Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Uch_pos.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
789.5 Кб
Скачать

Матэрыяльная культура беларусі хіv-хvі стст.

Матэрыяльная культура XIV - XVIII стст. усёй Беларусі вывучана горш за XI - XIII стст. Амаль не распрацавана тыпалогія і храналогія познесярэднявечнага матэрыялу, за выключэннем кафлі і будаўнічых матэрыялаў. Археалагічнае вывучэнне гарадоў , замкаў, селішчаў і мяcтэчак XIV - XVI стст. пачалося нядаўна, не ўсе кампаненты матэрыяльнай культуры, якія даступныя археалагічнаму вывучэнню, прадстаўлены аднолькава поўна. Вядомыя пакуль толькі нешматлікія знаходкі вырабаў з косці, камяню (за выключэннем ядраў), каляровых мяталаў (выключэнне - медныя манеты). У слаях XIV - XVI стст. дрэнна захоўваюцца арганічныя рэчывы з дрэва і скуры. Раней і археолaгі не звярталі належнай увагі на познесярэднявечныя матэрыялы.

Керамічныя вырабы. Кафля.

Керамічныя вырабы самы масавы матэрыял культурных напластаванняў позняга сярэднявечча (XIV - XVI стст.). Ён падзеляецца на: 1) керамічны посуд (побытавая кераміка); 2) печная кафля; 3) будаўнічая кераміка; 4) розные прадметы.

Бытавы посуд позняга сярэднявечча, у першую чаргу прызначаўся для задавальненняў практычных патрабаванняў людзей - у якасці ёмістасці для прыгатавання страў, іх ужывання, захоўвання альбо транспарціроўкі. Зыходзячы з гэтых функцый і фарміраваўся яго асартымент. Па характару фармовачнай масы, тэхналогіі абпалу і апрацоўцы паверхні керамічны посуд падзяляецца на непаліваны, паліваны і мораны (дымлёны).

Самым распаўсюджанным відам начыння быў гаршчок. У ХІІІ - XV стст. у заходніх рэгіёнах Беларусі гаршкі мелі S-падобны профіль ці выразнае рабро на плечуку.. Большасць з іх неарнаментавана. Астатнія ўпрыгожаны лінейным, хвалістым і камбінаваным лінейна-хвалістым арнaментам. Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі гаршкі мелі авальнае тулава і амаль цыліндрычную шыйку. Арнаментаваны пераважна наколкамі і насечкамі. Сярод палескіх гаршкоў па краю венчыка захоўваўся раўчук, была петлепадобная ручка, арнамент дапаўняўся 2-3 рыфлёнымі стужкамі. З XVI ст. з пераходам на нажны ганчарны круг гаршкі набылі больш прысадзістую форму і звычайна не арнаметаваліся, за выключэннем Магілёўшчыны, дзе хвалісты альбо серпападобны арнамент захаваўся да канца XVII стст. З канца XV ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца першыя паліваныя гаршкі (Лідскі замак), а ў наступных стагоддзях яны ўваходзяць у шырокі ўжытак.

Да відаў кухоннага посуду адносіліся макотры (макацёры) - глыбокая гліняная пасудзна ў выглядзе перавернутага ўсечанага конуса з круглым дном. Вышыня іх вагаецца ад 8 да 18 см, дыяметр вусця ад 13-15 см да 25-35 см. Вядомы як непаліваныя, так і паліваныя начынні Першыя прызначаліся для расцірання маку, яечных жаўткоў, тварагу, ільнянога альбо канаплянага семя і ў XV - XVI стст. рабіліся даволі таўстасценнымі ад 1 да 1,5 см таўшчыні. Другія, палітыя знутры зялёнай палівай прызначаліся для разбоўтвання цеста на бліны і прыгатавання салаты. Вонкавая паверхня макацёраў часам упрыгожвалася адной-дзвюма рыфлёнымі стужкамі ці хвалямі.

