- •1.Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго задачы і асаблівасці.
- •3.Дзяржавы на тэррыторыі беларусі 9-12 в. І палітычны лад.Службовыя асобы.
- •5.Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права ў пісаным заканадаўстве.
- •6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў хiii–хvi ст.Ст.
- •7. Дзяржаўны лад вкл в 13-16в.Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады.Службовыя асобы дварцовай адміністрацыі.
- •8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў хiii–хvi ст.Ст.
- •9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў хiii–хvi ст.Ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- •13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў хvі ст.
- •14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў хіv–хvіі ст.Ст
- •15. Люблінская унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
- •З’яўляецца царкоўна-палітычная ідэалогія папства: “папацызарызм” уплыў аказвае заходнееўрапейская думка.
- •21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
- •22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне
- •23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права
- •24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест
- •25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне
- •26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г
- •27. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г.: працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне
- •29. Крымінальнае права вкл 15-16
- •30. Грамадзянскае права вкл
- •31. Працэсуальнае права вкл.
- •32. Брачно-сямейнае права Беларусі. Сацыяльнае палажэнне жанчын.
- •33. Судебная реформа 16 в. В вкл. Состав компетенція новых судов.
- •Выш. Органы улады у рп: король і сойм.
- •42. Попытки проведения реформ рп во 2-ой половине 18 в. 1-ый раздел рп.
- •43. Чатырохгадовы сойм рп, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя рп 1791. Таргауская канфедэрацыя. 2-гі падзел рп.
- •47. Упраздненіе крепостного права в Белю Реформа местных органов.
- •48. Судовая рэформа 1864. І асаблівасці яе правядзення у Беларусі.
- •Пытанні: Аа цякучым моманце, Аб адносінах да савецкіх рэспублік, Прыняцце Канстытуцыі бсср, Аб зямельнай палітыцы, Выбары цвк бсср.
- •У дэкларацыі першага з’езду саветаў бсср былі адзначаны 2 прычыны ўтварэння ЛітБел сср:
- •Сталіца – Вільно; Председатель цвк(цік) – к.Г. Ціховскій; Председатель снк – в.С. Міцкевічус-Капсукус; Губерні вошедшіе в состав – Мінская, Гродненская, Віленскую, Ковеньская і частка Сувалавскай.
- •64. Возвраўеніе в состав Беларуской сср восточных районов Беларусі.
- •65. Крімінальнае і крімінально-працэсуальнае право Беларуской сср в 1920-1930-я гг.
- •66. Гражданское и гражданско-процессуальное право бсср в 1920-1930-я гг.
- •67. Конституция бсср 1927 г.
1.Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго задачы і асаблівасці.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі – гісторыкаправавая навука,якая вывучае працэсы щзнікнення,развіцця,станаўлення дзяржавы і права народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашых дзён; вывучае прычыны і законамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычнасклаўшагася ўтварэння,а таксама прававое становішча насельніцтва, развіццё палітычна-прававых інстытутаў, органаў ўлады і кіравання.
Задачы: - аналіз асноўных гістарычных падзей ў іх храналагічнай паслядоўнасці. – вызначэнне заканамернасцей гістарычнага працэссу, асноўных тэндэнцый ў развіцці інстытутаў права ў вогуле. – гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права і (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэных норм. – вывучэнне неабходна для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народоў свету.
Асаблівасці: 1.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у якія яна ўваходзіла ў той ці іншы час. 2. Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокава, перыядамі амаль не вывучалася,перыядамі замаўчывалася. 3. Невывучалася прававая гісторыя,Рэч Паспалітая,Канстытучыя Рэчы Паспалітай,Статуты,Беларуская Народная Рэспубліка,рэпрэссія,рэлігія,Чарнобыль і інш. 4.Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася, адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся,іншыя ачарняліся.5.Для беларускай гісторыка-прававоў навукі характэрна парадаксальная з’ява:з аднаго боку ніхто ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну народа, з другога боку яе не вывучалі. 6. Гісторыя беларускага народа цесна звязана з гісторыей іншых народаў:літоўскага,рускага і інш. 7.Беларускі народ на працягу стагоддзяў мяняў сваю назву, пэўна,нас беларусы баяліся сябе чяк-небудзь называць і назвалі “тутэйшыя”
3.Дзяржавы на тэррыторыі беларусі 9-12 в. І палітычны лад.Службовыя асобы.
На тэррыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх княстваў (Аршанскае, Клёцкае, Тураўскае, Нясвіжскае, Мозырскае).
Існавалі два асноўных класа: феадалы і феадальна-залежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, свабодныя гараджане і сяляне-даннікі.
Клас феадалаў ўтварыўся з рабаўладальнікаў,разбагацеўшых гараджан і былых свабодных сялян.
Клас феадальна-залежных людзей ўтвараўся: - за кошт асаджвання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі;-за кошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны,выконваць павіннасць на карысць асобных феадалаў,або дзяржавы ў цэлым;- за кошт маёмаснага раслаення свабодных сялян,якія збяднеўшы трапілі ў даўгавую кабалу.
У пачатку развіцця феядазізму захоўваліся сяляне-даннікі – мелі ўласную гаспадарку,абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і месных органаў ўлады даніну, выконваць павіннасць;захоўвалі свабоду да 17 ст.У 9-12 ст. адбыўся рост гарадоў. Пануючае становішча – купцы і багатыя рамеснікі- валодалі уласнымі маёнткамі і аказвалі значны ўплыў на палітыку дзяржавы ў цэлым.Кожная старажытная дзяржава мела свій палітычны цэнтр стольны або старэйшы горад(назва горада – назва дзяржавы і жыхароў.
