Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по медецине.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
477.18 Кб
Скачать

2.11 Гельминтозы

Яйкі і лічынкі гэтых чарвякоў развіваюцца ў знешнім асяроддзі (аскарыды, воласага-лоў). Харак­тарызуюцца прамым развіццём, без замены гаспа-дароў. Чалавек з'яўляецца канчатковым носьбітам і крыніцай заражэння.

Біягельмінты развіваюцца з удзелам прамежкавага гаспадара, у целе якога адбываецца развіццё лічынкавых форм паразіта (цэпені бычыны, свіны і г. д.).

Пры большасці гельмінтозаў (аскарыда, воласагалоў, вастры-ца і інш.) крыніцай інвазіі з'яўляецца заражаны чалавек, пры некаторых жа (ленцецы і інш.) ёю, апрача чалавека, становяцца жывёлы, пры пэўных гельмінтозах (эхінакок, трахіне-ла) крыніцай інвазіі бываюць толькі жывёлы.

Энтэрабіёз. Захворванне выклікаюць дробныя белыя чарвячкі—вастрыцы (даўжыня 2—13 мм). Жывуць яны ў ніжнім аддзеле тонкага і на ўсім працягу тоўстага кі-шэчніка.

Эпідэміялогія. Заражэнне ад­бываецца пры праглы-нанні спе­лых яйкаў вастрыц, якія могуць быць занесены на прадукты хар­чавання бруднымі рукамі. У летні перыяд забруджванню ежы садзейнічаюць мухі. Выпаўзанне самак з задняга праходу вонкі для адкладання яйкаў выклікае сверб. Калі гэтае месца чухаюць, васт­рыцы трапляюць пад пазногці, на нацельную і пасцельную бялізну.

Сімптомы. Сверб у вобласці задняга праходу і прамежнасці бывае такі моцны, што дзеці прачынаюцца ўначы, плачуць, у іх развіваецца бяссонніца. Дзеці становяцца нервовымі, раздра-жнёнымі, худнеюць, адстаюць у вучобе. На расчуханай прамеж-насці ўтвараюцца расколіны, язвы, гнайнічкі. У дзяўчынак можа развіцца запаленне палавых органаў. Пры энтэрабіёзе быва­юць паносы з прымессю крыві і слізі.

Лячэнне. Дзіцяці, у якога выявілі вастрыцы, належыць спаць у панталонах ці закрытых трусіках, каб не забруджваць бялізну і рукі яйкамі глістоў. Раніцай гэтую бялізну кіпяцяць і гладзяць гарачым прасам. Перад кожным прыёмам ежы і пасля наведвання туалета дзіця .абавязкова павінна мыць рукі. Пазногці іх патрэбна коратка падстрыгчы.

Медыкаментознае лячэнне праводзяць антыгельмінтнымі прэпаратамі. Супраць свербу ўжываюць анестэзінавую мазь.

Прафілактыка. Усіх дзяцей перад паступленнем у яслі, садок, школу аглядаюць на глісты. У самой дзіцячай установе і дзяцей, і ўвесь абслугоўваючы персанал што-год, а нры неабходнасці і часцей, аглядаюць на гельмінты. У выпадку выяўлення ў дзіцяці вастрыц агляду падлягаюць усе члены сям’і дзеці ў калектыве.

Перш за ўсё трэба трымаць у чысціні жыллё, памяшканні, асабліва старанна прыбіраць месцы агульнага карыстання. Пасцельную бялізну кіпяціць, а рэчы, якія не мыюцца, праглад­жваць гарачым прасам.

Аскарыдоз. Узбуджальнікі — аскарыды (даўжыня 15—40 см), якія паразітуюць у тонкім кішэчніку. Працягласць жыцця іх у арганізме чалавека не больш як год.

Эпідэміялогія. Аскарыдоз адносіцца да гельмінтозаў. Шлях заражэння — фекальна-аральны. Заражаюцца ім асабліва часта ў тых месцах, дзе глебу ўгнойваюць неабясшкоджанымі фекаліямі чалавека, а таксама прадуктамі, забруджанымі яйкамі аскарыд.

Сімптомы. Назіраецца па­вышэнне тэмпературы цела, крапіўніца, сверб скуры. Можна выдзеліць два асноўныя сіндромы: гастраэнтэрытны (млоснасць, рвота, слінаця-чэнне, парушэнне стулу) і неўралагічны (парушэнне сну, раздражнёнасць, галаўны боль, зніжэнне працаздольнасці, сутаргі).

Лячэнне. За апошні час з'явілася шмат высокаэфектыўных процігельмінтных прэпаратаў, яны добра пера-носяцца і про­стыя па ўжыванні.

Прафілактыка. Неабходны актыўнае выяўленне і лячэнне ўсіх хворых аскарыдозам, ахова глебы, вадаёмаў, крыніц водаза­беспячэння, абеззаражванне фекалій. У інтэнсіўных ачагах (заражэнне 30% і больш) дэгельмінтацыі падвяргаецца ўсё насельніцтва не радзей як 2 разы яя год.

Трыхацэфалёз. Захворванне, выклікаемае воласагаловам, даўжыня якога вагаецца ад 30 да 55 мм. Воласагалоў—геагельмінт, і адзіным гаспадаром яго з'яўляецца чалавек. Працягласць жыцця паразітаў—5 і больш гадоў. Кормяцца яны крывёй і звычайна лакалізуюцца ў сляпой кішцы.

Эпідэміялогія. Крыніцай інфекцыі з'яўляецца чалавек, які з фекаліямі выдзяляе яйкі гельмінтаў у знешняе асяроддзе. Заражэнне трыхацэфалёзам ад­бываецца фе-кальна-аральным шляхам, пры занясенні інвазійных яек з агароднінай, садавінай, вадой.

Сімптомы. Праяўленнем трыхацэфалёзу звычайна з'яўляецца парушэнне функцый стрававальна-кішачнага тракту. Найбольш пастаянныя сімптомы — млоснасць, зніжэнне апетыту, слінацячэнне, болі ў жываце, часцей лакалізаваныя ў правай падуздышнай вобласці. Прьг пранікненні воласагаловаў у чарвякападобны адростак могуць пачацца прыступы апендыкуляр­най колікі, а пры наслаенні дру­гаснай інфекцыі развіваецца апендыцыт.

Лячэнне. Прызначаюць антыгельмінтныя прэпараты.

Прафілактыка трыхацэфа­лёзу аналагічная прафілактыцы аскарыдозу.