Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

9. Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя

У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць пранікаць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд каменнага і бронзавага вякоў на шыро-кай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прарадзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоў-ваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны перасяляцца ў іншыя месцы.

На рубяжы 4-га і 3-га тысячагоддзяў да н.э. індаеўрапейскія плямёны пачалі свой рух у розных напрамках. Так, інда-іранскія плямёны (арыі) рухаліся праз Афганістан і Сярэд-нюю Азію, у абход Каспія, на захад. Іх сляды выяўлены ў Паўночным Прычарнамор'і, адкуль арыі працягвалі свой рух на захад. Адгалінаваннем арыяў, якія аселі ў Паўночным Прычарнамор'і, былі скіфы. На працягу 3-га тысячагоддзя да н.э. Прычарнамор'е стала другой прарадзімай для заход-няй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх Дон, Днепр, Днестр, Прут атрымалі свае сучасныя назвы. У перы-яд 2300—1800 гг. да н.э. індаеўрапейцы шырокай хваляй рассяліліся на тэрыторыі ад Урала да Рэйна і ад Прычарна-мор'я да Скандынавіі. На тэрыторыі Еўропы індаеўрапейцы сутыкнуліся з мясцовым аўтахтонным насельніцтвам, у выні-ку чаго адбываўся працэс узаемнай асіміляцыі плямёнаў.

У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп індаеўрапейцаў, замацаваліся іх моўныя асаблівасці. Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўрапейцаў сталі продкамі германцаў. Тыя, што засталіся качаваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян.

Хуткае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўдн захадзе ад Беларусі.

Усё гэта дае падставы зрабіць вывад аб тым, што ў 3 тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі, у басейне верхняй Прыпяці і Ясельды, з'явіліся першыя індаеўрапейцы. Аб гэтым сведчаць і яскрава выяўленыя еўрапеоідныя рысы і гаспадарчыя заняткі плямёнаў. Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.

У раннім жалезным веку адбываюцца важныя змены ў вытворчасці і распаўсюджванні кавальскай справы, вырабе жалезных прылад працы, якія значна апярэджвалі па сваёй вытворчасці бронзавыя і каменныя, жалеза атрымлівалі з мясцовай сыравіны — балотнай або азёрнай руды, якая мелася ў значнай колькасці. Жалезныя прылады працы з'явіліся раней на поўдні Беларусі (у VII — VI стст. да н.э.), а на поўначы — на тры стагоддзі пазней.Гаспадарка і матэрыяльная культура Паўднёвай Беларусі ў раннім жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэры-яльная культура развівалася больш запаволена.

У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі даіндаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з'явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі славянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар.

На тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі вялікіх племянных груп са сваімі асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Сярэдняе і Верхняе Падняпроў'е Беларусі засялялі плямёны мілаградскай культуры, некаторыя даследчыкі бачаць у гэтых плямёнах "герадотавых" неўраў і нават ранніх славян. Аднак большасць вучоных лічыць гэту культуру балцкай. У канцы 1-га тыс. да н.э. мілаградцаў змянілі плямёны зарубінецкай культуры. Адкрытым застаецца пытанне аб этнічнай прыналежнасці гэтых плямёнаў. Адны даследчыкі лічаць іх продкамі славян, ДРугія вылучаюць у асобную моўную групу, прамежкавую паміж славянскімі і заходнебалцкімі мовамі. Значную частку сярэдняй Беларусі ў VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. займалі плямёны кулыпуры штрыхаванай керамікі, а на поўыачы знаходзіліся плямёны днепра дзвінскай культуры. У этніч-ных адносінах гэтыя плямёны былі балтамоўнымі.