Класічны від посуду для смажання і пражання страў на Беларусі рынка. Гэта гліняная пасудзіна круглай альбо плоскай формы на трох ножках з 2 вушкамі ці ўтулкай для драўлянай ручкі. Назва гэта паходзіць ад старажытанямецкага слова Rina, што азначае трохногі гліняны гаршчок альбо тыгель. Першыя рынкі на Беларусі вылепляныя на ручным ганчарным крузе датуюцца XV ст. (Лідскі і Крэўскі замкі, Віцебск, Мсціслаўль). З XVI ст. іх пачалі фармаваць на нажным коле, унутранную паверхню амаль заўсёды пакрывалі зялёнай ці карычневай палівай. Утулку для дзяржання выраблялі з адным або двума валікамі на канцы, ножкі ляпілі асобна. Рынкі мелі круглае і плоскае донца. Вылучаюцца дзве разнавіднасці рынак: плыткія (глыбінёю 3-6 см з дыяметрам вянца 16-21 см і полай утулкай) і глыбокія (глыбіня 10-13 см, дыяметрам да 34 см, ножкі вышынёй да 10 см, з дзвюма петлепадобнымі ручкамі). Плыткія рынкі часам упрыгожвалі штампаваным арнаментам альбо з дапамогай шматраднага грабеньчыка.

У населяных пунктах Беларусі XIV - XVI стст. сустракаюцца сваеасаблівыя начынні, якія адначасова нагадваюць міскі і макотры, але адрозніваюцца ад іх значна меншымі памерамі і больш спрошчанай формы. Па этнаграфічных даных, такі посуд з’яўляецца адной з разнавіднасцей латак, якія выкарыстоўваліся для тушэння страў альбо пражання гароху і семак. Гэтыя начынні канічнай формы з прамым ці крыху адагнутым вонкі венчыкам, дыяметр апошніх 13-15 см, днішча 9-10 см. Вышыня латак звычайна 6-8 см.

Даволі разнастайны па форме прадстаўлены сярод археалагічнага матэрыялу посуд для захоўвання і пераноскі вады і вадкіх страў. Самы распаўсюджаны сярод іх збан (збанок, жбан) - высокая гліняная пасудзіна, звычайна паліваная, звужаная ўверсе, з вухам-ручкай і носікам-злівам. Некалькі фрагментаў збаноў выяўлены ў напластаваннях ХІІІ ст. у Полацку. Праўда яны кфаліфікуюцца як імпартныя. Ужыванне збаноў пашыраецца на Беларусі з XVI cт. Варыяцыяй збана можна лічыць гладышы. Якія ў адрозненні ад іх не мелі вуха і наска. Дыяметр горла не перавышаў 11-12 см, каб было зручна браць яго рукой за “гладкае” горла, якое мела форму раструба. Вадкасці пераносілі і зберагалі ў гляках. - глінянай шарапабоднай пасудзіне з вузенькім горлам (дыяметрам 3-6 см) з літком, плоскім дном і з адным ці дзвума вушкамі.

Калі кухонны посуд служыў у асноўным для прыгатавання ежы, то сталовы выкарыстоўваўся для ўжывання розных прадуктаў. Фрагменты сталовага посуду часцей за ўсё сустракаюцца пры раскопках замкаў, феадальных двароў і гарадскіх усадьбаў. Ежу падавалі ў місках. Вышыня якіх вагаецца ад 5 да 9,5 см, дыяметр венчыкаў 16-27 см, днішча 11-15 см, таўшчыня сценак да 1 см. Яны мелі нешырокі (1,5-2,5 см) адагнуты вонкі борцік. Асобныя міскі аздабляліся звонку лінейным арнаментам. Сустракаюцца чырвонагліняныя, мораныя, а з XVI cт. паліваныя міскі.

З XVI ст. у асартымент сталовага посуду ўваходзяць талеркі (паходзіць ад нямецкага Taljer - дошка для разразання мяса) - ганчарны посуд з шырокім прыўзнятым борцікам, з гарызантальна альбо вертыкальна адагнутым акруглым венчыкам і невялічкім паглыбленнем. Дыяметр венчыкаў большасці талерак 18-28 см, донцаў 10-20 см, глыбіня 4.5-9 см. Большасць талерак былі паліванымі па ўнутранай паверхні. Паліва пераважна мела розныя адценні зялёнага ці бурага колеру. Многія талеркі знутры ўпрыгожваліся арнаментам. Пры гэтым выкарыстоўваліся надпаліўныя і падпаліўныя роспісы з малюнкамі разнастайных геаметрычных і стылізаваных раслінных элементаў.

