Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Uch_pos.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
789.5 Кб
Скачать

Вырабы са шкла, косці, каменю, дрэва, скуры.

У асартымент шкляных вырабаў, знойдзеных пад час раскопак, уваходзяць розныя віды бытавога і аптэчнага посуду: шкляніцы, шклянкі, чаркі, бакалы, кілішкі, бутлі, бутэлькі, кварты і інш., а таксама ўпрыгожанні, галоўным чынам пацеркі і бранзалеты з культурных напластаванняў XIV ст. і ваконнае шкло. Познесярэднявечнае шкло бясколернае альбо зялёнае. Адным з найбольш распаўсюджаных відаў шклянога посуду для піцця былі шкляніцы. Яны маюць цыліндрычную або блізкую да цыліндра форму тулава, дыяметрам ад 4 да 13 см. Келіхі і кілішкі розняцца галоўным чынам формай ножак і стопаў. Іх тулава звычайна варонкападобнае. Чаркі характарызуюцца тоўстымі сценкамі і масіўнымі донцамі дыяметрам 3-6 см. Тулава іх цыліндрычнае або злёгку звужанае да донца.

Сярод пасудзінаў для захавання вадкасці масавасцю вылучаюцца кварты. Прамавугольныя шкляныя вырабы (памерамі 6,5х6 см; 8,5х8; 13х11,5 см), якія завяршаюцца пакатымі акруглымі плечыкамі і горлам з кароткай шыйкай і неакуратна апрацаваным вусцем. Донца кварты моцна ўвагнута. Бутэлькі маюць цыліндрычную форму, шыйкі высокія,рыльцы аздоблены адзінарнымі і двайнымі стужкамі, донцы глыбока ўвагнуты ў сярэдзіну тулава. Для захавання вадкасці ўжываліся таксама бутлі, біклагі і бутлікі - начынне з цыліндрычным ці шарападобным тулавам.

Сярод каменных вырабаў вылучаюцца ядры. Яны распаўсюджваюцца на тэрыторыі Беларусі з ХІІІ ст., галоўным чынам, у замках і гарадах. Каменныя ядры ХІІІ ст. (дыяметрам 12-15 см), прызначаныя для “парокаў” вядомы з раскопак Гродзенскага Старога замка; каля 40 вапняковых і гранітных ядраў XIV - XVII стст. дыяметрам ад 6 да 37 см - з раскопак Лідскага замку. Найбуйнейшыя з лідскіх ядраў маглі адносіцца да бамбардаў. Вялікая колькасць каменных ядраў XVI ст. выяўлена на Верхнім і Ніжнім замках Віцебска (больш 30 экз.) і Слуцкага Верхняга замка (20 экз.). Адно ядро з Віцебска (дыяметрам 15,5 см і вагай 15,15 кг) мела канічнае паглыбленне, запоўненае сумессю дымнага пораху з воскам.

У культурных напластаваннях XIV - XVI стст. звычайнай знаходкай з’яўляюцца каменныя тачыльныя брускі. Часцей за ўсё яны маюць прамавугольную форму, часам абодва канцы скругленныя. На некаторых ёсць дзюркі для падвешвання.

У незначнай колькасці трапляюцца пад час археалагічных раскопак населяных пунктаў і замкаў позняга сярэднявечча касцяныя вырабы. Гэта розныя накладкі, гузікі, іголкі, тронкі, прамавугольныя грабеньчыкі, шахматныя і шашачныя фігуры, а таксама рогі аленя, лася і косці буйнай рагатай жывёлы са слядамі апрацоўкі. У Лідскім замку цалкам захавалася шахматная фігура - ладдзя. Вышыня яе 4 см, дыяметр асновы - 3,5 см. Багатая калекцыя шашак паходзіць з Ніжняга замку Віцебска. Яны ўяўлялі сабой пляскаты кружок дыяметрам 3 см, таўшчынёй да 0,7 см з вертыкальнай адтулінай у цэнтры. Знешнюю паверхню часам арнаментавалі канцэнтрычнымі кругамі.

Значна горш у познесярэднявечных культурных напластаваннях захоўваюцца дрэва і скура.. Рэшткі драўляных маставых, жылых і гаспадарчых пабудоў XIV - XVI стст. выяўлены ў Віцебску, Гродне, Мінску, Навагрудку, Мсціслаўлі, Слоніме. Сярод знаходак ёсць фрагменты прадметаў побыту і хатняга ўжытку (драўляных лесвіц, вёдраў, кадак, бочак, місак, кубкаў, чарпакоў, лыжак, пралкі, верацяна і інш.), прылады працы (рыдлёўка, трапашка, шавецкая калодка і інш.) і дэталі сухапутных і водных сродкаў транспарту (чоўны і вёслы, восі для колаў). У калекцыю скураных вырабаў уваходзяць: абутак (поршні, чаравікі, туфлі, боты), кашалькі, похвы, фрагменты сумак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]