Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPORApoIstoriiBelarusi.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
595.97 Кб
Скачать

54.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Падрыхтоўка да вайны СССР. Першапачатковае планаванне баявых дзеянняў супраць фашысцкай Германіі з боку Савецкага Саюзу пачалося яшчэ ў кастрычніку 1939 года. Канчаткова распрацаваны план будучай вайны быў ужо гатовы да 15 мая. План насіў наступальны характар. Тэрмін наступлення супраць нямецка-фашысцкіх войскаў быў прызначаны на 12 чэрвеня 1941 года, перанесены Сталіным на 15 ліпеня 1941 года.

Падрыхтоўка да вайны Германіі Нямецкая армія ўсю сваю падрыхтоўку да вайны з Савецкім Саюзам праводзіла згодна распрацаванаму плану пад назвай “Барбароса”. Гэты план пачаў распрацоўвацца генеральным штабам “Вермахта” з 12 ліпеня 1940 года па заданню Гітлера, гэта значыць, адразу пасля крушэння французскай арміі. 18 снежня 1940 года распрацаваны план быў зацверджаны Гітлерам.

План “Барбароса” прадугледжваў тры асноўныя стратэгічныя накірункі, і адпаведна ім асноўныя сілы нямецкай арміі нападу былі падзелены на тры групы:

Група армій “Поўнач” (генерал-фельдмаршал фон Леебе) на вастрыі наступальнай стралы мела 4-ю танкавую групу (679 танкаў). Яна павінна была праз Прыбалтыку, Пскоў выйсці на Ленінград і захапіць яго.

Група армій “Цэнтр (генерал-фельдмаршал фон Бок), самае магутнае вайсковае злучэнне арміі нападу, вяла наступленне двумя танкавымі групамі. 3-я танкавая група (1014 танкаў) павінна была праз Вільнюс дасягнуць Мінска. 2-я танкавая група (953 танкі), наступаючы праз Брэст і Баранавічы – сустрэцца з 3-яй танкавай групай і тым самым завяршыць гіганцкае акружэнне савецкіх войск. Аддаўшы акружаныя і дэмаралізаваныя войскі Чырвонай Арміі на знішчэнне іх пяхотным дывізіям, танкавыя групы імкнуцца праз Смаленск дасягнуць Масквы і ўзяць яе.

Група армій “Поўдзень” (генерал-фельдмаршал фон Рундштэдт) разам з румынскімі і венгерскімі войскамі, маючы ударную сілу – 1-ю танкавую групу (779 танкаў), выконвала задачу: захапіць Кіеў і акупіраваць усю Ўкраіну.

Практычная рэалізацыя “маланкавай вайны” (бліцкрыг) патрабавала ад танкавых груп, у якіх было сканцэнтравана каля 83% усіх танкаў і штурмавых гармат, рашуча, нягледзячы і не клапоцячыся за флангі, рассякаць савецкую абарону і імкніва ісці толькі наперад. “Падчышчаць” пройдзеную тэрыторыю ад астаткаў савецкіх войск і браць у палон чырвонаармейцаў будуць пяхотныя часці і спецыяльныя каманды. Нямецкая армія павінна за 4–6 тыдняў знішчыць асноўныя сілы Савецкага саюза і затым выйсці на лінію Архангельск-Волга. Азіяцкую частку СССР, у тым ліку асабліва прамысловы Урал, нямецкае камандаванне мяркавала падаўляць авіяцыяй.

22 чэрвеня 1941 года, ў 400, у цеплую летнюю нядзельную раніцу, без прад’яўлення Савецкаму Саюзу якіх-небудзь прэтэнзій, нават без арганізаваных правакацый, нямецкая армія абрушылася на СССР.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны склалася на Беларусі. Тут на 450-кіламетровым адцінку дзяржаўнай мяжы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала 50 дывізій, укамплектаваных па штату ваеннага часу (з іх 9 танкавых і 6 матарызаваных), або 820 тыс. салдат і афіцэраў, 1800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых самалётаў, зведзеных у групу армій “Цэнтр” на чале з генерал-фельдмаршалам Ф. фон Бокам.

