Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краткие ответы Ист Б.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
31.07.2019
Размер:
333.82 Кб
Скачать

43. Чатырохгадовы сойм рп, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя рп 1791. Таргауская канфедэрацыя. 2-гі падзел рп.

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай (шляхта). Чатырохгадовага сойма (1788-1792 гг.), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета» — усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. 359 дэпутатау, іх 181 – патрыеты. Пераўтварэнні ў дзяржаўным ладзе РП ен пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардынальных правах» прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'ё-му — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання РП як самастойнай, незалежнай дзяржавы. «Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам РП. Дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысці-янскіх веравызнанняў. Правы: свобода слова і друку (толькі шляхціцы, якія бралі ўдзел у пасяджэннях сойма). «Кардынальнымі правамі» РП аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства нале-жьшь толькі закону, прынятаму соймам. Буржуазны характар рэформ выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены класавы прынцып. мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі разам з залежнымі сялянамі. Праект Канстытуцыі быў прадстаўлены на абмеркаван-не сойма 3 мая 1791 г.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй удзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прад-стаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітыч-ныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгон-най залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны.

Дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў (204 дэпутаты) і Сенат (132 чала-векі). Рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (Сенат + парламент).

Канстытуцыяй адмянялася права «ліберум вета», забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты за-конаў наогул.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму ураду РП. у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы - прымас і пяць міністраў: палі-цыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Мі-ністраў прызначаў кароль.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вышэйшым распарадчыкам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згаджаўся ставіць свой подпіс, пытанне пераносілася на раз-гляд сойма.

Была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.

У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзе-ле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мін-ская губерня.

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым за-канадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.

44. Паустанне 1794. 3-і падзел РП. Прычына распада РП.

Пасля разфому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

45. Сістэматызацыя права Беларусі у 19 ст. Праект увядзення мясцовых органау у заходнія губерніі. Закрыцце Віленскага універсіцета.

У 1826 годзе пачаліся працы па падрыхтоўцы зводу законаз расійскай Імперыі. У гэты час пачалася праца па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Узначаліў камісію па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў мясцовых губерняў Ігнат Даніловіч. Звод мясцовых законаў меркавалася ўключыць у звод Законаў Расійскай імперыі. Праца па падрыхтоўцы хводу мясцовых законаў была ў асноўным завершана ў 1834 годзе. Па некаторых рахздзелах праца вялася да 1873 года. Але ён не быў уключаны ў Звод законаў Расійскай Імперыі і не быў выдадзены як асобны закон.

46. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.

У 1797 годзе Павел 1 загадаў аднавіць ва Ўсходняй Беларусі старыя судовыя органы – земскія, гродскія, падкаморскія суды, прадугледжаны Статутам 88 года. Але паступова судовая сістэма ў беларусі збліжалася з судамі Расійскай Імперыі. У кожнай губерніі ўтвараліся галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Ліквідацыя старой судовай сістэмы ў Беларусі пачалася пры Мікалаі 1 пасля неўдалага паўстання 1830-1831 гадоў. Усе судаводства было пераведзена на расійскую мову. Згодна з хзаконам ад 30 кастрычніка 1831 года, замест галоўных судоў у губерніях былі ўтвораны: палата крымінальнага і палата цывільнага суда. Земскія і гродскія суды былі пераўтвораны ва ўездныя (павятовыя). Нагляд за дзейнасцю ўсіх мясцовых судоў здзейснялі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць пастановы мясцовых судоў , даваць суддзям указанні, як вырашыць тую ці іншую справу.

Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў быў сенат.

У першай трэці 19 стагоддзя галоўнай крыніцай права Беларусі заставаўся Статут 88 года. Заканадаўчая яго дзейнасць была скасавана ў губерніях Віцебскай і Магілёўскай у 1831 годзе. У Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай – у 1840 годзе. Аднак, Статут заставаўся дзеючым законам да канца 19 стагоддзя.