Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Uch_pos.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
789.5 Кб
Скачать

Раздзел 4. Археалогія позняга сярэднявечча XIV - XVI стст. Населеныя пункты гарады

Новым накірункам у археалагічнай тэматыцы Беларусі з сярэдзіны 70-х гг ХХ ст. з’явілася вывучэнне феадальнага горада XIV-XVIII стст., калі ўжо сфармавалася беларуская народнасць. Культурны пласт гэтага перыяду звычайна перакрываў напластаванні перыяду Х - ХІІІ стст. Па свайму складу, афарбоўцы, насычанасці і характару матэрыялу ён адрозніваецца ад ранейшага. Значны матэрыял позняга сярэднявечча выяўлены пад час археалагічных даследаванняў ў Віцебску, Мінску, Полацку, Заслаўі, Мсціславе, Гродне, Слоніме (М.А.Ткачоў, В.М.Ляўко, З.С.Пазняк, В.Е.Собаль, Ю.А.Заяц, С.В.Тарасаў, А.К.Краўцэвіч, Т.С.Бубенька, Л.В.Калядзінскі, А.А.Трусаў і інш.). Да XIV - пачатку XV стст. гарады Беларусі захавалі тыповую для ўсходнееўрапейскага арэалу планіроўку. У іх існавалі магутныя замкі, якія знаходзіліся на месцах былога дзядзінца і вакольнага горада. Яны канцэнтравалі ў сабе функцыі цэнтра горада. Вакол замкаў групаваліся пасады і на замкі былі арыентаваны вуліцы апошніх. Археалагічныя даследаванні сведчаць, што гарадскія пасады XIV - пачатку XV стст. па сваіх памерах не на шмат перавышалі ранейшыя, а часам былі і меншыя.

З XV ст. пачынаюцца карэнныя змены ў планіроўцы гарадоў Беларусі. У першую чаргу адбываецца перанос цэнтра горада з замка на гандлёвую плошчу з ратушай. Вакол гэтага ядра фарміруюцца новыя пасады з іншай, чым у старых, планіроўкай. Ад плошчы з ратушай у розныя бакі разыходзіліся вуліцы. Галоўнымі сярод іх былі тыя, што адпавядалі найважнейшым гандлёвым шляхам. Менавіта яны вызначалі размяшчэнне астатніх вуліц, якія часцей за ўсё ішлі паралельна альбо перпендекулярна галоўным. Па назіраннях А.Краўцэвіча, такая планіровачная структура познесярэднявечных беларускіх гарадоў захоўваецца ў асноўных рысах да нашых дзён. Гарады мелі традыцыйныя драўляна-земляныя і мураваныя абарончыя збудаванні. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Слуцку, Брэсце, Мінску і інш. былі ўтвораны некалькі ліній абароны, якія ахоплівалі цэнтр горада і пасады. Выключнай з’вай для сярэднявечча неабходна лічыць адсутнасць ўмацаванняў у панёманскіх гарадах Беларусі XV - XVIII стст.

Забудова і планіроўка Полацка XIV - XVI стст. археалагічна прасочваецца вельмі слаба. Гэта тлумачыцца адсутнасцю матэрыялаў адпаведнага часу.. Выяўленыя ва ўсходняй частцы Верхняга замка пабудовы XIV - XV стст. мала чым адрозніваюцца ад пабудоў больш ранняга перыяда. Гэта сведчыць аб значнай пераемнасці ў характары жылой і гаспадарчай забудовы. У той жа час на Верхнім замку працягваў функцыянаваць княскі церам, да якога было дабудавана драўлянае памяшканне. Планіроўку Полацка XVI ст. удакладняюць тагачасныя планы, інфармацыя якіх у болшым падцверджваецца археалагічнымі даследаваннямі. Згодна гэтым планам, у цэнтры Верхняга замка каля Сафійскага сабора мелася даволі значная плошча вольная ад усялякай забудовы. Выкарыстоўвалася яна для публічных мерапрыемстваў. Вакол сабора - чатыры царквы і вежа-данжон.

Больш шчыльна ў XV - XVI стст. быў забудаваны Ніжні замак. Цэнтрам яго кампазіцыі з’яўлялася вежа-данжон аналагічная вежы з Верхняга замка. У планіроўцы назіраецца выразная радыяльная сістэма. Веера-радыяльная сістэма была характэрна і для Вялікага пасада, куды пераносіцца гандлёвы цэнтр горада (раён сучаснай плошчы Свабоды). Па назіраннях С.Тарасава для познесярэднявечнага Полацка была традыцыйнай дварова-сядзібная забудова. Сваеасаблівасцю тапаграфіі Полацка XIV - XVII стст. з’яўляецца вялікая колькасці цэркваў (18) і манастыроў (12). Яны дзяліліся на тры катэгорыі: у замку, у “месце” і ў бліжэйшай гарадской акрузе. Такім чынам стваралі некалькі сваеасаблівых пасаў вакол гістарычнага цэнтра горада.