Для піцця ў познім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўвалі кубкі, куфлі і кружкі Кубкі рабілі найчасцей цыліндрычнай, радзей бочкападобнай формы з выразным донцам (дыяметрам 4-9 см), адной ці дзвюма ручкамі, звычайна без накрыўкі. Яны сустракаюцца ў вялікай колькасці пад час раскопак гарадоў (Гродна, Віцебск, Мінск, Магілёў, Крычаў). Замкаў (Лідскі, Мірскі), мястэчак і вёсак (Пескі Мастоўскі р-н; Навасёлкі Зельвенскі р-н). Унутранную, часам вонкавую паверхню да палавіны пакрывалі палівай, на плечуках кубкі ўпрыгожвалі разнастайным штампаваным і рыфлёным (Панямонне) альбо рыфлёным і наляпным (Падняпроўе) арнаментам. Куфлі (кухаль) уяўляў з сабе цыліндрычную пасудзіну з прамавугольнай альбо петлепадобнай ручкай. Звычайна паверхня іх была гладкая, ці сціпла аздоблена рэльефным арнаментам пад венчыкам і ў прыдонцавай частцы.

Абавязковы атрыбут культурных напластаванняў XIV - XVI стст. большасці населяных пунктаў Беларусі - кафля (паходзіць ад нямецкага Kachel - гліняны посуд). Гэта керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў. Цяжка назваць такі горад альбо мястэчка, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ўжывання кафляных печаў. Інтэр’еры замкаў, палацаў, старадыўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі.

У беларускім кафлярстве адбіліся ўсе мастацкія стылі - готыка, рэнэсанс, барока, ракако, класіцызм і мадэрн. Першыя вядомыя нам кафлі на тэрыторыі Беларусі адносяцца да пачатку XIV ст. Яны знойдзены падчас археалагічных раскопак у Полацку (гаршковыя). Дэндрахраналагічны аналіз рэшткаў пабудовы з печчу з гэтага гораду паказаў 1304 г. Раннія кафлі знойдзены таксама ў Лідскім і Навагрудскім замках). Яны маюць баначна-цыліндрычную форму 21-24 см вышынёй і 10-14 см у дыяметры, таўшчыня сценак - 1,5 см. Гэтыя вырабы фармаваліся з нятлустай масы з дамешкамі жарствы ці жвіру, на паверхні бачна кругавыя налепы, на донцы прыліп жвіру. Врыблялі кафлі тэхнікай ручной лепкі, пасля чаго іх падпраўлялі на маларухомым ганчарным коле і абпальвалі на адкрытым агні. Кафля на Беларусь хутчэй за ўсё патрапіла непасрэдна з паўночнай Нямеччыны, верагодна, з Любека пры пэўным пасрэдніцтве Рыгі і Рыжскага арцыбіскупства. Беларускімі даследчыкамі (А.Трусаў, У.Угрыновіч, В.Собаль, Ю.Заяц) зроблена тыпалогія айчыннай кафлі, у асноўным на падставе археалагічных калекцый з Лідскага замку, з дапаўненнямі з замку ў Міры і гарадоў Мінска, Магілёва, Лагойска, Віцебска, Заслаўя і Мсціслаўля. Вылучаюцца два тыпы - гаршковая і каробчатая, і 22 варыянты (8 першага тыпу і 14. Другога).

Гаршковая кафля па форме падзяляецца на цыліндрычную, у выглядзе ўсечанага конуса, высокія і нізкія. Існавала розная канфігурацыя вусця гаршковай кафлі - квадратныя, круглыя, трох- або чатырохпялёсткавыя. У другой палове XV ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца міскападобная кафля (апошні варыянт з гаршковых), які папярэднічаў каробкавай і існаваў разам з апошняй да сярэдзіны XVIІ ст. Вышыня яе 8 - 10 см, бок квадрата вусця 16-16,5 см, бакавая паверхня пакрыта барознамі. Галоўная асаблівасць гэтай кафлі была ў тым, што за кошт скарачэння тулава і пашырэння квадратнага вусця, можна было ўбачыць унутранную частку кафлі. З сярэдзіны XVI ст. унутранную частку часам пакрывалі зялёнай палівай (замкі ў Ліде, Крэве, Гродна). З кафлі меўшай прамавугольнае вусце, можна было выкласці амаль суцэльнае цеплавое люстэрка печы, значна большае, чым са звычайнай гаршковай. Першыя варыянты гаршковай кафлі выконвалі толькі ўтылітарную функцыю, да якой пазней дадалася эстэтычная. На ўнутранай паверхні кафлі майстры пачалі выціскаць прымітыўныя арнаменты - канцэнтрычныя кругі (“слімакі”), шмапялёсткавыя разеткі (Стары замак ў Гродна, Полацк).

