Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

Тэма 3: Прыметнік

I. Тэарэтычная частка

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы.

  2. Функцыянальная характарыстыка прыметніка. Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады.

  3. Якасныя прыметнікі. Поўныя, кароткія і сцягнутыя (усечаныя) формы, шляхі іх распазнавання.

  4. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай мове і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.

  5. Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.

  6. Скланенне прыметнікаў.

  7. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.

Тэрміналагічны апарат: прыметнік, якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, поўныя і кароткія формы прыметнікаў, формы кампаратыву, вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання, формы элятыва, ад’ектывацыя.

II. Лабараторная частка

1. Вызначце лексіка-граматычны разрад прыметнікаў.

Духмяны, шырокі, загадкавы, чалавечы, жытнёвы, лісіны, народны, магілёўскі, матчын, прывабны, белы, васільковы, цёплы, залацісты. Сонны, коласаўскі, шырокі, земляны, вясковы, светлы, Сашаў, мінскі, белавежскі, братні, гістарычны, цікавы, сонечны, нешырокі.

2. Складзіце сказы, у якіх прыметнікі аксамітны, гранітны, залаты, каменны, ільняныя, шаўковы з'яўляліся б адноснымі і якаснымі.

3. Вызначце адносныя прыметнікі, растлумачце іх лексіка-граматычныя адзнакі і ўтварэнне.

Бронзавы век – бронзавы загар – бронзавы помнік; воўчая зграя – воўчыя зубы – воўчы апетыт; дубовая галіна – дубовая бочка – дубовая галава; жалезны дах – жалезная дысцыпліна – жалезны характар; заячы след – заячыя рукавіцы – заечая душа; папяровая фабрыка – папяровая вокладка – папяровая душа; свінцовая куля – свінцовы погляд – свінцовыя хмары; стальныя дэталі – стальныя нервы – стальныя рады змагароў.

4. Утварыце формы ступеней параўнання ад прыметнікаў вольны, вясёлы, жыццярадасны, імклівы, магутны, мужны, новы, працавіты, родны, ружовы, сапраўдны, светлы, смелы, старанны, урадлівы, шчаслівы.

5. Складзіце сказы, дзе словы адважны, вучоны, дзяжурны, знаёмы, новае, працоўныя, прыгожае, радавы ўжываліся ў адным выпадку ў якасці прыметніка, а ў другім – назоўніка.

6. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі.

Камень, швед, Таганрог, студзень, казах, трава, сцяна, студэнт, Лепель, Старыя Дарогі, Цімкавічы, Хатынь, чуваш, Калмык, юнак, сакавік.

7. Перакладзіце на беларускую мову.

Белолицый, всеобщий, добросовестный, жизнерадостный, лесозащитный, многолетний, общеизвестный, черноглазый, четырёхэтажный.

8. Ад якой часціны мовы і якім спосабам утвораны прыметнікі?

Адзіны, агністы, антырэлігійны, бацькоўскі, белаваты, бульбяны. Вадзяністы, гадавы, віхрасты, ганаровы, гаспадынін, гулкі, дваісты, жыццёвы, імклівы, краўцоў, маўклівы, няўлоўны, пакладзісты, славянскі, урадлівы, шчаслівы, шчупакоў.

III. Развіццёвая частка

1. Эпітэт – вобразнае азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з'яву, вылучае і дае мастацкае акрэсленне істотнай рысы ці прыметы якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньвае гэты прадмет ці з'яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук'яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічыць, што эпітэты – гэта пераважна якасныя прыметнікі, простыя і складаныя. Эпітэты – гэта і адносныя, і прыналежныя прыметнікі, але тады, калі ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца.

Выкарыстоўваючы «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (Мн., 1998) Н.В. Гаўрош, выпішыце са слоўнікавага артыкула пад загалоўкам СЛОВА ўсе эпітэты, вызначце іх граматычнае выражэнне.

2. Выпішыце з тэксту прыметнікі. Якія з іх з’яўляюцца эпітэтамі?

З самага паўдня ішоў дробны дождж з сырым і сіверным ветрам.

Зусім нізка над цёмна-шэрай вёскай нанізваліся адна на адну рэдкія сцюдзёныя хмары. Часамі апускаліся яны за далёкімі гумнамі, потым як бы зачэпваліся за іхнія чорныя і мокрыя стрэхі і тады ж плакалі дробнымі і халоднымі слязьмі.

У той час маўчала вёска, глыбока захаваўшы ў сабе вялікія чалавечыя радасці, мізарнела перад усім вялікім, што ёсць у прыродзе, і рабілася ненармальна сціплай, песенна-журботнай.

У той дзень густа пахла свежым бульбянікам, недаспелымі аўсамі, а за старымі гумнамі – мокрым палыном і лапухамі.

А к вечару густы сіверны вецер адагнаў хмары к сінеючай за алешнікам далі, абсушыўшы трохі сырыя, абросшыя трыпутнікам і дзятлікам дарогі, і выгнаў на яскрава-сінеючае неба паміраючае сонца.

Яно, слаба ўсміхнуўшыся гэтаму ліпеньскаму дню, тысячаю дыяментных зор адбілася ў расе на мокрых кустах адцвітаючых руж і залацістай фіранкай павісла на доўгіх косах заплаканых на мяжы бяроз.

Тады смяяліся бярозы, і слёзы іхнія былі слязьмі ціхай радасці і маладых уцех.

Мо яшчэ затым смяялася сонца і віхрастыя красуні-бярозы, што вёска з дальняга свайго канца песняй дзівоснай захліпнулася, скаланула празрыста-самлелыя далі на сырых сялянскіх загонах, перасыпала іх слаўнымі пачуццямі сённяшняга перажытага і з светлымі надзеямі панесла ў ружовае заўтра.

Мо яно таму так ціха-любоўна схілілася над сінеючым аксамітам старога бору, каб разагнаць сённяшні сум, глыбокую журбу і стварыць новыя песні з новымі радаснымі словамі...

М.Нікановіч

3. Занатуйце артыкул «Пра варыянтнасць і нарматыўнасць граматычных форм у сістэме прыметнікаў» А.І. Наркевіча (Гл.: Культура мовы журналіста. Мн., 1984. Вып.2).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]