Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Варыянт ііі

  1. Граматыка гэта:

а) Навука, раздзел мовазнаўства;

б) Граматычны лад мовы, сістэма правілаў словазмянення, сувязі слоў у сказе.

в) Сукупнасць прынятых для пэўнай мовы правілаў змянення слоў і пабудовы словазлучэнняў і сказаў.

г) Падручнікі, дапаможнікі.

д) Агульныя заканамернасці функцыянавання мовы і агульныя правілы карыстання ёю.

  1. Граматычныя значэнні – гэта:

а) Агульныя, уласцівыя класу слоў значэнні, непасрэдна не звязаныя з лексічным значэннем слова.

б) Значэнні, што выступаюць як дадатковыя да лексічнага значэння слова і выражаюць розныя значэнні.

в) Найбольш буйныя лексіка–граматычныя разрады слоў, аб’яднаныя агульнымі семантычнымі і марфолага–сінтаксічнымі прыметамі.

г) Адзінства граматычнага значэння і спосабу яго выражэння.

д) Семантычная апазіцыя, кожная з якіх мае набор форм для свайго выражэння і можа мець набор яшчэ больш прыватных значэнняў для сваёй канкрэтызацыі.

  1. Граматычныя значэнні ў слове могуць выражацца сродкамі:

а) суфіксам; б) флексіяй; в) суплетывізмам; г) націскам; д) чаргаваннем.

  1. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове:

а) катэгарыяльнага значэння; б) лексічнага значэння; в) марфалагічных прымет;

г) сінтаксічных уласцівасцей; д) асаблівасцей сістэмы словаўтварэння.

  1. Вызначце дзеясловы (2 асобы множнага ліку цяперашняга часу) з націскам на апошнім складзе:

а) пісаць; б) глядзець; в) хацець; г) месці; д) вязаць;

е) магчы; ж) даць; з) есці; і) бегчы; к) расці.

  1. Адзначце назоўнікі мужчынскага роду:

а) жаль; б) медаль; в) возера; г) Нарач; д) педаль; е) Сочы;

ж) цень; з) кава; і) цемень; к) сабака; л) гусь.

  1. Назоўнікі, якія могуць ужываюцца ў форме адзіночнага і множнага ліку:

а) адносіны; б) берагі; в) вароты; г) вілы; д) грошы; е) крылы;

ж) лыжкі; з) фінансы; і) педалі; к) дровы; л) рукавіцы.

  1. Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

а) бабуліна хустка; б) Купалавы чытанні; в) Міцін сшытак;

г) Ганніна апавяданне; д) мядзведзева лапа; е) Антосевы кнігі.

  1. Адзначце назоўнікі з канчаткамі а/я ў родным склоне:

а) твар; б) лоб; в) хмызняк; г) вецер; д) білет;

е) класіцызм; ж) узгорак; з) дзень; і) грам; к) тыдзень.

  1. Слова хакі ‑ гэта:

а) нескланяльны назоўнік; б) нязменны прыметнік.

  1. Адзначце якасныя прыметнікі:

а) духмяны; б) шырокі; в) загадкавы; г) чалавечы; д) лісіны;

е) жытнёвы; ж) народны; з) прывабны; і) высокі; к) земляны.

  1. Назавіце словы, якія без кантэксту нельга аднесці да пэўнай часціны мовы:

а) вясной; б) удвух; в) двое; г) недалёка; д) двойка; ж) ноччу;

з) на памяць; і) блізка; к) па–другое; л) хорам; м) часам.

  1. Вызначце абстрактныя назоўнікі:

а) каханне; б) туга; в) мітынг; г) душа;

д) ноч; е) клятва; ж) радасць; з) бура.

  1. Праскланяйце спалучэнне чысцёха Вольга Манюшка.

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

  1. Назавіце дзеясловы (прошл. часу адз. ліку жан. Роду) з націскам на апошнім складзе:

а) стрыгчы; б) узяць; в) сказаць; г) дапамагчы; д) цвісці; е) месці;

ж) мокнуць; з) несці; і) насіць; к) сохнуць; л) ахутаць; м) гусці.

  1. Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

а) пайшоў па ваду; б) выбачайце мяне; в) ажаніцца на Галі;

г) расказваць аб вучобе; д) паслаць па дачку; е) смяяцца над вучнямі;

ж) хварэць грыпам; з) клапаціцца пра бацькоў; і) падзякаваць матулю;

к) шырачэзныя магчымасці; л) здаравенны сабака; м) старшы лейтэнант.

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх назіраецца лексічная неспалучальнасць:

а) вадзяная гара; б) вадзяны млын; в) вадзяны павук;

г) водны шлях; д) вадзяны раствор; е) водны спорт;

ж) водны струмень; з) вадзяны транспарт.

  1. Адзначце словы з арфаграфічнымі памылкамі:

а) падваіваць рахунак; б) даследваць праблему; в) паказваць прыклад;

г) праветрываць памяшканне; д) даказваць брату; е) абклеіваць шпалерамі;

ж) авалодаваць ведамі.

  1. Праскланяйце займеннік сябе.

Н.скл.

Р.скл.

Д.скл.

В.скл.

Тв.скл.

М.скл.

  1. Адзначце прыметнікі з арфаграфічнымі памылкамі:

а) свіслацкі; б) турыстскі; в) юнацкі; г) настаўніцкі;

д) абхаскі; е) Івацэвічскі; ж) Добрушскі.

  1. Назавіце дзеясловы, якія не ўтвараюць простай формы будучага часу 2 ас. адз. ліку:

а) звязаць; б) знайсці; в) калоць; г) шукаць;

д) спець; е) вынесці; ж) рэзаць; з) браць.

22. Запішыце формы загаднага ладу дзеяслова збіраць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]