Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

20. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Зах Еўр ў 8-16 ст

Пачатак новага часу ў Зах Еўропе хар-цца наступнымі з’явамі і працэсамі:

  1. пашырэнне межаў Зах Еўропы цывілізацыі ў выніку вялікіх геаграфічных адкрыццяў (канца 15ст), уключэнне новых тэрыторый;

  2. стварэнне каланіяльнай сіс-мы;

  3. развіццё капітал-ых адносін (адкрываюцца біржы, актывізуецца гандаль, пашыраецца банк. дзейнасць);

  4. навуковая рэвалюцыя;

  5. узнікненне і рас-джванне пратэстанскага руху , у межах якога вылучыліся 3 асн плыні (- кальвінізм, - лютэранства, - арыянства);

  6. буржуазныя рэвалюцыі (у Нідэрландах 1567-1579гг)

адраджэнне, яго росквіт; фарм-нне гуманіст-й культуры ў цэнтры якой знаходзіўся чалавек.

Завяршэнне кансаліда-Цыйных працэсаў у Заходняй Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіяльнай экспансіі. Ранейшыя гандлёвыя шляхі праз Міжземнае мора не прьшосілі значнага прыбытку ніко-му, акрамя Венецыі і Генуі. Аднак і яны паступова страчвалі сваё значэнне, перакрытыя мацнеючай Асманскай імперы яй. Пры ўсім гэтым эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удас-каналеннем суднабудаўніцтва і навігацыі.

У найбольш выгадным становішчы тут апынуліся Парту-галія і Іспанія, якія мелі буйнейшы ў Еўропе флот і ўдалае для трансатлантычных экспедыцый месцазнаходжанне. Вы-нікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё X. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі, а ў далейшым і ўзбя-рэжжа Цэнтральнай Амерыкі; прыбыццё ў 1497 г. судна Вас-ка да Гамы ў Індыю; кругасветнае плаванне экспедыцыі Ф. Магелана (1519—1522).

Новыя тэрыторыі сталі невычарпальнай крыніцай прып-раў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Толькі з 1503 па 1565 г. сюды было прывезена 180 т золата і 17 тыс. Т срэбра. У той жа час негатыўным вы-нікам каланіяльнай экспансіі стала бязлітаснае знішчэнне дзяржаў інкаў і ацтэкаў у Амерыцы, а таксама пачатак зава-явання і разрабавання старажытнай Індыі.

Важнай адметнасцю першага этапу Вялікіх геаграфічных адкрыццяў было тое, што Іспанія і Партугалія імкнуліся ма-напольна эксплуатаваць захопленыя тэрыторыі (прыбытак асобных экспедыцый перавышаў 800 %). Вынікам гэтага стаў падзел у 1529 г. паміж імі ўсяго свету па 30 мерыдыяну: усе тэрыторыі на захад ад яго (акрамя Бразіліі) належалі іспан-цам, а на ўсход — партугальцам (акрамя Філіпінскага архі-пелага). Такая норма ў дачыненні да калоній існавала ажно да 1581 г., калі Іспанія захапіла Партугалію (кантралявала яе да 1640 г.) і стала адзінаўласным “гаспадаром” усяго све-ту. Аднак ужо ў 1588 г. іспанская Непераможная армада была знішчана англійскім флотам, што паклала начатак заняпаду гэтай каланіяльнай імнерыі.

Што ж датычыцца іншых еўрапейскіх дзяржаў, то іх ка-ланіяльная экспансія да канца ХУІ ст. мела вельмі абмежава-ны характар. Англія, Францыя і Нідэрланды імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння ўзбярэжжа сучаснай Канады і пашырэння ганд-лёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

Агульным вынікам Вялікіх геаграфічных адкрыццяў мож-на лічыць наступнае: па-першае, адбылося значнае паска-рэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу; па-другое, далейшае ўдасканаленне атрымала фінансавая сістэма і банкаўска-крэ-дытная справа; па-трэцяе, пачалося стварэнне новых галін вытворчасці, арыентаваных на прывазную з калоній сыраві-ну (цукар, шоўк); па-чацвёртае, паступленне ў Еўропу вялі-кай колькасці каштоўных металаў выклікала “рэвалюцыю цэн” (змяншэнне вартасці каштоўных металаў), што спрыя-ла ўзбагачэнню буржуазіі, якая толькі нарадзілася (узраслі цэны на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю); па-пятае, распачалася каланізацыя новых тэрыторый, якая змен-шыла сацыяльнае напружанне ў Еўропе (частка незадаволеных сваім становішчам і існуючым ладам адправілася ў калоніі).