Ім супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗахАВА), якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнім фронтам (камандуючы генерал арміі Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў да 30 чэрвеня 1941 г.). У склад ЗахАВА ўваходзілі 4 армія (камандуючы генерал-маёр А.А. Карабкоў), 13 армія (камандуючы генерал-лейтэнант П.М. Філатаў),

Агульная колькасць войскаў Заходняга фронту складала 672 300 салдат і афіцэраў, 2202 танкі (383 машыны маркі КВ і Т-34), 10 087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў. (303 – МІГ-3 і ЯК-1).

Першымі прынялі на сябе ўдар пагранічнікі. Узброены яны былі толькі вінтоўкамі і кулямётамі, таму не маглі доўга абараняцца супраць рэгулярных войск з гарматамі і танкамі. Большасць з іх загінула, прадэманстраваўшы высокі прафесіяналізм, вернасць свайму доўгу, мужнасць і самаадданасць. Асаблівай мужнасцю вызначаліся заставы пад камандаваннем А. Кіжаватава, М. Ішкава, В. Усава, І. Ціханава і інш.

Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Амаль на працягу месяца гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Створаны 24 чэрвеня штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан І.М. Зубачоў і палкавы камісар Я.М. Фамін (фактычна ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці). Абаронай Усходняга форта кіраваў маёр П.М. Гаўрылаў. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А.М. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. Колькасць абаронцаў крэпасці, што на доўгі час прыкавала 45, 31 і 34 нямецкія пяхотныя і 2 танкавую дывізіі, складала ўсяго каля 4 тыс. байцоў. Праціўнік меў амаль у дзесяць разоў большую перавагу. Гарнізон крэпасці, знаходзячыся ў поўным акружэнні, амаль без вады і ежы, пры вострай нястачы баепрыпасаў і медыкаментаў, здолеў пратрымацца да канца ліпеня 1941 г. Толькі праз месяц, калі ў разгары ішлі баі пад Смаленскам, а ў крэпасці не засталося ніводнага баездольнага чалавека, немцы занялі руіны крэпасці. На сценах казематаў можна і сення прачытаць: “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.07.41 г.” “Памром, але з крэпасці не пойдзем”.

Подзвіг пагранічнікаў В.М. Усава. з 22 па 26 чэрвеня 1941 г. бой прынялі байцы 86 Аўгустоўскага пагранатрада пад камандаваннем лейтэнанта В.М. Усава. У першы дзень застава 10 гадзінаў адбівала атакі праціўніка. Пад час адной загінуў камандзір. У 1965 г. В.М. Усаву пасмяротна прысоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.

Подзвігі лётчыкаў. Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі. Вядомы подзвіг камандзіра эскадрыллі знішчальнікаў А.С.  Данілава, які ўступіў у адзінаборства з 9 “месершмітамі”. Збіў з іх два і тараніў трэцяга. З цяжкасцю пасадзіўшы свій самалёт у полі, Данілаў страціў прытомнасць, яго падабралі вяскоўцы і даставілі ў шпіталь. Пасля выздараўлення ён вярнуўся на фронт.

Каля Радашковіч здзейсніў гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, ураджэнец Беларусі, капітан М.Ф. Гастэла і члены яго экіпажа – А.А. Бурдзянюк, Р.М. Скарабагаты і А.А. Калінін. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. М.Ф. Гастэла пасмяротна ўдастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза.

Пры абароне Гомеля здзейсніў свій першы паветраны таран лётчык В.І. Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры тараны і застаўся у жывых.

Аднак стратэгічная сітуацыя для войскаў Захоняга фронту станавілася крытычнай. Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што на т.зв. Беластоцкім выступе 26 савецкіх дывізій (каля 2 тыс. танкаў і 350 тыс. салдат і афіцэраў) у выніку захопа Мінска маглі трапіць ў акружэнне.

26 чэрвеня 1941 г. (праз 4 дні пасля пачатку вайны) нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Пры абароне Мінска (26-28 чэрвеня 1941 г.) вызначылася 100-я стралковая дывізія генерал-маёра І.Русіянава. Яна дыслацыравалася ва Ўруччы, але яе артылерыя не мела снарадаў, хоць іх у акружаным артылерыйскім складзе пад Дзяржынскам было шмат. Каб спыніць нямецкія танкі, прыдумалі прымітыўны, але даволі эфектыўны спосаб: з Мінскага піўзавода прывезлі некалькі аўтамашын пустых бутэлек, запоўнілі іх бензінам і такім чынам адбілі шэраг атак, спаліўшы больш 30 танкаў. Жартаўліва гэтыя бутэлькі з гаручай сумяссю для барацьбы з танкамі салдаты празвалі “шкляной артылерыяй”. Праз два месяцы 100 дывізія І.М. Русіянава стала першай ў Чырвонай Арміі “гвардзейскай” дывізіяй.

