваявода і кашталян віленскія і ваявода і кашталян троцкія. Неабходнасць прысутнасці іншых вырашаў манарх. Шлях у раду адкрываўся для кожнага, хто належаў да вольнага шляхецкага стану і быў падданым Вялікага княства Літоўскага. Рэальна ж у ёй пастаянна засядалі прадстаўнікі найвышэйшай эліты — князі і паны, якія займалі звычайна не адзін, а некалькі ўрадаў. У пачатку XVI ст. ясна вызначыліся і паўнамоцтвы рады. Яна ведала дьпламатычнымі дачыненнямі дзяржавы, абаронай і фінансавымі пытаннямі, а таксама займалася справамі шляхецтва, кантралявала раздачу зямель і выконвала шэраг судовых функцый. Толькі з ведама паноў радных займаліся дзяржаўныя пасады. Ім жа належала і права выбару вялікага князя. Палітычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне XVI ст., калі ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган — шляхецкі сейм. На абласных сеймах размяркоўваліся дзяржаўныя падаткі, ваенныя павіннасці, прызначаліся кандыдаты на мясцовыя ўрады, разглядаліся судовыя справы, а таксама абіраліся дэ-легаты на агульнадзяржаўныя з'езды.

Статуты ВКЛ. першы фундаментальны звод прававых нормаў (282 артыкулы, сістэматызаваныя ў 13 раздзелаў), агульны пісаны закон для тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Статут 1529 г. быў кодэк-сам усяго насельніцтва гэтай дзяржавы, а не толькі «класа феадалаў», як звычайна пісалася ў савецкай гістарыяграфіі. яго прававая сіла распаўсюджвалася на ўсіх жыхароў Вялікага Княства (за выключэннем мяшчан, якія кіраваліся нормамі магдэбург-скага права). У галіне кадыфікацыі Статут 1529 г. выводзіў дзяржаву Ягайлавічаў на адно з перадавых месц у тагачаснай Еўропе. Дзякуючы Першаму, а потым Другому і Трэцяму Статутам Вялікае княства Літоўскае ўвайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця. Другі Статут 1566 умацаваў палітычна-прававую суб'ектнасць Вялікага Княства як дзяржавы, дэк-лараваўшы прынцып яго тэрытарыяльнай цэласнасці. Статут унёс карэнныя змены ў аснову дзяржаўна-палітычнага жыцця. Вальны сейм цяпер стаў двухпалатны: да гаспадарскай рады (сената) дадалася палата паслоў, і прадстаўнікі павятовай шляхты займелі настолькі ж важны для прыняцця законаў голас, як і паны. Трэцци Статут быў прыняты ў 1588 г. у ім было сказана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Конец.