Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Uch_pos.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
789.5 Кб
Скачать

Металічныя вырабы. Зброя і вайсковы рыштунак

Металічныя прадметы з познесярэднявечных гарадоў, замкаў і селішч класіфікацыйна можна падзяліць на прылады працы і рамесныя інструменты, узбраенне і вайсковы рыштунак, хатнія прадметы і інвентар. Апошняя група найбольш разнастайная: пружынныя і рычажныя (шарнірныя) нажніцы, авальныя крэсівы, нажы, замкі і ключы, элементы адзення (спражкі, падкоўкі на абцасы), металічныя абручы і дужкі ад ведраў, дзвярныя петлі і ручкі, цвікі і інш.

Нажы зноўдзеныя пад час раскопак падзяляюцца на дзве вялікія групы: нажы з чаранком і нажы з прыкляпанымі тронкамі. Пачынаючы з сярэдзіны ХІІ ст. найбольш пашыраюцца нажы з закругленай (гарбатай) спінкай. Яны мелі шырокае і тонкае лязо і адносна кароткае дзяржанне. Вось дзяржання і вось клінка ўтваралі тупы вугал. Некаторыя нажы на ручках мелі жалезныя кольцы-абмежавальнікі. У XIV - XVI стст. пашырыліся нажы з прамой альбо злёгку закругленай на канцы спінкай, з шырокім амаль плоскім лязом. Яны мелі дзяржанні ці плоскую аснову-ручку, выкаваную разам з клінком да якой заклёпкамі мацаваліся касцяныя альбо драўляныя накладкі. Такі нож рабілі з жалезных пласцін, цэментавалі і гартавалі яго клінок.

Самая масавая катэгорыя металічных прадметаў у культурных напластаваннях позняга сярэднявечча - цвікі. Ад прыналежнасці яны падзяляюцца на будаўнічыя, мацавальныя, шпалерныя, шавецкія і падкоўныя. Усе цвікі каваныя ў сячэнні квадратныя альбо прамавугольныя, памеры іх вагаюцца, асабліва даўжыня (будаўніча-мацавальныя маюць ад 4 да 12-13 см). Яны маюць раскляпаную плешку.

Замкі падзяляюцца на дзве групы: здымныя (вісячыя і навесныя) і нерухомыя (унутранныя). Да XVI ст. асновай канструкцыі жалезных навясных замкоў быў спружынны механізм, П-падобная дужка-скаба і корпус, які складаўся з вялікага (для спружыны) і малога (дзе мацаваўся свабодны канец дужкі) цыліндраў. Паводле формы корпуса, ключа і ключавой адтуліны цыліндрычныя замкі падзялюцца на шматлікія тыпы, у тым ліку і індывідуальныя з асабліва складанай канструкцыяй. УXVI ст. на Беларусі з’віліся навясныя замкі новай канструкцыў з круглым, прамавугольным або трохвугольным корпусам і дужкай на шарнірах, якая свабодна адкідвалася. Ад тыпу замковага механізму залежылі форма і канструкцыя ключа. Для цыліндрычных навясных замкоў з ХІІ ст. выкарыстоўваліся ключы ў выглядзе лопасці з бакавымі выразамі для спружынных шыфтаў. Пазней існавалі іншыя мадыфікацыі ключоў для падобнага тыпу замкоў. Для уразных замкоў ключы мелі цыпель на канцы стрыжня, які пры паварочванні ўціскаў спружыну і перасоўваў засаўку. Такі ж прынцып дзеяння быў у ключоў для навясных замкоў з шарнірнай дужкай, што свабодна адкідвалася. У адрозненні ад папярэдніх, яны мелі трубкавую аснову і параўнальна малыя памеры. На працягу ўсяго сярэднявечча існавалі і прымітыўныя ключы-адмычкі для камбінаваных і драўляных дзвярных замкоў. Гэта стрыжань з сагнутым ці прымацаваным на шарніры доўгім канцом для перасоўвання засаўкі.

Нярэдкая знаходка ў культурных напластаваннях XIV - XVI стст. - абутковыя падкоўкі. На тэрыторыі Беларусі яны распаўсюджваюцца з XIV ст., калі з’яўляецца абутак з абцасамі. Ужываліся галоўным чынам падкоўкі дзвух тыпаў: з шыпамі і з дзіркамі. Самыя старажытныя падкоўкі ўяўляюць сабой сагнутую дугой вузкую і высокую пласціну (да 2,5 см) з трыма шыпамі. Далейшае развіццё іх ішло ў бок памяншэння вышыні і павелічэння шырыні і паступова падкоўкі становяцца плоскімі.

