Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

III. Развіццёвая частка

1. Прачытайце ў манаграфіі П. Сцяцко “Культура мовы” (Мн.: Тэхналогія, 2002) наступныя раздзелы:

а) Словаўтварэнне займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў і яго фарматывы (С.40);

б) Лічэбнікавыя словаформы. Іх фарматывы і словаўтваральныя структуры з іх удзелам (С.79).

2. Знайдзіце ў вершы займеннікі. Які з іх з’яўляецца ключавым словам? Якую сэнсавую нагрузку ён нясе ў вершы? Дайце дамінантнаму займенніку функцыянальную характарыстыку.

Хто адрокся сваіх,

Хто стыдацца нас стаў

І прыліп да чужых, –

Каб ён свету не знаў!

Мову родную хто

Пазабыў, асмяяў,

Загубіў за нішто, –

Каб ён свету не знаў!

Сваю родну зямлю

Хто чужынцу прадаў,

Скрыўдзіў вёску сваю, –

Каб ён свету не знаў!

Хто з народам не жыў

І карысці не даў,

Хто сваіх не любіў, –

Каб ён свету не знаў!

Г.Леўчык.

IV. Эксперыментальная частка

Знайдзіце ў вершы займеннікі. Ці можна іх замяніць на суадносныя часціны мовы. Якія функцыі выконваюць у творы займеннікі?

“Не маё”

Нешта з намі здарылася ўсё-такі.

Мы свой сад шануем і жыллё,

За хлявом сваім глядзім, за соткамі.

Ну, а што за плотам – “не маё”.

А таму за вёскай лес захламлены,

Сметнікі ў лажку і ля ракі.

Засмуціў драсён сцяжынку маміну,

Дзе хадзіў я з ёю ў буякі.

Помню, я разбіў бутэльку каменем –

Правяраў, ці трапны мой удар.

А пасля стаяў, як на экзамене,

І гарэў ад сораму мой твар.

Мама ўсё чытала мне натацыю,

Што на ўчынак добры я не гож,

Што цяпер сцяжынаю вяртацца мне

Не дазволіць з ягад басанож.

  • Вось каб шкоды нарабіць –

дык ты мастак,

Быццам у пшаніцы верабей,

А ўяві, – казала, – што і кожны так

Шклянку ці бутэльку разаб’е.

Часам словы маміны засведчаны –

Столькі хламу ў засені лясной,

Так сцяжынка кожная засмечана,

Што міжволі чырванею зноў.

Банкамі іржавымі ды косамі,

Ды ўсялякай іншаю брыдой.

І цяпер ужо не толькі босаму –

У абутку не прайсці сюдой.

Гумавае кола, куча бітуму,

Бочка, прас, дзіравы чыгунок.

Недзе ёсць тут шкло і мной разбітае…

Не здымай красовак, мой сынок.

Хведара Гурыновіча

V. Творчая частка

  1. Складзіце “Каляндар знамянальных дат беларусаў”. Лічбы запішыце словамі.

  1. Напішыце аўтабіяграфію. Лічбы ў датах запішыце словамі. Вызначце разрад лічэбнікаў.

  1. Складзіце жартаўлівы тэкст, выкарыстоўваючы наступныя фразеалагізмы: ні тое ні сёе; сам сабе; і нашым і вашым; мала што; ні з таго ні з сяго; усёй душой; на сваю галаву; нічога сабе; сам не свой; як нічога ніякага; з усіх ног.

  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

Запішыце тэкст, выкарыстоўваючы парадкавыя лічэбнікі:

а) напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

б) напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзесяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

Заўвага. У лічэбніках прыблізнага ліку ставіцца працяжнік, калі гэта складаныя і састаўныя лічэбнікі: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]