Для Полацка, як і для іншых беларускіх гарадоў, праблемай з’яўляецца невыразнасць культурных напластаванняў XIV - XV стст. Асноўным датуючым матэрыялам лічыцца наяўнасць гаршковай кафлі, шарнірных нажніц і прамавугольных плоскіх касцяных грабеньчыкаў. Наступныя стагоддзі (XVI - XVII) ў Полацку характарызуюцца значнай колькасцю каробчатай кафлі з разнастайным арнаментам, спецыфічнымі відамі архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі (палавыя пліткі і цэгла пальчатка), глазураванай і чорналашчонай керамікай, рэйнскім і рыжскім керамічным імпартам, шкляным посудам.

У XIV - XVI стст. адбыліся значныя змены ў тапаграфіі Гродна. На Старым замку (дзядзінцы) ў XIV ст. над руінамі Ніжняй царквы будуецца новая Верхняя царква. Апошняя ў плане мае квадрат са зрэзанымі вугламі са стараной 8,8 м. Археалагічныя даследаванні дазволілі прасачыць планіроўку Старога замка ў гэты час. На тэрыторыі замка насцілаліся драўляныя маставыя шырынёй да 2,5 м . Адзін насціл працягнуўся ўздоўж паўднёвага фасада царквы з усходу на захад ад галоўнай брамы ў сярэдзіну замка. З поўначы на поўдзень паўз заходні фасад Ніжняй царквы была накіравана падобная ж маставая. Перакрыжаванне іх размяшчалася каля паўднёва-заходняга кута царквы. Пабудовы ў асноўным былі зрубныя пераважна з сасновых або яловых бярвенняў, зсечаны ў лапу. Сярэднія памеры іх - 4 х 4 м, гаспадарчых пабудоў - 3 х 3 м, 2,8 х 2,8 м. У часы Вітаўта Вялікага (1392-1430 гг). на месцы ранейшых умацаванняў дзядзінца будуецца магутны каменны замак (разглядаецца ў раздзеле замкі).

Асноўная пасадская тэрыторыя Гродна ў XIV ст. размяшчалася паміж замкам і рынкам, які ў гэты час пачынае фарміравацца ў раёне сучаснай плошчы Савецкай. Тут будуецца ў пачатку 90-х гадоў XIV ст. драўляны каталіцкі касцёл “фара Вітаўта” (узарваны ў 1961 годзе). У гэты час склалася заходняя частка горада, якая арыентавалася на замак і захоўвалася ў наступныя перыяды. З XV ст. пачынаецца новы этап развіцця планіроўкі Гродна. Да сярэдзіны XVII ст. горад абыходзіўся без без знешніх умацаванняў і развіццё вулічнай сеткі вызначалася галоўным чынам горадабудаўнічымі традыцыямі таго часу і асаблівасцямі рэльефу. Горад рос у асноўным ва ўсходнім кірунку паміж рэчышчамі Нёмана і Гараднічанкі. Галоўным фактарам, які вызначыў фарміраванне вулічнай сеткі Гродна ў XV - XVII стст., быў накірунак дзвюх гандлёвых дарог з Вільні на Варшаву і са Смаленска на захад. З канца XV ст. існуе занёманскі пасад. Не перапыняецца жыццё і на правым беразе Гараднічанкі ў раёне Барысаглебскай (Каложскай царквы). Канчаткова выгляд Гродна афармляецца ў канцы XVI - XVII стст., калі ў горадзе будуецца шэраг каталіцкіх кляштараў і касцёлаў: 1595, 1602-1618 - бернардзінцаў, 1621 - бернардзінак, 1633 - дамініканаў, 1635 - францішканаў (за Нёманам), 1634-1642 - брыгітак, 1647 - езуітаў.

Мінск XIV-XV стст. тэрытарыяльна мала чым адрозніваўся ад горада папярэдняй Полацкай эпохі. Культурныя напластаванні гэтага часу на дзядзінцу маюць магутнасць не больш 0,6 - 0,8 м. Ён даволі слаба насычаны прадметамі матэрыяльнай культуры. Незначнае развіццё горада археалагічна прасочваецца на ўсход, поўдзень, паўднёвы захад і захад. Амаль нічога не вядома пра Мінск разглядаемага часу і з пісьмовых крыніц. Хутчэй за ўсё гэта перыяд заняпаду ў жыцці горада. У XV - пачатку XVI стст. ўздоўж галоўных шляхоў пачынаюць фарміравацца гарадскія пасады - Ракаўскае, Татарскі канец, Траецкае. Больш інтэнсіўна засяляецца тэрыторыя Верхняга горада. Аднак цэнтрам горада паранейшаму застаецца замак з Ніжнім рынкам. Другая палова XVI - XVII стст. - час найбольш значнага росту і канчатковага фармавання гарадской тэрыторыі сярэднявечнага Мінска. Аб гэтым сведчаць культурныя напластаванні цёмна-шэрага, месцамі чорнага колеру з кафляй, манетамі, люлькамі для палення, паліванай і будаўнічай керамікай, зафіксаваныя на ўсіх прадмесцях.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]