Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

IV. Эксперыментальная частка

Адлюструйце ў чатырох схемах парадыгму склонавых канчаткаў прыметніка (якасныя і адносныя прыметнікі адзіночнага ліку; якасныя і адносныя прыметнікі множнага ліку; прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку; прыналежныя прыметнікі множнага ліку).

Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).

V. Творчая частка

На месцы пропускаў запішыце прыметнікі:

У _______ацькаўшчыне клёны

Нячутна пачынаюць аблятаць

На _______траву, на мох ______,

На весніцы, на _____стаў, на гаць.

Зямля глядзіць азёрамі-вачыма

На _______свет, што стыне у красе.

Як чыста – быццам зніклі людзі ўсе.

_________ мая! Ў ____________ росах,

Як летась, як мільёны год таму…

Ляцяць на ветры косы _______восені,

І кліча лісцяў _________сум зіму.

На вуснах стыне _______смак рабіны,

Цалую іх, _____________ як лёд.

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікніце і вы,

Што __________толькі край, і далеч,

І __________ліст на зелені травы,

Што ў _________бацькаўшчыне клёны

Тысячагоддзі будуць аблятаць

На _________траву, на мох _______,

На весніцы, на _______стаў, на гаць,

Што нездарма яны з асінак _______,

Калі ідзеш увосень па зямлі,

Раняе золата пад ногі людзям,

Каб мы яе любілі й бераглі.

  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

Ад наступных слоў утварыце складаныя прыметнікі

Чарназём, вадаправод, мастацтвазнаўства, іншаземец, радыёфізіка, жалезабетон, самаход, хвалявод; каменны вугаль, народная паэзія, агульная адукацыя, медная руда, уласнымі рукамі, круглы год, чырвоны бокі; апрацоўваць дрэва, рабіць масла, малоць муку; два разы, тры колы, дзве тысячы гадоў, сорак тон, шмат разоў, мнага людзей; моцна дзейнічаць лёгка параніць, цяжка ўспрымаць; вакуум-насос, генерал-губернатары, унтэр-афіцэры, ліберал-дэмакрат, Давыд-гарадок, Санкт-пецярбург; прыродны і гаспадарчы, жыллёвы і будаўнічы, аграрны і сыравінны, лячэбны і працэдурны, таварны і грашовы, электронны і вылічальны, навуковы і тэхнічны, грамадскі і палітычны, сусветны і -гістарычны, народны і вызваленчы, рабочы і сялянскі, рускі і беларускі; кіслы і салодкі, жоўты і зялёны, горкі і салёны, гучны і пявучы.

Заўвага. Складаныя прыметнікі, у склад якіх уваходзяць прыслоўі, не трэба блытаць са словазлучэннямі, якія складаюцца з прыслоўяў і прыметнікаў: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены, грамадска небяспечны.

- Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі.

- Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]