Першы перыяд абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі скончыўся 28 чэрвеня, у пятніцу, калі быў узяты Мінск17.

У выніку ў акружэнне трапіла часткі 3-й, 10-й і 13-й армій. Толькі ў палон да фашыстаў папала з гэтага “катла” больш за 288 тысячаў чырвонаармеёцаў. Вінаватым у акружэнні савецкіх войскаў у Заходняй Беларусі быў аб’яўлены генерал Дзмітрый Паўлаў. Ён быў зняты з пасады і расстраляны.

У пачатку ліпеня Савецкае камандаванне стварыла на рубяжы Заходняя Дзвіна і Днепр абарону з новых армій.

Вельмі напружаныя баі вяліся на Смаленскім накірунку. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак ("кацюш") пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава.

У ходзе бітвы пад Масквой малодшы лейтэнант Віктар Талаліхін здзейсніў першы ў гісторыі начны паветраны таран.

Абарона Магілёва. 3 3 па 26 ліпеня (на працягу 23 дзён) савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Каб хутчэй захапіць горад, праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС "Вялікая Германія" і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса (камандзір генерал-маёр Ф.А. Бакунін) і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі (камандзір генерал-маёр М.Ц. Раманаў) за 10 дзён баявых дзеянняў было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. У выніку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С.Ф. Куцепава (прататыпа аднаго з герояў трылогіі “Жывыя і мёртвыя” К. Сіманава – генерала Сярпіліна18). У гэты ж час кровапралітныя баі ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.

Спробы перайсці ў контрнаступленне. Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый.

3 мэтай умацавання сваіх пазіцый на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.А. Курачкін) сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель. 6 ліпеня 1941 года тут адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны. Яна ўвайшла ў гісторыю пад назваю “Лепельскі контрудар”. 5-ы мехкорпус (пад камандаваннем генерал-маёра І. Аляксеенкі.) меў 1070 танкаў, 7-ы мехкорпус (пад камандаваннем генерал-маёра В. Вінаградава) меў 700 танкаў, а разам пяць дывізій з 1770 танкамі наступалі супраць 7-й: 18 танкавых нямецкіх дывізій, якія прайшлі ўжо з баямі каля 600 км і мелі на ўзбраенні не больш 360 танкаў. Няўмеласць і бяздарнасць камандавання прывялі да ганебнага, абсалютнага разгрому гэтых выдатна экіпіраваных магутных вайсковых злучэнняў. Дарэчы, у адной з дывізій 7-га корпуса служыў сын Сталіна – Якаў Джугашвілі і тут трапіў у палон. Напрыканцы дня 10 ліпеня 1941 г. з акружэння ў раён Оршы выйшла толькі частка савецкіх войскаў, што ўдзельнічалі ў аперацыі.

Другой значнай наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з'яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі (камандуючы генерал-палкоўнік Ф.І. Кузняцоў). На вастрыні ўдару знаходзіўся 63-ці стралковы корпус пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Л.Р. Пятроўскага. 13 ліпеня ён правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 20-30 кіламетраў у напрамку Бабруйска, але ў баі загінуў генерал Пятроўскі. Контрудар войскаў 21-й арміі скаваў сілы 8 нямецкіх дывізій, што не дазволіла ім хутка фарсіраваць Днепр і выйсці на аператыўную прастору ў напрамку Рослаўль-Смаленск.

Пасля 20 дзёных баёў за Гомель у ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. савецкія войскі вымушаны былі яго пакінуць. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

У ходзе абарончых баёў войскі Чырвонай Арміі страцілі 1,5 млн. чалавек забітых, параненых і тых, што трапілі ў палон, а таксама 10 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў і 2 тыс. баявых самалётаў. Аднак быў нанесены адчувальны ўрон групе армій "Цэнтр". Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]