У адрозеннені ад культурных напластаванняў ранняга сярэднявечча ў слаях XIV-XVI стст. значна менш сустракаецца прадметаў узбраення і рыштунку вершніка і каня. Наканечнікі арбалетных стрэлаў у гарадах і замках Беларусі сустракаюцца з XIІ - ХІІІ па пачатак XVІ стст. У Мірскім замку, які збудаваны ў пачатку 16 ст. не знойдзена ніводнага падобнага наканечніка. Па спосабу мацавання яны падзяляюцца на ўтульчатыя і чаранковыя. Першыя маюць пірамідальную ці квадратную ў сячэнні галоўку. Утулку з бранябойнай галоўкай злучае зграбная шыйка Шырыня ўпора да даўжыні галоўкі суадносіцца як 1:4. У Лідскім замку знойдзены ўтульчаты лаўраліставы наканечнік рамбічнага сячэння. Найбольшае пашырэнне баявой галоўкі знаходзіцца бліжэй да вастрыя (па А. Мядзведзяву датуецца XIV - XV стст.) З чаранковых найбольш распаўсюджаны наканечнікі квадратнага сячэння з ромбападобнымі кантамі (ці такіе ж са зрэзанымі вугламі) - датуюцца XIII - XV стст. Знойдзены ў Ваўкавыску, Лідскім і Гродзенскіх замках . Верхняй мяжой бытавання баявога арбалета можна лічыць XVI ст. Пазней самастрэл выкарыстоўвалі галоўным чынам на паляванні. Наканечнікі стрэл для лука ўсе чаранковыя, у сячэнні маюць выгляд тонкай лінзы. Сярод знаходак трапляюцца ромбападобныя XV - XVI стст.

Наканечнікі коп’яў прадстаўлены доўгімі вузкапёрымі дзідамі і пікападобнымі гранёнымі з канічнай утулкай, якія выкарыстоўваліся з ранняга сярэднявечча. Пашырэнне іх у ХІІІ - XIV стст. на Беларусі звязана з распаўсюджваннем стальных пласціністых даспехаў. Пры раскопках гарадоў перыяду сярэднявечча (Гродна, Ваўкавыск, Слонім, Навагрудак, Полацк, Крычаў, Чачэрск і інш.) знаходзяць наканечнікі лаўралістнай, чатырохкантовай, ромба-, кліна- і пікападобнай формаў. У ваколіцах Лідскага замку знойдзены два ўзоры халоднай зброі. Каваны кінжал магчыма з XIV ст. Другая знаходка корд (кароткі меч). Даўжыня кінжала - 43 см, нырыня - 2,5 см. У верхняй частцы дзяржальна маецца адтуліна дыяметрам 0,3 см для раменьчыка. Даўжыня корда - 99 см, таўшчыня - 1 см. У рукаятцы (даўжыня - 13 см, шырыня - 3,4 см) маюцца адтуліны, куды ўстаўляліся заклёпкі тронак. На шырокай частцы ляза недалёка ад перакрыжавання ёсць два кляймы. Адзін знак - разнавіднасць “пасаўскага ваўчка”. Падобны адбітак стаіць на мячы пскоўскага князя Даўмонта-Цімафея. Другі знак складаецца з крыжыка на паўкруглай аснове. А. Трусаў датуе гэтую зброю на XV ст.

Шпоры XIV - XVII стст. з Беларусі блізкія да распаўсюджаных у Еўропе формаў. У аднаго тыпу шпораў дуга ў выглядзе літары “V” плаўна выгнутая і заканчваецца прамавугольнымі петлямі з дзвюма адтулінамі. У шпораў XVI - XVII стст. з Гродна дзяржальца колца знаходзіцца у адной плоскаці з дугой шпоры. Дуга ў выглядзе літары “U”. Падобныя шпоры знойдзены ў Мінскім замку ў добра датаваным слое 2-й паловы XV - пачатку XVI стст. Незвычайны экземпляр шпоры знойдзены ў Лідскім замку з дугой у выглядзе літары “U” і доўгім (15,5 см) злёгку загнутым шыпам, канец якога абламаны. Такія шпоры насілі гусары ў XVI ст.

Конскія падковы маюць авальную форму, шырыня дугі памяншаецца да канцоў. Даўжыня ад 10 да 19, шырыня - ад 8 да 15 см. Яны адрозніваюцца памерамі, наяўнасцю розных дэталей, кольксцю дзірак пад цвікі. Да найбольш старажытных (XIV - XV стст.) належаць экземпляры з выступамі на канцах і злучанымі канаўкай адтулінамі пад цвікі. Відавочна падобныя падковы бытавалі і ў XVI - XVII стст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]