На мяжы XIV - XV стст. на Беларусі фарміруецца новы тып кафлі - каробкавая. Яна складаецца з двух частак: з вонкавай пласціны, адфармаванай з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпсавай альбо металічнай формы і прымацаванай з тыльнага боку румпы з дзюркамі для мацавання. Вонкавая пласцінка спачатку мела рашотчатую, потым увагнутую і толькі затым набыла сучасную форму з люстраной арнаментаванай паверхняй. У XVI ст. акрэсліваюцца некалькі відаў арнаментальных матываў, якія развіліся ў наступных стагоддзях. Гэта геаметрычны (квадрат, квадрат і круг, квадрат і салярны знак), раслінны, геральдычны, партрэтны, сюжэтны з выявамі на бытавую і гістарычную тэматыку. На Беларусі была распаўсюджана геральдычная кампазіцыя “Пагоня” ў выглядзе коннага рыцара са шчытом і мячом над галавой. Кафлі з дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага знойдзены ў Вільні, Заслаўі, Копысі, Гродна, Друе і інш. Акрэсліваюцца ўсе асноўныя канструкцыйныя элементы тагачасных печаў: сцянныя, цокалі, вуглавыя, уступы-гзымсы, каронкі. Каробкавая кафля XVI ст. часцей за ўсё мае квадратную форму вонкавую пласціну (бок квадрата 16-17 см) з высокай адзінарнай або двайной рамкай. Румпа круглая альбо квадратная, вышынёй да 10 см.

Знаходкі каробкавай кафлі з рэшткамі зялёнай палівы ў культурных напластаваннях большасці беларускіх помнікаў позняга сярэднявечча сведчыць аб яе шырокім выкарыстоўванні . Пацверджванне знаходзім у пісьмовых крыніцах. Напрыклад, у “Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі” за 1552 год пры апісанні Старога замку ў Гродне шмат разоў называецца “печ кафлі зялёнай”.

З канца XVI ст. у вытворчасці беларускай кафлі пачынаюць выкарыстоўваць паліхромію (шматколернасць). Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светла- і цёмна-зялёнага, блакітнага, цёмна-сіняга і карычневага колераў. Падобныя знаходкі выяўлены пад археалагічных раскопак ў Мінску, Гродзенскім замку, Мсціслаўлі, Магілёве, Крычаве, Заслаўі Полацку, Віцебску і інш. Рэшткі шыкоўных кафляных печаў, якія складаліся з паліхромных кафляў канца XVI - пачатку XVII стст. вывучаны ў Мірскім замку. Сабраны ўсе тыпы тагачаснага пячнога набору: сцянныя, палавінныя, вуглавыя, паясавыя, гзымсавыя кафлі, каронкі або гарадкі, кафля-дахоўка, якою пакрывалі купалы печаў. На адной з каронак ёсць дата - 1583 год.

З працэсам інтэнсіўнага мураванага дойлідства на тэрыторыі Беларусі ў XIV - XVI стст. звязана знаходжанне ў культурных напластаваннях населяных пунктаў і замкаў будаўнічай керамікі. Агульна прынята, што гэта кераміка з’яўляецца адным з датуючых матэрыялаў. Самыя старажытныя формы дахоўкі знойдзены ў Лідскім, Навагрудскім і Крэўскім замках. Яны датуюцца канцом XIV - пачаткам XV стст. і маюць форму паўцыліндрычнага жолаба з высокім (да 6 см) мацавальным шыпам. На працягу XV ст. на змену жалобчатай прыходзіць пляскатая дахоўка (знойдзена ў Гродна), адна з разнавіднасцей якой называлася “бабровы хвост” (калі адзін з канцоў мае на абодзвух вуглах выемкі ў чвэрць кола). У наступным стагоддзі з пашырэннем мураванага будаўніцтва сустракаюцца экземпляры дахоўкі пакрытыя зялёнай палівай (Мірскі замак).

На беларусі ў ХІІІ ст. з’яўляецца вялікапамерная (гатыцкая) цэгла: 31х15х10 см з Лідскага замку; 27-28х12-13х8 см - Каменецкая вежа; 29-30х15-16х9 см - Мірскі замак і інш. Адна з характэрных прыкмет цэглы - барозны на адной з шырокіх плоскасцей, праведзяныя ўздоўж. Барозны найчасцей рабіліся рукой, таму падобную цэглу называюць “пальчаткай”. У скляпеннях, парталах, вокнах будынкаў шырока выкарыстоўвалася фігурная цэгла.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]