Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по медецине.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
477.18 Кб
Скачать

2.18 Педикулез, коро­ста

На чалавеку паразітуюць тры віды вошай: галаўная, адзеж­ная і лабковая. Яны, у першую чаргу адзежная, маюць медыцын­скае значэнне як пераносчыкі ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу. Сваімі ўкусамі і раздражняльным дзеяннем сліны вошы могуць выклікаць пачырваненне скуры. Укусы іх суправаджаюцца свер­бам, які ўзмацняецца ўначы. На расчуханых месцах звычайна ўзнікае другасная інфекцыя. Ча­сам пры густой вашывасці з'яўляюцца субфебрыльная тэм­пература і прыпухласць лім-фатычных вузлоў.

Галаўная вош жыве і раз­мнажаецца ў валасяной частцы галавы, дзе адкладвае яйкі — гніды. Яны пры-клейваюцца празрыстай масай, якая не рас­твараецца ў вадзе. Праз 14—16 дзён з гніды з'яўляюцца лічынкі. Працягласць жыцця асобіны ад 27 да 38 дзён.

Эпідэміялоеія. Заражэнне людзей вошамі адбываецца пры зносінах дзяцей у калектыве, пры сумесным карыстанні адзеннем, пасцеллю, грабянямі, шчоткамі, а таксама ў перапоўненым транс­парце. Пры значнай вашывасці галаўная вош можа перапаўзаць па падлозе і па розных прадметах.

Прафілактыка. Для таго каб папярэдзіць з'яўленне вошай і іх распаўсюджванне ў сям'і і ў ка­лектывах, трэба рэгулярна мыць цела, змяняючы нацель-ную і пасцельную бялізну, мыць выка­рыстаную бялізну, адзенне, прыбіраць памяшканні, а таксама праводзіць планавы агляд арганізаваных калектываў.

Метады барацьбы. Для апрацоўкі валасяной часткі га­лавы выкарыстоўваюць 0,15%- ную водную эмульсію карбафосу, 20%-ную водна-мыльную суспензію бензіл-бензаату, 5%-ную борную мазь, 10%-ную водна-мыльна-газавую эмульсію, нітыфарласьён і інш. Пасля апрацоўкі і мыцця валасы прапа­лоскваюць цёплым водным рас­творам 5—10%-най воцатнай кіслаты, што садзейнічае зні-шчэнню гнід. Дзецям да 6 гадоў, цяжарным жанчынам, людзям з пашкоджанай скурай рэкамендуюцца механічны ме-тад знішчэння вошай — вычэсванне густым грабянём або апрацоўка валасоў 10%-най водна-мыльна-газавай эмуль-сіяй. Абавязковай з'яўляецца апрацоўка галаўных убораў, пасц'ельнай і нацельнай бялізны, падушак.

Адзежная вош большая за галаўную. Яна жыве ў складках бялізны і адзення, асабліва ў швах, дзе і адкладвае яйкі. Можа прыклейвацца таксама да валасоў на целе, акрамя галавы.

Метады барацьбы. Пры выяўленні адзежных вошай у любых стадыях развіцця дэзінфекцыйныя мерапрыемствы право-дзяць з мэтай знішчэння іх як на целе чалавека, так і на яго бялізне, адзенні і іншых рэчах. Вашывую бя-лізну кіпяцяць у 2%-ным растворы кальцына-ва­най соды на працягу 15 хвілін, гладзяць яе прасам з двух бакоў, звяртаючы ўвагу на швы, складкі і інш. Пры выкарыстанні вадкіх прэпаратаў (0,15%-ная водная эмульсія карбафосу, 0,05%-ная водная эмульсія сульфіда-фосу, парашок пірэтруму, рэчы замоч­ваюць з разліку 2,5 л на камплект нацельнай бялізны на пра-цягу 20—30 хвілін, пасля чаго іх пра­палоск-ваюць, мыюць звычай-ным спосабам, сушаць і гладзяць.

Лабковая вош — самая дроб­ная з вошай чалавека. Яна мала руха-ецца і жыве на валасах лабка, бровах і веках. Праця­гласць жыцця яе — каля месяца.

Метады барацьбы. Пры выяўленні лабковай вошы пас­цельную і на-цельную бялізну апрацоў-ваюць, валасяны покрыў лабка збрываюць і ў ску-ру ўціраюць серную мазь або вышэйпералічаныя эмульсіі, што выкарыс-тоўваюць для барацьбы з галаўной вошшу.