Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_GOS_2006.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
29.08.2019
Размер:
308.74 Кб
Скачать

Вопрос 69. Созданне «Звязды» - первой массовой социал-демократической газеты в Беларуси (1917)

9 жніўня 1917 г выйшла газета "Звязда" - першая бальшавісцкая, спачатку як орган Мінскага камітэта, а затым - Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б).

Ля вытокаў стварэння стаялі Фрунзе, Мяснікоў, Кнорын "Звезда" была закрыта часовым урадам 25 жніўня, 15 верасня пачала выходзіць пад назвай "Молот", забаронена 6 кастрычніка, 8 кастрычніка - пад назвай "Буревестник" Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, з 1 лістапада 1917 г газета выходзіць над назвай "Звезда", да 1925 г яна друкавалася на беларускай мове, 1927 г - на рускай і беларускай, з 9 жніўня 1927 г перайшла на беларускую мову. Газета "Звезда" першай абвясціла аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі 27 кастрычніка 1917 г на старонках газеты "Буревестнік". Галоўнай газетай Заходняй камуны стала "Звязда", якая вяла прапаганду рэвалюцыйных ідэй, дэкрэтаў Савецкага ўрада, выступала супраць каланіяльнай палітыкі Германіі 11 снежня 1918 г "Звезда" пераехала са Смаленска ў Мінск, а ў сярэдзіне лютага 1919 г зноў перабралася ў Смаленск, калі Мінск быў астаўлены Чырвонай Арміяй. 8 жніўня 1920 г у Мінску зноу выходзіць "Звезда". У "Звезде" друкуецца старонка "Звезда молодежі", а потым выдаецца газета "Молодежь Белоруссии" У 1921 г "Звезда" надрукавала артыкул Леніна "Аб харчовым падатку", у якім былі абгрунтаваны прынцыпы НЭПа, звязаныя з аднаўленнем і развіццём прамыслоўнасці. "Звезда" актыўна працавала з пісьмамі працоўных. З'яўляліся рубрыкі "Водгукі на пісьмы", "Што нам адказваюць?" У 1926 г газеце "Звязда" адводзілася кіруючая роля ў барацьбе за генеральную лінію партыі, друкаваліся артыкулы, якія расказвалі аб 14 з'ездзе партыі. У 1930 г "Звязда" патрабавала правядзення калектывізацыі ў вёсцы. У 30-я гг. "Звязда" заклікала на авалоданне новай тэхнікай - артыкул "Тэхніку кожнаму рабочаму". Яна прапаноўвала выдзеліць для прапаганды тэхмінімума лепшых рабочых-ударнікаў. "Звязда" інфармавала чытачоў аб стаханаўскім руху, з'явілася ў 1935 г рубрыка "Шырыцца стаханаўскі рух".

23 чэрвеня 1941 г выйшау спецыяльны выпуск газеты "Звязда". Рэдакцыя пераехала ў Гомель, дзе выдавалася да 18 жніўня 1941 г. 18 мая 1942 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты "Звязда" (гал рэдактар — Ул. Амельянюк). Газета заклікала да барацьбы. Амельянюк быў забіты фашыстамі, другі рэдактар - Нікіфараў – арыштаваны. У канцы 1942 г рэдактарам стаў Барашкаў "Звязда" выходзіць і цяпер - цалкам на беларускай мове Рэдактар - Наркевіч, наклад - каля 80 тысяч экземпляраў.

Вопрос 70. Просветительская и издательская деятельность ф.Скорины

Скарына - вядомы першадрукар, асветнік, філосаф Беларусі. Нарадзіўся Францыск, сын Лукі, каля 1490 г. у Полацку - тады буйным грамадска-палітычным і культурным цэнтры Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў у лепшых манастырскіх школах Полацка. У 1504 г. Скарына пачынае вучыцца у Кракаўскім універсітэце на факультэце "свабодных мастацтваў", дзе за 2 гады стаў бакалаўрам філасофскіх навук. Затым у Падуанскім універсітэце ў Італіі ў 1512 г. Скарына становіцца доктарам вызваленых навук

У 1517 г. у Празе Скарына надрукаваў на беларускай мове 4 кнігі Бібліі "Псалтыр", "Іова", "Прытчы", "Іісус Сірахаў". Друкаваная "Біблія" стала адной з самых ранніх у славян і першай сярод усходніх славян кнігай, пісанай не на царкоўна-славянскай мове, а ў перакладзе з чэшскай на старабеларускаю мову. За1517-19 гг. ён надрукаваў 23 кнігі, аб'яднаныя пад назвай "Біблія руска выложена доктором Скоріною із славного града Полоцька". У 1520 г. Скарына стварыў у Вільні друкарню і ў 1525 г. надрукаваў там кнігі "Апостал" і "Малую падарожную кніжыцу". Беларуская старажытная кніга стала агульнаеўрапейскай каштоўнасцю. Погляды Скарыны, сфармуляваныя ў яго прадмовах, тлумачэннях, аўтарскіх рэмарках, з'яўляюцца філасофскай публіцыстыкай народнага асветніка. У сваёй публіцыстыцы Скарына ішоў далей ад кананічных поглядаў царкоўных кніг да гуманістычных ідэй, якія сталі моцным штуршком у развіцці беларускай культуры, мовы і філасофіі У філасофскіх прадмовах Скарына абгрунтоўвае неабходнасць выхавання ў людзях пачуцця нацыянальнай свядомасці для абароны свайго краю, сваёй веры. Асветнік абгрунтаваў пачуццё патрыятызму, маральныя законы і прынцыпы развіцця грамадства. Скарына ўнёс значны ўплыў у распрацоўку канцэпцыі развіцця беларускай мовы - ён надрукаваў беларускія кнігі, увёў родную мову ў клерыкальную літаратуру У сваіх поглядах Скарына абагнаў сярэдневечча, указаў на неабходнасць развіцця навукі і асветы, распаўсюджання славянскай культуры, хрысціянскай веры і маралі У сваіх публіцыстычных творах Скарына выступаў супраць каталіцкай экспансіі, прапаведваў брацтва і згоду паміж людзьмі і народамі, прарочыў толькі мірны дабрабыт, роўнасць людзей перад Богам. Адметнымі рысамі яго публіцыстыкі з'яўляюцца лаканічнасць, лагічнасць, доказнасць у аналізе рэчаіснасці Беларускага сярэднявечча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]