Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Варыянт іі

1. Граматычныя значэнні выражаюцца формай слова, якая ўтвараецца:

а) афіксацыяй; б) унутранай флексіяй в) суплетывізмам;

г) аналітычным спосабам; д) змешаным спосабам.

2. Парадыгму слова маюць:

а) назоўнікі; б) прыслоўі; в) займеннікі; г) выклічнікі; д) дзеясловы.

3. Адзінкай вывучэння марфалогіі з’яўляюцца:

а) слова; б) словаформа; в) перыяд; г) выклічнік; д) дэтэрмінанты.

4. Пад тэрмінам граматыкалізацыя разумеюць:

а) страту словам лексічнай самастойнасці;

б) выкарыстанне слова ў службовай функцыі;

в) пераўтварэнне слова ў аналітычную форму слова.

5. Пераход у займеннікі іншых часцін моў называецца:

а) субстантывацыяй; б) ад’ектывацыяй; в) пранаміналізацыяй; г) адвербіялізацыяй.

6. Адзначце назоўнік жаночага роду:

а) гантэля; б) гетра; в) грэнка; г) сабака; д) гусь;

е) брыво; ж) яблык; з) летапіс; і) медаль; к) Нарач.

7. Не маюць ступеняў прыметнікі:

а) добры; б) модны; в) светлы; г) смелы; д) ліпкі; е) галасісты; ж) сухі.

8.  Толькі ў множным ліку ўжываюцца назоўнікі:

а) шпалеры; б) конкурсы; в) маршруты; д) суніцы; е) імяніны;

ж) дажджы; з) могілкі; і) маліны.

9. Знайдзіце прыметнікі з арфаграфічнымі памылкамі:

а) каменны; б) шведскі; в) таганрокскі; г) студзенскі;

д) казахскі; е) насцены; ж) студэнтскі; з) лепельскі;

і) палесскі; к) старадарожскі.

10. Адзначце адушаўлёныя назоўнікі:

а) вучнёўства; б) мярцвяк; в) дружына; г) валет;

д) туз; е) полк; ж) пралетарыят; з) начніцы.

11. Вызначце дзеясловы ІІ скл.:

а) страціць; б) шыць; в) пабяліць; г) палажыць; д) аб’яўляць;

е) купіць; ж) грузіць; з) мірыцца; і) спяваць; к) казаць.

12. Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак –у (-ю):

а) калектыў; б) народ; в) архіпелаг; г) каэфіцыент; д) здымак;

е) саюз; ж) бераг; з) алюміній; і) чай; к) поплаў.

13. Слова міні - гэта:

а) нескланяльны назоўнік; б) нязменны прыметнік.

14. Назавіце адносныя прыметнікі:

а) васільковы; б) белы; в) матчын; г) магілёўскі; д) народны;

е) жытнёвы; з) цёплы; з) залацісты; і) сонны; к) коласаўскі.

15. Адзначце канкрэтныя назоўнікі:

а) шчасце; б) сеанс; в) гора; г) аргумент;

д) вярста; е) рэвалюцыя; ж) любоў; з) смутак.

16. Адзначце зборныя назоўнікі:

а) калоссе; б) крылле; в) ражон; г) промень;

д) лес; е) гарох; ж) хмызняк; з) морква.

17. Праскланяйце словазлучэнне прыдзіра Слава Саладуха

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

18. Вызначце спалучэнні з арфаграфічнымі памылкамі:

а) Сусветны савет Міру; б) Багдановічавы творы; в) мінскія заводы;

г) часопіс “Навука і Тэхніка”; д) Народны пісьменнік; е) трава Чарнобыль.

19. Адзначце няправільна пабудаваныя словазлучэнні:

а) тры правільных рашэнні; б) дзевяць шчаслівых пераможцаў;

в) абедзьве жанчыны; г) дзве пятых практыкавання;

д) чацвёра дзяцей; е) за паўтары метры ад дарогі; ж) пяцёра гімназій.

20. Вызначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

а) меншы аднагодкаў; б) цяплейшы, чым учора; в) самы найвесялейшы ў кампаніі;

г) найразумны чалавек; д) самы шчаслівы студэнт; е) больш ярчэйшае святло;

ж) старэйшы выкладчык

21. Праскланяць займеннік чыйсьці

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

22. Запішыце формы загаднага ладу дзеяслова чытаць.

23. Знайдзіце памылкі ва ўтварэнні форм інфінітыва:

а) даследаваць; б) высвістваць; в) берагчы; г) збірацца;

д) бараняцца; ж) расцілаць; з) нейчы; і) секчы.

24. Вызначце аднатрывальныя дзеясловы:

а) выкараняць; б) выразаць; в) нездаровіцца; г) асфальтаваць;

д) пудрыць; е) руйнаваць; ж) пераходзіць; з) перашукаць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]