Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Тэма 4: Займеннік. Лічэбнік

I. Тэарэтычная частка

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі значэннямі.

  2. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, іх спалучальнасць з назоўнікамі.

  3. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

  4. Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі.

  5. Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.

  6. Разнастайнасць значэнняў і функцыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы.

  7. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.

  8. Лічэбнік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці выкарыстання лічэбнікаў у кантэксце.

Тэрміналагічны апарат: займеннік, неўказальныя і ўказальныя займеннікі, асабовыя займеннікі, зваротны займеннік, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя займеннікі, пранаміналізацыя; лічэбнікі (лічбовыя словы), колькасныя (пэўна-колькасныя, няпэўна-колькасныя), зборныя і парадкавыя лічэбнікі, простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі, нумералізацыя.

II. Лабараторная частка

1. Запішыце сказы, замяняючы лічбы словамі. Падкрэсліце складаныя лічэбнікі адной рыскай, а простыя – дзвюма.

За 70 год жыцця чалавек праводзіць прыблізна 23 гады ў сне, 13 год у гутарцы і 6 за ядой. Самы цяжкі чалавек у свеце важыў 369 кг, а самы лёгкі – 9,5 кг. Аўстрыйскі велікан Вінцэльмеер быў 278 см, жыхар Эльзаса Краў – 275 см, амерыканец Першын – 272 см, англічанін Брок – 268 см.

2. Запішыце лічбы словамі.

6, 8, 12, 17, 44, 79, 414, 888, 7596, 100001, ¾, 8/9, 3 3/5, 214-мільённы, у 1977-м, 31-тысячны; звыш 289, 2, 58, 14; каля 17, 51, 77, 3048, 20005; над 7, 45, 392, 1324.

3. Дапасуйце лічэбнікі да назоўнікаў: (адзін, адна, адно, адны) дзеці, чалавек, кніга, заданні, вароты; (два, дзве, абодва, абедзве, двое) дом, суткі, жанчына, кіламетр, спартсмен; (чацвёра, чатыры) студэнт, дзяўчына, сані, вуліца, вёска; (восем, васьмёра) кураняты, бяроза, гектар, мужчына, футбаліст.

4. Адгадайце загадкі. Назавіце простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі. Вызначце колькасныя, зборныя і парадкавыя лічэбнікі. Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца?

  1. Семсот варот – адзін уваход. 2) Тры браты на адным кані па белым полі едуць. 3) Дзве маткі маюць па пяць сынкоў, а кожны з іх адно імя. 4) Дваццаць без пятнаццаці, трох не далажыўшы, двух не далічыўшы. 5) Пад адным капелюшом чатыры браты жывуць. 6) Выходзіла дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзесят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзесят пяць лебедзяў. 7) Тры браты пайшлі на раку купацца, двое купаюцца, а трэці на беразе валяецца.

5. Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад, марфалагічныя прыметы. Растлумачце сэнс прыказак.

  1. Не хвалі сам сябе: няхай другія пахваляць цябе.2) Кожны жук хоча паказаць свае рогі. 3) Не ўсё тое рыба, што ў вадзе плавае. 4) Хто мову і веру мяняў, той не то сябе – і суседа прадаваў. 5) Не ўсё тое забываецца, на што чалавек спадзяваецца.6) Той нічога не страціць, хто нічога не мае.7) Нікому свайго розуму не ўставіш.8) Нікому з неба само не спадзе.9) Вер сваім вачам, а не таму, што людзі кажуць.10) Ніхто наперад не знае, што каго чакае.

6. Запішыце словазлучэнні.

Дзякаваць (яна), думаць (ты); камандаваць (мы); падысці (ён), патрабаваць (яны), прабачыць (я), пісаць (яна), любавацца (вы), расказаць (яно), сябраваць (мы), смяяцца (ён).

7. Адгадайце загадкі. Выпішыце займеннікі, вызначце іх разрад і сінтаксічную ролю ў сказе.

Усіх нас корміць, а сама есці не просіць. 2) Ніхто іх не палохае, а яны ўсё дрыжаць.3) Што на сабе не ўчуеш? 4) За намі ўслед шагае, ды нам ні ў чым не памагае. 5) Колькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак. 6) Прыйшоў хтось, узяў штось, пайшоў бы я за тым, ды не знаю, за кім.7) Без языка, а крычыць, ніхто яго не бачыць, а ўсякі чуе.8) Хто мяне заб'е, той сваю кроў пралье.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]