Самае магутнае княства –полацкае (плошча 40-50 тыс.км. 12 ст.).Вышэйшыя органы ўлады:-князь (ўзначальваў дзяржаву,выканаўчыя органы,вырашалі бягунага кіравання); –савет або рада;-веча або сойм.
Князь раіўся са сваімі меншымі саветнікамі,думнымі меншымі і добрымі мужамі(якія складалі раду)па найбольш важным пытанням.У некаторых выпадках склікаў сойм.Яму належала абарона дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне парадку унутры дзяржавы.У яго распаражэнні невялікая дружына.На прастол - адзін са спадчынікаў ранейшага князя(часам запрашываліся іншыя князі.). Распаўсюджаны захоп ўлады сілай. Новы князь уступаючы на прастол ,прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы інтэрэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў дагаворах (заключаліся з пануючымі верхамі).Паўнамоцтва князя –сфера выканаўча-распарадчай дзейнасці (не меў права выдаваць законы (выдавалі сойм і рада).Судовая дзейнасць князя абмежавана (чыніў правасуддзе сумесна з радай).
Рада-выканаўча-распарадчы орган: - не мела пастаяннага склада,аднак князь не меў права ігнараваць думнікамі рады;-паследжанні адбываліся кожны дзень, прысутнічалі не ўсе асобы (а больш тыя,якія ў дадзены час былі побач з князем);-па найбольш важных пытаннях збіраліся ў поўным сладзе;-кампетенцыя такая ж,як у князя:1.найбольш важныя судовыя справы,у адносінах да кіруючых верхоў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага аппарату.2.пры адсутнасці князя-усімі справамі кіравала рада.3.рыхтаваліся рашэнні,якія абмяжоўваў сойм.
Веча-узнікае адначасова з дзяржавай(ва ўсіх старнажытных славянскіх дзяржавах);-збіраліся каля гандлёвай плошчы каля царквы;-пытанні вырашаліся пераважнай большасцю галасоў;-пры разыходжанні думак-рашэнне,якое ннаказвала волю найбольш моцнай часткі;-кампетенцыя:1.раскладка павіннасцей і падаткі.2.выбранне і выгнанне князя.3.прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб;4.пытанне вайны і міру; 5.арганізацыя абароны і апалчэнне;6.найбольш важныя судовыя справы; 7.міжнародныя адносіны.
Службовыя асобы: 1.пасаднік:-выбіраўся вечам або прызначаўся князем на неопределённое время;-быў лі ў стольным горадзе,так і ў іншых гарадах;-функцыі намесніка князя;-разам з князем судзіў;-разглядаў справы ў княжецкай радзе;-удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў,дагавораў з іншымі дзяржавамі;-старшыня на вечавых сходах;
2.тысяцкі:- выбіраўся вечам аюо прызначаўся князем на неопределённое время;-у важны час камандаваў апалчэннем;-у мірны час сачыў за надтрымананнем парадку у горадзе;-кіраваў гандлёвымі справамі.
3.падвойскі: - дарушалася выкананне рашэнняў веча,распараджэнняў князя;-быў камандзірам княжыцкай дружыны.
4.ключнік і утбуі:-распараджаліся гаспадарчымі справамі;-кіравалі некаторымі судова-адміністрацыйнымі справамі.
4.Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы.Адлюстраванне звычаявага права ў пісанам заканадаўстве.
Ў 1 тысячагоддзі н.э. фарміравалася сыстэма агульнапрынятых звычаяў, якія вызначала правілы паводзін людзей. Паступова звучаі- рысы абавязковасці-звычаевае права.
Звычавае права – сістэма непісаных прававых норм, правілаў паводзінаў, заснованых на агульнапрынятасці і даўнасці ўжывання. Звычаевым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны. Звычаевае права было пануючым да 15 ст. (паступова выцяснялася правам пісаным).
Асноўныя рысы звычаевага права:- партыкулярызм: у кожнай мясцовасці свае звычаі,нормы і правіла (адсутнасць агульна-прававой сыстэмы);-традыцыяналізм і кансерватызм:у многім абумашлены уплывам царквы:у грамадцтве і ва ўсім свеце наогул панцтве нязменны парадак устаноўлены Богам.У 15-16 ст. князі абяцалі былым ўдзельнікам княствам стараны не руваць;-дуалізм:панавала ідэя поўнага бяспраўя рабоў і фармальнай роўнасці свабодных людзей.
Статут 1529: забараніў карыстацца звычаевым правам,аднак ў выпадку неўрыгуляванасці пэўных грамадскіх адносін нормамі статута дазвалялася звяртацца да звычаевага права.Статут1566: поўнасцю забараніў карыстацца звычаевым правам.Статут 1588: зноў дазволіў звяртацца да звычаевага права.
Віды пакарання: маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму;за цяжкія:расправа і рабавання самога злачынца і яго сям’і.
Сямейнае права:-галоўнае значэнне-шлюб;-падпарадкаванне жонкі мужу;-муж-глава сям’і(муж ў сям’ю жонкі-ўласнік жонкі ці яе сям’і);-жанчына карысталася значнымі правамі і развагай.
Прыняцце хрысціянства-царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем ў храме.
Суд:абвінаваўча-саборны працэс( пры разглядзе крымінальнага і грамадзянскіх спраў).
Доказы:паказанні сведак,прысяга і цалаванне крыжа),”суд боскі”.Князі,іх пасаднікі і іншыя службовыя асобы-функцыі пасрэднікаў.